Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Белы Клык насцярожыўся, адчуваючы набліжэнне нейкай небяспекі. Ён забіў сабаку бога, укусіў яго таварыша. Чаго ж
можна чакаць за гэта, апроч суровага пакарання? I ўсё ж ён не ўціхамірваўся перад тварам небяспекі. Поўсць на ім стала дыбарам, усё цела напружылася, ён вышчарыў зубы і пільна сачыў за чалавекам, падрыхтаваўся да ўсякай нечаканасці. У руках Скота не было палкі, і Белы Клык падпусціў яго да сябе зусім блізка. Рука бога пачала апускацца над яго галавой. Белы Клык скурчыўся і прыпаў да зямлі. Вось дзе хаваецца небяспека і здрадніцтва! Рукі багоў, з іх неабвержнай уладай і здрадлівасцю, былі яму добра вядомы. Апрача таго, ён, як і раней, не мог цярпець дакранання да свайго цела. Белы Клык зарыкаў яшчэ больш злосна і прыгнуўся да зямлі, а рука прадаўжала апускацца. Ен не хацеў кусаць гэтую руку і цярпліва зносіў усё да таго часу, пакуль мог змагацца з інстынктам — з ненасытнай прагнасцю жыцця.
Уідан Скот быў упэўнены, што заўсёды паспее своечасова адхапіць руку. Але яму яшчэ суджана было пазнаёміцца з надзвычайнай хуткасцю Белага Клыка, які наносіў удары з трапнасцю і імклівасцю змяі, раскруціўшай свае кольцы. Скот рэзка ўскрыкнуў ад нечаканасці і схапіў пракушаную руку здаровай рукой. Мэт уголас вылаяўся і падскочыў да яго. Белы Клык адпоўз назад, увесь натапыраны з вышчаранымі зубамі, і пагрозліва пазіраў на людзей. Цяпер яго ўжо напэўна чакаюць пабоі, не менш страшныя, чым тыя, якія даводзілася цярпець ад Прыгажуна Сміта.
— Што вы робіце? — раптам закрычаў Скот.
Мэт кінуўся ў дом і выбег назад са стрэльбай у руках.
— Нічога, — павольна адказаў ён, стараючыся гаварыць спакойна. — Хачу толькі выканаць сваё абяцанне. Сказаў, што застрэлю сабаку, значыць, застрэлю.
— He, вы гэтага не зробіце.
— He, зраблю! Восьубачыце.
Цяпер надышла чарга Уідана Скота заступацца за Белага Клыка, як заступаўся за яго раней укушаны ім Мэт.
— Вы самі прапанавалі выпрабаваць яго, дык выпрабуйце. Мы ж толькі пачалі, нельга адразу кідаць справу. Я сам вінаваты. I... паглядзіце на яго!
Выглядаючы з-за вугла дома, ярдаў за сорак ад іх, Белы Клык рыкаў з такой лютасцю, ад якой стыла кроў у жылах, але рык гэты адносіўся не да Скота, а да паганятага.
— Ну, што вы на гэта скажаце?
— Няхай я буду пракляты на векі-вечныя! — усклікнуў здзіўлены паганяты.
— Бачыце, які ён разумны! — спяшаючыся казаў далей Скот. — Ён не горш за нас з вамі разумее, што такое агнястрэльная
зброя. Адразу відаць, што сабака недурны. Трэба толькі даць яму магчымасць выявіць свой розум. Пакіньце стрэльбу.
— Добра. Давайце паспрабуем, — і Мэт прыставіў стрэльбу да штабеля дроў. — Ну, што вы на гэта скажаце? — усклікнуў ён у тую ж хвіліну.
Белы Клык супакоіўся і пакінуў бурчаць.
— Варта яшчэ раз паспрабаваць. Сачыце за ім.
Мэт узяў стрэльбу — і Белы Клык зноў зарыкаў. Мэт адышоў ад стрэльбы — вышчараная пашча Белага Клыка зноў закрылася.
— Ну, яшчэ раз дзеля цікавасці.
Мэт узяў стрэльбу і пачаў павольна паднімаць яе да пляча. Белы Клык адразу ж зарыкаў, і рык яго рабіўся ўсё больш гучным па меры таго, як стрэльба падымалася ўгару. Але секундай раней, чым Мэт паспеў навесці дула, Белы Клык скокнуў убок і схаваўся за вуглом. Мэт утаропіў вочы на пустое месца, дзе толькі што стаяў сабака.
Паганяты ўрачыста апусціў стрэльбу, павярнуўся і паглядзеў на гаспадара.
— Правільна, містэр Скот. Сабака надта разумны. Шкада яго забіваць.
Раздзел шосты
Любгмы гаспадар
Убачыўшы, што Уідан Скот накіроўваецца да яго. Белы Клык натапырыўся і зарыкаў, даючы гэтым зразумець, што не дазволіць пакараць сябе. 3 таго часу, як ён пракусіў Скоту руку, якая была цяпер забінтавана і вісела на перавязі, мінулі суткі. Белы Клык ведаў з практыкі, што багі часам адкладаюць пакаранне, і зараз чакаў расплаты за свой учынак. Інакш не магло і быць. Ён зрабіў святатацтва: уеўся зубамі ў свяшчэннае цела бога, прытым беласкурага бога. 3 практыкі, якая засталася ў яго ад сувязі з багамі, Белы Клык ведаў, што яго чакае жудасная кара.
Бог сеў за некалькі крокаў ад яго. У гэтым яшчэ не было ніякай небяспекі. Звычайна багі караюць стоячы. Апрача таго, у бога не было ні палкі, ні дубца, ні стрэльбы, ды і сам Белы Клык заставаўся на волі. Нішто яго не стрымлівала — ні ланцуг, ні палка, і ён мог выратавацца ўцёкамі раней, чым бог паспее падняцца на ногі. А пакуль што трэба пачакаць і паглядзець, што будзе далей. Бог сядзеў зусім спакойна, не спрабаваў устаць з
месца, злоснае рыканне Белага Клыка паступова перайшло ў глухое бурчанне, а затым і бурчанне змоўкла. Тады бог загаварыў, і пры першых жа гуках яго голасу поўсць на загрыўку ў Белага Клыка ўзнялася дыбарам, у горле зноў забулькатала. Але бог не спыняўся спакойна гаварыць, не рабіў ніякіх варожых рухаў. Некаторы час Белы Клык рыкаў ва ўнісон з яго голасам і паміж словамі і рыкам наладзіўся рытм. Але гутарка чалавека лілася бесперапынна. Ен гаварыў так, як яшчэ ніхто ніколі не гаварыў з Белым Клыком. У мяккіх, супакойлівых словах чулася пяшчотнасць, якая нейкім незразумелым чынам хвалявала Белага Клыка. Мімаволі, наперакор усім перасцярогам, ён адчуў даверлівасць да гэтага бога. У ім нарадзілася ўпэўненасць ва ўласнай бесклапотнасці.
Пагаварыўшы так досыць доўгі час, бог устаў і пайшоў. Белы Клык падазрона агледзеў Скота, як толькі той зноў выйшаў з дома. У руках бога не было ні дубца, ні палкі, ні стрэльбы. I здаровая рука яго не хавалася за спіну. Ён сеў на тое ж самае месца за некалькі крокаў ад Белага Клыка і працягнуў яму кавалак мяса. Натапырыўшы вушы, Белы Клык недаверліва агледзеў мяса, адначасова глядзеў і на кавалак, і на Скота, прыгатаваўся адскочыць убок пры першым жа намёку на небяспеку.
Але пакаранне ўсё яшчэ адкладвалася. Бог паднёс кавалак да яго носа. Мяса — як мяса, нічога страшнага ў ім не было. Але Белы Клык усё яшчэ сумняваўся і не ўзяў працягнутага кавалка, хоць рука Скота падсоўвалася ўсё бліжэй і бліжэй да яго носа. Багі мудрыя, — хто ведае, якая здрада хаваецца ў гэтым няшкодным з выгляду кавалку мяса? Па свайму мінуламу вопыту асабліва калі прыходзілася мець справу з індыянкамі, Белы Клык ведаў, што мяса і пакаранне скрозь і ўсюды мелі паміж сабой вельмі непрыемную сувязь.
Нарэшце бог кінуў мяса на снег, да ног Белага Клыка. Той асцярожна абнюхаў яго, не зводзячы вачэй з бога. Нічога не здарылася. Белы Клык узяў кавалак у зубы і праглынуў. I зноў нічога не здарылася. Бог прапанаваў яму другі кавалак. I ў другі раз Белы Клык адмовіўся прыняць яго з рук, і мяса зноў было кінута да яго ног. Так паўтарылася некалькі разоў. Але надышоў час, калі Скот адмовіўся кінуць мяса. Ён трымаў кавалак і настойліва прапанаваў Беламу Клыку ўзяць яго з рук.
Мяса было смачнае, а Белы Клык прагаладаўся. Паступова, з надзвычайнай асцярожнасцю ён падышоў бліжэй і, нарэшце, адважыўся ўзяць мяса з рук Скота. Белы Клык, не зводзячы вачэй з бога, выцягнуў шыю і ўціснуў вушы, поўсць у яго на загрыўку
стала дыбарам. Глухое бурчанне булькатала ў яго ў горле, нібы засцерагаючы чалавека, піто жарты зараз недарэчы. Белы Клык з’еў кавалак, і нічога з ім не здарылася. Паступова ён з’еў усё мяса. Пакаранне ўсё яшчэ адкладвалася.
Белы Клык аблізнуўся і пачаў чакаць. Бог не спыняўся гаварыць. У голасе яго чулася ласка, аб якой Белы Клык не меў да гэтага часу ніякага разумення. I ласка гэтая будзіла ў ім невядомыя да гэтага часу пачуцці. Ен адчуў дзіўны спакой, нібы задавальнялася нейкая яго патрэбнасць, запаўнялася нейкая пустата ў яго істоце. Потым зноў прачнуўся інстынкт, і мінулы вопыт зноў пасылаў Беламу Клыку засцярогу. Багі хітрыя, — цяжка адгадаць, які шлях яны выберуць, каб дабіцца сваіх мэт.
Так ён і думаў! Вось здрадлівая рука бога цягнецца да яго і апускаецца над яго галавой. Але бог не спыняе гаварыць. Голас яго гучыць мякка і заспакойліва. Нягледзячы на пагрозу, якую тоіць у сабе рука, голас усяляе давер. I, нягледзячы на ўсю мяккасць голасу, рука усяляе страх. Процілеглыя пачуцці і адчуванні змагаліся ў Белым Клыку. Здавалася, ён разляціцца на часткі, раздзіраемы варожымі сіламі, і ні адна з якіх не атрымлівала перавагі ў барацьбе толькі таму, што Белы Клык прыкладаў неймаверныя намаганні, каб уціхамірыць іх.
I ён пайшоў на змову з самім з сабой: рыкаў, увесь натапырыўшыся, прыціснуў вушы, але не рабіў спроб ні ўкусіць Скота, ні ўцячы ад яго. Рука апускалася. Адлегласць паміж ёй і галавой Белага Клыка рабілася ўсё меншая і меншая. Вось яна дакранулася да стаўшай дыбарам поўсці. Белы Клык прыпаў да зямлі. Рука апусцілася за ім, прыціскаючыся шчыльней і шчыльней. Скруціўшыся, ледзь не дрыжучы, ён усё яшчэ стрымліваў сябе. Ён адчуваў пакуту ад дакранання гэтай рукі, што гвалціла яго інстынкты. Белы Клык не мог забыць у адзін дзень усё тое злоснае, што прынеслі яму чалавечыя рукі. Але такая была воля бога, і ён рабіўусё мажлівае, каб прымусіць сябе падпарадкавацца ёй.
Рука ўзнялася і зноў апусцілася, лашчыла і гладзіла яго. Так паўтарылася некалькі разоў, але як толькі рука падымалася, дык падымалася і поўсць на спіне ў Белага Клыка. I кожны раз як рука апускалася, вушы яго прыціскаліся да галавы, і ў горле пачынала булькатаць. Белы Клык бурчаў і бурчаў не сціхаючы.
Гэтым бурчаннем ён папярэджваў Скота, што гатоў адпомсціць за ўсякі боль, які той можа прычыніць яму. Хто ведае, калі, нарэшце, выявяцца сапраўдныя намеры бога! У любую хвіліну яго мяккі голас, які ўнушаў такі давер, можа перайсці ў гнеўны крык, а гэтая далікатная, ласкавая рука сцісне Белага Клыка і пазбавіць яго ўсякай магчымасці супраціўлення.
Але словы бога былі, як і раней, мяккімі, а рука яго ўсё падымалася і зноў дакраналася да Белага Клыка, і ў гэтых дакрананнях не было нічога варожага. Белы Клык адчуваў дваістае пачуццё. Інстынкт паўставаў супраць такога абыходжання. Яно абмяжоўвала Белага Клыка і ішло наперакор яго імкненню да волі. I ўсё ж фізічнага болю ён не адчуваў. Наадварот, гэтыя дакрананні былі нават прыемныя. Паступова рука Скота перасунулася да вушэй і пачала асцярожна чухаць іх; прыемнае адчуванне нібы нават узрасло. I ўсё ж страх не пакінуў Белага Клыка; ён усё насцярожваўся, чакаючы чагосьці нядобрага і адчуваючы папераменна то пакуту, то прыемнасць, у залежнасці ад таго, якое з гэтых двух пачуццяў атрымлівала ў ім перавагу.