Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Усуньце яму што-небудзь у пашчу, — параіў Мэт. Скот схапіўся за кабуру, што вісела ў яго на поясе, выняў рэвальвер і паспрабаваў прасунуць дула паміж сціснутымі пашчэнкамі бульдога. Ен стараўся з усіх сіл; было чуваць, як сталь скрыпіць аб сашчэпленыя зубы сабакі.
Стаўшы на калені, Скот і паганяты нахіліліся над сабакамі.
Цім Кінэн ступіў у кола. Спыніўшыся каля Скота, ён крануў яго за плячо і сказаў:
— He зламайце яму зубоў.
— Тады я зламаю яму шыю, — адказаў Скот, не перастаючы ўсоўваць дула ў пашчу Чэрокі.
— Кажу вам, не зламайце яму зубоў! — яшчэ больш настойліва паўтарыў Цім Кінэн.
Але ўсе спробы застрашыць Скота не мелі поспеху.
He спыняючы арудаваць рэвальверам, ён падняў галаву і спакойна запытаў:
— Ваш сабака?
Цім Кінэн прамармытаў нешта.
— Тады расшчапіце яму зубы.
— Вось што, — са злосцю загаварыў Цім, — мая хата з краю. Чаму я павінен ведаць, што тут трэба зрабіць?
— Тады правальвайце, — сказаў Скот, — і не перашкаджайце мне. Я заняты.
Цім Кінэн не адыходзіў, але Скот ужо не звяртаў на яго ніякай увагі. Ен ухітрыўся ўціснуць дула паміж зубамі з аднаго боку і цяпер стараўся прасунуць яго яшчэ далей.
Дабіўшыся гэтага, Скот пачаў асцярожна разнімаць пашчэнкі бульдога, а Мэт тым часам вызваляў з яго пашчы знявечаную шыю Белага Клыка.
— Трымайце свайго сабаку! — загадаў Скот Ціму.
Гаспадар Чэрокі нахіліўся і схапіў бульдога.
— Трымайце! — крыкнуў Скот, разняўшы зубы Чэрокі.
Сабак расцягнулі ў розныя бакі. Бульдог страшэнна супраціўляўся.
— Забярыце яго, — загадаў Скот, і Цім Кінэн адцягнуў Чэрокі ў натоўп.
Белы Клык зрабіў некалькі дарэмных спроб устаць на ногі. Адзін раз яму гэта ўдалося, але аслабелыя ногі падагнуліся, і ён павольна паваліўся на снег. Яго паўзакрытыя вочы памутнелі, ніжняя пашчэнка адвалілася, язык вываліўся. Здавалася, сабака канчаткова задыхнуўся. Мэт агледзеў яго.
— Ледзь жывы, — сказаў ён, — але дыхае ўсё ж.
Прыгажун Сміт падняўся на ногі і падышоў глянуць на Белага Клыка.
— Мэт, колькі каштуе добры ездавы сабака? — запытаў Скот.
He ўстаючы з кален, паганяты падумаў з хвіліну.
— Трыста даляраў.
— Ну, а такі, на якім жывога месца не засталося?
— Палову, — вырашыў паганяты.
Скот павярнуўся да Прыгажуна Сміта.
— Чулі вы, жывёліна? Я забіраю ў вас сабаку і плачу за яго паўтараста даляраў.
Ён адкрыў бумажнік і адлічыў гэтую суму. Прыгажун Сміт заклаў рукі за спіну, адмаўляючыся ўзяць прапанаваныя грошы.
— He прадаю, — сказаў ён.
— Прадаеце, — заявіў Скот, — таму што я купляю. Атрымайце грошы. Сабака мой.
Усё яшчэ трымаючы рукі за спінай, Прыгажун Сміт адступіў назад. Скот зрабіў крок уперад і падняў кулак над яго галавой.
Прыгажун Сміт скурчыўся, рыхтуючыся атрымаць новы ўдар.
— Сабака мой... — прамармытаў ён.
— Вы страцілі ўсе правы на гэтага сабаку, — перабіў яго Скот. — Вазьміце грошы, або мне прыдзецца пабіць вас япічэ раз?
— Добра, добра, — заспяшаўся Прыгажун Сміт і дадаў: — Але вы мяне вымушаеце гэта зрабіць. Гэтаму сабаку цаны няма. Я не дазволю сябе грабіць. Усякі чалавек мае свае правы.
— Правільна, — адказаў Скот, перадаючы яму грошы. — Усякі чалавек мае свае правы. Але вы не чалавек, а быдла.
— Дайце мне толькі да Даўсана дабрацца, — прыгразіў яму Прыгажун Сміт, — я знайду на вас управу.
— Калі толькі рот раскрыеце, я вас хутка з Даўсана выправаджу! Зразумелі?
Прыгажун Сміт буркнуў нешта сабе пад нос.
— Зразумелі? — загрымеў Скот, запаляючыся гневам.
— Так, — буркнуў Прыгажун Сміт, стараючыся хутчэй уцячы.
Як?
— Так, сэр, — агрызнуўся Прыгажун Сміт.
— Асцярожней. Ён кусаецца! — крыкнуў нехта, і ў натоўпе пачуўся выбух рогату.
Скот павярнуўся да Прыгажуна спінай і падышоў да паганятага, які ўсё яшчэ вазіўся з Белым Клыком.
Некаторыя з натоўпу ўжо разыходзіліся; іншыя збіраліся кучкамі, паглядаючы на Скота і перамаўляючыся паміж сабой.
Да адной з гэтых груп падышоў Цім Кінэн.
— Што гэта за птушка? — запытаў ён.
— Уідан Скот, — адказаў нехта.
— Які такі Уідан Скот?
— Ды інжынер з прыіскаў. Ён сярод тутэйшых заправіл свой чалавек. Запамятай маё слова: калі не хочаш нажыць непрыемнасцей, трымайся ад яго як мага далей. Яму сам начальнік прыіскаў прыяцель.
— Я адразу зразумеў, што гэта важная персона, — сказаў Цім Кінэн, — і не захацеў з ім звязвацца.
Раздзел пяты Неўц іхам іраны
— Безнадзейная справа! — сказаў Уідан Скот.
Ен апусціўся на прыступку і паглядзеў на паганятага, які з такім жа безнадзейным выглядам паціснуў плячыма.
Абодва глянулі на Белага Клыка. Увесь натапырыўшыся і злосна рыкаючы, ён кідаўся на ланцугу, стараючыся дабрацца да сабак. Сабакі ж, атрымаўшы даволі значную колькасць урокаў ад Мэта, узброенага ў дадатак палкай, навучыліся пакідаць Белага Клыка ў спакоі. Цяпер яны ляжалі на досыць далёкай адлегласці і, здавалася, зусім забылі пра яго.
— He, ваўка не прыручыш, — сказаў Уідан Скот.
— Ды хто яго ведае? — адказаў Мэт. — Можа ў ім ад сабакі больш, чым ад ваўка. Але ў чым я ўпэўнены, з таго мяне ўжо не саб’еш.
Паганяты змоўк і з таямнічым выглядам паківаў галавой у бок Ласінай гары.
— Ну, не прымушайце сябе прасіць, — рэзка сказаў Скот, пачакаўшы некаторы час, пакуль Мэт не загаворыць сам. — Кажыце, у чым справа?
Паганяты паказаў вялікім пальцам назад, у бок Белага Клыка.
— Воўк ён ці сабака — не ведаю, толькі яго ўжо прыручалі.
— He можа быць.
— Я вам кажу — прыручалі. Ён і ў запрэжцы хадзіў. Вось адзнакі на грудзях.
— Правільна, Мэт! Да таго, як трапіць да Прыгажуна Сміта, ён быў ездавым сабакам.
— А чаму б яму не зрабіцца зноў ездавым сабакам?
— Гэта як жа? — паспешна запытаў Скот.
Але надзея, якая з’явілася, зараз жа згасла, і ён сказаў, ківаючы галавой:
— Мы яго ўжо два тыдні трымаем, а ён зараз, здаецца, яшчэ болып злы, чым у пачатку.
— Давайце спусцім яго з ланцуга — паглядзім, што атрымаецца, — прапанаваў Мэт.
Скот недаверліва паглядзеў на яго.
— Я ведаю, што вы ўжо спрабавалі, — казаў далей Мэт, — толькі цяпер не забудзьце ўзяць палку ў рукі.
— Паспрабуйце самі.
Паганяты адшукаў палку і падышоў да сабакі, які сядзеў на прывязі. Белы Клык сачыў за палкай, як леў сочыць за бізуном утаймавальніка.
— Глядзіце, як на палку ўтаропіў свае вочы, — сказаў Мэт. — Гэта добрая адзнака. Значыць, сабака не такі ўжо дурны. Ён не адважыцца крануць мяне, пакуль я з палкай. He шалёны ж ён, нарэшце.
Як толькі рука чалавека наблізілася да яго шыі, Белы Клык натапырыўся і з рыкам прыпаў да зямлі. He зводзячы вачэй з рукі Мэта, ён у той жа самы час сачыў за палкай, якая была ўзнята над яго галавой. Мэт адвязаў ланцуг з нашыйніка і ступіў назад.
Беламу Клыку не верылася, што ён апынуўся на волі. Многія месяцы прайшлі з таго часу, як ім авалодаў Прыгажун Сміт, і за ўвесь гэты час яго спускалі з ланцуга толькі для боек з сабакамі. Як толькі бойка заканчвалася, Белага Клыка зноў садзілі на прывязь.
Ён не ведаў, што рабіць са сваёй воляй. А што, калі багі зноў надумалі якую-небудзь д’ябальскую штуку?
Белы Клык зрабіў некалькі павольных, асцярожных крокаў, кожную хвіліну чакаючы нападу. Ён не ведаў, што яму рабіць, настолькі нязвычная была гэтая воля.
На ўсякі выпадак Белы Клык аддаліўся ад назіраючых за ім багоў і асцярожнымі крокамі адышоў за вугал дома. Нічога не здарылася. Збіты з панталыку ўсім гэтым, Белы Клык вярнуўся назад і, спыніўшыся футах у дванаццаці ад людзей, пачаў пільна назіраць за імі.
— А ён не ўцячэ? — запытаў новы гаспадар.
Мэт паціснуў плячыма.
— Рызыкнём. Без гэтага нічога не даведаешся.
— Небарака! — прамармытаў Скот і са шкадаваннем глядзеў на сабаку. — Болып за ўсё ён мае патрэбу ў чалавечай ласцы.
3 гэтымі словамі ён павярнуўся і ўвайшоў у дом. Потым вынес з сабой кавалак мяса і кінуў яго Беламу Клыку. Той адскочыў убок і пачаў недаверліва разглядаць кавалак здалёк.
— Назад, Маёр! — крыкнуў Мэт, але было ўжо позна. Маёр кінуўся да мяса, і ў той момант, калі кавалак ужо быў у яго ў зубах, Белы Клык наляцеў і зваліў сабаку з ног. Мэт кінуўся да іх, але Белы Клык зрабіў сваю справу хутка. Маёр ледзь падняўся на ногі, а кроў, якая хлынула ў яго з горла, чырвонай лужай распаўзалася па снезе.
— Шкада Маёра, але ён варты таго, — паспешна сказаў Скот.
Мэт ужо падняў нагу, каб ударыць Белага Клыка. Хутка адно за другім адбыліся прыжок, лясканне зубоў і рэзкі выгук.
Раз’юшана рыкаючы, Белы Клык адпоўз на некалькі ярдаў назад, а Мэт нахіліўся і пачаў аглядаць пракушаную нагу.
— Цапнуў усё ж, — сказаў ён, паказваючы разарваныя штаны і споднюю бялізну, на якой расплывалася крывавая пляма.
— Я ж казаў вам, што гэта безнадзейная справа, — з роспаччу ў голасе вымавіў Скот. — Я аб гэтым сабаку ўжо многа думаў. Ну, што ж, нічога іншага не застаецца.
3 гэтымі словамі ён нехаця выняў рэвальвер і, агледзеўшы барабан, пераканаўся, што кулі ў ім ёсць.
— Паслухайце, містэр Скот, — запратэставаў Мэт, — чаго толькі гэтаму сабаку не давялося перанесці! Нельга ж патрабаваць, каб ён адразу ператварыўся ў анёла. Дайце яму тэрмін.
— Паглядзіце на Маёра, — адказаў Скот.
Паганяты глянуў на скалечанага сабаку. Ён валяўся на снезе ў лужыне крыві і, як відаць, здыхаў.
— Ён варты таго. Вы ж самі так сказалі, містэр Скот. Паквапіўся на мяса Белага Клыка, — значыць, спета яго песенька. Гэтага трэба было чакаць. Я і граша ломанага не дам за сабаку, які аддасць свой кавалак без бою.
— Ну, а вы самі, Мэт? Сабака — сабакай, але ўсяму павінна быць мера.
— I мне па заслугах, — не здаваўся Мэт. — За што я яго ўдарыў? Вы ж самі сказалі, што праўда на яго баку. Значыць, мне не трэба было біць яго.
— Мы зробім добрую справу, застрэліўшы гэтага сабаку, — настойваў Скот. — Нам яго не прыручыць!
— Паслухайце, містэр Скот! Давайце праверым небараку. Няхай пакажа сябе. Ён жа чорт ведае што выцерпеў, перш чым апынуцца на волі. Давайце паспрабуем. А калі ён не апраўдае нашага даверу, я яго сам застрэлю.
— Ды мне зусім не хочацца яго забіваць, — адказаў Скот, хаваючы рэвальвер. — Няхай пабегае на волі, паглядзім, што з ім можна дабром зрабіць. Вось я зараз паспрабую.
Ён падышоў да Белага Клыка і загаварыў з ім мяккім голасам.
— Вазьміце палку на ўсякі выпадак, — папярэдзіў Мэт.
Скот адмоўна паківаў галавой і прадаўжаў гаварыць, стараючыся заваяваць давер Белага Клыка.