Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Калі ў душы Прыгажуна Сміта сядзеў д’ябал, то ў Белым Клыку сядзеў другі, і абодва яны шалелі адзін супраць аднаго. Раней у Белага Клыка хапала разважлівасці, каб пакарыцца чалавеку, які трымае палку ў руцэ; цяпер жа разважлівасць яго пакінула. Адзін выгляд Прыгажуна Сміта прыводзіў яго ў шаленства. I калі яны наляталі адзін на аднаго, а палка заганяла Белага Клыка ў куток клеткі, ён і тады не пераставаў рыкаць і вышчараць зубы. Супакоіць яго было немагчыма. Прыгажун Сміт мог біць Белага Клыка як толькі хацеў, той не здаваўся; і калі чалавек пераставаў біць і адыходзіў, да яго далятаў задзірысты рык, або Белы Клык кідаўся на пруты клеткі, выючы ад нянавісці.
Калі параход прыбыў у Даўсан, Белага Клыка звялі на бераг. Але і ў Даўсане ён жыў як і раней на вачах ва ўсіх, у клетцы, якая заўсёды была акружана разявакамі. Прыгажун Сміт выставіў напаказ свайго «баявога ваўка», і людзі плацілі па пяцьдзясят цэнтаў залатым пяском, каб паглядзець на яго. У Белага Клыка не было ні хвіліны спакою. Калі ён спаў, яго будзілі вострай палкай, каб гледачы атрымалі поўнае задавальненне за свае грошы. А для таго, каб зрабіць прадстаўленне яшчэ болып цікавым, Белага Клыка заўсёды трымалі ў стане лютасці.
Але горш за ўсё была тая атмасфера, у якой жыў Белы Клык. На яго глядзелі, як на самага страшнага звера, і гэтыя пачуцці людзей прасочваліся праз пруты клеткі. Кожнае слова, кожны асцярожны рух пераконвалі яго, людзі баяцца яго лютасці. Гэта толькі падлівала масла ў агонь, і раз’юшанасць Белага Клыка расла з кожным днём,
Апрача таго, што Прыгажун Сміт выставіў Белага Клыка напаказ, ён зрабіў з яго прафесійнага байца. Як толькі з’яўлялася магчымасць наладзіць бой, Белага Клыка выводзілі з клеткі і вялі ў лес, за некалькі міль ад горада. Звычайна гэта рабілася ўначы, каб унікнуць сутычкі з мясцовай коннай паліцыяй. Праз некалькі гадзін, на досвітку, з’яўляліся гледачы і сабака, з якім яму трэба было змагацца. Беламу Клыку даводзілася сустракаць
праціўнікаў усіх парод і ўсіх памераў. Ён жыў у дзікай краіне, і людзі тут былі дзікія, а бойкі звычайна заканчваліся смерцю.
Белы Клык прадаўжаў прымаць удзел у баях, а значыць, паміралі яго праціўнікі. Ен не ведаў паражэння. Баявая загартоўка, атрыманая з дзяцінства, калі яму прыходзілася змагацца з ЛіпЛіпам і з усёй зграяй маладых сабак, прыдалася цяпер. Белага Юіыка выратоўвала цвёрдасць, з якой ён стаяў на зямлі. Hi аднаму сабаку не ўдавалася зваліць яго з ног. Сабакі, у якіх захавалася яшчэ кроў іх далёкіх продкаў — ваўкоў, пускалі ў ход свой улюбёны прыём: кідаліся на яго прама або забягалі з таго боку, адкуль ён не чакаў нападу, разлічваючы ўдарыць у плячо і перакуліць дагары Ганчакі з Макензі, эскімоскія і лабрадорскія сабакі — усе выпрабавалі на ім гэты прыём і нічога не дабіліся. He было выпадку, каб Белы Клык страціў раўнавагу. Людзі расказвалі аб гэтым адзін аднаму і кожны раз спадзяваліся ўбачыць яго зваленым з ног, але Белы Клык нязменна расчароўваў іх. Апрача таго, яму дапамагала яго маланкавая хуткасць, якая давала Беламу Юіыку велізарную перавагу над праціўнікамі. Нават самыя спрактыкаваныя сярод іх яшчэ не сустракалі такога суперніка, які б так мог ухіляцца. Сабакам прыходзілася лічыцца з нечаканасцю яго нападу. Усе яны прывыклі выконваць перад бойкай пэўны рытуал, у часе якога належала вышчараць зубы, натапырвацца, рыкаць. Сабакі былі звалены з ног раней, чым усгупалі ў бойку. Гэта здаралася так часта, што Белага Клыка пачалі стрымліваць, каб даць яго праціўніку магчымасць выканаць рытуал і першым кінуцца ў бойку.
Самую вялікую перавагу перад праціўнікамі давала Беламу Клыку яго спрактыкаванасць. Ён разумеў сэнс у бойках лепш любога сабакі, з якім яму даводзілася сустракацца. Ён біўся часцей за іх усіх, умеў адбіць любы напад, а яго ўласныя прыёмы барацьбы былі больш разнастайныя і наўрад ці мелі патрэбу ў дасканаленні. Але паступова біцца прыходзілася ўсё радзей і радзей. Аматары сабачых баёў ужо страцілі надзею знайсці Беламу Клыку вартага суперніка, і Прыгажуну Сміту не заставалася нічога іншага, як выстаўляць супраць Белага Клыка ваўкоў. Індзейцы лавілі іх пасткамі спецыяльна для гэтай мэты, і бойка Белага Клыка з ваўком нязменна прыцягвала натоўпы гледачоў. Аднойчы ўдалося раздабыць дзесьці дарослую самку рысі, і на гэты раз Беламу Клыку прыйшлося адстойваць у бойцы сваё жыццё. Рысь не ўступала яму ні ў хуткасці рухаў, ні ў лютасці і пускала ў ход зубы і вострыя кіпцюры, а Белы Клык дзейнічаў толькі зубамі.
Пасля бойкі з рыссю баі спыніліся. Беламу Клыку ўжо не было з кім змагацца, ва ўсякім выпадку ніхто не мог выпусціць на яго вартага праціўніка. Ён прасядзеў у клетцы, выстаўлены на паказ, да вясны, калі ў Даўсан прыехаў нехта Цім Кінэн, па прафесіі карцёжны гулец. Кінэн прывёз з сабой бульдога — гэта быў першы бульдог, які з’явіўся ў Кландайку. Сустрэча Белага Клыка з гэтым сабакам была немінучай, і ў некаторых кварталах горада бойка паміж імі цэлы тыдзень з’яўлялася галоўнай тэмай для гутарак.
Раздзел чацвёрты У лапах смерці
Прыгажун Сміт зняў з Белага Клыка ланцуг і адступіў назад.
Але Белы Клык кінуўся не адразу. Ён стаяў, як укапаны, натапырыўшы вушы і з цікаўнасцю ўглядаючыся ў дзіўнага звера, які стаяў перад ім. Ён ніколі не бачыў такога сабаку. Цім Кінэн падштурхнуў бульдога ўперад і загадаў:
— Вазьмі яго!
Прысадзістая, нязграбная жывёліна пракульгала на сярэдзіну кола і, міргаючы вачыма, спынілася супраць Белага Клыка.
3 натоўпу закрычалі:
— Вазьмі яго, Чэрокі! Дай яму як належыць! Бяры яго!
Але Чэрокі, здавалася, не меў ніякага жадання біцца. Ён павярнуў галаву, глядзеў, міргаючы на людзей, што крычалі і дабрадушна круціў абрубкам хваста. Ён не баяўся Белага Клыка, проста ён ляніўся пачынаць бойку. Апрача таго, ён не быў упэўнены, што з сабакам, які стаяў перад ім, трэба ўступаць у бой. Чэрокі не прызвычаіўся сустракаць такіх праціўнікаў і чакаў, калі да яго прывядуць сапраўднага сабаку.
Цім Кінэн увайшоў у круг і нахіліўся над Чэрокі, пагладзіў яго супраць поўсці і злёгку падштурхнуў уперад. Гэтыя рухі падбухторвалі і раздражнялі Чэрокі. Пачулася прыглушанае бурчанне, якое ішло аднекуль з глыбіні горла. Рухі чалавечых рук цалкам супадалі з бурчаннем сабакі. Калі рукі падштурхоўвалі Чэрокі ўперад, ён пачынаў бурчаць, потым змаўкаў, але на наступнае дакрананне зноў адказваў бурчаннем. Кожны рух рук, што гладзілі Чэрокі супраць поўсці, заканчваўся лёгкім штуршком, які нараджаўу яго горле прыглушанае бурчанне. Белы Клык не мог заставацца абыякавым да ўсяго гэтага. Поўсць на загрыўку і на спіне
паднялася ў яго дыбарам. Цім Кінэн штурхнуў Чэрокі ў апошні раз і адступіў назад. Падштурхоўванне спынілася, але бульдог ужо па ўласнай волі пабег уперад, хутка перабіраючы сваімі крывымі лапамі. У гэты момант Белы Клык кінуўся на яго. У гледачоў вырваўся крык захаплення. Белы Клык з лёгкасцю кошкі ў адзін скачок апынуўся побач з праціўнікам і з той жа спрытнасцю кошкі рвануў бульдога клыкамі і адскочыў убок.
На тоўстай шыі бульдога, каля самага вуха, паказалася кроў. He звяртаючы на гэта ніякай увагі, нават не зарыкаўвіы, Чэрокі павярнуўся і пабег за Белым Клыком. Адвага, якую выказвалі праціўнікі, спрытнасць Белага Клыка і ўпартасць Чэрокі распалілі натоўп. Гледачы заключалі новыя заклады, павялічвалі стаўкі. Белы Клык скокнуў на бульдога яшчэ раз, рваў яго зубамі, пасля чаго адскочыў убок непашкоджаным. Праціўнік і далей спакойна бегаў за ім, не спяшаючыся, але і не запавальняючы хады, з рапіучым і вельмі дзелавітым выглядам. У паводзінах Чэрокі адчувалася нейкая пэўная мэта, ад якой нельга было яго адцягнуць ніякімі намаганнямі. Усе яго рухі былі прасякнуты гэтай мэтай. Белага Клыка гэта збівала з панталыку. Ніколі ў жыцці не сустракаў ён такога сабаку. Поўсць на ім была зусім кароткая, кроў паказвалася на яго мяккім целе ад самай малой драпіны. Яго здзіўляла таксама адсутнасць пакрыцця на ім з пушыстай футры, якая так часта перашкаджала Беламу Клыку ў бойках з сабакамі блізкай яму пароды. Зубы яго без усякай цяжкасці ўядаліся ў падатлівае цела бульдога, які, здавалася, зусім не ўмеў абараняцца. Апрача таго, Белы Клык быў збянтэжаны тым, што Чэрокі бегаў моўчкі, у той час, як іншыя сабакі ў такіх выпадках звычайна пачыналі вішчаць. Калі не лічыць глухога бурчання, бульдог сустракаў напад моўчкі і ні на хвіліну не спыняў пагоні за праціўнікам.
Нельга сказаць, каб Чэрокі быў няспрытны. Ён круціўся і кідаўся з боку ў бок вельмі хутка, але Белы Клык усё ж выслізгаў ад яго. Чэрокі таксама быў збіты з панталыку. Яму яшчэ ні разу не даводзілася сустракаць сабаку, які не падпускаў бы яго да сябе. Жаданне сашчапіцца адзін з другім да гэтага часу заўсёды было ўзаемным. Але гэты сабака ўвесь час трымаўся на адлегласці, скакаў то ў той, то ў іншы бок і выкручваўся ад яго. I нават рвануўшы Чэрокі зубамі, ён не затрымліваўся каля яго, а зараз жа разымаў пашчэнкі і адскокваў прэч.
Белы Клык ніяк не мог дабрацца да горла свайго праціўніка. Бульдог быў надта малы ростам, апрача таго, масіўныя пашчэнкі
з’яўляліся ў яго добрай абаронай. Белы Клык кідаўся і адскокваў убок, ухітраючыся не атрымаць ніводнай драпіны, між тым як колькасць ран на целе Чэрокі ўсё расла і расла. Галава і шыя яго былі распаласаваны з абодвух бакоў. 3 ран лілася кроў, але Чэрокі не выказваў ніякіх адзнак трывогі. Ен усё добрасумленна ганяўся за Белым Клыком і спыніўся ўсяго толькі на адну хвіліну, каб недаўменна паглядзець на людзей і памахаць абрубкам хваста ў знак сваёй гатоўнасці прадаўжаць бойку.
У гэты момант Белы Клык наляцеў на бульдога і, паласнуўшы яго зубамі за вуха, якое і без таго было разарвана на шматкі, адскочыў убок. Пачынаючы злаваць, Чэрокі зноў пусціўся ў пагоню, бегаючы ўнутры кола, які рабіў Белы Клык, і стараючыся ўчапіцца мёртвай хваткай яму ў горла. Бульдог крыху прамахнуўся, а Белы Клык выклікаў гучнае ўхваленне натоўпу, выратаваў сябе толькі тым, што зрабіў нечаканы скачок у процілеглы бок.
Час ішоў, Белы Клык скакаў і круціўся каля Чэрокі, увесь час наносячы яму ўдары і зараз жа адскокваў прэч. А бульдог са змрочнай рашучасцю не спыняў сваё праследаванне. Рана ці позна, а ён даб’ецца мэты і, схапіўшы Белага Клыка за горла, вырашыць лёс бітвы. Пакуль жа яму не заставалася нічога іншага, як цярпліва зносіць усе напады праціўніка. Кароткія вушы Чэрокі павіслі махрой, шыя і плечы пакрыліся мноствам ран, і нават губы ў яго былі распаласаваны і заліты крывёй, — і ўсё гэта нарабілі маланкападобныя ўдары Белага Клыка, якіх нельга было ні прадбачыць, ні ўнікнуць.