Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Толькі тады Белы Клык з хуткасцю маланкі выскокваў са сваёй засады, як снарад, які ніколі не пралятае міма намечанай цэлі — міма вавёркі, якую не маглі выратаваць яе быстрыя ногі. Але, хоць паляванне Белага Клыка на вавёрак было ўдачнае, адна акалічнасць перашкаджала яму наядацца ўволю. Вавёркі пападаліся рэдка, і Беламу Клыку мімаволі прыходзілася паляваць на больш дробную дзічыну. Часамі голад рабіўся такі пакутлівы, што Белы Клык не спыняўся перад тым, каб выкопваць мышэй
з норак. He грэбаваў ён і ўступіць у бой з ласкай, такой жа галоднай і ў тысячу разоў больш раз'юшанай, чым ён сам. Калі голад данімаў асабліва жорстка, Белы Клык падкрадваўся бліжэй да агнёў багоў, але блізка не падыходзіў. Ён бегаў па лесе, унікаючы сустрэч з багамі, і абкрадваў сілкі, калі ў іх зрэдку пападалася дзічына. Аднойчы ён нават абкраў сілок для труса, які быў пастаўлены Шэрым Бабром, а Шэры Бабёр у гэты час ішоў, хістаючыся, па лесе і раз-пораз садзіўся і адпачываў, ледзь пераводзячы дух ад слабасці.
Неяк раз Белы Клык пайшоў на маладога ваўка, змучанага і схудалага з голаду. Калі б Белы Клык не быў такім галодным, ён, Ha­nada, адправіўся б далей з ім і нарэшце ўвайшоў бы ў воўчую зграю. Але зараз яму не заставалася нічога іншага, як пагнацца за ваўком, разарваць і з’есці яго. Лёс, здавалася, спрыяў Беламу Клыку. Усякі раз, калі недахоп у ежы адчуваўся асабліва востра, ён натрапляў на якую-небудзь здабычу. Шчасце не здраджвала Беламу Клыку нават у тыя дні, калі ён зусім слабеў ад голаду, — ні разу за гэты час ён не папаўся на вочы больш буйным драпежнікам. Аднойчы, падмацаваўшы свае сілы рыссю, якой хапіла на цэлых два дні, Белы Клык сустрэўся з воўчай зграяй. Пачалася доўгая, лютая пагоня, але Белы Клык быў у лепшым стане, чым ваўкі, і нарэшце ўцёк ад іх. I ён не толькі ўцёк, але зрабіў вялікае кола і, вярнуўшыся назад, наткнуўся на аднога са змучаных праследавальнікаў.
Неўзабаве ён пакінуў гэтыя месцы і накіраваўся ў даліну на сваю радзіму. Адшукаўшы ранейшае логава, Белы Клык сустрэў там Кіч. Успомніўшы старое, Кіч таксама пакінула няветлівыя агні багоў і вярнулася ў сваё логава, каб тут нарадзіць на свет дзяцей. Калі каля логава з’явіўся Белы Клык, з усяго вывадку застаўся толькі адзін ваўчок, але і яго дні былі лічаныя. Маладому жыццю цяжка ўцалець у такі голад.
Прыём, з якім Кіч сустрэла свайго дарослага сына, нельга было назваць цёплым. Але Белы Клык не звярнуў на гэта ўвагі. Ён ужо не меў патрэбы ў матцы і, спакойна павярнуўшыся да яе спінай, пабег. Накіраваўшыся далей уздоўж левага рукава, Белы Клык знайшоў логава рысі, з якой некалі ён біўся разам з маткай. Тут, у пакінутай ёю нары, ён лёг і адпачываў увесь дзень.
Раннім летам, калі голад ужо падыходзіў да заканчэння, Белы Клык сустрэў Ліп-Ліпа, які, таксама як і ён, уцёк у лес і там гібеў. Белы Клык сустрэў яго зусім нечакана. Агінаючы з процілеглых бакоў круты бераг, яны адначасова выбеглі з-за высокай скалы і сустрэліся hoc у нос. Абодва спыніліся, спалоханыя такой сустрэчай, і ўтаропілі вочы адзін у аднаго.
Белы Клык быў у вельмі добрым настроі. Увесь гэты тыдзень ён вельмі ўдачна паляваў і наядаўся ўволю, а апошняй сваёй здабычай наеўся да адвалу. Але варта было яму толькі ўбачыць Ліп-Ліпа, як поўсць у яго на спіне стала дыбарам. Ен натапырыўся зусім мімавольна, — гэтае знадворнае выяўленне яго пачуццяў у мінулым спадарожнічала кожнай сустрэчы з забіякам Ліп-Ліпам. Як і paHeft, убачыўшы свайго ворага, ён натапырыўся і зарыкаў на яго апрача сваёй волі. Белы Клык не стаў траціць часу. Усё было разлічана ў адзін момант. Ліп-Ліп адступіў быў назад, але Белы Клык накінуўся на яго, зваліў яго з ног, перакуліў і ўеўся зубамі ў яго худую шыю. Ліп-Ліп біўся ў перадсмяротных сутаргах, а Белы Клык паходжваў вакол яго, гатовы ў любую хвіліну кінуцца на ворага. Затым ён зноў пусціўся ў дарогу і знік за крутым паваротам берага.
Неўзабаве пасля гэтага Белы Клык выбег на ўскрай лесу і па вузкай прагаліне спусціўся да ракі Макензі. Ен забягаў у гэтыя месцы і раней, але тады на гэтым беразе было пуста, а зараз там быў відаць пасёлак. Белы Клык спыніўся і, не выходзячы з-за заслоны дрэў, пачаў азірацца. Гукі і пахі здаваліся яму знаёмымі. Гэта быў стары пасёлак, які перабраўся на другое месца. Але ў пасёлку, у яго гуках і пахах было штосьці новае. Нячутна было ні выцця, ні плачу. У гуках, якія даляталі да яго вушэй, чулася сытасць, і калі Белы Клык адрозніў раптам сярдзіты жаночы голас, ён зразумеў, што так злаваць можна толькі наеўшыся. У паветры пахла рыбай, — значыць, у пасёлку была ежа. Голад скончыўся. Ён смела выйшаў з лесу і пабег у лагер, прама да вігвама Шэрага Бабра. Шэрага Бабра не было дома, але Клу-Куч сустрэла яго радаснымі крыкамі, дала свежай рыбы, і Белы Клык лёг і пачаў чакаць звароту Шэрага Бабра.
Частка чацвёртая
Раздзел першы
Вораг
Калі ў натуры Белага Клыка была закладзена хоць якая-небудзь магчымасць збліжэння з прадстаўнікамі яго пароды, то магчымасць гэтая беззваротна знікла пасля таго, як ён зрабіўся важаком запрэжкі. Сабакі зненавідзелі яго за тое, што Міт-Са падкідаў яму лішні кавалак мяса; зненавідзелі за ўсе тыя сапраўдныя і ўяўныя перавагі, якімі ён карыстаўся; зненавідзелі за тое,
што ён заўсёды бег у галаве запрэжкі, даводзячы іх да шаленства адным выглядам свайго пушыстага хваста і мільгаючых ног.
I Белы Клык перапоўніўся да сабак такой жа самай вострай нянавісцю. Роля важака запрэжкі не прыносіла яму ніякай прыемнасці. Ён ледзьве мірыўся з тым, што прыходзіцца бегчы наперадзе сабак, якія тры гады знаходзіліся пад яго ўладай. Трэба было цярпець усё гэта або гінуць, а жыццю, якое білася ў ім крыніцай, гінуць не хацелася. Як толькі Міт-Са рушыў з месца, уся запрэжка з раз’юшаным брэхам кідалася ў пагоню за Белым Клыком. Абараняцца ён не мог. Варта было яму павярнуцца да сабак, як Міт-Са сцябаў яго па мордзе пугай. Беламу Клыку не заставалася нічога іншага, як уцякаць. Адбіваць напад усёй выючай зграі хвастом і заднімі лапамі ён не мог. Такой зброяй нельга абараняцца супраць мноства бязлітасных клыкоў. Белы Клык нёсся ўперад, кожным скачком гвалтуючы сваю прыроду і зневажаючы свой гонар, а бегчы прыходзілася цэлы дзень.
Такі гвалт над сабой не праходзіць беспакарана. Калі волас, які вырас на целе, прымусіць расці ў адваротным напрамку, ён будзе прыносіць боль. Тое ж самае здарылася і з Белым Клыком. Усёй сваёй істотай ён імкнуўся накінуцца на зграю, якая праследавала яго па пятах, але волю багоў нельга было парушаць; апрача таго, воля гэтая падмацоўвалася ўдарамі трыццаціфутавай пугі, звітай з аленіх кішак. I Белы Клык зносіў усё гэтае, затаіўшы ў сабе такую нянавісць і злосць, на якую толькі была здольная яго лютая натура.
Калі жывую істоту і можна было калі-небудзь назваць ворагам сваёй пароды, то гэта адносілася іменна да Белага Клыка. Ен ніколі не прасіў літасці і сам нікога не шкадаваў. Сляды ўкусаў і нападаў не сыходзілі з яго цела, а сабакі ў сваю чаргу не расставаліся з адзнакамі яго зубоў. У процілегласць многім важакам, якія кідаліся пад абарону багоў, як толькі сабак распрагалі на стаянках, Белы Клык пагарджаў такой абаронай. Ён адважна разгульваў па стаянцы, уначы распраўляючыся з сабакамі за ўсё тое, што даводзілася цярпець ад іх удзень.
Раней, калі Белы Клык яшчэ не быў важаком, яго таварышы па запрэжцы звычайна стараліся не пападацца яму на дарозе. Цяпер становішча змянілася. Пагоня, якая не спынялася ўвесь дзень, відовішча Белага Клыка, які імчаўся ўперад, відовішча, якое не выходзіла ў іх з галавы нават на стаянцы, усведамленне, што ўвесь дзень ён знаходзіўся ў іх уладзе, — усё гэта не дазваляла сабакам уступаць Беламу Клыку дарогу. Варта было яму з’явіцца сярод зграі, зараз жа пачыналася бойка. Яго прагулка
па стаянцы суправаджалася рыкам, грызнёй, віскам. Самое паветра, якім дыхаў Белы Клык, было насычана нянавісцю і злосцю, і гэта толькі ўзмацняла нянавісць і злосць у ім самім.
Калі Міт-Са загадваў запрэжцы спыніцца, Белы Клык слухаўся яго воклічу. На першы час гэтае спыненне выклікала замяшанне сярод сабак. Усе яны кідаліся на ненавіснага важака, але тут справа набывала зусім іншы абарот. Размахваючы пугай, на дапамогу Беламу Клыку прыходзіў Міт-Са. I сабакі зразумелі нарэшце, што калі санкі спыняюцца па загаду Міт-Са, важака лепш не чапаць. Але калі Белы Клык спыняўся самавольна, значыць, можна было наляцець на яго і ўчыніць над ім расправу.
Пасля некалькіх такіх выпадкаў Белы Клык перастаў спыняцца без загаду. Такія ўрокі засвойваліся хутка. Белы Клык і не мог не засвойваць іх, інакш ён не выжыў бы ў тых незвычайных суровых абставінах, у якіх праходзіла яго жыццё. Але сабакі не маглі навучыцца пакідаць яго ў спакоі на стаянках. Дзённая пагоня і брэх, у які сабакі ўкладвалі ўсю сваю непавагу да важака, прымушалі іх забываць урокі, атрыманыя папярэдняй ноччу; наступнай ноччу ўрок узнаўляўся, каб зараз жа выляцець у іх з галавы. Апрача таго, нянавісць сабак да Белага Клыка жывілася яшчэ адной немалаважнай акалічнасцю. Яны бачылі ў ім іншую пароду, і гэтага было цалкам дастаткова для таго, каб адчуць да яго варожасць.
Таксама як і Белы Клык, усе яны былі прыручаныя ваўкі. Але за імі стаялаўжо некалькі прыручаных пакаленняў. Многае, чым надзяляе ваўка Лясная Глуш, было ўжо страчана, і для сабак у ёй хаваліся невядомасць, жах, вечная пагроза і вечная варожасць. Але выгляд Белага Клыка, усе яго ўчынкі і інстынкты казалі аб моцнай сувязі, якая існавала паміж ім і Лясной Глушшу. Ен быў яе сімвалам і ўвасабленнем. 1 таму, вышчараючы на яго зубы, сабакі тым самым ахоўвалі сябе ад пагібелі, якая таілася ў змроку лясоў і ў цемры, што з усіх бакоў абступала жыллё чалавека.
Але адзін урок сабакі завучылі цвёрда: трэба трымацца разам. Белы Клык быў надта страшны, і ніхто не адважваўся сустрэцца з ім адзін на адзін. Сабакі нападалі на яго ўсёй зграяй, інакш ён расправіўся б з імі за адну ноч. А так Беламу Клыку не ўдалося загрызці ні аднаго сабаку. Ен звальваў праціўніка з ног, але зграя зараз жа кідалася на Белага Клыка, не даючы яму пракусіць сабаку горла. Пры найменшым намёку на сварку ўся запрэжка дружна апалчалася на Белага Клыка. Сабакі заўсёды грызліся паміж сабой, але варта было каму-небудзь з іх пачаць бойку з Белым Клыком, якусе іншыя сваркі ўмомант забываліся.