Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Час ад часу то адзін, то другі сабака ўзнімаў супраць ваўчка бунт, але ён хутка супакойваў іх. Белы Клык старанна ахоўваў сваё адасобленае становішча ў зграі і часта браў яго ў бойках. Але такія сутычкі былі непрацяглыя. Сабакі не маглі змагацца з ім. Белы Клык наносіў раны праціўніку, не даўшы яму апамятацца, і сабака зыходзіў крывёю, яшчэ не паспеўшы як належыць уступіць у бой.
У часе работы Белы Клык, таксама як і багі, падтрымліваў сярод сваіх сабратаў суровую дысцыпліну. Ён ні ў чым ім не патураў і патрабаваў бязмежнай павагі да сябе. Паміж сабой сабакі маглі рабіць усё, што хацелі. Гэта яго не датычыла. Белы Клык сачыў толькі за тым, каб сабакі не пасягалі на яго адасобленасць, саступалі яму дарогу, калі ён з’яўляўся сярод зграі, і прызнавалі яго панаванне над сабою. Варта было якому-небудзь сабаку прыняць ваяўнічы выгляд, вышчарыць зубы або натапырыцца, як Белы Клык кідаўся і без усякай міласці пераконваў забіяку ў памылковасці яго ўчынкаў.
Ён быў лютым тыранам, які ўладарнічаў з жалезнай цвёрдасцю. Слабыя не ведалі літасці ад яго. Жорсткая барацьба за існаванне, якую яму давялося весці з самага ранняга дзяцінства, калі ўдваіх з маткай, адны, без усякай дапамогі, яны біліся за жыццё, перамагаючы варожасць Лясной Глушы, — не прайшла бясследна. I нездарма навучыўся Белы Клык ступаць ціха і асцярожна, калі больш дужы праціўнік знаходзіўся паблізу. Ён прыгнятаў слабага, але затое паважаў дужага. I калі Шэры Бабёр сустракаў на сваім доўгім шляху стаянкі другіх людзей, Белы Клык заходзіў паміж чужымі сабакамі ціха і асцярожна.
Мінула некалькі месяцаў, а падарожжа Шэрага Бабра ўсё яшчэ не спынялася. Доўгая дарога і заўзятая работа ў запрэжцы ўмацоўвалі сілы Белага Клыка, а разумовае развіццё яго як быццам скончылася. Свет, які акружаў яго, ён пазнаў да канца. I Белы Клык глядзеў на жыццё хмурна і не меў у адносінах да яго ніякіх ілюзій. На погляд Белага Клыка, свет гэты быў суровы і бязлітасны, яго не сагравала ніякая цеплыня, у гэтым свеце не існавала ні ласкі, ні прывязанасцей.
Белы Клык не адчуваў прывязанасці да Шэрага Бабра. Праўда, Шэры Бабёр быў богам, але богам вельмі бязлітасным. Белы Клык ахвотна прызнаваў яго ўладу над сабой; але ўлада гэтая грунтавалася на разумовай перавазе і на грубай сіле. У натуры Белага Клыка было нешта такое, што ішло насустрач такому панаванню, інакш ён не вярнуўся б з Лясной Глушы і не засведчыў гэтым сваёй вернасці багам. У яго натуры меліся яшчэ нікім не даследаваныя глыбіні. Ласкавым словам або мяккасцю Шэры Бабёр мог бы закрануць гэтыя глыбіні, але ён ніколі не песціў Белага Клыка, ніколі не гаварыў з ім ласкава. Гэта было не ў яго звычаі. У перавазе Шэрага Бабра адчувалася жорсткасць, і з такой жа жорсткасцю ён і загадваў, чынячы суд пры дапамозе палкі, караючы злачынства фізічным болем і ўзнагароджваючы па заслугах не ласкай, а тым, што ўстрымліваўся ад удару.
I Белы Клык нічога не ведаў аб тым шчасці, якім можа ўзнагародзіць яго рука чалавека. Ды ён і не любіў чалавечых рук. У іх было штосьці падазронае. Праўда, часам рукі давалі мяса, але часцей за ўсё яны прыносілі боль. Ад іх трэба было трымацца як мага далей. Яны шпурлялі каменні, сціскалі палкі, дубінкі, бізуны, умелі біць і штурхаць, а калі дакраналіся, то балюча шчыпалі, тузалі, рвалі поўсць. У чужых пасёлках ён пазнаёміўся з рукамі дзяцей і даведаўся, што яны таксама ўмеюць наносіць боль. Нейкі маленькі ледзь не выкалаў яму вочы. Пасля гэтага Белы Клык пачаў адносіцца да дзяцей з вялікай падазронасцю. Ен проста не мог іх цярпець. Калі тыя падыходзілі і працягвалі да яго свае рукі, якія не абяцалі дабра, ён уставаў і адыходзіў.
У адным з пасёлкаў на беразе Вялікага Нявольнічага возера Беламу Клыку, які і далей сутыкаўся са злом, прынесеным чалавечымі рукамі, давялося ўдакладніць выкладзены яму Шэрым Бабром закон, згодна з якім напад на багоў лічыцца недаравальным злачынствам. Паводле звычаю ўсіх сабак Белы Клык накіраваўся на гюшукі ежы. Ён ўбачыў хлопчыка, які рассякаў тапаром мёрзлую аленіну. Кавалачкі мяса разляталіся ў розныя бакі. Бегучы міма, Белы Клык спыніўся і пачаў падбіраць іх. Хлопчык кінуў тапор і схапіў цяжкую дубінку. Белы Клык адскочыў убок, ледзь паспеўшы ўхіліцца ад удару. Хлопчык пабег за ім, а Белы Клык, які быў незнаёмы з пасёлкам, кінуўся паміж двума вігвамамі і апынуўся ў тупіку паміж імі і высокім земляным валам.
Дзявацца не было куды. Хлопчык загароджваў адзіны выхад з тупіка. Падняўшы дубінку, ён накіраваўся да загнанага ворага. Белы Клык раз’юшыўся да апошняга. Яго пачуццё справядліва-
сці было пакрыўджана, ён увесь натапырыўся і сустрэў хлопчыка грозным рыкам. Белы Клык добра ведаў закон: усе рэшткі мяса, як, напрыклад, кавалачкі мёрзлай аленіны, належаць сабаку, які іх знаходзіць. Ён не зрабіў нічога дрэннага, не парушыў закона, і ўсё ж хлопчык збіраўся пабіць яго. Белы Юіык сам не ведаў, як гэта здарылася. Ён зрабіў гэта ў гірыпадку шаленства, і ўсё здарылася так хутка, што яго праціўнік таксама нічога не паспеў зразумець. Зусім нечакана хлопчык апынуўся на снезе, a зубы Белага Клыка пракусілі яму руку, якая трымала дубінку.
Але Белы Клык ведаў, што закон, устаноўлены багамі, парушаны. Ён усадзіў зубы ў свяшчэннае цела аднаго з іх і павінен чакаць цяпер самага страшнага пакарання. Ён уцёк пад абарону Шэрага Бабра і сядзеў, скруціўшыся, ля яго ног, калі ўкушаны хлапец і ўся яго сям’я з’явіліся патрабаваць адплаты. Але яны пайшлі ні з чым. Шэры Бабёр абараніў Белага Клыка. Тое ж зрабілі Міт-Са і Клу-Куч. Прыслухоўваючыся да спрэчак і назіраючы за гнеўнай жэстыкуляцыяй людзей, Белы Клык зразумеў, што для яго ўчынку ёсць апраўданне. 1 такім чынам ён даведаўся, што бываюць багі — і багі. Яны падзяляюцца на яго багоў і на чужых багоў, і паміж імі існуе вялікая розніца. Ад сваіх багоў ён павінен прымаць усё — і справядлівасць, і несправядлівасць. Але ён не абавязаны цярпець несправядлівасці чужых багоў. Ён мае права помсціць за яе зубамі. I гэта таксама было законам багоў.
У той жа дзень Белы Клык даведаўся яшчэ тое-сёе аб гэтым законе. Збіраючы галлё ў лесе, Міт-Са наткнуўся на кампанію хлапчукоў, сярод якіх быў і пакусаны. Адбылася сварка. Хлопчыкі накінуліся на Міт-Са. Яму прыходзілася дрэнна. 3 усіх бакоў на яго сыпаліся ўдары. Белы Клык спачатку проста назіраў за бойкай. Гэта справа багоў, і ён да гэтага не мае ніякага дачынення. Потым Белы Клык уцяміў, што б’юць жа Міт-Са — аднаго з яго ўласных багоў. Але тое, што ён зрабіў услед за гэтым, зусім не было абдуманым учынкам. Парыў шалёнай разлютаванасці прымусіў яго кінуцца ў самую сярэдзіну бойкі. I праз пяць хвілін хлапчукі разбегліся ў розныя бакі з поля бітвы, і многія з іх пакідалі на снезе крывавыя сляды, якія сведчылі аб тым, што зубы Белага Клыка не бяздзейнічалі. Калі Міт-Са расказаў пасёлку аб тым, што здарылася, Шэры Бабёр загадаў даць Беламу Клыку многа мяса. Белы Клык, насыціўшыся, лёг ля агню і заснуў, цвёрда ўпэўнены ў тым, што ён правільна зразумеў закон.
Услед за гэтым Белы Клык зразумеў закон уласнасці і тое, што ён павінен ахоўваць яе. Ад абароны цела бога да абароны
яго маёмасці быў адзін крок, і Белы Клык гэты крок зрабіў. Тое, што належала богу, трэба было абараняць ад усяго свету, не спыняючыся нават перад нападам на іншых багоў. Але ўчынак гэты быў звязаны з вялікай небяспекай. Багі ўсемагутныя, і сабаку цяжка змагацца з імі; і ўсё ж Белы Клык навучыўся адважна сустракаць іх. Пачуццё абавязку перамагала ў ім страх, і нарэшце зладзеяватыя багі зразумелі, што маёмасць Шэрага Бабра лепш за ўсё пакінуць у спакоі.
У сувязі з гэтым Белы Клык хутка здагадаўся, што зладзеяватыя багі баязлівыя і, пачуўшы трывогу, зараз жа ўцякаюць. Апрача таго, прамежак часу паміж узнятай трывогай і з’яўленнем Шэрага Бабра быў звычайна вельмі кароткі. I ён зразумеў, што злодзей уцякае не таму, што баіцца яго, Белага Клыка, а таму, што баіцца Шэрага Бабра. У такіх выпадках Белы Клык не брахаў. Ды ён наогул ніколі не брахаў. Ен кідаўся на няпрошанага госця і, калі ўдавалася, упіваўся ў яго зубамі. Панурасць і нетаварыскасць зрабілі з Белага Клыка вельмі добрага вартаўніка гаспадарскай маёмасці, і Шэры Бабёр усяляк заахвочваў яго ў гэтых адносінах. У выніку Белы Клык зрабіўся яшчэ больш злым, яшчэ больш неўціхаміраным і канчаткова замкнуўся ў самім сабе.
Месяцы ішлі адзін за другім, і ўсё больш і больш замацоўваўся дагавор паміж сабакам і чалавекам. Гэты дагавор яшчэ спрадвеку быў заключаны першым ваўком, які прыйшоў з Лясной Глушы да чалавека. I падобна ўсім пакаленням ваўкоў і дзікіх сабак, Белы Клык сам выпрацаваў умовы гэтага дагавора. Яны былі вельмі простыя. За пакланенне бажаству ён аддаў сваю волю. Ад бога Белы Клык атрымліваў зносіны з ім, апеку, ежу і цяпло. Узамен ён пільнаваў яго маёмасць, абараняў яго цела, працаваў на яго і пакараўся яму.
Белы Клык служыў свайму богу, пакараючыся абавязку і страху, але ён не любіў яго. Ён не ведаў, што такое любоў. Ніколі не перажываў гэтага пачуцця. Кіч зрабілася далёкім успамінам. Апрача таго, аддаўшыся чалавеку, Белы Клык не толькі парваў з Лясной Глушшу і са сваімі суродзічамі, але ўключыў у дагавор умову, якая не дазваляла яму пакінуць бога і пайсці за Кіч нават у тым выпадку, калі б ён сустрэў яе. Адданасць чалавеку стала законам для Белага Клыка, і закон гэты быў мацней за любоў да волі, мацней за кроўныя вузы.
Раздзел шосты Голад
ясна была ўжо не за гарамі, калі Шэры Бабёр скончыў сваё .U доўгае падарожжа. У адзін з красавіцкіх дзён Белы Клык, якому споўніўся год, зноў вярнуўся ў пасёлак. Міт-Са зняў з яго збрую. Хоць Белы Клык яшчэ не паспеў вырасці як належыць, але пасля Ліп-Ліпа ён быў самым буйным іпчанюком з аднагодкаў. Атрымаўшы ў спадчыну целасклад і сілу ад бацькі — ваўка — і ад Кіч, ён амаль зраўняўся з дарослымі сабакамі, але ўступаў ім у моцнасці целаскладу. Цела ў яго было худое і зграбнае, і ў бойках ён браў хутчэй спрытнасцю, чым сілай. Поўсць у Белага Клыка была шэрая, як у ваўка, і па выгляду ён здаваўся самым сапраўдным ваўком. Кроў сабакі, якая перайшла да яго ад Кіч, не пакінула слядоў на ім са знешняга выгляду, але характар Белага Клыка складваўся не без яе ўдзелу.