Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
якая шалела на прывязі, — да адзінай у свеце істоты, якая не смяецца з яго.
Змерклася, услед за змрокам надышла ноч, а Белы Клык не адыходзіў ад маткі. Hoc і язык усё яшчэ балелі, але яго мучыла іншая, яшчэ больш моцная трывога. Яго ахапіў сум па радзіме. Ен адчуваў нейкую пустату ў сабе, яму не хапала цішыні і спакою, што акружалі ручай і пячору ў скале. Жыццё зрабілася надта шумным. Вакол яго было вельмі многа людзей — мужчын, жанчын, дзяцей, — усе яны шумелі і раздражнялі ваўчка. Сабакі заўсёды лаяліся, грызліся, рыкалі і падымалі мітусню. Спакойнае адзіноцтва, якое ён ведаў раней, скончылася. Тут нават само паветра было насычана жыццём. Яно і гудзела навокал Белага Клыка, не змаўкаючы ні на хвіліну. Новыя гукі трывожылі і раздражнялі Белага Клыка, прымушаючы яго кожную хвіліну чакаць новых здарэнняў.
Ен назіраў як людзі адыходзяць, прыходзяць і сноўдаюцца па лагеры. Падобна таму, як чалавек глядзіць на ім жа створаных багоў, так і Белы Клык глядзеў на акружаючых яго людзей. Яны былі для яго вышэйшымі істотамі — бажаством. Яго смутная свядомасць бачыла ва ўсіх іх дзеяннях тую ж цудатворную сілу, якой чалавек надзяляе бога. Яны былі ўладальнікамі незразумелай, бязмежнай магутнасці; уладарамі ўсяго жывога і нежывога свету; яны трымалі ў паслухмянасці ўсё, што здольна рухацца, і надавалі рух нерухомым рэчам; з мёртвага моху і палак яны тварылі жыццё, якое кусалася і колерам сваім нагадвала сонца. Яны тварылі агонь! Яны былі багі!
Раздзел другі
Няволя
Кожны новы дзень прыносіў Беламу Клыку новыя перажыванні. Пакуль Кіч сядзела на прывязі, ён бегаў па лагеры, даследваючы, вывучаючы яго і набіраючыся вопыту. Ён хутка пазнаёміўся з прывычкамі і спосабам жыцця людзей, але такое блізкае знаёмства не выклікала ў ім пагарды да іх. Чым больш ён пазнаваў людзей, тым больш пераконваўся ў іх перавазе.
I таксама, як яго маці, Кіч, выказала ім пакорлівасць, калі толькі пачула сваё імя, так і Белы Клык пранікся той жа пакорлівасцю. Калі яны пападаліся яму насустрач, ён уступаў ім дарогу. Калі яны клікалі яго, ён падыходзіў. Калі яны пагражалі, ён пры-
падаў да зямлі. Калі яны праганялі яго, ён хутка ўцякаў. Таму што кожнае іх жаданне пацвярджалася сілай, якая магла прычыніць боль, сілай, якая выяўлялася пры дапамозе кулака альбо палкі, пры дапамозе лётаючых камянёў і апякаючых болем удараў бізуна.
Белы Клык належыў людзям, як належылі ім усе сабакі. Яго ўчынкі залежалі ад іх жаданняў. Яго цела яны маглі замучыць, растаптаць або пашкадаваць. Гэты ўрок Белы Клык запамятаў хутка, але даўся ён яму нялёгка, — надта многае ў натуры ваўчка абуралася супраць таго, з чым яму прыходзілася сутыкацца на кожным кроку; і разам з тым, непрыкметна для самога сябе, Белы Клык пачынаў разумець хараство новага жыцця, хоць прывыкаць да яго было і цяжка, і непрыемна. Яму падабалася аддаваць свой лёс у чужыя рукі і знімаць з сябе ўсякую адказнасць за ўласнае існаванне. Ужо адно гэта з’яўлялася для яго ўзнагародай, таму што абапірацца на другога заўсёды лягчэй, чым стаяць аднаму.
Але ўсё гэта здарылася не адразу, — за адзін дзень нельга аддацца чалавеку і душой і целам. Белы Клык не мог адразу перамагчы ў сабе спадчыннасць, не мог забыць Лясную Глуш. Бывалі дні, калі ён выходзіў на ўскрай лесу і стаяў там, прыслухоўваючыся да заклікаў, якія вабілі яго ўдалечыню. I заўсёды ў такіх выпадках ён вяртаўся неспакойны і ўстрывожаны і жаласліва і ціха вішчаў, клаўся побач з Кіч і лізаў ёй морду сваім хуткім, дапытлівым язычком.
Белы Клык хутка вывучыў лагернае жыццё. Ён пазнаёміўся з несправядлівасцю і прагнасцю дарослых сабак у час раздачы мяса і рыбы. Яму прыйшлося пераканаццаў тым, што мужчыны справядлівыя, дзеці бязлітасныя, а жанчыны добрыя, і ад іх хутчэй, чым ад іншых, можна атрымаць кавалак мяса ці костку. А пасля двух ці трох сутычак з маткамі шчанюкоў Белы Клык зразумеў, што матак лепш пакідаць у спакоі, лепш унікаць сустрэч з імі і трымацца ад іх як мага далей.
Але болып за ўсіх яму атручваў жыццё Ліп-Ліп. Ен быў старэйшы і дужэйшы за ваўчка. Белы Клык біўся досыць ахвотна, але заўсёды ён быў пераможаны. Праціўнік быў занадта вялікі для яго. Ліп-Ліп праследаваў сваю ахвяру, як кашмар. Варта было Беламу Клыку адыйсці ад маткі, забіяка быў тут як тут, не адыходзіў ад яго ні на крок, рыкаў і ніколі не выпускаў выпадку кінуцца на Белага Клыка і выклікаць яго на бойку, калі паблізу не было людзей. Гэтыя сутычкі прыносілі Ліп-Ліпу велізарную прыемнасць, таму што ён заўсёды выходзіў з іх пераможцам.
Але тое, што было для яго самай вялікай асалодай у жыцці, прыносіла Беламу Клыку толькі адны пакуты.
Аднак запалохаць Белага Клыка было не так лёгка. Ён цярпеў паражэнні, але ў душы ніяк не мог прымірыцца. I ўсё ж гэтая вечная варожасць пачынала адбівацца на яго характары. Ён зрабіўся злосным і панурым. Лютасць была ўласціва яго пародзе, — бясконцыя праследаванні рабілі яго яшчэ больш злосным. Тое, што было ў ім дабрадушнага, гуллівага, шчанячага, не знаходзіла сабе выхаду.
Ён ніколі не гуляў і не вазіўся з іншымі шчанюкамі. Ліп-Ліп не дапускаў гэтага. Варта было Беламу Клыку з’явіцца сярод іх, як Ліп-Ліп налятаў на яго, пачынаў сварку і біўся з Белым Клыком да таго часу, пакуль той не ўцякаў прэч.
Нарэшце амаль усё шчанячае, што было ў Белым Клыку, знікла, і ён пачаў здавацца значна старэй свайго ўзросту. ГІазбаўлены магчымасці даваць выхад сваёй энергіі ў гульні, ён замкнуўся ў сабе і пачаў развівацца разумова. У Белым Клыку з’явілася хітрасць; у яго было дастаткова часу, каб абдумваць свае ўчынкі. 3 прычыны таго, што яму перашкаджалі атрымліваць сваю долю мяса і рыбы падчас агульнага кармлення сабак, ён зрабіўся спрытным злодзеем. Прыходзілася самому здабываць для сябе, і Белы Клык навучыўся рабіць гэта так майстэрскі, што зрабіўся сапраўдным бічом для індыянак. Ён шмыгаў па ўсяму пасёлку, ведаў, дзе што робіцца, усё бачыў і чуў, прыстасоўваўся да акалічнасцей і навучыўся ўнікаць сустрэч са сваім непрымірымым ворагам.
Яшчэ ў самым пачатку варожасці з Ліп-Ліпам Белы Клык злосна пажартаваў над сваім ворагам і ўпершыню адчуў асалоду помсты. Белы Клык прыкладна тым жа спосабам заманіў Ліп-Ліпа прама ў раз’юшаную пашчу Кіч, як яна калісьці заманьвала сабак і адводзіла іх ад людской стаянкі на з’ядзенне ваўкам. Ратуючыся ад Ліп-Ліпа, Белы Клык пабег не прама, а пачаў кружыць паміж вігвамамі. Бегаў ён добра, хутчэй любога шчаняці яго ўзросту і хутчэй самога Ліп-Ліпа. Але на гэты раз ён не асабліва спяшаўся і падпусціў свайго праследавальніка на адлегласць усяго толькі аднаго скачка ад сябе.
Узбуджаны пагоняй і блізкасцю ахвяры, Ліп-Ліп пакінуў усякую асцярожнасць і забыўся, дзе ён знаходзіцца. Калі ён успомніў пра гэта, было ўжо позна. На ўсім бягу абагнуўшы вігвам, ён з размаху наляцеў прама на Кіч, якая ляжала на прывязі. Ліп-Ліп завыў ад жаху. Хоць Кіч і была прывязаная, але адчапіцца ад яе
было не так лёгка. Ліп-Ліп ужо не мог уцячы, таму што Кіч збіла яго з ног і пачала кусаць і рваць сваю ахвяру.
Адкаціўшыся, нарэшце, ад ваўчыцы ўбок, Ліп-Ліп ледзь падняўся на ногі, увесь ускудлачаны, пабіты і фізічна, і маральна. Поўсць яго тырчала касмылямі ў тых месцах, дзе па ёй прайшліся зубы Кіч. Ліп-Ліп раскрыў пашчу і, не сыходзячы з месца, прарэзліва, па-шчанячаму завыў. Але Белы Клык не даў яму дакончыць. Ен кінуўся на Ліп-Ліпа і ўчапіўся яму зубамі ў заднюю лапу. Уся ваяўнічасць пакінула шчанюка, і ён пусціўся ганебна ўцякаць, а яго ахвяра гналася за ім па пятах і не адчапілася да таго часу, пакуль Ліп-Ліп не дабег да свайго вігвама. Тут на выручку яму падаспелі індыянкі, і Белы Клык, які ператварыўся ў раз’юшанага д’ябла, адступіў толькі пад градам ляцеўшых у яго каменняў.
Надышоў дзень, калі Шэры Бабёр адвязаў Кіч, вырашыўшы, што цяпер яна ўжо не ўцячэ. Белы Клык быў у захапленні, бачачы матку на волі. Ен з радасцю адправіўся блукаць з ёй па ўсяму пасёлку, і пакуль Кіч была блізка, Ліп-Ліп трымаўся ад Белага Клыка на значнай адлегласці. Белы Клык нават натапырваўся і падыходзіў да яго з задзёрлівым выглядам, але Ліп-Ліп не прымаў выкліку. Ен быў не дурны і вырашыў пачакаць з помстай да таго часу, пакуль не сустрэнецца з Белым Клыком адзін на адзін.
У той жа дзень Кіч з Белым Клыком выйшлі на ўскрай лесу, з якім межаваў пасёлак. Белы Клык паступова, крок за крокам, адводзіў туды матку, і калі яна спынілася на ўскрайку лесу, ён паспрабаваў зацягнуць яе далей. Ручай, логава і спакойны лес вабілі да сябе Белага Клыка, і ён хацеў, каб маці пайшла разам з ім, ён адбегся на некалькі крокаў, спыніўся і паглядзеў на яе. Яна стаяла, не рухаючыся. Белы Клык жаласліва заскавытаў і, гуляючы, пачаў бегаць сярод кустоў. Затым вярнуўся, лізнуў яе ў морду і зноў адбегся. Але маці ўсё ж не рухалася. Белы Клык стаяў, гледзячы на яе, і здавалася, што настойлівасць і нецярпенне ўсяліліся раптам у цела ваўчка і затым павольна пакінулі яго, калі Кіч павярнула галаву і паглядзела на лагер.
Далеч клікала Белага Клыка. I маці чула гэты кліч. Але яшчэ ясней яна чула кліч агню і чалавека, — кліч, на які з усіх звяроў адгукваецца толькі воўк — воўк і дзікі сабака, бо яны браты.
Кіч павярнулася і павольным трушком пабегла назад. Жыццё лагера трымала яе ў сваёй уладзе мацней усякай прывязі. Нябачнымі, таямнічымі шляхамі багі завалодалі ваўчыцай і не адпускалі яе ад сябе. Белы Клык сеў пад цяністай бярозай і ціха заскуголіў. Пахла хвояй, лясная духмянасць напаўняла паветра, напамінаючы
яму аб ранейшым вольным жыцці, на змену якому прыйшла няволя. Але Белы Клык быў усяго толькі ваўчком, і кліканне маткі даносілася да яго ясней, чым кліч Лясной Глушы або чалавека. Ен спадзяваўся на яе ва ўсім. Незалежнасць была яшчэ ўперадзе. I Белы Клык устаў і сумна пацягнуўся ў лагер, спыніўшыся па дарозе разы два, каб паскуголіць і прыслухацца да клічу, які ўсё яшчэ даносіўся з ляснога гушчару.
У Лясной Глушы матка і дзіцянё вельмі нядоўга жывуць адно каля аднаго, але людзі часта скарачаюць і гэты кароткі тэрмін. Так было і з Белым Клыком. Шэры Бабёр завінаваціўся другому індзейцу, якога называлі Тры Арлы. А Тры Арлы адыходзіў уверх па рацэ Макензі на Вялікае Нявольнічае Возера. Кавалак чырвонай матэрыі, мядзвежая скура, дваццаць патронаў і Кіч пайшлі на выплату доўга. Белы Клык бачыў, як Тры Арлы ўзяў яго матку да сябе ў пірогу, і хацеў пайсці за ёй. Ударам кулака Тры Арлы зваліў яго назад на бераг. Пірога адплыла. Белы Клык скочыў у ваду і паплыў за ёй, не звяртаючы ніякай увагі на крыкі Шэрага Бабра. Белы Клык не паслухаўся нават голасу чалавека — так баяўся ён страціць Кіч.