Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
I адказаў Дзікі Сабака:
— Скажы мне, о, Вораг мой, Жонка Bopara майго, што гэта пахне так прыемна сярод гэтых Дзікіх Лясоў.
I нагнулася Жанчына, і падняла з падлогі костку, і кінула Дзікаму Сабаку, і сказала:
— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, пакаштуй, пагрызі гэтую костку.
Узяў Дзікі Сабака гэтую костку ў свае дзікія зубы. I яна здалася яму смачнейшай за ўсё, што ён грыз да гэтага часу, і ён сказаў:
— Слухай, о, Вораг мой, Жонка майго Bopara, кінь мне хутчэй другую такую ж костку.
I адказала яму Жанчына:
— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, ідзі памажы майму Мужчыне хадзіць за здабычай, сцеражы гэтую Пячору па начах, і я дам табе столькі касцей, колькі табе будзе патрэбна.
— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх гутарку, — гэта вельмі разумная Жанчына, хоць, вядома, я разумнейшы за яе.
Дзікі Сабака забраўся ў Пячору, паклаў галаву Жанчыне на калені і сказаў:
— О, мой Друг, Жонка майго Друга, добра. Я згодзен дапамагаць твайму Мужчыне паляваць, буду сцерагчы па начах вашу Пячору.
— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх размову, — які дурны гэты Сабака!
I ён пайшоў прэч, прабіраючыся па Дзікім Лесе і дзіка махаючы сваім дзікім хвастом. Але пра ўсё, што бачыў, нікому не сказаў ні слова.
Прачнуўшыся, Мужчына запытаў:
— Што тут робіць Дзікі Сабака?
I адказала Жанчына:
— Яго імя ўжо не Дзікі Сабака, а Першы Друг, і ён будзе нам другам на векі вечныя. Як пойдзеш на паляванне, клікні яго з сабою.
На другі вечар Жанчына нарэзала на заліўных лугах вялікі ахапак травы і расклала яе сушыцца каля агню, і, калі пайшоў ад сена такі пах, як ад свежаскошанай травы, яна села каля ўвахода ў Пячору, зрабіла з конскай скуры вуздэчку і, утаропіўшыся ў плечавую барановую костку — на шырокую вялікую лапатку, — зноўузялася чараваць і запела чараўнічую песню.
I зноў у Дзікім Лесе сабраліся ўсе Дзікія Звяры і, пазіраючы здалёк на агонь, абмяркоўвалі, што б такое магло здарыцца з Дзікім Сабакам. I вось Дзікі Конь дзіка тупнуў дзікай нагой і сказаў:
— Пайду пагляджу, а потым раскажу, чаму Дзікі Сабака не вярнуўся. Кот, хочаш — пойдзем разам?
— He, — адказаў Кот, — я, Кот, хаджу дзе хачу і гуляю сам сабою, ідзі адзін.
Але на самай справе ён ціхенька пракраўся за Дзікім Канём, ступаючы ціха і мякка, і забраўся ў такую мясцінку, адкуль было чуваць усё.
Пачула Жанчына конскі тупат, убачыла, як прабіраецца да яе Дзікі Конь, як ён наступае на сваю доўгую грыву і сказала са смехам:
— А вось і другі прыбег сюды. Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, чаго табе тут трэба?
Дзікі Конь адказаў:
— Ты, мой Вораг, Жонка майго Bopara, адказвай мне хутчэй, дзе Дзікі Сабака.
Жанчына засмяялася, падняла з падлогі барановую лапатку, паглядзела на яе і сказала:
— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, не па Сабаку ты сюды прыйшоў, а па сена, па гэтую добрую траву!
Дзікі Конь затупаў на месцы і, трасянуўшы грывай, сказаў:
— Гэта праўда. Дай мне сена!
Жанчына адказала:
— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, нагні сваю дзікую галаву і насі, што я надзену на цябе, — насі, не здымай ніколі, і тры разы ў дзень ты будзеш есці гэтую дзіўную пахучую траву.
— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх гутарку, — гэтая Жанчына вельмі разумная, але, вядома, не разумнейшая за мяне.
I нагнуў Дзікі Конь сваю дзікую галаву, і Жанчына накінула на яе толькі што сплеценую вуздэчку, і дыхнуў ён сваім дзікім дыханнем проста на ногі Жанчыне і сказаў:
— О, мая Гаспадыня, о Жонка майго Гаспадара, за пахучую гэтую траву я табе буду вечным рабом!
— Ах, — сказаў Кот, слухаючы іх гутарку, — які ён дурань, гэты Конь!
I зноў ён кінуўся ў Дзікі Лес, дзіка памахваючы сваім дзікім хвастом. Але пра ўсё, што чуў, нікому не сказаў ні слова.
Калі Сабака і Мужчына вярнуліся з палявання, Мужчына сказаў:
— А што тут робіць Дзікі Конь?
I Жанчына адказала:
— He Дзікі Конь ужо імя яго, а Першы Слуга, бо з месца на месца ён будзе вазіць нас векі вечныя. Калі ты збярэшся на паляванне, смела сядай на яго.
На наступны дзень падышла да Пячоры Карова. Яна таксама была дзікая і павінна была высока задзіраць сваю дзікую галаву, каб не зачапіцца за дзікія дрэвы дзікімі рагамі. Кот пракраўся ўслед за ёй і схаваўся гэтак жа сама, як і раней; і ўсё адбылося гэтак жа сама, як і раней; і Кот сказаў тое самае, што і раней; і калі Дзікая Карова ў абмен за траву абяцала Жанчыне сваё малако, Кот кінуўся ў Дзікі Лес і дзіка замахаў сваім дзікім хвастом зноў-такі гэтак жа сама, як і раней. I пра ўсё, што чуў, нікому не сказаў ні слова. А калі Сабака, Чалавек і Конь вярнуліся з палявання і Чалавек спытаўся гэтак жа сама, як і раней, што робіць тут Дзікая Карова, Жанчына адказала гэтак жа, як і раней:
— Цяпер не Дзікая Карова ёй імя, а Носьбітка Добрай Яды. Яна будзе даваць нам белы сырадой векі вечныя, і я згодна даглядаць яе, пакуль ты, ды наш Першы Друг, ды наш Першы Слуга будзеце ў лесе на паляванні.
Дарэмна Кот прачакаў увесь дзень, каб хто-небудзь яшчэ з Дзікіх Звяроў прыйшоў да Пячоры: болей ніхто не прыходзіў з Мокрага Дзікага Лесу. Так што Кату паняволі прыйшлося блукаць аднаму. I вось убачыў ён Жанчыну, якая сядзела і даіла Карову.
I ўбачыў ён у Пячоры святло, і пачуў дзівосны пах белага сырадою. I сказаў ён Жанчыне:
— Ты, мой Вораг, Жонка майго Bopara, скажы мне, куды ты падзела Карову.
Жанчына засмяялася і сказала:
— Ты, з Дзікага Лесу Дзікае Стварэнне, ідзі сабе ў Лес падобраму! Мне болей не трэба ні слуг, ні прыяцеляў. Я ўжо запляла маю касу і схавала чароўную костку.
I адказаў Дзікі Кот:
— Я не друг і не слуга. Я, Кот, хаджу, куды ўздумаю, гуляю сам сабою, і вось мне ўздумалася забрацца ў Пячору.
I спытала яго Жанчына:
— Чаму ў першы ж вечар ты не прыйшоў з Першым Другам?
Кот раззлаваўся і сказаў:
— Напэўна, Дзікі Сабака ўжо нахлусіў табе пра мяне!
Жанчына адказала са смехам:
— Ты, Кот, ты гуляеш сам сабою і ходзіш, куды табе ўздумаецца. Ты сам кажаш, што ты не слуга і не друг. Ідзі ж адсюль сам сабою куды ўздумаецца!
Кот прыкінуўся пакрыўджаным і сказаў:
— Няўжо мне іншы раз нельга прыйсці да цябе ў госці і пагрэцца каля гарачага агню? I няўжо ты ніколі не дасі мне паспытаць белага сырадою? Ты такая разумная, ты такая красуня, — не, хоць я і Кот, але ты не будзеш жорстка абыходзіцца са мною.
Жанчына сказала:
— Я ведаю, што я разумная, але што я красуня — не ведала. Давай заключым умову. Калі я хоць раз пахвалю цябе, смела заходзь у Пячору.
— А калі ты пахваліш мяне два разы? — спытаў Кот.
— Ну, гэтага не будзе, — сказала Жанчына. — Але калі гэта здарыцца, уваходзь і сядай каля агню.
— А што, калі ты пахваліш мяне тры разы? — спытаў Кот.
— Ну, гэтага не будзе, — сказала Жанчына. — Але калі гэта здарыцца, прыходзь і атрымлівай малако тры разы ў дзень да сканчэння веку!
Кот выгнуў спіну і сказаў:
— Ты, Заслона каля ўвахода ў Пячору, і ты, Агонь у глыбіні Пячоры, і вы, Малочныя Гладышыкі, што стаіце каля агню, вас я бяру за сведак; запомніце, што сказаў мой Вораг, Жонка майго Bopara!
I, павярнуўшыся, пайшоў у Дзікі Лес, дзіка памахваючы дзікім хвастом.
Калі ў гэты вечар Сабака, Мужчына і Конь вярнуліся з палявання ў Пячору, Жанчына ні слова не сказала ім пра сваю ўмову з Катом, бо баялася, што ім гэта не спадабаецца.
Кот пайшоў далёка-далёка і так доўга хаваўся ў Дзікім Лесе, што Жанчына забыла і думаць пра яго. Толькі Лятучая Мыш, якая вісела дагары нагамі каля ўвахода ў Пячору, ведала, дзе хаваецца Кот, і кожны вечар падлятала да таго месца і паведамляла Катуўсе навіны.
Неяк увечары прылятае яна да Ката і кажа:
— А ў Пячоры — Дзіцянё! Яно зусім, зусім новенькае. Такое ружовае, тоўстае і маленькае. I яно вельмі падабаецца Жанчыне.
— Вельмі добра, — сказаў Кот. — А што ж падабаецца Дзіцяняці?
— Усё мяккае і гладкае, — адказала Лятучая Мыш. — Як ісці спаць, яно бярэ ў ручкі што-небудзь цёпленькае і засынае. Потым яму падабаецца, каб з ім гулялі. Вось і ўсё, што яму падабаецца.
— Вельмі добра, — сказаў Кот, — калі так, то мой час прыйшоў.
На наступны вечар Кот прабраўся да Пячоры па Дзікім Лесе і праседзеў недалёка да самай раніцы. Раніцою Сабака, Чалавек і Конь пайшлі на паляванне, а Жанчына пачала гатаваць ежу. Дзіцянё плакала і адрывала яе ад работы. Яна вынесла яго з Пячоры і дала яму каменьчыкаў пагуляць, але яно не сунімалася.
Тады Кот працягнуў пухлую лапку і пагладзіў Дзіцянё па шчочцы, і замурлыкаў, і забурчаў, і давай церціся аб яго калені, і хвастом казытаць яму падбародак. Дзіцянё засмяялася, і Жанчына, пачуўшы яго смех, усміхнулася.
Тады ўскрыкнула Лятучая Мыш — маленькая Лятучая Мыш, якая вісела дагары нагамі каля ўвахода ў Пячору:
— О, Гаспадыня мая, Жонка майго Гаспадара, Маці Гаспадарскага Сына! 3 Дзікага Лесу прыйшло Дзікае Стварэнне, і як слаўна яно гуляе з тваім Дзіцём!
— Дзякуй Дзікаму Стварэнню, — сказала Жанчына, разгінаючы спіну. — У мяне так многа работы, а яно зрабіла мне вялікую паслугу.
I вось, мілы хлопчык, не паспела яна сказаць гэта, як у тую самую хвіліну і ў тую самую секунду — бух, бух! — падае конская скура, якая вісела хвастом уніз каля ўвахода ў Пячору (гэта яна ўспомніла, што ў Жанчыны з Катом была ўмова), і не паспела Жанчына падняць яе, а Кот вунь ужо сядзіць у Пячоры, усеўся зручней і сядзіць.
— Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara, — сказаў Кот, — паглядзі: я тут. Ты пахваліла мяне — і вось я тут і буду сядзець у Пячоры векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.
Жанчына вельмі раззлавалася, але прыкусіла язык і села за прасніцу прасці.
Але Дзіцянё заплакала зноў, бо Кот пайшоў ад яго; і Жанчына не магла яго суняць: яно білася, тузала ножкамі і ўсё пасінела ад крыку.
— Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara, — сказаў Кот, — паслухай, што я скажу табе: вазьмі адарві кавалачак ніткі ад той, якую ты прадзеш, прывяжы да яе сваё верацяно, і я так начарую табе, што Дзіця ў тую ж хвіліну засмяецца і будзе смяяцца мацней, чым плача цяпер.
— Добра, — сказала Жанчына, — я ўжо зусім страціла галаву. Але помні: дзякаваць табе я не буду.
Яна прывязала да ніткі глінянае верацяно і пацягнула яго па падлозе, і Кот пабег за ім, і хапаў яго, і куляўся, і кідаў яго сабе на спіну, і лавіў яго заднімі лапамі, і знарок адпускаў яго, а потым кідаўся наўздагон, — і вось Дзіцянё засмяялася яшчэ мацней, чым плакала; яно поўзала за Катом па ўсёй Пячоры, і забаўлялася, і рагатала, пакуль не стамілася і не задрамала разам з Катом, абняўшы яго ручкай.