Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
На другой старонцы газеты пра Джанатана было крыху болып, пра яго напісала яго школьная настаўніца. Вось што там было:
«Дарагі Джанатан, тваім імем павінна было быць Джанатан Львінае Сэрца. Памятаеш, калі мы чыталі гісторыю пра смелага караля Рычарда Львінае Сэрца, ты сказаў: “Я мару пра тое, каб быць такім жа смелым, як ён. Але я ніколі не змагу стаць такім”. Дарагі Джанатан, нават калі пра цябе не напішуць у падручніку гісторыі, ведай, ты быў такім смелым у крытычны момант, як і іншыя героі. Твая старая настаўніца ніколі не забудзе цябе. Твае сябры таксама будуць помніць цябе вельмі доўга. Наш клас будзе пусты без цябе, дарагі наш Джанатан. Але неба любіць тых, хто памірае маладым. Спачывай у міры, Джанатан Львінае Сэрца.
Грэта Андарсан».
Яна дзіўная, гэта настаўніца, але любіла Джанатана, як любілі яго многія, і добра, што менавіта яна так напісала пра Львінае Сэрца. Сапраўды добра.
Бадай, ва ўсім горадзе не было чалавека, які не насіў бы жалобы з прычыны смерці Джанатана і хто не думаў, што няхай бы лепш загінуў я. Прынамсі, я чуў гэта ад жанчын, якія прыходзілі да нас са сваімі заказамі. Яны глядзелі на мяне, уздыхалі, праходзілі праз кухню і гаварылі маме: «Бедная місіс Леў! Бедны Джанатан! Гэта быў выключны хлопчык!»
Цяпер мы жывём у будынку, які стаіць непадалёк ад таго, дзе мы жылі раней. Ён амаль такі ж, як наш стары, праўда, цяпер мы жывём на першым паверсе. Царкоўны прыход даў нам старую мэблю, жанчыны дапамаглі нам тым-сім з рэчаў. Я ляжу на сафе
амаль такой самай, што была ў нас да пажару. Усё амаль тое ж, як было некалі. Але ўсё, выключна ўсё, не такое, як было тады. 3 намі няма больш Джанатана. Цяпер ніхто са мной увечары не сядзіць і нічога не расказвае. Мне так самотна, што ўсярэдзіне робіцца балюча. Адзінае, што я магу рабіць, гэта ляжаць і шаптаць словы, якія Джанатан прамовіў перад смерцю, калі мы апынуліся на зямлі. Ён ляжаў тварам уніз, але хтосьці павярнуў яго, і я ўбачыў яго твар. 3 куточка вуснаў сцякаў струменьчык крыві, ён ледзьве мог гаварыць. Здавалася, ён імкнуўся ўсміхнуцца, калі яго вусны шапталі: «Не плач, Сухарык, мы сустрэнемся ў Наджыяле».
Больш ён нічога не сказаў, заплюшчыў вочы, падышлі людзі, панеслі яго, і больш я яго ўжо не бачыў.
Ужо не памятаю, што я адчуваў потым. Але цяжка забыцца пра тое, што было такім жахлівым і балючым. Цяпер я ляжу і думаю пра Джанатана, думаю да болю ў галаве. Акрамя таго, я быў проста напалоханы. Напалоханы, бо раптам падумаў, што няма ніякай Наджыялы, што апавяданне пра Наджыялу — проста адна з дзіўных гісторый, якія мне расказваў мой брат.
Таму я і плакаў.
Але потым Джанатан прыходзіў і супакойваў мяне. Праўда, праўда! Ён пры-хо-дзіў (!), і як гэта было цудоўна. Усё зноў было вельмі добра. Хутчэй за ўсё там, у Наджыяле, ён ведаў, як мне тут без яго, і вырашыў, што павінен прыйсці і супакоіць мяне. Так, ён пачаў прыходзіць да мяне, і мне стала ўжо зусім не сумна, цяпер я проста чакаю.
Гэта адбылося аднаго разу вечарам, калі мне было надта сумна і цяжка. Акно на кухні было адчынена, таму што стаяла цудоўнае веснавое надвор’е. Я пачуў, як забуркаталі галубы. У мяне заўсёды ў пакоі чутно, як яны буркуюць; іх тут вельмі многа, асабліва вясной. Потым здарылася гэта.
Я ляжаў і плакаў у падушку, як раптам пачуў буркатанне зусім блізка; падняў вочы і ўбачыў, што на падаконніку сядзіць голуб і глядзіць на мяне сваімі добрымі вачыма. Заўважце, беласнежны голуб, а не адзін з тых шызых, якія сноўдаюцца па двары. Вы не можаце сабе ўявіць, што я адчуў, калі ўбачыў яго, таму што ўсё было, як у той песні «Калі прыляціць беласнежны голуб». Было такое адчуванне, што я пачуў, як спявае Джанатан: «Мой мілы Сухарык, я ведаю, дарагі, што твая душа тут».
Я хацеў нешта сказаць, але не мог. Я проста ляжаў і слухаў, як буркоча голуб, але дзесьці за буркатаннем я пачуў голас Джанатана, які гучаў не зусім звыкла. Здавалася, што па ўсёй кухні праносіцца шэпт. Гэтыя гукі нагадвалі мне расказы аб прывідах,
і хто-небудзь мог бы напалохацца, але толькі не я. Я быў такі шчаслівы, што гатовы быў падскочыць да столі, — гэтак было ўсё тое, што я чуў, цудоўна!
Дык значыць, Наджыяла існуе! Джанатан прыспешваў мяне туды, таму што там вельмі добра. Падумайце самі, там ёсць дом, які чакаў яго, калі ён трапіў туды. Яго чакала старая сядзіба пад назвай Сядзіба Рыцараў, знаходзіцца яна ў Вішнёвай Даліне. Ці ж гэта не цудоўна? Але ўявіце сабе — першае, што ўбачыў Джанатан, была шыльдачка, прымацаваная да брамы: Браты Львінае Сэрца.
— Гэта азначае, што мы абодва павінны тут жыць, — сказаў Джанатан.
Цікава, а мяне ці будуць называць Львінае Сэрца, калі я траплю ў Наджыялу? Гэта ідэя мне па душы, таму што хочацца, каб мяне называлі гэтак жа, як Джанатана, хоць я не такі смелы.
— Прыходзь хутчэй, як толькі можаш, хутчэй. Калі ты не знойдзеш мяне ў Сядзібе Рыцараў, я буду на рэчцы лавіць рыбу.
Потым усё сціхла, і голуб паляцеў — проста над дахамі дамоў у сваю Наджыялу.
I цяпер я ляжу і чакаю, каб паляцець услед. Здаецца, мне не вельмі цяжка будзе знайсці туды дарогу. Бо Джанатан сказаў, што яму было зусім няцяжка; але на ўсякі выпадак я запісаў адрас:
Браты Львінае Сэрца,
Сядзіба Рыцараў, Вішнёвая Даліна, Наджыяла.
Джанатан жыве там ужо два месяцы. Для мяне ж гэта два жахлівыя месяцы без яго. Але адчуваю, што і я неўзабаве палячу туды. Мне нават здаецца, што гэта адбудзецца сёння ўначы. Я напішу запіску і пакладу яе на стол у кухні, каб мама раніцой прачытала яе:
«Не плач, мама! Да сустрэчы ў Наджыяле!»
Глава3 Hi
Потым здарылася гэта. Больш дзіўнага са мной ніколі яшчэ не здаралася... Раптам я апынуўся ля брамы і чытаю зялёную шыльдачку: Браты Львінае Сэрца.
Як я трапіў сюды? Калі я прыляцеў? Як я здолеў знайсці дарогу, нікога пра яе не пытаючы? He ведаю. Адзінае ведаў я, што знаходжуся ля брамы і гляджу на шыльдачку.
Я паклікаў Джанатана. Я клікаў яго некалькі разоў, але ён не адгукаўся, потым я ўспомніў: вядома ж, ён ловіць рыбу.
Я бегма кінуўся да рэчкі. Я бег і бег, а там унізе, ля моста, сядзеў Джанатан. Я нават не спрабую апісаць, што я адчуў у той момант. Ён не бачыў, як я падышоў. Я спрабаваў паклікаць яго: «Джанатан», — але, здаецца, я заплакаў, і замест крыку ў мяне вырываліся нейкія хрыплыя гукі. Але ён пачуў і падняў галаву. Ен усклікнуў, кінуў вуду, падбег, схапіў у абдымкі і сціскаў мяне і сціскаў, быццам хацеў пераканацца, што я сапраўды прыйшоў. Потым я плакаў, праўда, зусім не многа. Чаму ж я павінен доўга плакаць з-за таго, што адбылося?..
Затое Джанатан смяяўся, і мы стаялі на строме берага, і сціскалі адзін аднаго ў абдымках, і рабіліся ўсё шчаслівейшымі ад таго, што зноў былі разам.
— Нарэшце ты прыйшоў, Сухарык Львінае Сэрца! — сказаў Джанатан.
Сухарык Львінае Сэрца — гэта гучала смешна, і мы зноў пачалі смяяцца. Мы смяяліся ўсё больш, быццам гэта была самая смешная ў свеце рэч, якую мы калі-небудзь чулі, але хутчэй за ўсё нам проста трэба было пасмяяцца, бо мы былі вельмі шчаслівыя. Насмяяўшыся, мы пачалі барукацца, але смех у нас так і вырываўся. Качаючыся па траве, мы не заўважылі, як апынуліся ў рэчцы. Мне нават здалося, што з-за смеху мы можам утапіцца.
Але замест гэтага мы паплылі. Я ніколі не плаваў, хоць вельмі хацеў навучыцца. I вось я плыў... Я плыў так, як плаваюць многія!
— Джанатан! Я ўмею плаваць! — закрычаў я.
— Ну, вядома, ты ўмеепі плаваць, — адказаў ён.
Раптам мяне ўразіла адна думка.
— Джанатан, ты нічога не заўважыў? Я перастаў кашляць.
— Вядома, перастаў... Ты ў Наджыяле...
Я крыху паплаваў, потым вылез на мост, стаў на яго, увесь мокры, вада сцякала з адзення. Штаны прыліплі да ног, і я мог выразна бачыць, што здарылася: ногі ў мяне былі такія ж роўныя, як у Джанатана.
Потым падумалася, што, магчыма, я стаў такім жа прыгожым, як мой брат. Я запытаўся ў яго пра гэта.
— Паглядзі ў люстра, — сказаў ён, паказваючы на ваду ў рэчцы.
Вада была чыстая, спакойная і празрыстая. Я лёг на жывот і прыгледзеўся да свайго адлюстравання, але нічога асаблівага, а тым больш прыгожага, там не заўважыў. Джанатан падышоў, лёг побач і таксама пачаў глядзець на наша адлюстраванне. Знізу на нас глядзелі браты Львінае Сэрца: прыгожы Джанатан са сваімі зала-
цістымі валасамі, блакітнымі вачыма і тонкім тварам, і я са сваім носам-шышачкай, калматай, распатланай грывай і ўсім такім іншым...
— He, — сказаў я, паглядзеўшы на сябе крытычна, — я не стаў прыгажэйшы.
Але Джанатан лічыў, што ўсё-такі ёсць вялікая розніца.
— Цяпер ты выглядаеш здаровым.
Пакуль мы ляжалі на мосце і глядзелі ў ваду, я адчуваў сябе сапраўды здаровым, што здаровая кожная клетачка майго цела, дык навошта мне быць прыгожым? Маё цела было такім шчаслівым, што ўсё ўва мне смяялася.
Мы яшчэ крыху паляжалі на мосце, сонца сагрэла і абсушыла нас. Джанатан сказаў, што нам пара ісці. Шчыра кажучы, мне таксама не цярпелася паглядзець дом, дзе мне належала жыць.
Джанатан ішоў паперадзе, я — за ім на сваіх роўных нагах. Я ішоў і дзівіўся, адчуваў, як гэта здорава ісці на здаровых нагах. Калі мы падняліся на строму, я павярнуў галаву і нарэшце ўбачыў Вішнёвую Даліну. О, яна была ўся белая ад вішнёвай квецені, дакладней, белая і зялёная, бо цвет вішні — белы, а трава — зялёная. I праз усё гэта царства белага і зялёнага, быццам срэбная стужачка, цякла рэчка. Як жа я адразу ўсяго гэтага не заўважыў? Відаць, акрамя Джанатана, я не мог нічога бачыць, але цяпер я стаяў і глядзеў, як усё перада мной прыгожа. Я сказаў Джанатану:
— Пэўна, гэта самая прыгожая на зямлі даліна!
— Твая праўда, — адказаў ён, — але не на зямлі.
I тут я ўспомніў, што мы ў Наджыяле.
Вакол Вішнёвай Даліны стаялі горы, яны таксама былі прыгожыя. Па іх схілах цяклі ручаі і вадаспады: у Наджыяле была вясна.
Было штосьці незвычайнае ў паветры. Я яго адчуваў такім, што хацелася яго піць. «Вось каб і дома было крыху такога паветра», — падумаў я, згадваючы, як я задыхаўся на сваёй канапцы на кухні. А тут я дыхаў і не мог надыхацца. Джанатан пасмяяўся з мяне: «Пакінь крышку і для мяне».
Дарожка, па якой мы ішлі, была белая ад пялёсткаў вішнёвай квецені, што асыпалася з дрэў, апускалася нам на валасы, і гэта мне вельмі падабалася.