• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Але гэта мяне не супакойвала. Я быў такі ўстрывожаны і злосны, што ўсё ўва мне кіпела.
    — Дык навошта прымушаеш мяне заставацца тут аднаму, чакаць цябе, калі ты, можа, не вернешся?
    Я раптам прыгадаў той час, калі Джанатан памёр і пакінуў мяне аднаго, а я ляжаў на сваёй канапе і не ведаў, ці ўбачу яго калі-небудзь зноў. О, гэта было падобна на зазіранне ў чорную дзірку.
    I вось ён зноў хоча пакінуць мяне, проста знікнуць па нейкіх небяспечных справах, пра якія я нічагуткі не ведаю, і калі ён не вернецца, то на гэты раз ніякай надзеі ўжо не будзе, я застануся адзін назаўсёды.
    Я ўсё болып і больш злаваўся, нават пачаў крычаць і, як ніколі раней, нагаварыў яму шмат непрыемнага і грубага.
    Пэўна ж, яму было вельмі нялёгка супакоіць мяне, але, у рэшце рэшт, усё скончылася тым, як ён хацеў. Бо я добра ведаў, што ён разумее ўсё лепш за мяне.
    — Глупства, безумоўна ж, я вярнуся, — гаварыў ён учора ўвечары, калі мы сядзелі ля каміна ў кухні і грэліся. Гэта быў наш апошні вечар перад расстаннем.
    У мяне ўжо не было злосці, я толькі ўсё больш і больш сумаваў, і Джанатан бачыў гэта. Ён быў да мяне вельмі ўважлівы. Ен даў мне свежага хлеба з маслам і мёдам, расказваў легенды і казкі, але я не мог слухаць яго. Я думаў пра Тэнджыла, тое, што я даведаўся пра яго, не выходзіла з галавы. Я запытаў у брата: чаму ён павінен адпраўляцца ў такое небяспечнае падарожжа; хіба ён не можа застацца дома са мной і грэцца каля каміна? На гэта Джанатан адказаў, што ёсць справы, якія трэба рабіць, нават калі гэта і вельмі небяспечна.
    — Чаму? — не зразумеў я.
    — Чаму... Бо ў другім выпадку быў бы я не чалавек, а проста мярзотнік.
    I Джанатан расказаў мне, што ён надумаў. А надумаў ён вызваліць Орвара з пячоры Катлы. Орвар вельмі многа значыць, нават болып, чым Сафія, без Орвара, напэўна, ужо зялёным далінам Наджыялы быў бы канец.
    Было ўжо цёмна, агонь у каміне патух, настала ноч.
    Калі надышоў новы дзень, я ўжо стаяў каля брамы і назіраў, як ад’язджае Джанатан, паступова знікаючы ў тумане; так тою раніцай у Вішнёвай Даліне паўсюдна слаўся туман. Паверце мне, калі Джанатан пачаў аддаляцца, а потым і зусім знік удалечыні, сэрца ў мяне гатова было разарвацца. Я застаўся адзін. Гэта было невыносна. Ад гора я проста траціў розум. Тады я кінуўся ў стайню, адвязаў Ф’ялара, ускочыў у сядло і паскакаў наўздагон за братам. Мне трэба было ўбачыць яго яшчэ раз, перш чым згубіць назаўсёды.
    Я ведаў, што Джанатан збіраўся наведацца ў Сядзібу Цюльпанаў, каб атрымаць указанні ад Сафіі, таму я скіраваў каня менавіта туды. Я імчаўся наўскач і дагнаў яго ўжо каля самай Сядзібы Цюльпанаў. Мне раптам стала сорамна, і я ўжо вырашыў схавацца, але Джанатан азірнуўся і ўбачыў мяне.
    — Чаго ты хочаш? — строга запытаў ён.
    Сапраўды, чаго я хацеў?
    — А ты ўпэўнены, што вернешся? — прамармытаў я. Гэта было ўсё, што я мог сказаць.
    Пэўны час мы ехалі поплеч, потым спыніліся, Джанатан выцер з маёй шчакі слёзы і сказаў:
    — He плач, Сухарык. Мы сустрэнемся зноў — я абяцаю табе. Але гэта будзе не тут, гэта будзе ў Наджыліме...
    — У Наджыліме? — перапытаў я. — А што гэта такое?
    — Я раскажу табе пра гэта як-небудзь іншым разам.
    Цяжка апісаць, як я сумаваў у тыя дні, калі быў адзін у Сядзібе Рыцараў, і як марудна цягнуліся дні. Вядома, я даглядаў сваю жывёлу. Я падоўгу затрымліваўся ў стайні каля Ф’ялара, а потым ішоў да трусоў і доўга размаўляў з імі. Калі-нікалі лавіў рыбу, вучыўся паляваць з лукам і стрэламі, але без Джанатанаўсё здавалася мне бессэнсоўным. Сафія прыносіла мне ежу, і зноў мы гаварылі пра Джанатана. Я ўсё спадзяваўся, што яна скажа: «Ен хутка вернецца», — але яна маўчала. Вельмі хацелася запытаццаў яе, чаму яна сама не пайшла выбаўляць Орвара, замест таго каб пасылаць Джанатана. Але што пытацца — я ж ведаў прычыну сам.
    Як расказваў мне калісьці Джанатан, Тэнджыл ненавідзеў Сафію.
    — Сафія ў Вішнёвай Даліне і Орвар у Даліне Дзікай Ружы — яго самыя заклятыя ворагі, і, будзь упэўнены, ён цудоўна гэта ведае.
    Ен трымае Орвара ў пячоры Катлы, і яму хацелася б кінуць туды і Сафію, каб яны абое загінулі там. Гэты нягоднік паабяцаў пятнаццаць белых коней таму, хто выдасць Сафію, жывую ці мёртвую.
    Вядома ж, я разумеў, чаму Сафія павінна трымацца як мага далей ад Даліны Дзікай Ружы і што іменна Джанатан павінен быў пайсці туды замест яе. Яны думалі, што Тэнджыл нічога не ведаў пра яго, ці, прынамсі, спадзяваліся на гэта. Але ж быў нехта, хто здагадаўся, што Джанатан не проста хлопчык-садоўнік: гэта быў чалавек, які таемна прыходзіў да нас ноччу, чалавек, якога я паспеўубачыць каля шафы. I гэта вельмі непакоіла Сафію.
    — Той чалавек ведае занадта многа, — сказала яна.
    Яна папрасіла неадкладна паведаміць ёй, калі хто-небудзь яшчэ раз суне нос на Сядзібу Рыцараў Я сказаў, што чужому не будзе чаго рабіць каля нашай шафы, таму што ўсе тайныя паперы мы перахавалі ў іншае месца, у табакерку, якую паклалі на самае дно меха з аўсом. Сафія дастала яе і паклала туды яшчэ штосьці.
    — Беражы гэта, я ведаю, што гэта не так проста, але ты абавязаны ўсё зберагчы.
    Асабліва не па сабе мне было вечарамі і ноччу. Мне сніліся жахлівыя сны пра Джанатана, і калі я прачынаўся, мяне ахопліваў непакой.
    Аднойчы ўвечары я паехаў да «Залатога Пеўніка». Мне проста немагчыма было сядзець дома ў Сядзібе Рыцараў дзе так ціха, што, здавалася, можна пачуць мае думкі, а яны былі не з тых, што падымаюць дух.
    Калі я ўвайшоў усе здзіўлена паглядзелі на мяне, менавіта здзіўлена, таму што я быў адзін, без Джанатана.
    — Вось гэта навіна! — усклікнуў Джосі. — З’яўляецца толькі палова братоў Львінае Сэрца! Дзе ж ты дзеў Джанатана?
    На гэта пытанне адказаць было няпроста. Я памятаў наконт чаго мяне папярэджвалі і пераконвалі Сафія з братам: што б ні здарылася, нікому не гаварыць, што рабіў Джанатан і куды ён пайшоў Ніводнай жывой душы! He ведаючы, што адказаць, я рабіў выгляд, што не пачуў пытання. Але тут сядзеў і Губерт, яго таксама вельмі цікавіла, дзе мой брат.
    — Дык дзе ж ён? — прагучала пытанне. — He думаю, каб Сафія адмовілася ад свайго садоўніка.
    — Джанатан на паляванні, — сказаў я першае, што прыйшло ў галаву. — Ен у гарах, палюе на ваўкоў...
    Атрымалася даволі ўдала — мае словы былі добрай адчэпкай, бо сапраўды Джанатан неяк гаварыў, што ў гарах паявілася шмат ваўкоў.
    Сафія ў той вечар не прыйшла, але астатнія жыхары Вішнёвай Даліны сабраліся як звычайна. Яны, як заўсёды, спявалі песні і весяліліся. Толькі я не спяваў разам з усімі, без Джанатана мне ўсё было не так, і з гэтай прычыны не хацелася тут доўга заставацца.
    — He будзь такім сумным, Карл Львінае Сэрца, — падбадзёрыў мяне Джосі, калі я выходзіў. — Джанатан хутка закончыць сваё паляванне і вернецца дадому.
    О, як я быў удзячны яму за гэтыя словы! Ён па-сяброўску паляпаў мяне па плячы і даў з сабой некалькі смачных пірожных.
    — Можаш паласавацца, пакуль вернецца Джанатан, — сказаў ён.
    Ен быў добры, гэты Залаты Певень. Пасля яго слоў мне нават стала не так самотна.
    Я прыехаў дадому, сеў каля агню і пачаў есці пірожныя. Хаця ўдзень і стаяла цёплае вясновае надвор’е, аднак тоўстыя сцены нашага дома яшчэ не прагрэліся.
    У пасцелі было зябка, але неўзабаве я заснуў. У сне ўбачыў Джанатана, але сон быў такі жахлівы, што я міжволі прачнуўся.
    — Зараз, зараз, Джанатан! — закрычаў я. — Я іду!
    У цемры, якая шчыльнай сцяной акружала мяне, я выскачыў з пасцелі. Мне чуўся роспачны крык, крычаў Джанатан! Ён клікаў мяне, яму патрэбна была мая дапамога. Я зразумеў гэта. Мне хацелася кінуцца тут жа ў цемру, каб прыйсці яму на дапамогу, дзе б ён ні быў. Але я разумеў, што гэта немагчыма. Што я мог зрабіць? He было, пэўна, чалавека болып бездапаможнага, чым я. Мне нічога не заставалася, як залезці зноў у пасцель і ляжаць, трасучыся ад страху і адзіноцтва.
    Але тым не менш настала раніца, і пачаўся сонечны, ясны дзень. Цяпер, вядома, было цяжэй падрабязна ўспомніць, які страшны быў мой сон, але тое, што Джанатан клікаў на дапамогу, я не мог забыць. Мой брат клікаў мяне, дык ці ж я не павінен быў хоць паспрабаваць памагчы яму?
    Гадзінамі я сядзеў каля маіх трусоў і думаў, што я павінен зрабіць. Параіцца не было з кім, не было ў каго спытаць. Трэба было штосьці вырашаць самому. Я не мог пайсці да Сафіі, таму што яна спыніла б мяне. Яна ніколі не дазволіла б мне, яна была разумнай жанчынай, а тое, што надумаў я, было справай не вельмі разумнай і бяспечнай. Нават вельмі небяспечнай, а я не быў такі смелы.
    He ведаю, колькі я сядзеў, прытуліўшыся да сцяны стайні і вырываючы траву. Неўзабаве вакол мяне не засталося ніводнай травінкі. Міналі гадзіны, і раптам мне прыгадалася, як Джанатан гаварыў, што не трэба баяцца здзяйсняць небяспечныя ўчынкі, інакш ты не можаш называцца чалавекам, а будзеш проста маленькай дрэнню.
    I вось я рашыўся. Я так ляпнуў кулаком па клетцы з трусамі, што яны падскочылі. Каб быць больш упэўненым у сабе, я сказаў уголас:
    — Я зраблю гэта! Я зраблю гэта! Я не маленькая дрэнь!
    I калі я рашыўся, стала так лёгка на душы!
    — Я ведаю, што мая праўда, — сказаў я трусам, таму што больш не было каму гэта сказаць.
    Цяпер яны здзічэюць. Я выцягнуў іх з клеткі, узяў на рукі, вынес за браму сядзібы і паказаў ім на Вішнёвую Даліну.
    — Уся Даліна поўная травы, — сказаў я ім. — Тут бегае шмат вольных трусоў, з якімі вы зможаце падружыцца. Думаю, тут будзе значна весялей, чым у клетцы, але бойцеся лісы і Губерта.
    Трое з іх, здавалася, былі крыху здзіўлены, а астатнія скакалі вакол, быццам не верачы, што гэта было праўдай. Потым яны паскакалі прэч і зніклі сярод зялёных валатовак.
    Я заспяшаўся дахаты, каб сабрацца. Я ўзяў коўдру каб загарнуцца нанач, крэсіва, каб развесці агонь, кашолку з аўсом для Ф’ялара, сумку з прадуктамі для мяне. Хаця ў мяне, акрамя хлеба, нічога не было, але гэта быў добры хлеб, хлеб, які спякла Сафія. Я напакаваў хлебам сумку да самага верху. Бо я буду ў дарозе доўга, і калі хлеб скончыцца, мне давядзецца есці траву, як трусам.
    Сафія абяцала прынесці на наступны дзень супу, але да таго часу я буду ўжо далёка. Бедная Сафія, ёй давядзецца самой есці свой суп, але мне так не хацелася, каб яна здагадалася, куды я пайшоў. Яна, вядома, даведаецца, але даведаецца надта позна, каб спыніць мяне.