Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Я ўзяў кавалачак вугалю з каміна і напісаў вялікімі літарамі на сцяне кухні:
«Хтосьці паклікаў мяне ў сне, і я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка за гарамі».
Я напісаў гэта так смешна, каб, акрамя Сафіі, калі хто прыйдзе вынюхваць штосьці ў Сядзібе Рыцараў, нічога не зразумеў. «Ён», паўсёй верагоднасці, падумае, што я паспрабаваў напісаць верш ці штосьці такое. Але Сафія адразу здагадаецца, што я меў наўвазе: я паехаў шукаць Джанатана.
Я быў рады, што ўпершыню адчуў сябе дужым і смелым, і спяваў самому сабе:
— Хтосьці паклікаў мяне ў сне, і я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка за гарамі... — Ах, як хораша гэта гучала. Трэба будзе расказаць Джанатану пра мае спевы, калі я яго знайду.
«Калі я знайду яго, — падумаў я. — А калі не...»
Уся мая смеласць тут жа пакінула мяне. Я зноў стаў маленькім палахліўцам, якім быў заўсёды. Але тут жа пайшоў шукаць Ф’ялара. Я павінен быў зараз жа знайсці яго. Калі ён быў побач са мной, я не так баяўся. Колькі я прыходзіў да яго ў стойла, калі мне было цяжка ў адзіноцтве? Колькі разоў мяне супакойвала толькі тое, што я глядзеў у яго разумныя вочы і адчуваў, што ён быў цёплы, a hoc яго мяккі? Калі б не Ф’ялар, я, напэўна, не змог бы жыць адзін увесь гэты час без Джанатана.
Я пабег да стайні.
Ф’ялар быў там не адзін. Каля яго стаяў Губерт. Так, ён стаяў, лёгка паляпваючы каня па загрыўку і ўсміхаючыся.
Сэрца пачало глуха калаціцца.
«Вось хто здраднік», — падумаў я. Мне здалося, што адчуваю гэта даўно, але зараз быў упэўнены. Губерт быў здраднікам. Інакш чаго ён прыйшоў сюды, калі не шпіёніць? «Гэты чалавек ведае надта многа», — сказала пра яго Сафія.
I сапраўды, ён шмат чаго ведае. I ў гэтым цяпер я быў перакананы.
Ну, але што ён ведаў? Ці ведаў ён усё? Ці ведаў, што мы схавалі ў мяшку з аўсом? Я стараўся не паказаць, як я напалохаўся.
— Што ты тут робіш? — запытаўся я як мага спакайней. — Што ты хочаш ад Ф’ялара?
— Нічога, — адказаў Губерт, — я прыйшоў да цябе, калі пачуў іржанне каня, я люблю коней. Твой Ф’ялар цудоўны...
«Мяне ты не абдурыш», — падумаў я і сказаў:
— А што ты хочаш ад мяне?
— Аддаць табе вось гэта, — Губерт працягнуў мне штосьці, загорнутае ў кавалак белай тканіны. — Ты выглядаў такім сумным і галодным, і мне здалося, што, пакуль Джанатан палюе, табе не хапае ежы.
Я не ведаў ні што рабіць, ні што сказаць. Я прамармытаў словы ўдзячнасці. Але ці ж мог я ўзяць ежу ў здрадніка? Ці, можа, трэба ўзяць? Я памацаў пакунак і здагадаўся, што ён прынёс загорнуты вялізны кавалак вэнджанай бараніны. Ад яго разліваўся смачны пах. Я ўжо адчуваў, як зубы мае ўпіваюцца ў мяса, хоць ведаў, што трэба вярнуць гэтае мяса і паслаць прэч таго, хто мне яго даў.
Але я гэтага не зрабіў. Займацца здраднікамі павінна Сафія. Мне трэба было прыкінуцца, што я нічога не ведаю і нічога не разумею. Дый што казаць, мне вельмі хацелася мяса, якое было б вельмі дарэчы ў маім доўгім паходзе.
Губерт усё яшчэ стаяў каля Ф’ялара.
— У цябе сапраўды цудоўны конь, як і мая Бленда.
— Бленда белая, — заўважыў я. — Ты любіш белых коней?
— Так, я вельмі люблю белых коней, — адказаў Губерт.
«Потым табе захочацца мець пятнаццаць такіх коней, ці не так?» — падумаў я, але прамаўчаў. Раптам чую, як Губерт прапануе штосьці жахлівае:
— Давай дадзім Ф’ялару крыху аўса? Яму ж таксама хочацца чаго-небудзь смачнага?
Я не мог яго спыніць. Ён адразу пайшоў да меха з аўсом і ўзяў шуфлік, які ляжаў зверху. Я ажно заплюшчыў вочы, каб не бачыць,
як ён дастае шуфлікам табакерку. Але Губерт раптам ускрыкнуў, і я адкрыў вочы: з зерня на край мяшка выскачыў невялікі пацук. Губерт паспрабаваў злавіць яго, але той саскочыў уніз, шмыгнуў да дзвярэй стойла і знік у адной з норак.
— От, нягоднік, укусіў за палец, — сказаў Губерт. Ён стаяў і разглядваў свой палец, а я выкарыстаў гэты момант — сам хуценька напоўніў шуфлік аўсом і перад самым носам Губерта закрыў зерне.
— Ф’ялар будзе вельмі задаволены, — сказаў я. — Ен прывык есці авёс у гэты час.
«А табе няма чаго радавацца», — падумаў я ў той момант, як Губерт таропка развітаўся і, утуліўшы галаву ў плечы, выйшаў са стайні. На гэты раз яму не ўдалося перахапіць сакрэтныя пасланні, але было ясна, што трэба шукаць новае сховішча. Я доўга думаў і нарэшце схаваў табакерку ў склепе з бульбай.
Потым я напісаў на сцяне новую загадку для Сафіі:
«Чырвонай Барадзе неабходны белыя коні, і яна ведае вельмі многа. Будзь пільнай!»
Болып я нічога не мог зрабіць для Сафіі.
На наступную раніцу з узыходам сонца, калі ўсе ў Вішнёвай Даліне яшчэ спалі, я пакінуў Сядзібу Рыцараў і пачаў прабірацца ў горы.
Глава 7
Яехаў і расказваў Ф’ялару, як адчуваю сябе адзін, зусім адзін у гэтым цяжкім падарожжы па гарах.
— Ты ўяўляеш, што азначае гэта падарожжа для мяне? Май на ўвазе, што я не прывык нічога рабіць, толькі ляжаў на ложку амаль усё сваё жыццё! Але ты не павінен думаць, што я хоць на хвіліну забыў Джанатана. Калі б забыў, то крыкнуў бы так гучна, што рэха раскацілася б па ўсіх гарах, бо вакол так цудоўна.
Так, было сапраўды цудоўна. Джанатан зразумеў бы мяне. Якія горы! Проста цяжка паверыць, што існуюць такія высокія горы, такія маленькія чыстыя азёрцы, струменістыя раўчукі1 і грозныя вадаспады... А якія даліны, поўныя пахкіх кветак, — і ўсё гэта ў гарах! I тут я, Сухарык, на сваім кані, і ўсё гэта бачу! Я нават не ўяўляў, што гэта можа быць такім прыгожым, у мяне нават галава пайшла кругам.
Але паступова ўсё змянілася. Я знайшоў маленькую сцяжынку, магчыма, тую, пра якую Джанатан мне расказваў. Па ёй мож-
1 Тут маецца на ўвазе ручайкі.
на было дабрацца да Даліны Дзікай Ружы. Яна пятляла і паварочвала, і неўзабаве я апынуўся на процілеглым баку палянкі. Горы сталі больш дзікімі і пагражальнымі, а сцяжынка ўсё больш небяспечнай. Яна то падымалася ўгору, то апускалася ўніз, пракладваючы свой шлях паміж скаламі ўздоўж крутых стром, і я думаў, што ніколі не змагу яе пераадолець. Але мой Ф’ялар, пэўна, прывык адольваць такі шлях па небяспечных горных сцяжынках: конь сапраўды быў цудоўны.
За дзень мы вельмі стаміліся — і я, і мой конь. Я выбраў на зялёнай паляне месца для начлегу: там мог пасвіцца Ф’ялар, недалёка быў ручай, дзе мы абодва маглі напіцца.
Усё сваё жыццё я марыў пасядзець каля вогнішча. Джанатан часта расказваў мне, як гэта цудоўна. Нарэшце я меў такую магчымасць.
— Зараз, Сухарык, ты зразумееш, што гэта такое, — сказаў я сам сабе ўголас.
Я назбіраў сухога галля, сукоў, скідаў усё ў вялікую кучу і запаліў агонь. Агонь хутка разгарэўся, зашугала полымя, у неба ляцелі іскры, а я сядзеў каля вогнішча і адчуваў, што адбываецца тое, пра што расказваў Джанатан. Было проста цудоўна, калі я заварожана глядзеў на полымя, са смакам еў хлеб з вяндлінай, і адзінае, што вяндліну гэту я атрымаў ад Губерта, вярэдзіла мне душу.
Я быў шчаслівы і сам сабе напяваў: «Мой хлеб, маё вогнішча і мой конь, мой хлеб, маё вогнішча, мой конь». I ні пра што іншае не мог думаць.
Сцямнела. Гор амаль не стала бачна. Мне стала вусцішна, было непрыемна адчуваць спіной гэтыя горы. Здавалася, што хтосьці падкрадваецца да мяне ззаду. Але надышоў час класціся спаць, я прытушыў агонь, сказаў Ф'ялару дабранач, загарнуўся ў коўдру і лёг бліжэй да вогнішча. Мне хацелася заснуць як мага хутчэй — да таго, як мяне агорне страх.
Так, я сапраўды мог паддацца страху, і вельмі хутка. He ведаю, ці можа хто-небудзь так хутка палохацца, як я. Думкі блыталіся ў мяне ў галаве. Напэўна ж, хтосьці хаваецца тут у цемры. Можа, дзесьці тут, у гарах, сноўдаюцца салдаты і шпіёны Тэнджыла, а Джанатана даўно няма ў жывых. Вось пра што я думаў і не мог заснуць. Потым з-за гор выплыў месяц. Магчыма, гэта быў звычайны месяц, але ён выглядаў як незвычайны. Месячнае святло было нейкае асаблівае, якога я ніколі не бачыў раней. Але ж я наогул ніколі раней не бачыў месячнага святла над гарамі.
Усё стала такое дзіўнае, як у загадкавым свеце, які складваўся толькі з серабрыстых і чорных ценяў. У месячным святле ўсё выглядала цудоўна, на душы неяк дзіўна і жахліва, бо мне здавалася, што цемра хавае ў сабе шмат небяспекі.
Я нацягнуў на галаву коўдру, і мне не хацелася з-пад яе выглядваць. Потым я пачуў, так-так, пачуў далёка ў гарах выццё, паступова яно набліжалася. Ф’ялар затрывожыўся, і я зразумеў чаго: вылі ваўкі.
Кожны на маім месцы памёр бы ад страху; але калі я заўважыў, як напалохаўся Ф’ялар, то ўсім сваім выглядам паспрабаваў падбадзёрыць яго.
— Ф’ялар, ваўкі баяцца агню, ці ж ты не ведаеш? — Папраўдзе, сам я ў гэта не верыў, а ваўкі, магчыма, пра гэта і не ведалі. Цяпер я мог іх бачыць: яны падышлі бліжэй — страшныя шэрыя цені, якія выплывалі з месячнага святла, выючы ад голаду.
Я закрычаў так, як не крычаў ніколі раней. Такога нарабіў крыку, што, мабыць, гэта іх крыху напалохала.
Але ненадоўга. Неўзабаве яны вярнуліся, толькі на гэты раз падышлі яшчэ бліжэй. Ф’ялар кідаўся, спуджаны. Я ўжо быўупэўнены, што мы разам памром — і конь, і я. Мне-то было не прывыкаць да гэтага: аднойчы я паміраў ужо, але тады я хацеў гэтага, тады я нават марыў пра гэта, а цяпер не хачу. Цяпер я хачу жыць і быць з Джанатанам. О, Джанатан, калі б ты мог прыйсці і дапамагчы мне!
Ваўкі падсунуліся яшчэ бліжэй. Самы вялікі і самы нахабны воўк — відаць, важак — кружыў вакол мяне і выў, выў так, што ў мяне кроў стыла ў жылах. Я кінуў у яго галавешку і гучна закрычаў, але гэта толькі яго раздражніла. Я ўбачыў адкрытую пашчу і страшэнныя зубы, яны так і нацэлены былі на маё горла. Ой, Джанатан, ратуй, ён скача!..
Але раптам!.. Што ж раптам адбылося? У час свайго скачка ён завішчаў і паваліўся ля маіх ног. Нежывы, зусім мёртвы: у яго ў галаве тырчала страла.
Адкуль узялася страла? Хто выратаваў мне жыццё? Вось нехта паказваецца з-за скалы. Ды хто, як не Губерт?! Гэта быў ён, і хаця глядзеў на мяне як заўсёды пагардліва, мне хацелася кінуцца да яго, абняць. Але гэта ўпачатку. Толькі ўпачатку.
— Мне здаецца, я прыйшоў своечасова, — сказаў Губерт.
— О, вядома, — усклікнуў я.
— А чаму ты не дома, у Сядзібе Рыцараў? — дапытваўся ён.
«А ты?» — падумаў я, добра памятаючы, хто ён такі. Якое ж ліхадзейства было задумана сёння ў гарах? I чаму менавіта здрад-