Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Ён падкурчыў пярэднія лапы, ён скакаў на задніх; для раўнавагі ён абапіраўся на хвост і гэтак перамахнуў цераз Пагоркі Дарлінга.
Нічога не зробіш — давялося!
Бег і бег Дынга — Стомлены Сабака Дынга, страшэнна згаладалы і зусім збіты з панталыку, і ўсё больш дзівіўся, калі ж нарэшце Стары Кенгуру надумае спыніцца.
Тут вылез Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы і сказаў:
— Ужо роўна пяць гадзін.
Аггусціўся на зямлю Дынга — Небарака Сабака Дынга, вечна галодны і вельмі запылены, што было прыкметна на сонцы, — высалапіў язык і завыў.
Апусціўся на зямлю Кенгуру — Стары Кенгуру — сеў на свой хвост, як на табурэтку, і сказаў:
— Дзякуй Богу, скончылася!
I тады Нконг, які быў вельмі выхаваны, прамовіў:
— Хіба ты не адчуваеш удзячнасці да Жоўтага Сабакі Дынга? Чаму ты не дзякуеш яму за ўсё, што ён для цябе зрабіў?
I тады сказаў Кенгуру — Стары Стомлены Кенгуру:
— Ен прагнаў мяне з родных мясцінаў; ён не даў мне своечасова паесці; ён так змяніў маё аблічча, што такім, як я быў, я ўжо не буду; ён, урэшце, знявечыў мае лапы.
I тады сказаў Нконг:
— Калі не памыляюся, ты прасіў мяне зрабіць цябе непадобным на ўсіх астатніх жывёлін, а яшчэ, каб за табою ўвесь час ганяліся. I цяпер якраз пяць гадзін.
— Праўда, — сказаў Кенгуру. — Лепей бы я гэтага не прасіў! Я думаў, ты здзейсніш гэта чарамі і заклінаннямі, а так — гэта сапраўдны здзек.
— Здзек, кажаш?! — выгукнуў Нконг са сваёй ванны ў зарасніку сініх эўкаліптаў. — Паўтары адно, я свісну Сабаку Дынга — тады ты застанешся і без задніх лапаў!
— He трэба! — сказаў Кенгуру. — Давядзецца мне папрасіць прабачэння. Што ж, лапы — як лапы, па-мойму, можна жыць і з такімі. Я проста хацеў напомніць Васпану, што ад самай раніцы нічога не еў і галодны, як сабака.
— Во-во, — сказаў Дынга — Жоўты Сабака Дынга. — Гэта якраз пра мяне. Я зрабіў яго непадобным на ўсіх астатніх жывёлін, а што мне дадуць да гарбаты?
I тады Нконг прамовіў са сваёй ванны ў саляным азярцы:
— Прыходзьце заўтра — заўтра пагамонім! А цяпер мне трэба памыцца.
Так яны і засталіся ў самай сярэдзіне Аўстраліі, Стары Кенгуру і Жоўты Сабака Дынга, і кожны казаў адзін аднаму:
— Гэта ўсё ты!
Перакладчыкі: М. Багун, С. Міхальчук
АСТРЫД ЛІНДГРЭН
БРАТЫ ЛЬВІНАЕ СЭРЦА
Аповесц ь-казка1
Глава 1
Язбіраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львінае Сэрца, і ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, ці, хутчэй за ўсё, як маленькая гісторыя з прывідамі, і тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан і я, магчыма, адзіныя людзі, хто ведае пра гэта.
3 самага пачатку прозвішча Львінае Сэрца не належала Джанатану. Яго прозвішча было Леў, гэта значыць, як прозвішча маці і маё. Мяне завуць Карл Леў, а маму Сігрыд Леў. Бацьку называлі Аксель Леў, але з той пары, як ён выйшаў у мора, мы пра яго болып нічога не чулі.
I расказаць я хачу вам менавіта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам Львінае Сэрца і што адбылося пасля гэтага.
Джанатан ведаў, што я павінен быў хутка памерці. Здаецца, усе ведалі пра гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалі, таму што я часта прапускаў урокі, кашляў і заўсёды быў хворы. Апошнія шэсць месяцаў я зусім не мог хадзіць у школу. Усе жанчыны, якім мама шыла, таксама ведалі пра гэта, і дзякуючы адной з іх, якая размаўляла надта гучна, я даведаўся ўсю праўду. Яны думалі, што я сплю, але я проста ляжаў з заплюшчанымі вачыма і працягваў так ляжаць, каб яны не здагадаліся, што я даведаўся пра жахлівую рэч — што хутка памру.
У мяне, вядома, прапаў настрой, я напалохаўся, але не хацеў, каб маці бачыла гэта. Джанатану ж, калі ён прыйшоў дадому, я ўсё расказаў.
— Ты ведаеш, што я хутка памру? — запытаўся я ў яго.
1 Аповесць-казку чытае Наталля Кухарава.
Джанатан на хвіліну задумаўся. Відаць, яму не хацелася адказваць, але ў рэшце рэшт ён сказаў:
— Але, я ведаю.
Я заплакаў яшчэ мацней.
— Як гэта жахліва, як жахліва, што павінны паміраць людзі, якім яшчэ няма і дзесяці!
— А ведаеш, Сухарык, я думаю, што ўсё гэта будзе не так і жахліва, — сказаў Джанатан, — я думаю, тады для цябе настане дівосны час.
— Дзівосны? — не паверыў я. — Што ж тут дзівоснага — ляжаць пад зямлёй і быць мёртвым?
— Ну што ты. Гэта ж толькі твая абалонка ляжыць пад зямлёй, а ты сам трапляеш туды, дзе ўсё зусім іначай.
— Куды? — спытаў я, хаця ледзь яму паверыў.
— У Наджыялу.
«У Наджыялу». Ён вымавіў гэта слова так, быццам яго паўсюдна вельмі добра ведалі, хаця я чуў яго ўпершыню.
— Наджыяла? — перапытаў я зноў. — А дзе гэта?
Джанатан прызнаўся, што дакладна не ведае, але гэта знаходзіцца недзе па той бок зорак. I ён пачаў расказваць мне пра Наджыялу.
— Там яшчэ час легенд і казак, і я ўпэўнены, што табе там спадабаецца. Бо ўсе нашы казкі прыйшлі з Наджыялы, і як толькі туды трапіш, ты пачнеш прымаць удзел у прыгодах — з раніцы да вечара, нават і ўночы. Павер, Сухарык, усё-ўсё будзе зусім іначай, гэта не тое, што ляжаць, кашляць і не магчы рухацца.
Джанатан заўсёды называў мяне Сухарыкам. Ен пачаў называць мяне так, калі я быў яшчэ зусім маленькі. I калі я запытаў у яго, чаму ён так мяне называе, ён сказаў, што вельмі любіць сухарыкі, асабліва такія, як я. Так, ён любіў мяне, і гэта было цяжка зразумець, таму што я быў даволі непрыгожы, неразумны, няўклюдны хлопчык.
— Калі б ты не быў такі непрыгожы, бледнатвары, крываногі хлопчык, ты не быў бы Сухарыкам, якога я так люблю, — часта паўтараў мне Джанатан.
Але ў той вечар, калі я напалохаўся, што памру, ён сказаў, што як толькі траплю ў Наджыялу, я адразу стану дужым і прыгожым.
— I буду прыгожы, як ты?
— Ты будзеш яшчэ прыгажэйшы.
Яшчэ прыгажэйшы — гэта дарэмна, бо прыгажэйшых хлопчыкаў за Джанатана няма і быць ніколі не можа. Адна з ма-
міных знаёмых заўважыла неяк, што яе сын падобны на сумнага прынца. Можаце быць упэўнены, што гаварыла яна не пра мяне. Джанатан сапраўды выглядаў, як казачны рыцар: валасы ў яго адсвечвалі золатам, у яго былі прыгожыя цёмна-блакітныя зіхоткія вочы, прыгожыя белыя зубы і зусім роўныя ногі. Але гэта яшчэ не ўсё. Ён быў добры і дужы, ведаў усё і разумеў усё. Джанатан быў лепшым вучнем у школе, і, дзе б ні з’яўляўся, дзеці абступалі яго з усіх бакоў і маглі ісці за ім куды вочы глядзяць. Ен прыдумваў цікавыя гульні, выпраўляўся з імі ў цікавыя падарожжы. Але я ніколі не гуляў з дзецьмі, бо дзень пры дні ляжаў на сваёй старой канапе ў кухні. Джанатан расказваў мне пра ўсё, што ён рабіў, што бачыў, пра што прачытваў. Вось так ён сядзеў і сядзеў каля мяне, расказваў і расказваў. Джанатан спаў таксама ў кухні, на раскладным ложку, які выцягвалі ўвечары з шафы. I калі клаўся спаць, ён заўсёды расказваў мне якую-небудзь казку ці легенду да таго часу, пакуль мама не крыкне з другога пакоя:
— Ну даволі! Супакойцеся! Спіце!
Аднак цяжка спаць, калі вакол нічога не чутно, акрамя кашлю. Зрэдку сярод ночы Джанатан уставаў, кіпяціў мне мядовую ваду, каб змякчыць кашаль. Які ён быў добры да мяне!
У той вечар, калі я так спужаўся смерці, ён сядзеў са мной некалькі гадзін і ўсё расказваў пра Наджыялу, але расказваў вельмі ціха, каб не пачула мама. Яна сядзела за шытвом у сваім пакоі, яе швейная машына паціху шумела, і яна спявала сваю заўсёдную старую песню пра марака, які пайшоў далёка ў мора. Мабыць, яна думала тады пра бацьку. Я не помню ўсе словы песні, але вось некалькі радкоў з яе:
— Калі адыду я навекі ў мора, To, ведай, настане дзень, Пастукае галубок белакрылы, Ведай, вярнуўся мой цень, Прыляцеў стамлёны і сумны...
Мне гэта песня здаецца прыгожай і сумнай, але Джанатан, пачуўшы яе, засмяяўся і сказаў:
— Ведаеш, Сухарык, калі-небудзь ты прыляціш да мяне. 3 Наджыялы. Дык, калі ласка, не забудзься сесці тут, на падаконнік, як беласнежны галубок, добра?
Я пачаў кашляць, ён прыўзняў мяне, паклаў маю галаву сабе на калені і пачаў напяваць:
— Мой маленькі Сухарык, я ведаю, дарагі, Што твая душа — тут, яна хоча Адпачыць на маіх руках...
3 таго часу я пачаў думаць — як я буду ў Наджыяле адзін, без Джанатана? Навошта мне будуць усе легенды і казкі, калі побач не будзе яго.
— Я не хачу адыходзіць туды, — сказаў я і заплакаў. — Я хачу быць з табой, Джанатан.
— I я неўзабаве прыйду ў Наджыялу, разумееш? Толькі крыху пазней, — сказаў Джанатан.
— Ага, крыху пазней. А калі ты пражывеш да дзевяноста гадоў, тады як? I я ўвесь гэты час буду адзін?
Але брат на гэта адказаў, што ў Наджыяле няма часу, што калі нават ён і пражыве да дзевяноста гадоў, то для мяне гэты час здасца літаральна нібы два дні. Так бывае заўсёды, казаў ён, калі няма сапраўднага часу.
— Ну ўжо два дні ты і адзін як-небудзь пабудзеш? Пакуль палазіш па дрэвах, пасядзіш каля сапраўднага вогнішча ў лесе, паловіш рыбу ў рэчцы, карацей, пакуль будзеш рабіць усё тое, што так хацеў бы рабіць тут, на зямлі... I вось аднаго разу, калі ты будзеш сядзець з вудай, з’яўлюся я, і ты здзівішся: «Ого, Джанатан, ты ўжо тут?»
Я перастаў раўсці, бо адчуў, што сапраўды як-небудзь змагу пражыць два дні адзін.
— Хоць, ведаеш, было б усё-такі лепш, каб ты трапіў туды першы, каб гэта быў менавіта ты, хто сядзеў бы там і лавіў рыбу.
Джанатан пагадзіўся, доўга-доўга глядзеў на мяне ласкава, як звычайна, але я заўважыў, што ён сумны.
— Шкада, — сказаў ён жаласна, — што я павінен буду жыць на зямлі без майго Сухарыка. I, можа быць, нават дзевяноста год!
Цяпер я падыходжу да цяжкай задачы... Гэта тое, ад чаго галава мая заўсёды баліць, калі думаеш пра гэта... але я не магу не думаць пра гэта...
Джанатан... Магло ж быць так, што ён увесь час са мной... вечарамі... Ён ходзіць у школу... Гуляе з дзецьмі ў двары... Грэе мне ваду з мёдам... Але ўсё гэта не так... He так...
Джанатан у Наджыяле!!!
Я не магу... Мне цяжка расказваць, як гэта было... Але вось як пра гэта пісала газета:
«Мінулай ноччу вялізны пажар ахапіў будынак на Факелрозэн Блок. Ён згарэў ушчэнт. Ёсць ахвяры. Дзесяцігадовы хлопчык Карл Леў, прыкаваны хваробай да ложка, быў дома адзін, калі разбушаваўся пажар. Неўзабаве пасля гэтага яго брат, трынаццацігадовы Джанатан Леў, вярнуўся дадому, і перш чым хто-небудзь змог спыніць яго, кінуўся ў палаючы будынак, каб выратаваць свайго брата. За некалькі секунд уся лесвіца была ахоплена морам полымя, і хлопчыкам нічога іншага не заставалася рабіць, як выскачыць з акна. Напалоханы натоўп быў сведкам таго, як старэйшы з братоў узяў сабе на спіну малодшага і скочыў уніз. Але скачок быў няўдалы, хлопчык разбіўся і неўзабаве памёр. Малодшы брат, які сядзеў на спіне старэйшага, не пацярпеў зусім. Маці хлопчыкаў была ў гэты час на візіце — яна краўчыха — і, вярнуўшыся дадому, знепрытомнела. Як пачаўся пажар, невядома».