Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
нік прыйшоў мне на дапамогу? I чаму Губерту я павінен быць удзячны, з усіх людзей — менавіта Губерту, не проста за кавалак мяса, а за выратаванне майго жыцця?
— А што ты тут робіш уначы? — запытаў я пахмурна.
— Страляю ваўкоў, як бачыш. Наогул, я ўбачыў цябе, калі ты раніцай ад’язджаў, і падумаў, што, можа, мне варта паехаць за табой, каб не здарылася чаго кепскага.
«Ты лжэш, — падумаў я. — Рана ці позна табе прыйдзецца мець справу з Сафіяй, і тады ўжо я табе не пазайздрошчу».
— А дзе твой брат Джанатан? — зацікавіўся Губерт.
— Таксама паехаў паляваць і павінен забіць некалькі ваўкоў.
Я азірнуўся. Ваўкі зніклі. Усе да аднаго. Магчыма, яны спалохаліся, калі важак зваліўся мёртвым, а цяпер, мабыць, плачуць па ім: удалечыні чулася іх выццё.
— Дык дзе ж Джанатан? — настойваў Губерт.
Мне зноў прыйшлося хлусіць.
— Павінен хутка прыехаць, — адказаў я. — Ён паехаў за той воўчай зграяй.
Губерт ухмыльнуўся: ён не верыў мне, я гэта добра бачыў.
— Можа, табе ўсё-такі варта паехаць са мной у Вішнёвую Даліну? — прапанаваў ён.
— He, я павінен пачакаць Джанатана, ён будзе з хвіліны на хвіліну.
— Та-ак... та-ак, — прамовіў Губерт, дзіўна пазіраючы на мяне, а потым выцягнуў з-за пояса нож, і ў мяне вырваўся крык. Што ён збіраецца рабіць! Калі я ўбачыў у святле месяца яго перад сабой з нажом у руцэ, дык спалохаўся больш, чым ад усіх ваўкоў у гарах, разам узятых.
«Ен хоча забіць мяне, — мільганула ў маёй галаве. — Ен здагадваецца, што я ведаю, што ён здраднік, таму і сачыў за мной, таму і хоча забіць мяне». Мяне пачало трэсці ад страху: вось такі я быў смелы.
— He рабі гэтага, — закрычаў я, — не рабі гэтага!..
— Што не рабіць? — недаўменна спытаў Губерт.
— He забівай мяне, — маліў я.
Губерт пабялеў ад злосці, падскочыў да мяне так блізка, што я ледзь не паваліўся.
— Ты, маленькі мярзотнік, што ты гаворыш? — Ён схапіў мяне за валасы і пачаў тузаць. — Ты, дурань, — казаў ён. — Калі б я хацеў бачыць цябе мёртвым, я даверыў бы гэтую справу ваўкам.
Ён пакруціў у мяне перад носам нажом, і я заўважыў, што гэта вельмі востры нож.
— Мне ён патрэбны, каб здзіраць з ваўкоў шкуру, а не забіваць дурненькіх хлопчыкаў.
I я атрымаў ад яго такога выспятка, што ажно заараў носам зямлю. А ён, лаячыся, пачаў здзіраць з ваўка шкуру.
Я заспяшаўся асядлаць Ф’ялара, бо хацелася з’ехаць адсюль як мага хутчэй, — ох, як мне хацелася хутчэй выбрацца адсюль!
— Куды гэта ты выпраўляешся? — злосна закрычаў Губерт.
— Хачу сустрэць Джанатана, — адказаў я. I адчуў, якім вартым жалю і спалоханым быў мой голас.
— Ну і едзь, дурань, — крыкнуў Губерт. — Едзь і прападзі, больш я цябе ратаваць не буду.
Але я ўжо скакаў прэч і не звяртаў ніякай увагі на яго словы.
Перада мной у святле месяца пачала праглядвацца сцяжынка ў глыбіню гор. Мяккае святло месяца залівала наваколле, і я ўсё добра бачыў. Якое шчасце! Іначай я заблудзіўся б. Я скакаў, нібы ў сне, па краі цясніны, з другога боку ўзвышаліся стромы скал, ад якіх кружылася галава. Як страшна і як прыгожа гэта было! «Гэта карціна ў месячным святле можа існаваць толькі ў нейкім фантастычным сне», — падумаў я і звярнуўся да Ф’ялара:
— Як ты лічыш, Ф’ялар, хто бачыць гэты сон? Я ці не я? He, мабыць, нехта іншы, хто здольны выдумваць такое неймаверна жахлівае і прыгожае ў той жа час.
Я так стаміўся і так хацеў спаць, што ледзьве трымаўся ў сядле. Мне проста неабходна было адпачыць. Толькі дзе?
— Лепш бы там, дзе няма ваўкоў, — сказаў я Ф’ялару, і, здаецца, ён пагадзіўся з гэтым.
Хто праклаў горныя сцежкі паміж далінамі Наджыялы? Хто прыдумаў, каб гэтая сцежка ў Даліну Дзікай Ружы была такая — каб яна круцілася петлямі паміж гэтымі скалістымі выступамі, над прорвамі гэтых страшэнных цяснін? Я ведаў, што калі Ф’ялар спатыкнецца, то мы паляцім у бездань і ніхто на свеце ніколі не будзе ведаць, што здарылася з Карлам Львінае Сэрца і яго канём.
Станавілася ўсё страшней і страшней. Урэшце я нават заплюшчыў вочы, каб не бачыць, калі давядзецца падаць у цясніну.
Але мой Ф’ялар не спатыкнуўся. Калі я нарэшце адважыўся адкрыць вочы, мы апынуліся на выступе, цудоўным зялёным выступе, з аднаго боку якога былі высокія зялёныя горы, а з другога — прорва.
— Вось гэта якраз тое месца, што нам патрэбна, Ф’ялар, тут нам не страшныя ніякія ваўкі.
Гэта было сапраўды так. Ніводзін воўк не змог бы спусціцца сюды са стромкіх скал — яны былі вельмі высокія. I ніводзін воўк не змог бы выбрацца з прорвы, бо адхоны былі надта крутыя.
Калі б воўк і з’явіўся тут, то яму давялося б прайсці тым жа шляхам, як і нам, уздоўж прорвы па гэтай праклятай сцяжыне. Але яны не настолькі лоўкія.
Потым я ўбачыў сапраўды штосьці цікавае. Проста ў гары была глыбокая шчыліна, дакладней, пячора, над якой агромністыя камяні ўтваралі дах. Вось дзе можна будзе спакойна адпачыць.
Хтосьці ўжо спыняўся тут да мяне, бо на зямлі засталіся рэшткі ад вогнішча. Мне хацелася распаліць агонь, але ўжо не было сілы. Адзінае, на што я быў здольны, гэта спаць. Я ўзяў Ф’ялара за павады і ўвёў у пячору. Яна была глыбокая, і я сказаў Ф’ялару:
— Заходзь, заходзь... Тут хопіць месца і для пятнаццаці такіх, як ты. — Ф’ялар у адказ ціха заржаў: магчыма, ён засумаваў па сваёй стайні. Я папрасіў у яго прабачэння за тое, што ўцягнуў у гэта непрыемнае падарожжа, даў яму аўса і пажадаў добрай ночы. А сам загарнуўся ў коўдру, лёг у самы дальні вугал пячоры з жаданнем хутчэй заснуць, каб чаго-небудзь не напалохацца яшчэ раз.
He ведаю, ці доўга я спаў, але раптам адчуў, што прачнуўся і сеў, бо ля ўвахода ў пячору чуліся галасы, фырканне коней.
Гэтага было дастаткова. Жах ахапіў мяне зноў. Хто ведае, можа, гэтыя людзі яшчэ больш небяспечныя, чым ваўкі?
— Заганіце коней у пячору, і ў нас будзе вальней, — пачуў я, і неўзабаве ў пячоры паявілася пара коней. Убачыўшы Ф’ялара, яны заржалі, Ф’ялар заржаў у адказ. Потым коні суцішыліся, пэўна, пасябравалі ў цемнаце. Людзі звонку, відаць, не зразумелі, што ржаў старонні конь, і спакойна размаўлялі.
Чаго яны з’явіліся тут? Хто гэтыя людзі? Што ім трэба высока ў гарах ды яшчэ ўначы? Я быў так напалоханы, што ў мяне зуб на зуб не трапляў. Мне захацелася быць адсюль як мага далей. Але я быў тут. I са мной зусім побач знаходзіліся людзі, якія маглі быць і сябрамі, і ворагамі, і мне неабходна было высветліць, хто яны, як бы напалоханы я ні быў. Я асцярожна папоўз на галасы. Месяц свяціў якраз над уваходам у пячору і крыху асвятляў тое месца, дзе я хаваўся. Павольна прасоўваючыся наперад, я імкнуўся трымацца ў цемрыве.
Перад кучай ламачча, спрабуючы распаліць вогнішча, сядзелі два чалавекі ў чорных шлемах, грубыя твары якіх асвятляў месяц. Упершыню я ўбачыў салдат Тэнджыла, і я ведаў, што гэта
менавіта яны, жорсткія, бессардэчныя людзі, якія служаць Тэнджылу, каб знішчыць зялёныя даліны Наджыялы. Я не хацеў трапляць ім у рукі. Няхай лепш парве мяне воўк.
Размаўлялі яны ціха, але ў цемрыве я падпоўз даволі блізка да іх і чуў кожнае слова. Было падобна, што яны на кагосьці злавалі, бо адзін з іх з пагрозай сказаў: «Я адрэжу яму вушы, калі ён зноў не прыйдзе своечасова!» — «Так, яго трэба правучыць, — абазваўся другі. — Мы павінны сядзець тут дарэмна ноч за ноччу. Тады якая ад яго карысць? Забіваць паштовых галубоў? Гэта нядрэнна, але Тэнджыл жадаў бы болыпага. Ён жадаў бы кінуць Сафію ў Катліну пячору, дык калі гэты чалавек не пасобіць узяць яе, то яму будзе дрэнна».
I тут я зразумеў, што чалавек, пра якога яны гавораць і якога яны чакаюць, — не хто іншы, як Губерт.
«Не хвалюйцеся, — падумаў я, — набярыцеся цярпення, пакуль ён злупіць з ваўка шкуру. Ен хутка з’явіцца тут — чалавек, які дапаможа вам узяць Сафію».
Я гарэў ад сораму. Мне было сорамна, што ў нас, у Вішнёвай Даліне, быў здраднік. Дзіўна, але я хацеў, каб ён прыйшоў, тады ў мяне быў бы доказ. Адна справа — падазраваць каго-небудзь і зусім іншая — пераканана сказаць Сафіі: «Гэта — Губерт. Пазбаўся ад яго, інакш і табе, і Вішнёвай Даліне прыйдзе канец».
Страшна было чакаць яго. Здраднік — гэта штосьці жахлівае. Я адчуваў гэта ўсім сваім целам. Я амаль перастаў баяцца людзей ля вогнішча ад таго, што хутка ўбачу, як з-за скалы на сцяжынку выходзіць здраднік. Мяне агарнуў жах, што хутка ўбачу здрадніка, і ў той жа час да болю ў вачах глядзеў на тое месца, адкуль ён павінен паявіцца.
Тыя двое ля вогнішча глядзелі ў той бок, яны таксама ведалі, адкуль ён павінен з’явіцца, але ніхто з нас не ведаў — калі.
Мы чакалі. Яны чакалі ля вогнішча, а я — у сваім сховішчы. Ужо і месяц не асвятляў уваход у пячору, а час, здавалася, застыў на месцы. Нічога не адбывалася, мы проста чакалі, ажно мне захацелася ў нейкі момант скочыць і закрычаць, каб пакласці ўсяму канец. Здавалася, што ўсё чакае: месяц, горы вакол, як быццам уся месячная ноч стаіла дыханне, чакала здрадніка. Нарэшце ён паявіўся. Па сцяжынцы, залітай месячным святлом, здаля набліжаўся коннік. Ён ехаў менавіта з таго боку. адкуль яго чакалі. Убачыўшы яго, я закалаціўся ўсім целам: «Губерт, як ты мог...»
У мяне ажно пачалі вочы балець ад доўгага ўзірання, і я заплюшчыў іх. А магчыма, я заплюшчыўся, каб нічога не ба-
чыць. Так доўга чакаў гэтага недавярка, а цяпер, калі ён прыйшоў, я адчуў, што проста не магу глядзець на яго. Я заплюшчыў вочы і толькі па стуку капытоў разумеў, што ён набліжаецца.
Нарэшце ён пад’ехаў, спыніў каня. Тады я адкрыў вочы, каб паглядзець, як выглядае здраднік, бо ён здрадзіў такім жа, як сам. Так, я хацеў бачыць Губерта, які прыйшоў, каб здрадзіць Вішнёвай Даліне і ўсім, хто там жыве.
Але гэта быў не Губерт. Гэта быў Джосі! Залаты Певень...
Джосі і ніхто іншы!
Мне спатрэбілася імгненне ці крыху болып, каб апамятацца. Джосі — чалавек, які заўсёды быў такі добры і такі лагодны, які частаваў мяне пірожнымі, які супакойваў мяне, калі я сумаваў, — і ён быў здраднікам Вішнёвай Даліны.
I вось ён тут, сядзіць ля вогнішча. Зусім недалёка ад мяне, разам з салдатамі Тэнджыла — Ведэрам і Кадэрам, як ён назваў іх, і тлумачыў, чаму не прыйшоў раней.
—	Губерт палюе на ваўкоў у гарах, і я не хацеў трапляць яму на вочы.
Ведэр і Кадэр па-ранейшаму пахмурна маўчалі, а Джосі працягваў:
—	Вы, напэўна, не забылі Губерта, яго таксама неабходна кінуць у пячору Катлы, ён таксама ненавідзіць Тэнджыла.