Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
—	Што ж, зрабі што-небудзь, — падаў голас Ведэр.
—	Бо гэта ж ты наш чалавек у Вішнёвай Даліне, хіба не? — напомніў Кадэр.
— Так, так, — адказаў Джосі.
Ён увесь час падлізваўся, уніжаўся, але Ведэр і Кадэр не любілі яго, я зразумеў гэта адразу. Мне здаецца, ніхто не любіць здраднікаў, нават тыя, хто іх выкарыстоўвае.
Вушы яму пакінулі, не адрэзалі. Яны зрабілі іншае: паставілі кляймо Катлы.
— Усе людзі Тэнджыла павінны насіць гэта кляймо, нават такія здраднікі, як ты, — сказаў Ведэр. — Гэта для таго, каб ты мог паказаць яго, калі хто-небудзь з нашых, хто не ведае цябе, прыйдзе ў Вішнёвую Даліну.
— Так, так, — згадзіўся Джосі.
Яны загадалі яму расшпіліць кашулю і жалезам, нагрэтым на вогнішчы, паставілі на грудзях кляймо Катлы.
Джосі, калі да яго датыкнуліся нагрэтым да чырвані жалезам, войкнуў.
— Цярпі, — сказаў Кадэр. — Ведай, што цяпер ты навечна адзін з нас, хоць ты і здраднік.
3 усіх начэй майго жыцця гэта, напэўна, была самая доўгая і самая цяжкая. Прынамсі, з таго часу, як я прыйшоў у Наджыялу, і самае горшае з усяго гэтага было тое, што мне давялося слухаць выхвалянні Джосі, як ён надумаў знішчыць Вішнёвую Даліну.
Джосі запэўніваў, што хутка ён зловіць і Сафію, і Губерта.
— Але ўсё гэта павінна быць зроблена так, каб нікому і ў галаву не прыйшло, хто стаіць за ўсім гэтым. Інакш як я надалей змагу быць вашым тайным чалавекам у Вішнёвай Даліне.
«Ты ўжо не будзеш ім, — падумаў я. — Таму што тут ёсць нехта, хто выкрые цябе, так, што ты збялееш, чырванашчокі здраднік».
Потым ён сказаў такое, ад чаго маё сэрца зайшлося:
— Вы яшчэ не злавілі Джанатана Львінае Сэрца? Ен усё яшчэ на волі ў Даліне Дзікай Ружы?
Я зразумеў, што Ведэру і Кадэру не спадабалася пытанне.
— Мы ідзём па следзе, — сказаў Ведэр. — Добрая сотня чалавек іпукаюць яго днём і ноччу.
— I мы знойдзем яго, нават калі б нам выпала абшукаць кожны дом у Даліне Дзікай Ружы, — дадаў Кадэр. — Тэнджыл чакае яго.
— Што ж, мне гэта зразумела, — азваўся Джосі. — Гэты Львінае Сэрца больш небяспечны, чым хто іншы, гэта я вам кажу. Ен сапраўдны леў.
Я быў вельмі горды, што Джанатана назвалі сапраўдным ільвом, і я адчуў вялікую палёгку, даведаўшыся, што ён жывы. Але мяне душыў гнеў, калі я думаў аб тым, што зрабіў Джосі. Ён здрадзіў Джанатану. Толькі Джосі мог даведацца пра тайную паездку Джанатана ў Даліну Дзікай Ружы і паслаць паведамленне Тэнджылу. Гэта была іменна яго віна, што сотня чалавек днём і ноччу высочвае майго брата і, калі знойдзе, аддасць яго ў рукі Тэнджыла.
Але пакуль Джанатан жывы. Уявіце сабе, ён жывы! Ен на волі, але чамусьці мне саснілася, што брат кліча мяне на дапамогу. Так, я ляжаў і думаў, спадзеючыся даведацца, што адбылося на самай справе.
Хаця я ўжо даведаўся пра вельмі многае, падслухоўваючы Джосі.
— А што датычыць Губерта, то ён проста зайздросціць Сафіі, што мы выбралі яе галоўнай у нашай Вішнёвай Даліне, — сказаў Джосі. — А Губерту здаецца, што ён лепшы за ўсіх.
Ага, вось y чым справа. Я прыгадаў, які злы быў Губерт, калі кінуў: «Ну што асаблівага ў гэтай Сафіі». Значыць, ён проста зайздросціў ёй і нічога іншага тут не было. Можна каму-небудзь зайздросціць і заставацца прыстойным чалавекам. А я ўбіў сабе ў галаву з самага пачатку, што Губерт — здраднік у Вішнёвай Даліне. I ўсё, што ён рабіў і гаварыў, усё было дрэнна. Вось бачыце, як лёгка дрэнна думаць пра людзей. Бедны Губерт, ён апякаў мяне, выратаваў мне жыццё, даў мне вяндліны, а ва ўдзячнасць я толькі крыкнуў яму: «Не забівай мяне!» He дзіўна, што ён раззлаваўся. «Даруй мне, Губерт, — падумаў я, — даруй!..» Абавязкова я скажу гэта яму сам, калі сустрэну зноў.
Джосі адчуваў сябе ўжо больш упэўнена, і было бачна, што яму падабаецца сядзець тут, але, відаць, кляймо Катлы зрэдку давала аб сабе знаць, бо ён паціху стагнаў, і кожны раз Кадэр гаварыў:
— Так табе і трэба.
Мне хацелася зірнуць, як выглядае гэтае кляймо. Мусіць, відовішча мала прыемнае, таму добра, што я яго і не бачыў.
А Джосі ўсё хваліўся і хваліўся тым, што ён ужо зрабіў, і тым, што збіраўся зрабіць. Потым кажа:
— У Львінага Сэрца ёсць маленькі брат, якога ён любіць болып за ўсіх на свеце.
Я ажно застагнаў, так хацелася ўбачыць Джанатана.
— Мы маглі б выкарыстоўваць гэтага маленькага чарцяку як прынаду, каб злавіць на кручок Сафію, — сказаў Джосі.
— Ты, ёлупень, чаму не гаварыў нам пра гэта раней? — папракнуў Кадэр. — Вядома, можна было б выкарыстаць брата, каб выманіць Львінае Сэрца з яго сховішча. Бо дзе б ён ні хаваўся, ён абавязкова б даведаўся, што мы схапілі яго брата.
— Гэта прымусіць яго з’явіцца, — сказаў Ведэр. — Маўляў вызваліце майго брата і забярыце мяне замест яго. Ен будзе вымушаны сказаць іменна так, калі ён сапраўды непакоіцца пра свайго брата і хоча абараніць яго.
Мне стала так страшна, што я нават не мог больш плакаць. Джосі надзьмуўся і пачаў хваліцца далей:
— Усё гэта я ўладкую, як толькі вярнуся дадому, я сам магу заманіць маленькага Карла Львінае Сэрца ў пастку. Гэта будзе не вельмі цяжка. Я змагу гэта зрабіць з дапамогай некалькіх пірожных. А потым можна будзе і Сафію заманіць, каб яна ратавала яго.
— А ці не здаецца табе, што Сафія для цябе занадта разумная? — з’едліва запытаў Кадэр. — Думаеш, так лёгка яе абмануць?
— Я ўпэўнены, — адказаў Джосі. — Яна нават не здагадаецца, хто гэта зрабіў. Яна давярае мне.
Ен быў так задаволены сабой, што ажно зарагатаў.
— I тады ў вас будуць абое — і яна, і малы Львінае Сэрца. А што мне за гэта? Колькі коней дасць мне Тэнджыл, калі захопіць Вішнёвую Даліну?
«А гэта мы яшчэ пабачым, — падумаў я. — Эх, Джосі, дык ты збіраешся дадому, каб заманіць Карла Львінае Сэрца ў пастку? Ну, а калі яго ўжо нямаў Вішнёвай Даліне, што ты тады будзеш рабіць?»
Пры ўсім маім жахлівым становішчы думка пра тое, як разгубіцца Джосі, калі высветліць, што я знік, падбадзёрыла мяне.
А Джосі ўсё распавядаў:
— Гэты малодшы Львінае Сэрца — неблагі хлопчык, але які ён леў? Гэта хутчэй напалоханае цяля. Яму больш падыходзіла б імя Заечае Сэрца...
Я і сам ведаў, што не надта смелы і што наўрад ці можна па праву называць мяне Львіным Сэрцам, як Джанатана. Але ўсё-такі было вельмі прыкра чуць гэта ад Джосі. Мне стала сорамна, і я падумаў, што павінен, абавязкова павінен стаць болып смелым, але, вядома, не зараз, калі мне так страшна.
Нарэшце Джосі змоўк і ўжо не хваліўся сваімі здрадніцкімі планамі.
— Я павінен быць дома да ўсходу сонца, — сказаў ён, устаючы.
А салдаты працягвалі настройваць яго да самага апошняга моманту.
— Ты абавязкова павінен штосьці зрабіць з Сафіяй і з тым малым брацікам, — загадаў Ведэр.
— Разлічвайце на мяне, — сказаў Джосі. — Але вы не павінны рабіць хлопчыку ніякай шкоды, ён мне падабаецца.
«Ну, дзякуй і за гэта», — падумаў я.
— Ды і не забудзься пра пароль, калі табе давядзецца ісці з якімі-небудзь навінамі ў Даліну Дзікай Ружы, — папярэдзіў Кадэр. — Калі, вядома, хочаш, каб цябе пусцілі жывым.
— «Уся ўлада Тэнджылу, нашаму вызваліцелю», — азваўся Джосі. — He, што вы, я помню гэта днём і ноччу. А вось Тэнджыл — ён не забудзе пра сваё абяцанне мне?
Ён сабраўся ўжо ад’язджаць.
— Джосі — правадыр Вішнёвай Даліны, — сказаў ён. — Тэнджыл абяцаў, што я буду ім, спадзяюся, ён не забудзе?
— Тэнджыл ніколі нічога не забывае, — запэўніў Кадэр.
I Джосі знік гэтак жа непрыкметна, як і з’явіўся, а Ведэр і Кадэр доўга глядзелі яму ўслед.
— Яго таксама адправяць да Катлы, калі скончым з Вішнёвай Далінай, — сказаў Ведэр.
Ен сказаў гэта так, як ведаў, што азначае трапіць ва ўладу Катлы. Сам я пра Катлу ведаў мала, болып здагадваўся, але ажно здрыгануўся і нават адчуў да Джосі жаль, хаця ён і аказаўся такой нікчэмнасцю.
Агонь на вогнішчы амаль патух, і я ў душы спадзяваўся, што Ведэр і Кадэр неўзабаве знікнуць. Мне вельмі хацелася, каб яны зніклі. Я сядзеў, як мыш у мышалоўцы, і марыў выбрацца на свабоду, толькі б як-небудзь вывесці коней з пячоры, перш чым гаспадары прыйдуць забіраць іх. I тады, думалася мне, Ведэр і Кадэр паехалі б, нават не ўяўляючы, як лёгка яны маглі схапіць малодшага брата Джанатана Львінае Сэрца. Але раптам Кадэр кажа:
— Хадзем паспім крыху ў пячоры.
«Ну вось, надыходзіць канец, — падумаў я. — I чаго там цягнуць, няхай забіраюць мяне, няхай усё гэта заканчваецца».
Ведэр запярэчыў:
— А чаго спаць? Хутка ўжо раніца, і надакучылі мне гэтыя горы. Давай паедзем адразу назад, у Даліну Дзікай Ружы.
Кадэр саступіў.
— Ну, як хочаш, — сказаў ён. — Выводзь коней.
Здараецца, у час самай вялікай небяспекі чалавека выратоўвае выпадак. Я адкінуўся на спіну і запоўз у самы цёмны куток пячоры, як гэта зрабіў бы які-небудзь звярок. Увайшоў Ведэр, і ў наступны момант ён ужо быў у непрыгляднай цемры, таму я мог толькі чуць яго, але і гэта было вельмі непрыемна. Ён таксама не мог бачыць мяне, але, здавалася, мог чуць, як б’ецца маё cap­ita. Яно гулка стукала, бо я ляжаў і чакаў, што будзе, калі Ведэр замест двух знойдзе трох коней.
Калі ўвайшоў Ведэр, коні слаба заржалі — усе трое, Ф’ялар таксама. Я пазнаў бы Ф’яларава ржанне сярод тысячы іншых. Але Ведэр, гэты дурань, не пачуў ніякай розніцы, уявіце сабе, ён нават не заўважыў, што ў пячоры былі тры кані. Ён вывеў двух, якія стаялі бліжэй да выхаду, сваіх уласных, і выйшаў следам за імі.
Як толькі застаўся адзін з Ф’яларам, я падскочыў да яго і пагладзіў па шыі. «Дарагі, мілы Ф’ялар, маўчы», — маліў я, бо калі ён заржэ зараз, яны пачуюць і зразумеюць, што штосьці тут не так. I Ф’ялар, ён быў такі разумны, зразумеў усё. Тыя два кані заржалі, быццам хацелі развітацца з Ф’яларам. А Ф’ялар стаяў моўчкі і не адказваў.
Я цікаваў як Ведэр і Кадэр сядлалі коней, і цяжка апісаць, якую палёгку я адчуваў пры гэтым. Нарэшце я буду вольны, вызвалюся з гэтай мышалоўкі.
Потым чую — Ведэр кажа:
— Я забыўся крэсіва.
Ен саскочыў з каня і пачаў шукаць вакол вогнішча.
— Яго тут няма. Можа, згубіў у пячоры?
Вось мышалоўка зноў з грукатам зачынілася, і на гэты раз я папаўся. Ведэр зайшоўу пячору шукаць праклятае крэсіва і адразу напароўся на Ф’ялара.
Я ведаю, што нельга хлусіць, але калі гаворка ідзе пра жыццё і смерць, то даводзіцца.
У яго былі дужыя і грубыя рукі, да гэтага ніхто не хапаў мяне з такой сілай. Было вельмі балюча, і я быў злосны, нават больш злосны, чым напалоханы, што ўжо само па сабе даволі дзіўна. Магчыма, таму я пачаў хлусіць.