Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— He, не, не Джосі, — паўтараў ён, і слёзы цяклі з яго вачэй.
Потым Джанатан спахапіўся.
— Трэба неадкладна расказаць пра ўсё Сафіі, — заклапочана прамовіў ён.
— Але як мы зможам гэта зрабіць? — здзівіўся я.
— Тут знаходзіцца адзін з яе галубоў, — сказаў ён. — Б’янка. Сёння вечарам яна можа вярнуцца назад.
Я так і думаў. Гэта ж галубок Сафіі! I расказаў яму, што дзякуючы гэтаму галубку я апынуўся тут, а не ў пячоры ў Катлы.
— Гэта было проста дзіва, — расказваў я. — Сярод усіх дамкоў Даліны Дзікай Ружы я пад’ехаў менавіта да таго, дзе ты. Але калі б я не ўбачыў Б’янку, то, напэўна, праехаў бы міма.
— Б’янка, Б’янка, дзякуй за тое, што ты сядзела тут, — сказаў Джанатан.
Але ў яго ўжо не было часу далей слухаць мяне: трэба было спяшацца. Ен злёгку пастукаў у патаемныя дзверцы, неўзабаве яны адчыніліся, і ў праёме паявіўся Маціяс.
— А, маленькі Сухарык усё спіць, — пачаў Маціяс, але Джанатан не даў яму дагаварыць.
— Калі ласка, прынясі Б’янку, — папрасіў ён. — Яна павінна ляцець, як толькі сцямнее.
Ен растлумачыў чаму, расказаў Маціясу пра Джосі. Маціяс паківаў галавой так, як гэта робяць старыя людзі, калі яны нечым азмрочаны.
— Джосі! Так, я ведаў, што гэта нехта з Вішнёвай Даліны. Вось чаму Орвар знаходзіцца зараз у пячоры Катлы. Так, розныя людзі бываюць на свеце.
Зачыніўшы за сабой дзверы, ён пайшоў, каб злавіць Б’янку.
Добрае сховішча знайшлі Маціяс і Джанатан: маленькі патаемны пакойчык, у якім не было ні дзвярэй, ні акна, адзіны ўваход, які хаваўся за буфетам. Мэблі таксама ніякай не было, на падлозе ляжаў толькі матрац, маленькая лямпа асвятляла пакой.
Пры святле гэтай лямпы Джанатан напісаў запіску Сафіі: «Імя здрадніка, якое павінна быць праклята навечна, — Джосі «Залаты Певень». Тэрмінова злавіце яго. Мой брат — тут, са мной».
— Вось чаму Б’янка прыляцела сюды ўчора вечарам, — паківаў галавой Джанатан. — Каб сказаць мне, што ты знік і паехаў іпукаць мяне.
— Ты толькі падумай! Значыць, Сафія зразумела загадку, якую я напісаў у кухні на сцяне, — усклікнуў я. — Відаць, калі яна прынесла мне суп.
— Якую загадку? — здзівіўся Джанатан.
— «Я пайшоў, каб знайсці яго далёка-далёка ў гарах», — напісаў я. — I зрабіў гэта, каб Сафія не непакоілася.
— «Не непакоілася», — Джанатан засмяяўся. — Гэта ты так думаеш, а я? Уяўляеш, якім спакойным быў бы я, калі б даведаўся, што ты недзе высока ў гарах Наджыялы!
Відаць, я выглядаў прысаромленым, таму што ён паспяшаўся супакоіць мяне.
— Адважны маленькі Сухарык, — сказаў ён, — як здорава, што ты ёсць, а яшчэ лепш, што ты тут са мной.
Гэта было ўпершыню, калі мяне назвалі адважным і смелым. I я падумаў, што калі так будзе і далей, то я змагу называць сябе Львіным Сэрцам.
Потым я прыгадаў, што яшчэ нешта пісаў на сцяне. Гэта тычылася кагосьці з рыжай барадой, хто хацеў мець белых коней. Таму я папрасіў Джанатана дадаць яшчэ адзін радок у яго запіску.
— Чуткі пра рыжую бараду — няпраўда.
I я расказаў, як Губерт выратаваў мяне ад ваўкоў. Джанатана гэта вельмі ўсхвалявала, і ён прызнаўся, што будзе ўдзячны яму да канца сваіх дзён.
Паступова на Даліну Дзікай Ружы апускаліся прыцемкі.
I ў дамах на схілах гор то тут, то там пачалі загарацца агеньчыкі. Было ціха і спакойна, і можна было падумаць, што людзі зараз сядзяць за цудоўнай вячэрай, ці, можа, размаўляюць адзін з адным, або гуляюць са сваімі дзецьмі і спяваюць ім калыханку. Але, ведаеце, усё было зусім не так. У іх, відаць, не было чаго есці, і ім зусім не было спакойна.
Людзі Тэнджыла са сваімі мячамі і коп’ямі дапамагалі ім не забывацца, якое яно, жыццё, у сапраўднасці.
У вокнах Маціяса не было святла. Яны былі цёмнымі, усё вакол ціха, быццам у доме не было жывой душы. Але мы былі тут,
не ў доме, а на двары; Маціяс стаяў на варце на рагу дома, а мы з Джанатанам паціху прабіраліся скрозь дзікія ружы з Б’янкай.
Паўсюль вакол дома Маціяса былі зараснікі дзікіх руж, яны мне вельмі падабаліся сваім тонкім пахам — не моцным, а пяшчотным-пяшчотным. Але сам сабе я думаў, што ніколі болып не змагу ўдыхаць пах дзікіх руж без таго, каб у мяне не зашчымела сэрца пры ўспамінах пра тое, як я і Джанатан прадзіраліся праз іх, вельмі блізка да той сцяны, дзе людзі Тэнджыла прыслухоўваліся і вышуквалі таго, хто насіў імя Львінае Сэрца.
Джанатан нацягнуў капюшон ажно на вочы. Я павінен сказаць, што ён ужо мала быў падобны на Джанатана. I добра, бо для яго гэта было небяспечна; пакідаючы сховішча, ён рызыкаваў сваім жыццём. Цэлых сто чалавек шукалі яго днём і ноччу, і раз я ведаў, то вырашыў сказаць яму пра гэта. Але ён спакойна так адказвае:
—	Так, я думаю, яны яшчэ шукаюць мяне.
Б’янку ён павінен быў выпусціць сам. Як ён растлумачыў, хацеў пераканацца, што яна сапраўды паляцела.
Відаць, у кожнага вартаўніка быў свой участак сцяны, які ён павінен ахоўваць. Адзін з іх, тоўсты такі, расхаджваў туды-сюды па самым версе сцяны, якраз насупраць таго месца, дзе жыў Маціяс, і мы павінны былі ўважліва сачыць за ім.
Але Маціяс стаяў на рагу свайго дома з лямпай, з дапамогай якой, як мы дамовіліся, ён падасць нам сігнал, калі што-небудзь здарыцца.
—	Калі я апушчу лямпу вельмі нізка, — папярэдзіў Маціяс, — вы не павінны нават дыхаць, гэта значыць, што таўстун Додзік зусім блізка. Калі ж я падыму лямпу ўгору, значыць, ён знаходзіцца далей, за згібам сцяны, і размаўляе з іншым вартаўніком. Вось тады вам і трэба выпускаць Б’янку.
Так мы і зрабілі.
— Ляці, ляці, — прашаптаў Джанатан. — Ляці, мая Б’янка, над гарамі Наджыялы ў Вішнёвую Даліну і сцеражыся стрэл Джосі.
Я не ўпэўнены, што галубы Сафіі разумелі чалавечую мову, але Б’янка, здаецца, зразумела, бо дакранулася дзюбкай да шчакі Джанатана, нібы хацела супакоіць яго, і паляцела.
Наша беласнежная галубка была такая прыкметная ў прыцемках, што мы проста баяліся за яе лёс. Вартавы Додзік лёгка мог заўважыць яе, калі яна пралятала над сцяной. Але ён не заўважыў, бо стаяў і размаўляў, нічога не бачачы і нічога не чуючы. Маціяс працягваў назіранне, а потым апусціў лямпу.
Мы прасачылі, як Б’янка знікла ўдалечыні, і я пацягнуў Джанатана ў наша сховішча. Але Джанатану не хацелася хавацца. Быў такі добры вечар, паветра такое свежае і прыемнае, што і мне хацелася дыхаць на поўныя грудзі. Я разумеў яго нежаданне вяртаццаўдушны, маленькі пакойчык. Ніхто б не мог зразумець гэта лепш за мяне, таму што я сам дома ў горадзе доўгі час праляжаў, зачынены ў маленькай кухні.
Джанатан сядзеў на траве, абхапіўшы рукамі калені, глядзеў уніз, у даліну. Можна было падумаць, што ён збіраецца прасядзець тут цэлы вечар, хоць шмат вартаўнікоў хадзіла па сцяне ў яго за спінай.
— Ну што ты сядзіш? — запытаў я.
— Таму што мне падабаецца, — усміхнуўся Джанатан. — Мне падабаецца гэта даліна ў прыцемках. I гэта халоднае паветра, яно мне таксама падабаецца, і гэтыя дзікія ружы, якія пахнуць улетку.
— Мне таксама, — прызнаўся я.
— Я люблю кветкі, траву, дрэвы, палі, лясы і ўсе гэтыя маленькія прыгожыя азяркі, — летуценна загаварыў Джанатан. — I калі сонца садзіцца, і калі ўзыходзіць, і калі выглядвае месяц, і калі ззяюць зоркі, і яшчэ шмат іншых рэчаў, якія я не мату прыгадаць адразу.
— Мне таксама падабаецца ўсё гэта.
— Кожны гэта любіць, — сказаў Джанатан. — I калі гэта тое, што людзям патрэбна, то скажы мне, чаму яны не могуць жыць у міры і спакоі без Тэнджыла, які ўсё разбурае?
Я не мог адказаць. Тады Джанатан прапанаваў:
— Падымайся, нам лепш пайсці.
Але мы не маглі проста так устаць і пайсці. Спачатку трэба было даведацца, як справы ў Маціяса і дзе знаходзіцца зараз таўстун Додзік.
Стала зусім цёмна. Самога Маціяса мы ўжо не маглі бачыць, а бачылі толькі святло яго лямпы.
— Лямпу трымае высока, значыць, Додзіка няма, — сказаў Джанатан. — Хадзем.
Але як толькі мы пабеглі, святло лямпы, як маланка, хутка апусцілася ўніз, і мы вымушаны былі адразу спыніцца. Было чутно, як да Маціяса пад’ехалі коннікі і спыніліся.
Джанатан падштурхнуў мяне ў спіну.
— Ідзі, — прашаптаў ён. — Ідзі да Маціяса.
Ён кінуўся ў зараснік дзікіх руж, а я, дрыжучы ад страху, пайшоў на святло лямпы.
— Мне проста хацелася падыхаць, — пачуў я голас Маціяса. — Такі цудоўны вечар.
— Цудоўны вечар, — прабурчаў грубы голас. — Ці ты не ведаеш, што выходзіць пасля захаду сонца нельга, гэта караецца смерцю?
— Непаслухмяны дзед, вось хто ты. А дарэчы, дзе хлопчык?
— Ен зараз прыйдзе, — сказаў Маціяс, калі я ўжо быў побач з ім. I я пазнаў гэтых двух коннікаў: гэта былі яны, Ведэр і Кадэр.
— Ты што, зноў збіраешся ў горы паглядзець на месяц? — строга запытаў Ведэр. — Ага, а як цябе завуць, маленькі нягоднік? Я не запомніў.
— Мяне завуць Сухарык, — адказаў я. Я вырашыў сказаць так, бо ніхто не ведаў гэтага імя — ні Джосі, ні хто іншы, толькі Джанатан, я і Маціяс.
— Так, Сухарык, — буркнуў Кадэр. — Як думаеш, чаго мы прыехалі сюды?
Я адчуў, што ногі ў мяне падкошваюцца. «Кінуць яны мяне ў пячору Катлы, — падумаў я. — Напэўна, пашкадавалі, што адпусцілі, дык цяпер вярнуліся, каб схапіць. А чаго б яшчэ?»
— Ведаеш, — працягваў Кадэр, — вечарамі мы аб’язджаем гэту даліну, каб пераканацца, што народ падпарадкоўваецца загадам Тэнджыла. А твой дзядуля не разумее гэтага, ты б растлумачыў яму, чым для вас гэта можа скончыцца, як не будзеце сядзець дома, калі ўжо цёмна.
— Май на ўвазе, — дадаў Ведэр. — Табе не ўдасца пазбегнуць непрыемнасцей другім разам, калі мы знойдзем цябе там, дзе табе не належыць быць, запомні гэта, Сухарык. Будзе жывы ці мёртвы твой дзядуля, нам усё роўна. А ты, ты яшчэ вельмі малады, ты ж хочаш вырасці і стаць чалавекам Тэнджыла, ці не так?
«Чалавекам Тэнджыла? He, лепш памерці», — падумаў я, але не сказаў гэтага. Я так хваляваўся за Джанатана, што не асмеліўся іх дражніць, таму прамямліў:
— Так.
— Добра, — сказаў Ведэр. — Заўтра зранку спусціся да вялікай прыстані, там ты зможаш пабачыць Тэнджыла, вызваліцеля Даліны Дзікай Ружы. Заўтра ён перасякае Старажытную Раку на сваім залатым парусніку і збіраецца высадзіцца на вялікай прыстані.
Яны ўжо збіраліся ад’язджаць, як раптам Кадэр у апошні момант прытрымаў свайго каня.
— Паслухай, стары, — крыкнуў ён Маціясу, які ўжо скіраваўся да дамка. — Можа, дзе-небудзь тут ты бачыў прыгожага светлавалосага маладога чалавека па імені Львінае Сэрца?