Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
чытай і слухай
Скарбы с’ісбетнай дітаратуры
Мінск «Вышэйшая школа» 2024
УДК 821(100)=93
ББК 84(0)
С42
Серыя заснавана ў 2023 годзе
Для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Спасылкі на аўдыязапісы ў выглядзе QR-кодаў прыведзены па выданнях:
Бібліятэка школьніка. Скарбы сусветнай літаратуры : Антуан дэ Сэнт-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан : аўдыякніга / тэксты чытае Андрэй Каляда. Мінск : Вышэйшая школа, 2019.
Бібліятэка школьніка. Скарбы сусветнай літаратуры : Проза і паэзія : аўдыякніга /тэксты чытаюць Наталля Кухарава, Андрэй Ясюкевіч. Мінск : Вышэйшая школа, 2020.
Скарбы сусветнай літаратуры : зборнік : для дзяцей сярэд. С42 і ст. шк. узросту. — Мінск : Вышэйшая школа, 2024. — 447 с. (Чытай і слухай).
ISBN 978-985-06-3599-0.
Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы замежных пісьменнікаў, прапанаваных для дадатковага чытання па літаратуры вучням розных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Творы змяшчаюць спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы тэкстаў наступных аўтараў: Дж. Р. Кіплінг, А. Ліндгрэн, Э. Распэ, Дз. Шулцэ, Дж. Лондан, I. Ф. Шылер, A. Маруа, С. Цвэйг, У. Фолкнер, Э. Хемінгуэй.
Ддя ўсіх, хто цікавіцца творамі сусветнай літаратуры.
УДК 821(100)=93
ББК 84(0)
Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Узнаўленне ўсёй кнігг цг любой яе часткі не можа быць ажыццёўлена без дазволу выдавецтва.
ISBN 978-985-06-3599-0	© Укладанне, афармленне.
УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2024
ДЖОЗЭФ РЭДЗЬЯРД КІПЛІНГ
КАЗКГ
Чаму ў вярблюда горб
Усама першыя гады, даўно-даўно, уся наша зямля была новенькая, толькі што зробленая. Жывёлы з першых жа дзён пачалі служыць Чалавеку. Але ў Страшэнна-Панурай Пустыні жыў Страшэнна-Пануры Вярблюд, які і не думаў працаваць. Ён еў сухія калючкі, жорсткія галінкі, тамарыск, цярноўнік і кару, але працаваць нізашто не хацеў, — такі несумленны гультай! I што б ні казалі яму, ён на ўсё адказваў:
— Гррб!
Толькі «Гррб» — і болей нічога.
Вось аднойчы, у панядзелак раніцой, прыйшоў да яго Конь. На спіне ў Каня было сядло. У зубах вуздэчка.
— Вярблюд, а Вярблюд! — сказаў ён. — Ідзі да Чалавека і пачні бегаць трушком, як бегаем мы.
— Гррб! — адказаў Вярблюд, а Конь пайшоў да Чалавека і расказаў яму ўсё.
Неўзабаве пасля гэтага да Вярблюда прыйшоў Сабака. У яго ў зубах была палка. Ён прыйшоў і сказаў:
— Вярблюд, а Вярблюд! Ідзі да Чалавека, навучыся хадзіць разам з ім на паляванне, як мы.
— Гррб! — адказаў Вярблюд, а Сабака пайшоў да Чалавека і расказаў яму ўсё.
Неўзабаве пасля гэтага прыйшоў да Вярблюда Бык. У Быка на шыі было ярмо. Ён сказаў:
— Вярблюд, а Вярблюд! Ідзі да Чалавека і ары зямлю, як аром мы.
— Гррб! — адказаў Вярблюд, а Бык пайшоў да Чалавека і расказаў яму ўсё.
Увечары Чалавек паклікаў Каня, Сабаку і Быка і сказаў:
— Конь, Сабака і Бык, мне вельмі вас шкада (свет жа быў зусім яшчэ новы!), але звер, які крычыць «гррб» у Пустыні, не здольны
1 Казкі чытае Наталля Кухарава.
ні да якой работы, а то б ён даўно прыйшоў да мяне. Хай сабе жыве ў сваёй Пустыні, я не крану яго, але вам давядзецца працаваць удвая больш — і за сябе і за яго.
Тады Конь, Сабака і Бык вельмі раззлаваліся (свет жа быў яшчэ вельмі новы!). Яны пайшлі да самага краю Пустыні і пачалі голасна абмяркоўваць, што ім рабіць, і брахалі, і ржалі, і мычалі.
Да іх падышоў Вярблюд — несумленны гультай! — і, ляніва перажоўваючы сухую траву, пачаў насміхацца з іх. Потым ён сказаў «гррб» і пайшоў далей.
Міма іх па дарозе імчаўся ў хмары пылу Джын, Уладар Усіх Пустынь. Ён спыніўся пагутарыць з Канём, Сабакам і Быком.
— Уладар Усіх Пустынь! — сказаў Конь. — Хто мае права гультайнічаць, калі свет такі новы і ў ім яшчэ так многа работы?
— Ніхто, — адказаў Джын.
— А вось, — сказаў Конь, — у тваёй Страшэнна-Панурай Пустыні жыве Страшэнна-Пануры Звер, з доўгай шыяй, з доўгімі нагамі, які ад самай раніцы, ад панядзелка, не падумаў узяцца за работу. He хоча бегаць трушком — нізашто!
— Ф’ю! — свіснуў Джын. — Ды гэта мой Вярблюд, клянуся золатам Аравійскіх пустынь! Што ж ён кажа?
— Ён кажа адно слова «Гррб», — сказаў Сабака. — «Гррб» — і болей нічога. I не хоча памагаць Чалавеку на паляванні.
— А што яшчэ ён кажа? — спытаў Джын.
— Болей нічога, толькі «Грбб», і не хоча араць, — адказаў Бык.
— Вельмі добра! — ускрыкнуў Джын. — Пачакайце хвілінку, я зараз пакажу яму «Грбб»!
Ён захінуўся ў свой плашч з пылу і памчаўся ў Пустыню. Там ён знайшоў Вярблюда. Той стаяў і любаваўся сваім адлюстраваннем у лужыне — несумленны гультай.
— Мой хітры даўганогі дружа, — сказаў Джын. — Я чуў, што ты не хочаш працаваць у нашым новым-навюсенькім свеце. Што гэта такое?
— Гррб! — адказаў Вярблюд.
Джын сеў на пясок і, абапёршыся падбародкам на руку, пачаў чараваць, а Вярблюд стаяў і хоць бы што: любаваўся сваім адлюстраваннем у лужыне.
— Конь, Бык і Сабака працавалі ад самай раніцы, ад панядзелка, і працавалі болей, чым трэба, таму што ты такі несумленны гультай, — сказаў Джын.
I ён зноў абапёрся рукою на падбародак і чараваў далей.
— Гррб! — паўтарыў Вярблюд.
— I як табе не надакучыць гэтае слова? Каторы раз ты яго паўтараеш? Несумленны гультай, я хачу, каб ты працаваў.
— Гррб! — паўтарыў Вярблюд.
I раптам спіна, якой ён так ганарыўся, пачала ў яго пухнуць, і пухла, і пухла, пакуль у яго не вырас вялізны цвёрды горб.
— Палюбуйся! — сказаў Джын. — Гэта той самы «Гррб», пра які ты толькі і гаворыш. Ён вырас у цябе таму, што ты — несумленны гультай. Работа пачалася ад панядзелка, сёння чацвер, а ты да гэтага часу яшчэ не ўзяўся за работу. Але цяпер ты пачнеш працаваць!
— Як жа я буду працаваць, калі ў мяне вялізны «Гррб»? — запытаў Вярблюд.
— А гэта табе ў пакаранне! — адказаў Джын. — За тое, што ты прагуляў трое сутак. Але цяпер ты можаш працаваць тры дні без усякай яды, бо ты будзеш есці свой уласны «Гррб». Жыў жа ты тры дні адным толькі «Грбб». Пасля гэтага, я спадзяюся, ты не будзеш казаць, што я пра цябе не клапачуся. А цяпер выбірайся з Пустыні, ідзі да Каня, Сабакі і Быка і глядзі, паводзь сябе добра.
I пайшоў Вярблюд са сваім гарбом да Каня, Сабакі і Быка. I да гэтага часу ён цягае на спіне свой горб (мы не кажам ужо «Грбб», мы кажам «горб», каб не пакрыўдзіць Вярблюда), і да гэтага часу ён не можа нагнаць трох дзён, якія ён прагуляў напачатку, калі зямля была новая, і да гэтага часу не можа навучыцца, як трэба сябе паводзіць.
Горб Вярблюджы, Непрыгожы дужа, Бачыў я ў звярынцы не раз. Ды горб, Сама брыдкі, Расце ўвачавідкі, Расце ў мяне і ў вас.
Ва ўсіх,
Хто ў працы марудны, Нямыты, нячэсаны, брудны, — Узвысіцца
Горб,
Нябачны горб, Страшэннаю чорнай грудай. Мы спім да паўдня I ў свята, і ў будні,
Прачнёмся — і свет нам нямілы, Мы мяўкаем, брэшам, Уставаць не жадаем, Злуемся на губку і мыла.
Скажыце, куды
Уцячы ад бяды,
Дзе ўтоіце горб свой жахлівы, Нябачаны
Горб,
Агіднейшы
Горб,
Калматае, чорнае дзіва!
Махніце рукой,
Забудзьце спакой:
Узяцца вам час за работу, He кіснуць, не спаць, А зямлю капаць,
Капаць да дзясятага поту.
I спёка, вятры,
I дождж праліўны,
I праца — вас зробяць шчаслівым, Разгладзяць ваш горб, Нябачаны горб, Калматы, махнаты, жахлівы!
Кот, які гуляў сам сабою
■ ^■лухай, мой мілы хлопчык, слухай, удумвайся, разумей, бо IX гэта здарылася, бо гэта адбылося, бо гэта было яшчэ ў той
далёкі час, калі Ручныя Жывёлы былі Жывёламі Дзікімі.
Сабака быў дзікі, і Конь быў дзікі, і Карова была дзікая, і Авечка была дзікая, і Свіння была дзікая — і ўсе яны былі дзікіядзікія і дзіка блукалі па Мокрых і Дзікіх Лясах.
Але сама дзікім быў Дзікі Кот — ён бадзяўся, дзе ўздумаецца, і гуляў сам сабою.
Чалавек, зразумела, быў таксама дзікі, страшэнна дзікі, жахліва дзікі. I ніколі б яму не зрабіцца ручным, каб не Жанчына. Гэта яна сказала яму — пры першай сустрэчы, — што ёй не падабаецца яго дзікае жыццё. Яна хутка адшукала яму для жылля ўтульную, сухую Пячору, бо спаць у Пячоры было куды лепш, чым валяцца пад ад-
крытым небам на кучы сырога лісця. Яна пасыпала падлогу чыстым пясочкам і расклала ў глыбіні Пячоры добрае вогнішча.
Потым яна павесіла каля ўвахода ў Пячору скуру Дзікага Каня хвастом уніз і сказала Мужчыне:
— Выцірай, любы, ногі, як будзеш уваходзіць: цяпер у нас, бачыш, гаспадарка.
У гэты вечар, мой мілы хлопчык, яны вячэралі дзікай авечкай, засмажанай на распаленых камянях, прыпраўленай дзікім часнаком і дзікім перцам. Потым яны з’елі дзікую качку, начыненую дзікім рысам, дзікай травою і дзікімі яблыкамі; потым храсточкі дзікіх быкоў; потым дзікія вішні і дзікія гранаты. Потым Мужчына, вельмі шчаслівы, пайшоў і заснуў каля агню, а Жанчына села чараваць: яна распусціла валасы, узяла плечавую барановую костку, вельмі плоскую і вельмі гладкую, і пачала пільна ўглядацца ў разводы, якія праходзілі па костцы. Потым яна падкінула дроў у агонь і зацягнула песню. Гэта было Першае ў свеце Чараўніцтва, Першая Чараўнічая Песня.
I сабраліся ў Мокрым і Дзікім Лесе ўсе Дзікія Звяры; збіліся ў адзін статак і глядзелі на святло агню, не ведаючы, што гэта такое.
Але вось тупнуў нагой Дзікі Конь і дзіка сказаў:
— О, мае Прыяцелі! О, мае Непрыяцелі! Чуе сэрца маё: не на дабро засвяцілі Мужчына і Жанчына ў вялікай Пячоры вялікі агонь. He, гэта не на дабро!
Дзікі Сабака задраў дзікі нос, панюхаў, як пахне смажаная бараніна, і дзіка сказаў:
— Пайду пагляджу, а потым раскажу. Мне здаецца, што там не так ужо дрэнна. Кот, хадзем са мною!
— Ну не, — адказаў Кот. — Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца і гуляю сам сабою.
— Ну, тады я табе не таварыш, — сказаў Дзікі Сабака і трушком пабег да Пячоры.
Але не прабег ён і дзесяці крокаў, а Кот падумаў ужо: «Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца, гуляю сам сабою. Чаму б мне не пайсці туды і не паглядзець, як і што? Я ж пайду па сваёй ахвоце».
1 ён ціхенька пабег за Сабакам, ступаючы мякка і далікатна, і забраўся ў такую мясцінку, адкуль яму было чуваць усё.
Калі Дзікі Сабака падышоў да Пячоры, ён дзікім носам падняў конскую скуру і з асалодай пачаў нюхаць прыемны пах смажанай бараніны, а Жанчына, якая чаравала косткай, пачула mopax і сказала, смеючыся:
— Вось першы ўжо і прыйшоў. Ты з Дзікага лесу, Дзікае Стварэнне, што табе тут трэба?