Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Сафія прыносіць нам ежу? — спытаў я здзіўлена. Я неяк не задумваўся, адкуль бярэцца ежа.
— Зрэдку, — адказаў Джанатан.
— Зусім дарма? — зноў спытаў я.
— Але, дарма, пэўна, можна так сказаць, — адказаў брат. — Усё ў Вішнёвай Даліне дарма. Мы ўсё даём адзін аднаму і дапамагаем адзін аднаму, калі гэта неабходна.
— Значыць, ты таксама штосьці даеш Сафіі?
Ен зноў засмяяўся.
— Раблю сёе-тое. Напрыклад, прывожу гной для яе клумбаў з ружамі. Сярод іншых спраў і даглядаю іх. Вядома, зусім дарма.
Потым дадаў ціха, што яго ледзь было чутно:
— I шмат іншых рэчаў я раблю для яе.
Я заўважыў, што ён дастаў з кашолкі тоненькі, скручаны трубачкай, кавалачак паперы. Ен разгарнуў паперу, прачытаў тое, што там напісана, і нахмурыўся, быццам яму штосьці не спадабалася. Але нічога не сказаў, а мне не захацелася пытацца. Я падумаў, што ён сам, калі захоча, раскажа, што там напісана.
У кутку нашай кухні стаяў буфет, пра які Джанатан збольшага расказаў мне ў наш першы вечар у Сядзібе Рыцараў. Аказваецца, у буфеце была сакрэтная скрынка, і калі не ведаць яе сакрэту,
ніхто не можа ні знайсці яе, ні адчыніць. Мне, вядома, захацелася ўбачыць яе зараз жа, але Джанатан сказаў:
— Як-небудзь іншым разам. Ты павінен спаць...
Я заснуў і забыўся пра ўсё, але цяпер успомніў, як Джанатан падышоў да буфета і я пачуў дзіўнае, кароткае пашчоўкванне. Няцяжка было здагадацца, што ён рабіў: ён схаваў той кавалачак паперы ў сакрэтную скрынку. Потым ён замкнуў буфет і паклаў ключ на старую ступку, што стаяла на самай высокай паліцы.
Пасля нейкі час мы плавалі, і я ныраў пад мост. Нават і не ведаю, як я асмеліўся. Потым Джанатан зрабіў мне вуду, і мы злавілі некалькі рыб, якіх хапіла нам на абед. Я злавіў цудоўнага акуня, Джанатан — двух.
Мы зварылі рыбу на вялікім вогнішчы ў кацялку, падвешаным над агнём на ланцугу, а калі ўсё з’елі, Джанатан сказаў:
— Зараз, Сухарык, паглядзім, які ты стралок. Калі-небудзь табе давядзецца ім стаць.
Ен павёў мяне да стайні, і там, дзе была ўся збруя, віселі два лукі. Я здагадаўся, што іх зрабіў сам Джанатан, таму што ён заўсёды іх рабіў дзецям у двары нашага дома ў горадзе. Але гэтыя былі большыя і лепшыя — два сапраўдныя лукі.
Мы прымацавалі мішэнь да дзвярэй стайні і стралялі па ёй цэлы дзень. Джанатан паказваў мне, як гэта робіцца. Я страляў няблага, але, вядома, не так добра, як Джанатан, таму што ў яго было натрэніраванае трапнае вока.
3 Джанатанам было добра. Хаця ён рабіў усё спраўней за мяне, ён ніколі не лічыў, што робіць штосьці асаблівае. Ён ніколі не хваліўся і рабіў усё так, быццам наогул пра гэта не думае. Бывала, я быў амаль упэўнены, што яму хацелася, каб я рабіў усё лепш, чым ён.
Калі пачало сутонець, Джанатан сказаў, што надышоў час адпраўляцца ў «Залаты Пеўнік». На яго посвіст прыбеглі Грым і Ф’ялар. Мы іх асядлалі і памчаліся да вёскі.
Раптам я адчуў сябе няёмка і сумеўся. Я не прывык знаёміцца з людзьмі, асабліва з такімі людзьмі, якія жылі ў Наджыяле, і сказаў пра гэта Джанатану.
— Чаго ты баішся? Няўжо ты думаеш, што хтосьці зробіць табе благое?
— He, вядома, але яны могуць пасмяяцца з мяне.
Мабыць, гэта прагучала смешна і неразумна, але мне заўсёды прыходзілі ў галаву такія думкі.
— Ведаеш, мы цябе будзем называць Карлам, таму што Львінае Сэрца твая мянушка, — сказаў Джанатан. — Сухарык Львінае Сэрца — гэта сапраўды можа рассмяшыць іх.
Я быў не супраць, каб мяне называлі Карлам. Імя гэта сапраўды больш падыходзіла да майго прозвішча.
— Карл Львінае Сэрца, — прамовіў я. — Карл і Джанатан Львінае Сэрца едуць вярхом на конях.
«Што ж, гучыць зусім няблага», — падумаў я.
— Хаця для мяне ты ўсё яшчэ мой Сухарык, — сказаў Джанатан. — I ты гэта ведаеш — ці не так, маленькі Карл?
Неўзабаве мы ўехалі ў вёску. Дарогу было знайсці няцяжка, таму што яшчэ здаля чуліся гаворка і смех. А крыху счакаўшы, мы ўбачылі і знак у выглядзе вялізнага пазалочанага пеўня: гэта і быў «Залаты Пеўнік», падобны на ўсе заезныя дамы, пра якія мы прывыклі чытаць у кнігах. Калі святло сяброўства струменіцца з акон, сапраўды перажываеш пачуццё навізны, імкнучыся трапіць у заезны дом. Хоць да гэтага я ніколі ў заезных дамах не быў.
Першае, што мы зрабілі, заехаўшы на двор, — гэта прывязалі коней. Праўдай аказалася ўсё тое, што гаварыў Джанатан аб значэнні коней у Наджыяле. Відаць, кожны жыхар Наджыялы прыбыў у гэты вечар да «Залатога Пеўніка» на кані. Мужчыны і жанчыны, маладыя і старыя — усе былі тут, сядзелі, размаўлялі, некаторыя дзеці ўжо спалі на руках у бацькоў.
Якое ўзрушэнне пачалося, калі мы ўвайшлі!..
— Джанатан! — крычалі яны. — Джанатан прыехаў!
Гаспадар двара — высокі, чырванашчокі, даволі сімпатычны чалавек, крычаў так, каб перакрычаць усіх у гэтым шуме.
— Джанатан! He — тут два браты Львінае Сэрца, божа мой! Абодва!
Ён падышоў і падняў мяне ўгору — так, каб кожны мог мяне бачыць, а я адчуваў, што твар мой да самых валасоў залівае чырвань.
Але Джанатан сказаў:
— Вось мой любімы брат, Карл Львінае Сэрца, які нарэшце прыбыў да нас. Вы павінны быць добрымі да яго, такімі ж, якія вы добрыя ў адносінах да мяне.
— Можаш разлічваць на гэта, — сказаў гаспадар і апусціў мяне. — Мы з ім пасябруем. Мы станем такімі ж добрымі сябрамі, як з Джанатанам. Мяне завуць Джосі. Хаця мяне амаль усе называюць Залатым Пеўнем. Вы можаце прыходзіць у «Залаты Пеўнік», калі вам захочацца. He забывайце пра гэта, Карл Львінае Сэрца.
Сафія была за сваім столікам, і мы падселі да яе. Здаецца, яна гэтаму ўзрадавалася. Яна ўсміхнулася і спытала, як мне спадабаўся мой конь і ці не мог бы Джанатан прыйсці і як-небудзь дапамагчы ёй. Далей яна маўчала, і я заўважыў, што яе штосьці турбуе. Заўважыў я і яшчэ сёе-тое. Кожны, хто сядзеў у святліцы,
ставіўся да Сафіі з пашанай і, перш чым пайсці, ківаў у знак развітання спачатку ёй, нібыта яна была нейкая асаблівая, ды толькі я не мог вырашыць, у чым была гэта асаблівасць. На ёй была простая сукенка, на галаве хустка, яе загрубелыя ад работы на сонцы рукі ляжалі на каленях. Што ж было ў ёй асаблівага?
Тут было весела. Мы шмат спявалі, некаторыя з песень я ўжо ведаў, а некаторыя пачуў упершыню. Усе былі шчаслівыя. А можа, не?.. Зрэдку ў мяне з’яўлялася адчуванне, што ўсіх гняце нейкая таямнічая заклапочанасць, такая ж, як і Сафію. Здавалася, што зрэдку ўсе пачыналі думаць пра тое, чаго яны больш за ўсё баяцца. Але Джанатан казаў што жыццё ў Наджыяле лёгкае і простае, дык чаго ж ім баяцца? Калі ўсе шчаслівыя і ўсе, як здавалася, адно аднаго любяць. Але больш за ўсё яны любілі Джанатана. Акурат так, як і дома, у горадзе. Сафія яго, па-мойму, таксама любіла.
Потым, калі мы збіраліся дадому і выйшлі ў двор, каб адвязаць нашых коней, я спытаў і Джанатана:
— Джанатан, а чым такім асаблівым валодае Сафія?
I тут жа мы пачулі сярдзіты голас ззаду: «Во-во! Што асаблі Ba­ra ў Сафіі, часта думаў і я».
У двары было цёмна, таму я не мог бачыць, хто гэта гаварыў. Але раптам ён выступіў наперад на святло, і я пазнаў чалавека, які сядзеў каля нас за сталом, чалавека з чырвонымі кучаравымі валасамі і з маленькай чырвонай бародкай. Я заўважыў яго paHeft, калі ён сядзеў сумны і маўчаў, у той час калі ўсе спявалі.
— Хто гэта? — спытаў я ў Джанатана, калі мы ехалі назад.
— Яго завуць Губерт, — сказаў Джанатан. — I ён добра ведае Сафію.
Станавілася холадна, непрыкметна апусцілася ноч. Ніколі ў жыцці я не бачыў так багата зорак, і такія яны былі яркія. Я імкнуўся ўгадаць, дзе была зорка Зямля.
Але Джанатан сказаў:
— Зорка Зямля недзе вельмі далёка, далёка ў Сусвеце, ты не можаш бачыць яе.
Мне стала ад гэтага сумна.
Глава 5
Лле нарэшце надышоў дзень, калі я даведаўся, што ўсё-такі ёсць асаблівага ў Сафіі.
Неяк раніцай Джанатан прапанаваў:
— Давай паедзем да Каралевы Галубоў...
— Дык гэта ж цудоўна! — узрадаваўся я. — А якая яна, Каралева?..
— Гэта Сафія, — адказаў Джанатан. — «Каралева Галубоў» — гэта я яе так называю проста дзеля жарту.
Неўзабаве я зразумеў чаму.
Да Сядзібы Цюльпанаў, дзе жыла Сафія, было даволі далёка. Яе дом стаяў на ўскрайку Вішнёвай Даліны, там адразу ж пачыналіся высокія горы.
Мы прыехалі туды раніцой, Сафія карміла галубоў усіх сваіх беласнежных галубоў. Сярод іх я пазнаў тую галубку, якая сядзела ў мяне на падаконніку, як мне цяпер падалося, амаль тысячу год таму.
— Паглядзі, — шэптам звярнуўся я да брата. — Ці не тая гэта галубка, якая дапамагла табе дабрацца да мяне?
— Напэўна... Бо іначай я не змог бы трапіць да цябе. Толькі галубы Сафіі могуць лётаць так далёка.
Галубы нагадвалі мне белую пушыстую аблачынку, сярод якой стаяла Сафія. Цяпер яна сапраўды была як Каралева Галубоў.
Заўважыўшы нас, Сафія ветліва, як звычайна, павіталася. Але штосьці яе трывожыла, і яна ціха сказала Джанатану:
— Мінулай ноччу я знайшла Віяланту мёртвай, са стралой у грудзях. У Цясніне Ваўка. Пісьмо, вядома, знікла.
Вочы ў Джанатана пацямнелі. Да гэтага я ніколі не бачыў яго ў такой злосці. Я не пазнаваў ні голасу ягонага, ні яго самога.
— Гэта азначае тое, пра што я думаў, — сказаў ён. — У Вішнёвай Даліне ёсць здраднік.
— Так, пэўна, ёсць, — згадзілася Сафія. — Але ўсё неяк не хацелася верыць гэтаму. Але, пэўна, так і ёсць.
Якой засмучонай ні была Сафія, яна ўсё ж павярнулася да мяне і запрасіла:
— Хадзем, Карл, ты павінен паглядзець, як я жыву.
У гаспадарцы Сафіі акрамя галубоў былі пчолы, козы, а ў садзе было столькі кветак, што цяжка было б, відаць, прабрацца з аднаго краю ў другі.
Пакуль Сафія вадзіла мяне па сядзібе, Джанатан пачаў рабіць тое, што звычайна робяць вясной на гародзе — ускопваць і палоць.
Я глядзеў на шматлікія вуллі, на цюльпаны, нарцысы, але ўвесь гэты час мяне не пакідала думка аб Віяланце, якую застрэлілі ў гарах.
Неўзабаве мы вярнуліся да Джанатана, ён палоў так старанна, што рукі яго сталі зусім чорнымі.
Сафія з журбой паглядзела на яго і сказала:
— Паслухай, мой дарагі садоўнік, здаецца, хутка чакае цябе зусім іншая работа.
— Я таксама пра гэта думаю, — адказаў Джанатан.
Бедная Сафія, яна была занепакоена болып, чым ёй хацелася, каб мы бачылі. Яна адышлася ўбок і пачала пільна глядзець на горы з такой трывогай, што я таксама захваляваўся. Што яна выглядвала? Каго чакала?