• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    — А цяпер, — сказаў Кот, — я спяю яму песню, залюляю яго на гадзінку.
    I як пачаў ён мурлыкаць то гучней, то цішэй, то цішэй, то гучней, — Дзіцянё і заснула моцным сном.
    Жанчына паглядзела на іх на абодвух і з усмешкай сказала:
    — Вось гэта добра! Што б там ні было, аўсё ж ты, Кот, разумнік.
    He паспела яна дагаварыць — пффф! — дым ад Агню хмарамі пачаў клубіцца ў Пячоры: гэта ён успомніў, што ў Жанчыны з Катом была ўмова. I калі дым разышоўся, — зірк, Кот сядзіць каля агню, усеўся зручней і сядзіць.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bo­para, — сказаў Кот, — паглядзі: я тут. Ты зноў пахваліла мяне, і вось я тут, каля цёплага ачага, і адсюль я не пайду на векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю і гуляю сам сабою.
    Жанчына вельмі раззлавалася, распусціла валасы, падкінула дроў у агонь, узяла барановую костку і пачала зноў чараваць, каб як-небудзь незнарок трэці раз не пахваліць гэтага Ката.
    Але цяпер, мой мілы хлопчык, у Жанчыны не было песень, яна чаравала паціху, — і вось у Пячоры зрабілася так ціха, што нейкая Крошка Мышка выскачыла з кутка і ціхенька пачала бегаць па падлозе.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara, — сказаў Кот, — гэта ты начаравала так, каб Мышка выбегла з нары?
    — Ай, ай, ай! He! — закрычала Жанчына, выпусціла костку і ўскочыла на лавачку, што стаяла каля агню, і хутчэй падабрала свае валасы, каб Мышка не ўзбегла па іх.
    — Ну, калі ты не зачаравала яе, — сказаў Кот, — мне не пашкодзіць яе з’есці.
    — Вядома, вядома, — сказала Жанчына, заплятаючы касу. — З’еш яе хутчэй, і я век буду ўдзячна табе.
    Адным скачком злавіў Кот Мышку, і Жанчына ўскрыкнула шчыра:
    — Дзякуй табе тысячу разоў! Сам Першы Друг ловіць Мышэй не так хутка, як ты. Ты, мабыць, вялікі разумнік.
    He паспела яна дагаварыць, як — трах! — у тую ж самую хвіліну і ў тую ж самую секунду трэснуў Гладыш з малаком, што стаяў каля ачага, трэснуў напалам, бо ўспомніў, якая ўмова была ў Жанчыны з Катом. I не паспела Жанчына злезці з лавачкі, — зірк, а Кот ужо хлебча з разбітага Гладыша белы сырадой.
    — Ты, мой Вораг, ты, Жонка Bopara майго, ты, Маці майго Bopara, — сказаў Кот, — паглядзі: я тут. Трэці раз пахваліла ты мяне: давай жа мне тры разы ў дзень чым больш белага сырадою — на векі вечныя. Але ўсё ж запомні: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.
    I засмяялася Жанчына, і, паставіўшы Кату міску белага сырадою, сказала:
    — О, Кот! Ты разумны, як чалавек, але помні: умову мы заключылі, калі не было дома ні Сабакі, ні Мужчыны; не ведаю, што скажуць яны, як вернуцца дадому.
    — А мне што да гэтага! — сказаў Кот. — Мне б толькі месцейка ў Пячоры і тры разы ў дзень больш белага сырадою, і я буду вельмі задаволены. Ніякія Сабакі, ніякія Мужчыны мяне не цікавяць.
    Але ў той жа самы вечар, калі Сабака і Мужчына вярнуліся з палявання ў Пячору, Жанчына расказала ім усё як ёсць пра сваю ўмову з Катом, а Кот сядзеў каля агню і вельмі прыемна ўсміхаўся.
    I сказаў Мужчына:
    — Усё гэта добра, але нядрэнна было б яму і са мною заключыць умову. Праз мяне ён заключыць яе з усімі Мужчынамі, якія будуць пасля мяне.
    Ен узяў пару ботаў, узяў крамянёвую сякеру (усяго тры рэчы), прынёс з двара палена і маленькую сякеру (а ўсяго разам пяць), паставіў усё гэта ў рад і сказаў:
    — Давай і мы заключым дамову. Ты жывеш у Пячоры на векі вечныя, але калі ты забудзешся лавіць Мышэй — паглядзі вось на гэтыя рэчы: іх пяць, і я маю права кожнай з іх кінуць у цябе, і гэтак жа ўслед за мною пачнуць рабіць усе Мужчыны.
    Жанчына пачула гэта і сказала сама сабе: «Так, Кот разумны, а Мужчына разумнейшы».
    Кот палічыў усе рэчы — яны былі даволі-такі цяжкія — і сказаў:
    — Добра! Буду лавіць Мышэй на векі вечныя, але ўсё ж я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.
    — Гуляй, гуляй, — адазваўся Мужчына, — але толькі не там, дзе я. Трапіш мне на вочы, я зараз жа кіну ў цябе ботам ці паленам, і так стануць рабіць усе Мужчыны, якія будуць пасля мяне.
    Тады выступіў Сабака і сказаў:
    — Пачакай. Цяпер мая чарга заключыць дамову. А праз мяне дамова будзе заключана і з усімі іншымі Сабакамі, якія будуць жыць пасля мяне, — ён ашчэрыў зубы і паказаў іх Кату. — Калі, пакуль я ў Пячоры, ты будзеш няласкавы з Дзіцём, — гаварыў ён, — я кінуся на цябе і пакусаю цябе. I так пачнуць рабіць усе Сабакі, што будуць жыць пасля мяне на векі вечныя.
    Пачула гэта Жанчына і сказала сама сабе: «Так, гэты Кот разумны, а наш Сабака разумнейшы».
    Кот палічыў сабачыя зубы, і яны здаліся яму вельмі вострымі. Ён сказаў:
    — Добра, пакуль я ў Пячоры, буду ласкавы да Дзіцяці, — калі толькі Дзіця не будзе вельмі балюча цягаць мяне за хвост. Але не забудзьцеся: я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.
    — Гуляй, гуляй, — адгукнуўся Сабака, — але толькі не там, дзе я. А не то, як толькі я сустрэну цябе, дык зараз жа забрашу, налячу на цябе і заганю цябе ўверх на Дрэва. I так пачнуць рабіць усе Сабакі, што будуць жыць пасля мяне.
    I зараз жа, не трацячы ні хвіліны, кінуў Мужчына ў Ката ботамі ды крамянёвай сякерай, і Кот кінуўся вон з Пячоры, а Сабака пагнаўся за ім і загнаў яго ўверх на Дрэва, — і ад таго самага дня, мой хлопчык, і да гэтага часу трое Мужчын з пяці — калі яны сапраўдныя мужчыны — кідаюць чым папала ў Ката, дзе б ён ні трапіўся ім на вочы, і ўсе Сабакі — калі яны сапраўдныя Сабакі — усе да аднаго заганяюць яго ўверх на Дрэва. Але і Кот верны сваёй умове. Пакуль ён у доме, ён ловіць Мышэй і ласкава абыходзіцца з дзецьмі, калі толькі дзеці не вельмі балюча цягаюць яго за хвост. Але як толькі ўлучыць хвілінку, толькі надыдзе ноч і ўзыдзе месяц, зараз жа ён кажа: «Я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою», — і бяжыць у Дзікі Лес, або ўзлезе на Дзікія Дрэвы, або ўзбярэцца на Дзікія Дахі і дзіка махае сваім дзікім хвастом.
    Кошка мурлыкае, дзіўна пяе, Лазіць па дрэвах так лоўка, Бегае шустра, ловіць і рве Корак з працятай вяроўкай. Мы адпачынак праводзім з табой, Бінкі паслушны і верны, Бінкі стары і адданнейшы мой, Праўнук сабакі пячорнай.
    Калі вы, набраўшы з-пад крана вады, Лапы намочыце кошцы (Каб выявіць потым сляды Дзікіх звяроў на аконцы), — Кошка крычыць, вырываецца з рук, Мяўкае, нават укусіць.
    Бінкі ж — адданы і верны мне друг.
    Дружба нам не надакучыць.
    Кошка ўвечары ласкавым зверам Трэцца аб вашы каленкі.
    Толькі вы ляжаце, кошка за дзверы — Мчыцца на двор па ступеньках.
    Кошка знікае кудысьці ўначы, Бінкі ж пры мне пастаянна: Ен мне гатовы заўжды памагчы — Значыць, ён друг беззаганны.
    Казка пра старога кенгуру
    He заўсёды Кенгуру быў гэтакі, як цяпер, а быў ён Інакшы —
    Маленькі і на чатырох нагах. Ён быў шэры і калматы і страшэнна фанабэрлівы. Ен скакаў па камяністых пагорках у самай сярэдзіне Аўстраліі і аднойчы з’явіўся перад Малодшым Богам па імені Нка.
    З’явіўся ён да Нка ў шэсць перад сняданнем і кажа:
    — Зрабі мяне непадобным на ўсіх астатніх жывёлін, ды не пазней як да пяці гадзін дня.
    Усхапіўся Нка са свайго пясочнага трона і закрычаў:
    — Ідзі прэч!
    А Кенгуру быў шэры і калматы і страшэнна фанабэрлівы: ён паскакаў па скалістым выступе ў самай сярэдзіне Аўстраліі і падаўся да Сярэдняга Бога Нкінга.
    З’явіўся ён да Нкінга ў восем пасля снядання і кажа:
    — Зрабі мяне непадобным на ўсіх астатніх жывёлін, і каб мяне ведалі ўсюды, ды не пазней як да пяці гадзін дня.
    Выскачыў Нкінга са сваёй нары ў гушчары і закрычаў:
    — Ідзі прэч!
    А Кенгуру быў шэры і калматы і страшэнна фанабэрлівы: ён паскакаў па пясчанай водмелі ў самай сярэдзіне Аўстраліі і падаўся да Старшага Бога Нконга.
    З’явіўся ён да Нконга ў дзесяць, яшчэ да абеду, і кажа:
    — Зрабі мяне непадобным на ўсіх астатніх жывелін, і каб мяне ведалі ўсюды і ўвесь час за мною ганяліся, ды не пазней як да пяці гадзін дня.
    Выскачыў Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы і закрычаў:
    — Хай будзе па-твойму!
    Паклікаў Нконг Дынга — Жоўтага Сабаку Дынга, вечна галоднага і вельмі запыленага, што было прыкметна на сонцы, — і паказаў яму на Кенгуру. I Нконг сказаў:
    — Дынга! Прачніся, Дынга! Ты бачыш гэтага скакуна каля кручы? Ён хоча, каб яго ведалі ўсюды і ўвесь час за ім ганяліся. Выканай яго жаданне, Дынга!
    Усхапіўся Дынга — Жоўты Сабака Дынга — і спытаў:
    — Вось гэтага — не то ката, не то труса?
    I рвануўся Дынга — Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўлянай чорнай зяпай, падобнай на вядзерца для вугалю, — і рынуўся на Кенгуру.
    А фанабэрлівы Кенгуру кінуўся наўцёкі на ўсіх сваіх чатырох лапах, быццам якое-небудзь трусяня.
    На тым, мой любенькі, і канчаецца першая частка гісторыі!
    Кенгуру бег па пустыні; ён бег цераз горы; бег цераз высахлыя саляныя азёры; бег праз чараты; бег праз зараснікі эўкаліптаў; бег праз калючыя хмызнякі; бег, пакуль у яго не забалелі пярэднія лапы.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Бег і бег Дынга — Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўленай вастразубай, падобнай на пастку, зяпай; ён не набліжаўся і не адставаў, а ўсё імчаўся за Кенгуру.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Бег і бег Кенгуру — Стары Кенгуру. Ён бег праз зараснікі дрэў; бег праз зараснікі кустоў; бег па высокай траве; бег па нізкай траве; бег цераз тропікі Рака і Казярога; бег, пакуль у яго не забалелі заднія лапы.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Бег і бег Дынга — Жоўты Сабака Дынга, яшчэ больш галодны, чым заўсёды, з разяўленай зяпай, падобнай на конскі хамут; ён не набліжаўся і не адставаў, і гэтак яны хутка дабеглі да ракі Валгонг.
    А там не было ні моста, ні парома, і Кенгуру не ведаў, як яму перабрацца на другі бок; і ён стаў на заднія лапы і пераскочыў.
    Нічога не зробіш — давялося!
    Ён скакаў па зямлі, ён скакаў па попеле, ён скакаў цераз пустыні ў самай сярэдзіне Аўстраліі. Ён скакаў, як сапраўдны Кенгуру.
    Спачатку ён скокнуў на ярд; потым скокнуў на тры ярды; потым скокнуў на пяць ярдаў; а лапы ўсё дужэлі, а лапы ўсё даўжэлі. Ён не меў часу адпачыць і падмацавацца, хоць яму гэта было вельмі трэба.
    Бег і бег Дынга — Жоўты Сабака Дынга, страшэнна галодны і зусім збіты з панталыку, і ўсё больш дзівіўся, чаго гэта Стары Кенгуру надумаўся гэтак скакаць.
    А скакаў ён, як конік, як гарошына ў рондалі або новы гумавы мячык па падлозе ў дзіцячым пакоі.
    Нічога не зробіш — давялося!