• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Я трымаўся за руку Маціяса і адчуў, як ён задрыжаў, але адказаў спакойна:
    —	He, не бачыў і не ведаю ніякага Львінага Сэрца.
    —	А, не ведаеш... Ну, а калі выпадкам сустрэнеш яго, то не забывай, што чакае таго, хто дасць яму прытулак ці схавае яго. Пакаранне смерцю!
    Нарэшце Маціяс зачыніў дзверы.
    —	Пакаранне смерцю тут і пакаранне смерцю там, — прабурчаў ён. — Гэта ўсё, пра што людзі толькі і могуць думаць.
    Як толькі цокат капытоў аціх удалечыні, Маціяс выйшаў з лямпай зноў. Джанатан неўзабаве з’явіўся, яго рукі і твар былі падрапаны калючкамі, але ён быў рады, што нічога дрэннага не здарылася і што Б’янка паляцела над гарамі.
    Пазней мы вячэралі ў кухні. Дзверы ў патаемны пакойчык былі прычынены, каб Джанатан мог хуценька знікнуць у сваё сховішча.
    Але спачатку мы з Джанатанам схадзілі ў стайню і накармілі коней. Як прыемна было бачыць іх зноў побач аднаго з другім. Напэўна, яны расказвалі адзін аднаму пра ўсё перажытае. Я падсыпаў ім крыху аўса. Спачатку Джанатан хацеў спыніць мяне, але потым згадзіўся:
    —	Добра, няхай паядуць, але тут, у Даліне Дзікай Ружы, лепш не даваць авёс коням.
    Калі мы вярнуліся на кухню, Маціяс паставіў на стол вялікую міску супу.
    —	Нічога ў нас больш няма, і тут, у асноўным, вада, — як апраўдваючыся, сказаў ён, — але хоць цёплага пасёрбаеце.
    Я развязаў свой мяшок, і, калі выцягнуў з яго лусты хлеба і вяндліну, у Джанатана і Маціяса перахапіла дух і вочы заблішчалі. Мне было так прыемна наладзіць ім маленькае свята. Я адразаў невялікія кавалкі мяса, і мы елі суп з хлебам і вяндлінай — елі, елі і елі. Доўгі час ніхто нічога не гаварыў, потым Джанатан, нарэшце, сказаў:
    —	Ну, даволі есці, я ўжо забыўся, што значыць быць сытым.
    Я ўсё болып радаваўся таму, што трапіў у Даліну Дзікай Ружы, мне здавалася, што гэта правільна і разумна. Хацелася расказаць Джанатану і Маціясу пра ўсё, што адбылося са мной пасля таго, як я паехаў з дому, як Ведэр і Кадэр дапамаглі мне трапіць у Даліну Дзікай Ружы. Я ўжо расказаў ім збольшага, але Джанатан прасіў расказваць яшчэ і яшчэ, асабліва пра Ведэра і Кадэра. Ен ад душы рагатаў над усім гэтым, як я і чакаў. I Маціяс пасмейваўся таксама.
    — He такія ўжо яны разумныя, гэтыя людзі Тэнджыла, — казаў Маціяс, — хаця думаюць пра сябе, што і вельмі.
    — Дзе там, калі нават я абвёў іх вакол пальца, — сказаў я. — Толькі ўявіце, калі б яны ведалі, што маленькі брат, якога яны намерваюцца злавіць, быў у іх руках, што гэта той самы хлопчык, якога яны прывялі ў Даліну Дзікай Ружы, — о, яны не адпусцілі б яго так проста!
    Сказаўшы гэта, я задумаўся аб тым, што раней неяк у галаву не прыходзіла, і запытаўся ў Джанатана:
    — Слухай, а як ты сам трапіў у Даліну Дзікай Ружы?
    Джанатан засмяяўся.
    — Я пераскочыў.
    — Як гэта пераскочыў?.. На Грыме хіба?
    — Так, — адказаў Джанатан, — у мяне няма іншага каня.
    Я ведаў, якія скачкі робіць Джанатан на Грыме. Але пераскочыць сцяну, якая акружае Даліну Дзікай Ружы, — ды гэтаму ніхто не дасць веры.
    — Разумееш, сцяна яшчэ не была закончана, — растлумачыў Джанатан. — Яна тады была ўзведзена не ўсюды і не на ўсю вышыню, праўда, ужо была даволі высокая.
    — Добра, але варта! — усклікнуў я. — Як цябе не заўважылі?
    Джанатан укусіў яшчэ хлеба і зноў засмяяўся:
    — Так, за мной ляцела цэлая гайня, а Грыма нават паранілі. Але я ўцёк, а добры чалавек схаваў мяне ў свірне, а потым прывёў сюды, да Маціяса. Вось цяпер ты ведаеш усё.
    Джанатан памаўчаў.
    — He, яшчэ не ўсё, — загаварыў ён зноў. — Ты не ведаеш, што Маціяс кіруе тайнай барацьбой у Даліне Дзікай Ружы, таму што Орвар зараз у пячоры Катлы. Людзі павінны Маціяса назваць вызваліцелем, а не мяне.
    — He, я стары ўжо, — сказаў Маціяс. — Ён мае рацыю, той Ведэр, жывы я ці мёртвы — усё роўна.
    — Ты не павінен так гаварыць, — запярэчыў я, — бо ты мой дзядуля.
    — Вось таму я і павінен застацца жывым. Але не мне весці людзей у гэтай барацьбе, тут трэба быць маладым.
    Ен уздыхнуў:
    — Калі б Орвар быў на волі, але ён у пячоры Катлы, пакуль яго не кінулі ёй.
    Я заўважыў, як Джанатан пабялеў.
    — Яшчэ пабачым, — прамармытаў ён, — пабачым, хто ў рэшце рэшт ёй трапіць.
    Памаўчаўшы, ён дадаў:
    — А цяпер мы павінны працаваць. Ты яшчэ не ведаеш, Сухарык, што спім мы ўдзень, а працуем ноччу. Хадзем, я пакажу табе.
    Ен першы ўвайшоў у сховішча, адкінуў матрац убок і падняў дзве маснічыны. Пад імі віднелася вялікая чорная дзірка.
    — Тут пачатак падземнага хода, — растлумачыўДжанатан.
    — А куды ён вядзе? — запытаўся я, хоць здагадваўся — куды.
    — Па той бок сцяны, — адказаў ён. — Мяркую, праз дзве-тры ночы ён будзе закончаны.
    I ён пачаў апускацца ўніз, папярэдзіўшы:
    — Ты пачакай, а я пакапаю далей. Ты ж разумееш, што я не хацеў бы паявіцца пад носам у таўстуна Додзіка.
    Потым ён знік, і я доўга сядзеў, чакаючы яго. Нарэшце ён з’явіўся, штурхаючы перад сабой ночвы з зямлёй. Джанатан падаў іх мне, а я, працягнуўшы за дзверы, перадаў Маціясу.
    — Вось і яшчэ зямля для майго агарода, — сказаў Маціяс. — Калі б у мяне было крыху гароху і бабоў, дык можна было б пасеяць і вырасціць, і голад у нас бы скончыўся.
    — Ты сапраўды так думаеш? — спытаў Джанатан. — Тэнджыл забірае дзевяць з дзесяці бабоў, якія вырашчаны на вашых палях. Ці ты забыўся пра гэта?
    — Твая праўда, — уздыхнуў Маціяс. — Пакуль Тэнджыл жывы, у даліне будзе голад і галеча.
    Маціяс збіраўся выйсці і высыпаць зямлю на поле, а мне было загадана стаяць каля дзвярэй і назіраць. Калі заўважу штонебудзь падазронае, я павінен быў свіснуць. Калісьці, яшчэ на зямлі, Джанатан навучыў мяне насвістваць адну мелодыю. У той час мы часта насвіствалі разам па вечарах, калі клаліся спаць. Таму свістаць я ўмеў. Джанатан залез у сваю нару зноў, каб працягваць работу, а Маціяс зачыніў дзверы, паставіў буфет на месца.
    — Запомні, Сухарык, — папярэдзіў ён, — ніколі не пакідай дзверы адчыненымі, а буфет непадсунутым. Запомні, што ты ў краіне, дзе жыве і правіць Тэнджыл.
    — Я запомню, — сказаў я.
    На кухні было цёмна, адзіная свечка гарэла на стале, але Маціяс патушыў і яе.
    — Ноччу ў Даліне Дзікай Ружы павінна быць цёмна, — растлумачыў ён. — Тут так многа вачэй, якія імкнуцца ўбачыць тое, што ім не трэба бачыць.
    Потым ён узяў ночвы і знік, а я стаяў ля адчыненых дзвярэй, назіраў. Было цёмна, як і хацеў Маціяс. Было цёмна ў дамах, і неба над Далінай Дзікай Ружы было цёмным: ні зорак, якія б мігцелі, ні месяца, а я наогул нічога не мог бачыць. Але і тыя начныя вочы, пра якія гаварыў Маціяс, яны ж таксама нічога не маглі бачыць, падумалася мне, і гэта супакойвала.
    Я зноў адчуваў сябе няшчасным і адзінокім. I мне было зябка, пакуль я чакаў. Маціяса доўга не было. 3 кожнай хвілінай усё больш і болып мне станавілася не па сабе. Чаму ён не ідзе? Я ўважліва ўглядаўся ў цемру. I раптам пасвятлела, а можа, мае вочы прывыклі да цемры? ГІотым стала зразумела, у чым справа. 3-за хмар выглянуў месяц, а гэта было самае дрэннае, што магло здарыцца. Я пачаў маліцца, каб Маціяс вярнуўся своечасова, пакуль яго хавае цемра. Але месяц ззяў ярка, і мора месячнага святла разлілося над далінай.
    У гэтым святле я ўбачыў Маціяса, ён прабіраўся з ночвамі між кустоў руж. Я азірнуўся вакол, каб паглядзець, і раптам заўважыў Додзіка — таўстун Додзік спускаўся са сцяны па вяровачнай лесвіцы спінаю да мяне.
    Вельмі цяжка свістаць, калі ты напалоханы, і таму свіст не вельмі добра чутно, але я здолеў выціснуць з сябе некалькі гукаў. I Маціяс, як яшчарка, схаваўся за бліжэйшы куст ружы.
    I вось Додзік паявіўся перада мной.
    — Чаго ты свішчаш? — закрычаў ён.
    — Таму што, таму што... я толькі сёння навучыўся, — замармытаў я. — Я не ўмеў свістаць раней, а сёння атрымалася, хочаце паслухаць?
    Я зноў пачаў свістаць, але Додзік спыніў мяне.
    — He, не, заткніся! — крыкнуў ён. — Я не ўпэўнены, што свістаць забаронена, але не трэба. He думаю, каб Тэнджылу падабалася гэта. I акрамя таго, ты павінен зачыняць дзверы.
    — А Тэнджылу не падабаецца, калі і ў цябе дзверы адчынены? — запытаўся я.
    — He твая справа, — буркнуў Додзік. — Рабі тое, што табе сказана. Дай мне папіць. Я паміраю ад смагі на гэтай сцяне.
    Я падумаў, што калі ён пойдзе са мной на кухню і высветліць, што там няма Маціяса, бедны Маціяс... яму пагражае пакаранне смерцю за тое, што ўначы выйшаў з дому. Я ўжо дастаткова пра гэта чуў.
    — Я прынясу вады, — хутка знайшоўся я. — Пастойце тут, і я прынясу вам.
    Я пабег на кухню і ў цемнаце спрабаваў дабрацца да вядра з вадой. Добра, што запомніў, у якім кутку яно стаіць. Знайшоў кварту і зачэрпнуў вады. I раптам адчуў, што хтосьці за мной стаіць. Так, ён стаяў у цемры ў мяне за спінай. Ад гэтага ў мяне зноў забегалі па целе мурашкі.
    — Запалі свечку, — загадаў Додзік. — Я хачу паглядзець, як гэта дзірка выглядае.
    У мяне затрэсліся рукі. Я ўвесь тросся ад страху, але неяк запаліў свечку.
    Додзік узяў кварту, выпіў ваду. Ён піў і піў, як быццам быў бяздоннай бочкай. Нарэшце паставіў кварту і падазрона азірнуўся. Потым спытаў якраз тое, чаго я асабліва баяўся:
    — А гэты стары Маціяс, які жыве тут, дзе ён?
    Я не адказаў. Я не ведаў, што адказаць.
    — Ты не чуў, што я пытаю? — павысіў голас Додзік. — Дзе Маціяс?
    — Ён спіць, — адказаў я. Нешта трэба было сказаць.
    -Дзе?
    За кухняй быў маленькі закутак, дзе стаяў Маціясаў ложак. Я ведаў гэта, але ведаў таксама, што яго там няма цяпер. Я паказаў на дзверы:
    — Там.
    Я выціснуў з сябе гэта амаль бязгучна. Слова прагучала так слаба, што Додзік пачаў здзекавацца:
    — Ты мне вельмі добра лжэш, пачакай жа, пакуль я пагляджу.
    Ён быў вельмі задаволены, ведаючы, што я лгу, і мне здавалася, што ён падрыхтаваў ужо для Маціяса смяротны прысуд, каб дагадзіць Тэнджылу.
    — Дай мне свечку, — сказаў ён.
    Я даў яму свечку. Мне хацелася выбегчы, памчацца да Маціяса і папярэдзіць, каб уцякаў, пакуль не позна, але я не мог скрануцца з месца, я проста стаяў, і мне было моташна ад страху.
    Додзік бачыў гэта і цешыўся. Ён не спяшаўся. He, ён ухмыляўся, нібы гуляў, проста, каб напалохаць мяне яшчэ больш. Потым, відаць, яму надакучыла, і ён сказаў:
    — Пайшлі, хлопец, пакажаш мне, дзе стары Маціяс спіць.
    Ён расчыніў дзверы закутка і так штурхнуў мяне, што я паляцеў з высокай прыступкі. Потым ён схапіў мяне і крыкнуў: