Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
У гэты дзень ваўчку было суджана адведаць яшчэ адну прыгоду. Ен раптам успомніў, што ў яго ёсць маці, і адчуў, што яна патрэбна яму болып, чым усё астатняе ў свеце. Ад усіх перанесеных ім выпрабаванняў у ваўчка стамілася не толькі цела, але і маленькі мозг. За ўсё папярэдняе жыццё мозгу яго не даводзілася так працаваць, як за адзін гэты дзень. Да таго ж ваўчок захацеў спаць. I ён накіраваўся на пошукі пячоры і маткі, з гнятучым пачуццём адзіноцтва і поўнай бездапаможнасці.
Прабіраючыся праз хмызняк, ён раптам пачуў прарэзлівы, раз’юшаны крык. Перад яго вачыма прамільгнула нешта жоўтае. Ён убачыў ласку, якая кінулася ад яго. Ласка была маленькая, і ваўчок яе не спалохаўся. Затым ля самых сваіх ног ён убачыў жывую істоту, усяго ў некалькі дзюймаў даўжыні, — гэта было дзіцянё ласкі, якое, таксама як і ваўчок, уцёк з дому і адправіўся
падарожнічаць. Маленькая ласка паспрабавала ўцячы ад ваўчка. Ён перавярнуў яе на спіну. Пачуўся дзіўны гук ласкі, падобны на скрып. У тую ж хвіліну перад яго вачыма зноў пранеслася жоўтая пляма. Ваўчок пачуў раз’юшаны крык, нешта моцна ўдарыла яго па шыі, і ён адчуў, як вострыя зубы ласкі-маткі ўпіліся ў яго цела.
Пакуль ён з віскам і выццём адступаў назад, ласка падбегла да свайго дзіцяня і схавалася з ім у гушчары. Боль ад укусу ўсё яшчэ не праходзіў, але боль ад крыўды даваў аб сабе адчуць яшчэ мацней, і ваўчок сеў і ціха заскуголіў. Ласка-матка была такая ж маленькая, а ўсё ж кусалася балюча! Ваўчку трэба было даведацца, што, нягледзячы на свае памеры і сваю маленькую вагу, ласка — адзін з самых лютых, мсцівых і страшных драпежнікаў Лясной Глушы. Ваўчок яшчэ не перастаў скуголіць, калі ласка-маці зноў з’явілася перад ім. Яна не кінулася на яго адразу, таму што дзіцяня было па-за небяспекай. Ласка асцярожна набліжалася да ваўчка, так што ён мог разгледзець яе тонкае, змяінае цела і высока паднятую галаву, рухомую, як у змяі. Яна падыходзіла ўсё бліжэй і бліжэй. Прыжок, за якім ваўчок не мог прасачыць сваімі неспрактыкаванымі вачыма, — і тонкае жоўтае цела на адну секунду знікла з яго поля зроку.
У наступны момант ласка ўжо ўчапілася яму ў горла, глыбока пракусіўшы скуру.
Ваўчок рычаў і спрабаваў адбівацца, але ён быў вельмі малады, гэта быў яго першы выхад у свет, і таму рык яго перайшоў у віск, a жаданне змагацца змянілася жаданнем уцячы ад небяспекі. Ласка не адпускала яго. Яна ўсё вісела ў яго на горле, стараючыся дабрацца зубамі да вены, дзе пульсавала жыццё ваўчка. Ласка любіла кроў і лічыла за лепшае смактаць яе з горла — крыніцы жыцця.
Шэрага ваўчка чакала верная смерць, і апавяданне пра яго засталося б ненапісаным, калі б ваўчыца не выскачыла з-за кустоў. Ласка выпусціла яго і кінулася да горла ваўчыцы, але, прамахнуўіпыся, учапілася ёй у пашчэнку. Ваўчыца ўзмахнула галавой, як бічом, зубы ласкі сарваліся, і яна ўзляцела высока ў паветра. He даўшы тонкаму жоўтаму целу нават апусціцца на зямлю, ваўчыца падхапіла яго наляту, і ласка сустрэла сваю смерць на вострых зубах ваўчыцы.
Ваўчку давялося адчуць новы прыліў пяшчотнасці з боку маці.
Маці радавалася яшчэ болып, чым сын. Яна лёганька падкідвала яго носам, пяшчотна залізвала раны, зробленыя зубамі ласкі. А затым матка і дзіцянё падзялілі паміж сабой крывапіўцу-ласку, з’елі яе, вярнуліся ў пячору і заснулі.
Раздзел пяты Закон здабычы
Развіццё ваўчка ішло са здзіўляючай хуткасцю. Дні два ён адпачываў, а затым зноў выйшаў з пячоры. У гэтае сваё падарожжа ён знайшоў маладую ласку, матка якой была з’едзена пры яго дапамозе, і паклапаціўся, каб дзіцяня адправілася ўслед за маткаю. На гэты раз ён ужо не блукаў. Змарыўшыся, ён знайшоў дарогу да пячоры і лёг спаць. Пасля гэтага ваўчок кожны дзень адпраўляўся на прагулку і з кожным разам заходзіў усё далей і далей.
Ен прывык дакладна сувымяраць сваю сілу і слабасць, разумеў, калі трэба было выявіць адвагу, а калі — асцярожнасць. Выявілася, што асцярожнасць трэба захоўваць заўсёды, за выключэннем тых рэдкіх момантаў калі ўпэўненасць ва ўласных сілах дазваляе даць волю злосці і прагнасці.
Варта было ваўчку наскочыць на курапатку, якая зазявалася, і ён рабіўся злосным, як чорт. Таксама не выпускаў ён выпадку злосна зарыкаць на траскатню вавёркі, на якую ён натрапіў упершыню каля засохлай хвоі. I адзін толькі выгляд птушкі, якая дзеўбанула яго тады ў нос, амаль нязменна выклікаў у ім шаленства.
Але былі хвіліны, калі ваўчок не звяртаў увагі нават на гэтую птушку, і гэта здаралася ў той час, калі ён адчуваў, што яму пагражае напад іншых драпежнікаў, якія, таксама як і ён, вышукваюць мяса. Ваўчок не забыў ястраба і, убачыўшы яго цень, што слізгаў па траве, хаваўся як мага далей у кусты. Лапы яго больш не раз’язджаліся нахаду ў розныя бакі, — ваўчок ужо пераняў ад маткі яе лёгкую бясшумную хаду, абманлівая хуткасць якой была непрыкметна для вока!
Што датычыцца дзічыны, то ўдачы яго скончыліся з першым жа днём. Сем птушанят курапаткі і маленькая ласка — вось і ўся здабыча ваўчка. Але жаданне забіваць мацнела ў ім з кожным днём, і ваўчок песціў мару дабрацца калі-небудзь да вавёркі, якая сваёй траскатнёй паведамляла ўсім жыхарам лесу аб яго набліжэнні. Але вавёрка з такой жа лёгкасцю лазіла па дрэвах, з якой птушкі лёталі ў паветры, і ваўчку аставалася толькі адно: паспрабаваць непрыкметна падкрасціся да яе, пакуль яна была на зямлі.
Ваўчок надзвычай паважаў сваю матку. Яна ўмела здабыць мяса і ніколі не забывалася прынесці ваўчку яго долю. Больш
таго, яна нічога не баялася. Ваўчку не прыходзіла ў галаву, што гэтая адвага далася ёй піляхам вопыту і ведання. Ен думаў, што адважнасць ёсць выражэнне сілы. Маці была ўвасабленнем такой сілы; ён падрастаў і адчуваў гэтую сілу ў болып рэзкім удары яе лапы; у тым, што штуршкі носам, якімі маці карала яго раней, замяніліся цяпер лютымі ўдарамі яе клыкоў. Гэта таксама ўнушала ваўчку павагу да маткі. Яна патрабавала ад яго паслухмянасці, і чым больш ён падрастаў, тым больш сурова яна з ім абыходзілася.
Зноў надышоў галодны час, і ваўчок цяпер ужо зусім свядома пераносіў мукі голаду.
Ваўчыца зусім схуднела ў пошуках ежы. Праводзячы амаль увесь час на паляванні і з большай часткай без усякіх вынікаў, яна рэдка прыходзіла спаць у пячору. На гэты раз галадоўка была нядоўгая, але лютая. Ваўчок не знаходзіў малака ў матчыных сасках і не мог раздабыць ні кавалачка мяса.
Раней ён паляваў дзеля забавы, дзеля той прыемнасці, якую прыносіла яму паляванне; цяпер жа ён узяўся за гэтую справу пасапраўднаму, і ўсё ж у яго нічога не атрымлівалася. Але няўдачы толькі спрыялі яго развіццю. Ен з яшчэ большай стараннасцю вывучаў звычаі вавёркі і прыкладаў яшчэ болын намаганняў да таго, каб падкрасціся да яе знянацку. Ен высочваў палявых мышэй і спрабаваў выкопваць іх з норак, даведаўся шмат аб чым новым пра дзятлаў і іншых птушак. I вось надышоў час, калі ваўчок ужо не хаваўся за кусты ўбачыўшы цень ястраба. Ен зрабіўся больш дужым, спрактыкаваным, адчуваў у сабе большую ўпэўненасць. Апрача таго, голад зрабіў яго больш лютым. I аднойчы ваўчок сеў сярод паляны на самым відным месцы і пачаў чакаць, калі ястраб спусціцца да яго. Ен ведаў, што там, над ім, у блакітным небе, лётае ежа — ежа, якой так настойліва патрабуе яго страўнік. Але ястраб адмовіўся прыняць бой, і ваўчок забраўся ў гушчар, жаласліва паскугольваючы ад расчаравання і голаду.
Голад скончыўся. Ваўчыца прынесла дамоў мяса. Яно было незвычайнае, зусім не падобнае на тое, якое яна прыносіла paHeft. Гэта было дзіцяня рысі, якое ўжо падрасло, але не такое вялікае, як ваўчок. I ўсё мяса цалкам прызначалася яму. Ваўчыца ўжо паспела заспакоіць свой голад, хоць ваўчок і не падазраваў, што для гэтага ёй спатрэбіўся ўвесь астатні вывадак рысі. He падазраваў ён і таго, які смелы ўчынак прыйшлося зрабіць маці. Ваўчок ведаў толькі адно: маладзенькая рысь з аксамітнай скуркай была мясам, і ён еў гэтае мяса і рабіўся шчаслівейшым з кожным праглынутым кавалкам.
Насычанасць выклікае бяздзеянне, і ваўчок прылёг у пячоры побач з маткай і заснуў. Яго разбудзіла яе рыканне. Ніколі яшчэ ваўчок не чуў ад маткі такіх дзіўных гукаў. Магчыма, што за ўсё сваё жыццё яна ніколі не рыкала больш страшна. Але прычына для такога рыкання была, і ніхто не ведаў гэтага лепш, чым сама ваўчыца. Вывадак рысі нельга знішчыць беспакарана.
У яркіх праменнях паўдзённага сонца ваўчок убачыў самкурысь, якая прыпала да зямлі ля ўваходу ў пячору. Поўсць на спіне ў ваўчка паднялася дыбарам. На яго насоўваўся жах, — гэта было ясна без інстынкту. I калі нават выгляд рысі быў недастаткова страшны, то раз’юшанае выццё, якое пачулася, раптам перайшоўшы ад рыку да хрыплага віску, гаварыла само за сябе.
Жыццё, якое таілася ў ваўчку, узняло галаву; грозна рыкаючы, ён устаў і заняў месца побач з маткаю. Але яна пагардліва адштурхнула яго назад. Нізкі ўваход не дазваляў рысі зрабіць скачок. Яна юркнула ў пячору, але ў гэты момант ваўчыца скочыла і прыціснула яе да зямлі. Мала што ўдалося ваўчку ўбачыць у гэтай бойцы. Ен чуў толькі рык, фырканне рысі і прарэзлівы крык. Абодва звяры качаліся па зямлі; рысь рвала праціўніка зубамі і кіпцюрамі, але ваўчыца магла пускаць у ход толькі клыкі.
Адзін раз ваўчок падскочыў да рысі, з раз’юшаным рыкам учапіўся ёй у заднюю лапу і не разнімаў зубоў. Цяжарам свайго цела ваўчок, сам таго не падазраючы, перашкаджаў рухам рысі і дапамагаў матцы. Але хутка барацьба набыла новы абарот, абодва звяры падмялі пад сябе ваўчка, і яму прыйшлося выпусціць лапу рысі. У наступную хвіліну абедзве маткі адскочылі адна ад другой, і, перш чым зноў сашчапіцца з ваўчыцай, рысь ударыла ваўчка сваёй магутнай лапай, разарваўшы яму плячо да самай косці, і адкінула яго да сцяны. Прарэзлівы крык параненага і перапалоханага ваўчка далучыўся да выцця раз’юшаных звяроў. Алё барацьба так зацягнулася, што ў ваўчка было дастаткова часу, каб накрычацца ўволю і пачуць новы прыліў мужнасці; пад канец бітвы, ярасна рыкаючы праз сціснутыя пашчэнкі, ён зноў учапіўся ў заднюю лапу рысі.
Рысь была мёртвая. Але і ваўчыца моцна аслабела ад атрыманых ран. Яна пачала было лашчыць ваўчка і залізваць яму рану на плячы, але страта крыві зусім знясіліла яе, і ўвесь гэты дзень і ўсю ноч ваўчыца праляжала каля мёртвага ворага, не кратаючыся і ледзь дыхаючы. Наступны тыдзень, выходзячы з пячоры толькі дзеля таго, каб напіцца, ваўчыца ледзь перастаўляла ногі,