Скарбы сусветнай літаратуры
Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
Аднавокі ледзь паварушыўся і назіраў далей з яшчэ большай цікаўнасцю. Адбыліся нейкія перамены. Дзікабраз нарэшце вырашыў, што вораг яго пакінуў. Павольна, асцярожна пачаў ён раскручваць сваю непранікальную бронь. Яго не трывожыла ніякае падазрэнне. Калючы клубок павольна-павольна раскруціўся і выпрастаўся. Бачачы жывую дзічыну, якая ляжала перад ім, як гатовы пачастунак, Аднавокі адчуў, што рот у яго напаўняецца слінай.
Яшчэ не паспеўшы як належыць раскруціцца, дзікабраз заўважыў свайго ворага. I ў гэты момант рысь ударыла яго.
Удар быў хуткі, як маланка. Лапа з моцнымі кіпцюрамі, сагнутымі, як у драпежнай шушкі, распарола далікатны жывот і зараз жа адскочыла назад. Калі б дзікабраз раскруціўся ва ўсю даўжыню або заўважыў ворага на якую-небудзь дзясятую долю секунды пазней, лапа засталася б непашкоджанай; але ў той момант, калі рысь дзёрнула лапу, дзікабраз ударыў яе збоку хвастом і ўсадзіў у яе вострыя іголкі.
Усё адбылося адначасова — удар, удар у адказ, перадсмяротны віск дзікабраза і крык параненай вялікай кошкі, ашаломленай болем. Аднавокі прыўзняўся, натапырыў вушы і выцягнуў хвост, які дрыжэў ад узбуджэння. Злосць затуманіла рысі галаву. Яна з ярасцю накінулася на звера, які прычыніў ёй такі боль. Але дзікабраз, скавычачы і рохкаючы, цягнучы за сабой выпаўшыя з распоратага жывата вантробы і спрабуючы скруціцца ў клубок, яшчэ раз махнуў хвастом, і вялікая кошка зноў завыла ад нечаканага болю. Яна пачала адступаць задам, не перастаючы чхаць; нос яе, увесь абтыканы іголкамі, быў падобны да велізарнай падушкі для шпілек. Рысь драпала нос лапамі, стараючыся вызваліцца ад гэтых пякучых, як агонь, стрэл, уткнулася мордай у снег, цёрлася аб галінкі, не спыняючы скакаць ва ўсе бакі — уперад, назад, направа, налева, не памятаючы сябе ад страшэннага болю і страху.
Яна ўвесь час чхала і сутаргава біла сваім кароткім хвастом. Потым скачкі яе спыніліся, і яна заціхла. Аднавокі сачыў за ёй. Ен нават уздрыгануўся і натапырыўся, калі рысь раптам з дзікім выццём узнялася высока ў паветры. Яна кінулася па сцежцы, пры кожным скачку прарэзліва выючы. I толькі тады, калі рысь, якая ляцела куляй, знікла і выццё яе замерла ўдалечыні, Аднавокі адважыўся выйсці ўперад. Ен ішоў з такой асцярожнасцю, нібы ўвесь снег быў засыпан іголкамі, гатовымі кожную хвіліну ўпіцца ў мяккія падушкі яго лап. Дзікабраз сустрэў з’яўленне ваўка лютым віскам і лясканнем доўгіх зубоў. Ён зноў ухітрыўся скруціцца, але гэта ўжо не быў ранейшы непранікальны клубок; папсаваныя мускулы не слухалі яго. Ен быў раздзёрты амаль папалам і сплываў крывёй.
Аднавокі хапаў пашчай і з асалодай глытаў акрываўлены снег. ЕІасля такога ўзбуджаючага сродку голад ято толькі ўзмацніўся; але ён нездарма пажыў на свеце і заўсёды памятаў аб асцярожнасці. Трэба было чакаць. Ён лёг і пачаў чакаць, а дзікабраз скрыгатаў зубамі, рохкаў, скуголіў і ціха вішчэў. Праз некалькі хвілін Аднавокі заўважыў, што іголкі дзікабраза паволі апускаюцца і па ўсім яго целе прабягаюць дрыжыкі. Потым дрыжыкі адразу
спыніліся. Доўгія зубы ляснулі ў апошні раз, іголкі апусціліся, цела абмякла і больш ужо не рухалася.
Нясмелым, палахлівым рухам лапы Аднавокі расцягнуў дзікабраза ва ўсю даўжыню і перавярнуў яго на спіну. Нічога не здарылася. Дзікабраз быў мёртвым. Пасля ўважлівага агляду воўк асцярожна ўзяў яго ў зубы і пабег уздоўж ручая, цягнучы дзікабраза за сабой і павярнуўшы галаву ўбок, каб не наступіць на калючыя іголкі. Потым Аднавокі ўспомніў нешта, кінуў сваю ношу і вярнуўся да таго месца, дзе ляжала курапатка. Ен не хістаўся ні адной хвіліны. Ён ведаў, што трэба зрабіць: трэба з’есці курапатку. Затым Аднавокі пабег назад і падняў сваю ноіпу.
Калі ён уцягнуў здабычу ў логава, ваўчыца агледзела яе, павярнула да ваўка галаву і злёгку лізнула яго ў піыю. Але зараз жа ўслед за гэтым яна зарыкала, адганяючы яго ад ваўчанят; праўда, на гэты раз рыканне было ўжо не такім злосным, у ім чулася хутчэй перапрошванне, чым пагроза. Інстынктыўны страх перад бацькам яе патомства паступова прападаў. Аднавокі трымаў сябе, як і належыла ваўку-бацьку, і не выказваў беззаконнага жадання зжэрці малых, выведзеных ёю на свет.
Раздзел трэці
Шэры ваўчок вКш?
• •
Ен не быў падобны на сваіх сясцёр і братоў. Іх поўсць ужо набывала рыжаватае адценне, атрыманае ў спадчыну ад маціваўчыцы, у той час, як ён увесь удаўся ў бацьку. Ен быў адзіным шэрым ваўчком ва ўсім плодзе. Ен нарадзіўся сапраўдным ваўком і вельмі нагадваў Аднавокага, з той толькі розніцай, што ў яго былі два вокі, а ў бацькі — адно. Вочы ў шэрага ваўчка толькі нядаўна расплюшчыліся, а ён ужо ясна бачыў імі. I нават калі вочы яго былі яшчэ заплюшчаныя, ён адрозніваў рэчы па смаку, паху і навобмацак. Ён вельмі добра ведаў сваіх двух братоў і двух сясцёр. Ён учыняў з імі нязграбную вазьню, якая часамі пераходзіла ў бойку, і злаваў і яго тонкае горла пачынала дрыжэць ад пацешных хрыплых гукаў, прадвеснікаў рыкання. Задоўга да таго, як у ваўка расплюшчыліся вочы, ён навучыўся па паху, дотыку і смаку пазнаваць ваўчыцу — крыніцу цяпла, вадкай ежы і пяшчотнасці. I калі яна сваім мяккім, пяшчотным языком дакраналася да далікатнага цельца ваўчка, ён супакойваўся, прытуляўся да маткі і спакойна засынаў.
Першы месяц яго жыцця амаль увесь прайпюў у такім сне; але цяпер ён ужо добра бачыў, спаў менш і вельмі добра пазнаёміўся са сваім светам. Свет яго быў цёмны, але ён не падазраваў гэтага, бо не ведаў нічога іншага. Ваўчка акружала паўцемра, але вачам яго не даводзілася прыстасоўвацца да іншага асвятлення. Свет яго быў вельмі малым. Ен абмяжоўваўся сценамі логава; але ваўчок не меў ніякага разумення аб неабсяжнасці знешняга свету, і таму жыццё ў такіх цесных рамках яму не абрыдла. Між іншым, ён вельмі хутка выкрыў, што адна са сцен яго свету адрознівалася ад іншых. Там быў выхад з пячоры, і адтуль ішло святло. Ен выявіў, што гэтая сцяна не падобная на іншыя, яшчэ задоўта да таго, як у яго з’явіліся ўласныя думкі і ўсвядомленыя жаданні. Яна непераможна вабіла да сябе ваўчка яшчэ задоўга да таго, як ён здолеў зірнуць на яе расплюшчанымі вачыма. Святло, якое ішло адтуль, біла яму прыплюснутыя павекі, і зрокавыя нервы запаляліся цёплымі іскрамі, якія прыносілі прыемнае і разам з тым дзіўнае адчуванне. Жыццё яго цела, кожнай яго клетачкі, жыццё, якое складала самую сутнасць арганізма і дзейнічала міма волі ваўчка, рвалася да гэтага святла, штурхала да яго цела, таксама як складаны хімічны састаў расліны штурхае яе да сонца. У самым пачатку, яшчэ задоўга да таго, як у ваўчка пачала прачынацца свядомасць, ён увесь час падпаўзаў да выхаду з пячоры. Сёстры і браты не адставалі ад яго. I ў гэты перыяд іх жыцця ні адно з ваўчанят ні разу не запаўзала ў цёмныя куткі ля задняй сцяны. Святло вабіла іх да сябе, як быццам яны былі раслінамі; хімічны працэс, які называецца іх жыццём, патрабаваў святла, яно было неабходнай умовай існавання; і малюсенькія шчанячыя цельцы паўзлі да яго, як вусікі вінаграднай лазы. Пазней, калі ў кожным з іх пачала выяўляцца індывідуальнасць, з’явіліся жаданні і свядомыя пабуджэнні, цяга да святла толькі ўзмацнілася. Яны безупынна паўзлі і імкнуліся да яго, і маці прыходзілася ўвесь час заганяць іх назад.
Вось тут ваўчок даведаўся і аб іншых уласцівасцях сваёй маткі, апрача мяккага, ласкавага языка.
Настойліва спрабуючы падпаўзці да святла, ён даведаўся, што ў маткі ёсць нос, якім яна ў пакаранне можа адкінуць яго назад; затым ён даведаўся і пра лапу, якая ўмела прытаптаць яго да зямлі і хуткім дакладна разлічаным рухам перакаціць у куток. Так упершыню ён адчуў боль і навучыўся ўнікаць у яго, спачатку баючыся падвяргаць сябе такой небяспецы, а потым, перастаўшы баяцца, навучыўся выкручвацца і ўцякаць ад пакарання. Гэта ўжо
былі свядомыя ўчынкі — вынік здольнасці абагульняць з’явы свету. Да гэтага часу ён унікаў болю несвядома, таксама несвядома, як і лез да святла. Але цяпер ён унікаў болю таму, што ведаў, што такое боль.
Ен быў вельмі лютым ваўчком. I такімі ж былі яго браты і сёстры. Нічога іншага і нельга было чакаць. Бо ён быў драпежнікам і паходзіў з пароды драпежнікаў, якія жывіліся мясам. Малако, якое ён ссаў з першага ж дня ледзь мігцеючага жыцця, перараблялася з мяса; і цяпер, калі яму споўніўся месяц і вочы яго ўжо цэлы тыдзень былі расплюшчанымі, ён таксама пачаў есці мяса, напалову перажаванае ваўчыцай і выплюнутае назад для пяці падрослых ваўчанят, якім ужо нехапала малака.
Але ён рабіўся самым лютым ваўчком з усяго вывадка. Рыканне атрымлівалася ў яго болып хрыплае і гучнае. Прыпадкі яго шчанячай злосці былі страшнейшыя, чым у астатніх ваўчанят. Ён першы навучыўся спрытным ударам лапы перакульваць дагары сваіх братоў і сясцёр. I ён жа першы схапіў другое ваўчанё за вуха і пачаў тузаць і цягаць яго ўзад і ўперад, шалёна рыкаючы праз сціснутыя пашчэнкі, і ён больш за ўсіх іншых ваўчанят турбаваў матку, якая старалася адагнаць свой вывадак ад уваходу ў пячору.
Святло з кожным днём усё больш і больш вабіла да сябе шэрага ваўчка. Ён увесь час пускаўся ў падарожжы, накіроўваючыся да ўваходу ў пячору, і ўвесь час яго адцягвалі назад. Праўда, ён не ведаў, што гэта быў уваход. Ён не падазраваў аб існаванні розных уваходаў і выхадаў, якія вядуць з аднаго месца ў другое. Ён наогул не ведаў аб існаванні іншых месц, ужо не кажучы аб спосабах дабрацца туды. Таму ўваход у пячору здаваўся яму сцяной — сцяной святла. Чым сонца было для тых, хто жыў на волі, тым для яго была гэтая сцяна, — сонцам яго свету. Яна вабіла яго да сябе, як агонь вабіць матылька. Ваўчок увесь час імкнуўся дабрацца туды. Жыццё, якое хутка развівалася ў ім, штурхала яго да сцяны святла. Жыццё, якое тоілася ў ім, ведала, што гэта адзіны шлях у свет, — шлях, на які яму суджана ступіць. Але ён нічога не ведаў пра гэта. Ён нічога не ведаў аб існаванні знешняга свету. У гэтай сцяны святла была адна дзіўная ўласцівасць. Яго бацька (а ваўчок ужо прызнаў у ім аднаго з жыхароў свайго свету, падобная на матку істота, якая спіць блізка да святла і прыносіць ежу), — меў звычай праходзіць прама праз гэтую далёкую светлую сцяну і знікаць за ёй. Шэры ваўчок не мог зразумець гэтага. Хоць маці ніколі не дазваляла яму набліжацца да гэтай