Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Ну, цяпер вы, здаецца, можаце мяне сажраць, — прамармытаў Генры. — Мне ўсё роўна, я хачу спаць...
Прачнуўшыся на секунду, ён убачыў паміж двума агнямі прама перад сабой ваўчыцу, якая глядзела на яго праніклівым позіркам.
ГІраз некалькі хвілін, якія здаліся яму гадзінамі, ён зноў прачнуўся. Адбылася нейкая незразумелая перамена — настолькі незразумелая для яго, што ён адразу прачнуўся. Нешта здарылася. Спачатку ён не мог зразумець, што гэта. Потым здагадаўся.
Ваўкі зніклі. Толькі па вытаптаным навокал снезе можна было меркаваць, на колькі блізка яны падабраліся да яго.
Хваля дрымоты зноў ахапіла Генры, галава яго схілілася на калені, але раптам ён уздрыгануўся і прачнуўся.
Аднекуль даляталі людскія галасы, скрып саней, нецярплівае скавытанне сабак. 3 боку ракі да стаянкі між дрэвамі пад’язджалі чацвёра саней. Шэсць чалавек акружылі Генры, які скурчыўся ў коле патухаючага агню. Яны расштурхвалі і трэслі яго, стараючыся вярнуць яго да прытомнасці. Ен паглядзеў на іх, як п’яны, і прамармытаў дзіўным, вялым голасам:
— Рыжая ваўчыца... прыходзіла да кармёжкі сабак... Спачатку зжэрла сабачы корм... потым сабак... А потым зжэрла і Біла...
— Дзе лорд Альфрэд? — крыкнуў яму ў самае вуха адзін з прыехаўшых, груба трасануўшы яго за плячо.
Ен павольна паківаў галавой.
— Яго яна не зжэрла... Ён там, на дрэвах... ля апошняй стаянкі.
— Памёр? — крыкнуў той.
— Так. У труне, — адказаў Генры.
Ен сярдзіта тузануў плячом, вызваляючыся ад чалавека, які нахіліўся над ім.
— Пакіньце мяне ў спакоі, я ні на што не прыгодны. Добрай ночы...
Павекі яго задрыжэлі і заплюшчыліся, галава схілілася на грудзі. I як толькі ён лёг на коўдры, у марозным паветры пачулася моцнае храпенне.
Але апрача храпення чуліся і іншыя гукі. Здалёк, ледзь улоўнае на такой адлегласці, даносілася выццё галоднай зграі, якая пагналася за другой здабычай узамен толькі што ўцёкшага чалавека.
Частка другая
Раздзел першы
Бітва клыкоў
£3 аўчыца першая пачула гукі чалавечых галасоў і скавытанне -1-3 ездавых сабак, і яна ж першая адскочыла ад чалавека, загнанага ў кола патухаючага агню. Неахвотна расстаючыся з ужо злоўленай здабычай, зграя памарудзіла некалькі хвілін, прыслухоўваючыся, а потым кінулася па следу ваўчыцы.
На чале зграі бег вялікі шэры воўк, адзін з яе важакоў. Ён і накіраваў зграю па пятах ваўчыцы, засцерагаючы выскаляючыся на больш маладых членаў зграі і адганяючы іх ударамі клыкоў, калі тыя асмельваліся забягаць наперад. I гэта ён прыбавіў ходу, угледзеўшы ўперадзе ваўчыцу, якая павольнай рысцой бегла па снезе.
Ваўчыца пабегла побач з ім, як быццам месца гэтае было прызначана для яе, і ўжо болып не аддалялася ад зграі. Важак не рыкаў і не вышчараў зубы на ваўчыцу, калі выпадковы скачок выносіў яе наперад. Наадварот, ён, як відаць, быў вельмі прыхільны да яе, — з яе пункту гледжання нават вельмі прыхільны, таму што стараўся ўвесь час бегчы побач, і калі ён падбягаў вельмі блізка, то сама ваўчыца рыкала і вышчарала зубы. Часам яна не спынялася нават і перад тым, каб куснуць яго за плячо. У такіх выпадках важак зусім не выказваў злосці, а толькі адскокваў убок і рабіў некалькі нязграбных скачкоў уперад, усім сваім выглядам і паводзінамі нагадваючы збянтэжанага вясковага хлопца. Гэта было адзіным, што перашкаджала яму кіраваць зграяй, але ваўчыцу непакоілі іншыя непрыемнасці. 3 правага боку ад яе бег худы вялікі воўк, на шэрай скуры якога былі сляды многіх бітваў. Ен увесь час трымаўся з правага боку ад ваўчыцы. Тлумачылася гэта тым, што ў яго было толькі адно вока, левае. Стары воўкувесь час цясніўяе, тыкаючыся сваёй, пакрытай рубцамі мордай то ў бок ваўчыцы, то ў плячо, то ў шыю. Яна сустракала яго ўвіванні лясканнем зубоў, таксама як і ўвіванні самца, што бег злева, і калі абодва яны пачыналі чапляцца да яе адначасова, ваўчыцы прыходзілася туга, — трэба было рвануць зубамі абодвух, у той жа час не адставаць ад зграі і глядзець сабе пад ногі. У такія хвіліны абодва самцы пагражаюча рыкалі і вышчаралі адзін на аднаго зубы. У другі час яны б пабіліся, але зараз нават заляцанне і суперніцтва ўступалі месца больш моцнаму пачуццю, пачуццю голаду, які мучыўусю зграю.
Пасля кожнага адпору стары воўк адскокваў ад востразубай ваўчыцы і сутыкаўся з маладым трохгодкам, які бег справа, з боку яго сляпога вока. Малады воўк быў не меншы за старых і, калі прыняць пад увагу слабасць і схудаласць астатніх ваўкоў, вылучаўся з усёй зграі сваёй сілай і смеласцю. I ўсё ж ён бег так, што галава яго была роўная з плячом аднавокага ваўка. Як толькі ён адважваўся параўняцца з ім (што здаралася досыць рэдка), стары рыкам і ўдарамі клыкоў зараз жа асаджваў яго на ранейшае месца.
Аднак, часам малады адставаў і ўпотай праціскаўся паміж старым важаком і ваўчыцай. Гэты манеўр сустракаў падвойны, нават трайны адпор. Як толькі ваўчыца пачынала нездаволена рыкаць, стары важак рабіў круты паварот і накідваўся на трохгодка. Часам разам са старым на яго накідвалася і ваўчыца, а часам да іх далучаўся і малады важак, які бег злева.
У такіх выпадках, сустрэўшы тры раз’юшаныя пашчы, малады воўк спыняўся, як укопаны, асядаў на заднія лапы і, увесь натапырыўшыся, шчэрыў зубы. Замяшанне на чале зграі нязменна суправаджалася замяшаннем у задніх яе радах. Ваўкі, якія беглі ззаду, натыкаліся на маладога ваўка і выказвалі сваё незадавальненне, злосна кусалі яго за заднія лапы і за бакі. Яго становішча было небяспечнае, таму што недахоп ежы і злосць звычайна падарожнічаюць адно з другім. Але бязмежная самаўпэўненасць маладосці штурхала яго на паўтарэнне гэтых спроб, хоць яны не мелі ніякага поспеху і прыносілі яму толькі адны непрыемнасці.
Калі б папалася ваўкам ежа — любоў і барацьба зараз жа авалодалі б зграяй, і яна разбеглася б. Але становішча яе было жудаснае. Ваўкі аслабелі ад доўгай галадоўкі і рухаліся ўперад больш павольна, чым звычайна. У хвасце пляліся самыя слабыя — маладняк і старыя ваўкі. Наперадзе ішлі самыя дужыя. Усе яны падобны былі хутчэй на шкілеты, чым на сапраўдных ваўкоў. I ўсё ж у рухах ваўкоў, за выключэннем самых слабых, не было відаць ні зморанасці, ні самага малога напружання. Здавалася, што ў іх мускулах, выступаўшых на целе, як вяроўкі, хаваецца невычарпальны запас энергіі. За кожным рухам стальнога мускула наступаў другі рух, за ім — трэці, чацвёрты, — і так без канца.
У гэты дзень ваўкі прабеглі шмат міль. Яны беглі ўсю ноч. Надышоў наступны дзень, а яны ўсё яшчэ беглі. Беглі па абледзянелай, мёртвай прасторы. Нідзе ніякіх адзнак жыцця. Толькі яны адны рухаліся ў гэтай застылай пустыні. Толькі ў іх адных было жыццё, і яны ганяліся ў пошуках за іншымі жывымі істотамі, каб разарваць іх і прадоўжыць сваё жыццё.
Ваўкам прыйшлося перайсці не адзін водападзел і абагнуць не адзін ручай у нізінах, перш чым пошукі іх скончыліся поспехам. Нарэшце, яны сустрэлі лася. Першай іх здабычай быў вялікі лось-самец. Тут было жыццё, было мяса, і яго не ахоўвалі ні таямнічы агонь, ні галавешкі, якія лёталі ў паветры. Раздвоеныя капыты і галіністыя рогі былі знаёмы ваўкам, і яны адкінулі сваё звычайнае цярпенне і асцярожнасць. Бітва была кароткай і заўзятай. Лася акружылі з усіх бакоў. Спрытнымі ўдарамі цяжкіх
капытоў ён распорваў ваўкам жываты, праломліваў чэрапы, ламаў ім косці велізарнымі рагамі. Лось падмінаў іх пад сябе, качаючыся па снезе, але ён быў асуджаны на пагібель і нарэшце паваліўся. Ваўчыца з разлютаванасцю ўпілася яму ў горла, а зубы астатніх ваўкоў рвалі жывёліну на часткі — жыўцом, не чакаючы, пакуль ён перастане змагацца.
Ежы было ўдосталь. Лось важыў звыш васьмісот фунтаў — па дваццаць фунтаў на кожную глотку зграі. Калі ваўкі са здзіўляючай вытрымкай маглі пасціцца, то хуткасць, з якой яны пажыралі ежу, была не менш дзіўнай, і неўзабаве ад прыгожай, поўнай сіл жывёліны, якая сустрэлася некалькі гадзін таму назад са зграяй, засталося толькі некалькі раскіданых па снезе касцей.
Цяпер ваўкі падоўгу адпачывалі і спалі. Насыціўшыся, маладзейшыя самцы пачалі сварыцца і біцца, і гэта не спынялася на працягу ўсіх астатніх дзён, якія надышлі перад распадам зграі. Голад скончыўся. Ваўкі дайшлі да багатых дзічынай месц, і хоць яны ўсё яшчэ палявалі зграяй, але дзейнічалі ўжо з вялікай асцярожнасцю, адразаючы ад невялікіх ласіных стадаў, якія пападаліся ім па дарозе, цельных самак або старых хворых ласёў.
I вось надышоў дзень, калі ў гэтай краіне, багатай дзічынай, воўчая зграя разбілася на дзве. Ваўчыца, малады важак, які бег злева ад яе, і Аднавокі, што бег справа, павялі сваю палову зграі на ўсход, у кірунку да ракі Макензі, праз мясцовасць, дзе было шмат азёр. Палова зграі, якая засталася з імі, памяншалася з кожным днём. Ваўкі разбіліся на пары — самец з самкай. Часам вострыя зубы саперніка адганялі прэч якога-небудзь адзінокага ваўка. I, нарэшце, яны засталіся ўчатырох — ваўчыца, малады важак, Аднавокі і дзёрзкі трохгодак.
Ваўчыца проста разлютавала. Сляды яе зубоў былі ва ўсіх трох кавалераў. Але ваўкі ні разу не адказалі ёй тым жа, ні разу не паспрабавалі абараняцца. Яны толькі падстаўлялі плечы пад яе самыя лютыя ўкусы і, круцячы хвастамі, стараліся ўціхамірыць яе гнеў. Але калі ў адносінах да самкі ваўкі здаваліся ўвасабленнем лагоднасці, то ў адносінах адзін да аднаго яны былі ўвасобленая злосць. Лютасць трохгодка перайшла ўсё межы. Ен падляцеў да старога ваўка з боку яго сляпога вока і на кавалачкі разарваў яму вуха. Але сівы стары, які бачыў толькі адным вокам, заклікаў на дапамогу супраць маладосці і сілы ўсю сваю шматгадовую мудрасць і ўвесь свой вопыт. Яго крывое вока і спаласаваная рубцамі морда досыць красамоўна казалі пра тое, якога роду быў гэты вопыт. Вельмі шмат бітваў прыйшлося яму
перажыць на сваім вяку, каб хоць на адну хвіліну задумацца над тым, што яму трэба зрабіць.
Бітва пачалася сумленна, але несумленна скончылася. Цяжка было загадзя меркаваць аб яе выніку, але да старэйшага ваўка далучыўся трэці, і стары і малады важакі разам накінуліся на дзёрзкага трохгодка, вырашыўшы расправіцца з ім. Бязлітасныя клыкі былых таварышоў уядаліся ў яго з усіх бакоў. Забыліся тыя дні, калі ваўкі разам палявалі, здабыча, якую яны разам забівалі, голад, які аднолькава мучыў іх усіх. Усё гэта было мінулай справай. Зараз перад імі стаяла каханне, яшчэ больш жорсткае і бязлітаснае, чым голад.