Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Самы сапраўдны эскімоскі сабака, — сказаў Біл. — Таго і глядзі, хвастом завіляе.
— Гэй, ты, эскімос! — паклікаў ён. — Падыйдзі сюды... як там цябе называюць!
— Ды ён ані не баіцца, — засмяяўся Генры.
Яго таварыш голасна крыкнуў і пагразіў зверу кулаком, аднак той не выказаў ніякага страху. Можна было заўважыць толькі, што ваўчыца яшчэ больш насцярожылася. Яна працягвала глядзець на іх усё з той жа бязлітаснай галоднай тугой. Перад ёй было мяса, а ваўчыца галадала. I калі б у яе толькі хапіла смеласці яна кінулася б на людзей і зжэрла іх.
— Слухай, Генры, — сказаў Біл, несвядома панізіўшы голас да шэпту пад уплывам сваіх думак. — У нас тры патроны. Але ж яе можна напавал забіць. Тут не прамахнешся. Трох сабак як і не было — трэба ж пакласці канец гэтаму. Што ты на гэта скажаш?
Генры кіўнуў галавой у знак згоды.
Біл непрыкметна выцягнуў стрэльбу з саней, падняў быў яе, але так і не данёс да пляча. Якраз у гэты момант ваўчыца скокнула са сцежкі ўбок і схавалася сярод хвоек. Яны паглядзелі адзін на аднаго. Генры мнагазначна засвістаў.
— Ну, як жа я не здагадаўся! — вылаяў сябе Біл, кладучы стрэльбу на месца. — Як жа такому ваўку не ведаць стрэльбы, калі ён ведае час кармлення сабак! Кажу табе, Генры, ва ўсіх нашых няшчасцях яна вінавата. Калі б не гэтае стварэнне, у нас зараз было б шэсць сабак, а не тры. Успомні маё слова, Генры, — я да яе дабяруся. На адкрытым месцы яе не заб’еш — надта разумная. Але я яе высачу. Я падстрэлю гэтае стварэнне з засады.
— Толькі далёка не адыходзь, — папярэдзіў яго спадарожнік. — Калі стая накінецца, тры патроны табе не дапамогуць. Гэтае звяр’ё надзвычай прагаладалася, а раз яны ўжо адважацца напасці, табе не здабраваць, Біл.
У гэтую ноч прывал быў зроблены рана. Тры сабакі не маглі цягнуць сані ні так хутка, ні так доўга, як гэта рабілі шэсць; яны
прыкметна выбіліся з сіл. Абодва спадарожнікі хутка ляглі спаць, пасля таго як Біл прывязаў сабак як мага далей адзін ад аднаго, каб яны не перагрызлі рамянёў. Але ваўкі зрабіліся болып смелымі і ўначы не адзін раз будзілі людзей. Яны падыходзілі так блізка, што сабакі пачыналі шалець ад страху, а каб стрымліваць асмялеўшых драпежнікаў на адлегласці, прыходзілася ўвесь час падкідаць галлё ў агонь.
— Я чуў ад маракоў, што акулы часам плаваюць за караблямі, — сказаў Біл, залазячы пад коўдру пасля адной з такіх прагулак да агню. — Дык вось, ваўкі — гэта сухаземныя акулы. Яны сваю справу лепш за нас з табой ведаюць і бягуць за намі зусім не для мацыёна. Пападзёмся мы ім, Генры. Восьубачыш, пападзёмся.
— Ты ўжо напалову папаўся, калі столькі гаворыш пра гэта, — адрэзаў Генры. — Хто баіцца лупцоўкі, той ужо напалову адлупцаваны. Можна падумаць, што ты ўжо напалову з’едзены.
— Яны прыкончвалі людзей і лепшых, чым мы з табой, — адказаў Біл.
—	Ды кінь ты каркаць! Цярплівасці не хапае слухаць!
Генры сярдзіта перавярнуўся на другі бок, здзіўляючыся таму, што Біл змаўчаў. Гэта на яго не было падобна, таму што рэзкі тон лёгка выводзіў яго з цярпення. Генры доўга думаў аб гэтым, перш чым заснуць, але нарэшце павекі яго пачалі зліпацца, і ён заснуў з такой думкай: «Хандрыць Біл. Трэба будзе яго падбадзёрыць заўтра».
Раздзел трэці Песня голаду
пачатку дзень абяцаў удачу. За ноч не прапала ні аднаго саYx бакі, і спадарожнікі бадзёра рушылі ў дарогу сярод цішыні, цемры і холаду. Біл як быццам не ўспамінаў аб змрочных прадчуваннях, якія трывожылі яго мінулай ноччу, і нават жартаваў з сабак, калі на адным з паваротаў яны перакулілі сані. Усё змяшалася ў кучу. Перакуліўшыся, сані захраслі паміж дрэвам і велізарным валуном, і каб разабрацца ва ўсёй гэтай блытаніне, прыйшлося распрэгчы сабак. Абодва нагнуліся над санямі, стараючыся падняць іх, як раптам Генры ўбачыў, што Аднавухі ўцякае ўбок.
—	Назад, Аднавухі! — крыкнуў ён.
Але Аднавухі кінуўся бегчы, цягнучы па снезе пастронкі. А там, на толькі што пройдзенай імі дарозе, яго чакала ваўчыца.
Падбегшы да яе бліжэй, Аднавухі натапырыў вушы, перайшоў на лёгкі дробны крок і спыніўся. Ен глядзеў на яе ўважліва і недаверліва, але па ўсяму было відаць, што яго цягне да ваўчыцы. А яна як быццам усміхалася яму, хутчэй спачувальна, чым пагрозліва, скаліла зубы. Ваўчыца некалькі разоў гулліва падскочыла і спынілася. Аднавухі пайшоў да яе, усё яшчэ баючыся, насцярожана, задраўшы хвост, натапырыўшы вушы і высока падняўшы галаву.
Ен паспрабаваў абнюхаць яе, але ваўчыца адступіла назад, хітра заігрываючы з ім. Кожны раз, калі ён рабіў крок уперад, яна адступала назад. I так, крок за крокам, ваўчыца вабіла Аднавухага за сабой, усё далей ад абароны людзей. Раз як быццам няясная падазронасць пранеслася ў яго ў галаве. Аднавухі павярнуў галаву і паглядзеў на перакуленыя сані, на сваіх таварышаў па запрэжцы і на клікаўшых яго людзей. Але калі што-небудзь падобнае і мільганула ў галаве ў сабакі, ваўчыца ўмомант развеяла ўсе яго падазрэнні; яна падышла, на адзін момант дакранулася да яго носам, а потым зноў пачала, гуляючы, адыходзіць усё далей і далей ад наступаўшага на яе Аднавухага.
Тым часам Біл успомніў аб стрэльбе. Але яна ляжала пад санямі, і пакуль Генры дапамог яму разабраць паклажу, Аднавухі і ваўчыца так блізка падышлі адзін да аднаго, што страляць на такой адлегласці было рызыкоўна.
Надта позна зразумеў Аднавухі сваю памылку. Яшчэ не дагадваючыся, у чым справа, Біл і Генры бачылі, як ён павярнуў і кінуўся бегчы ў кірунку да іх. Яны ўбачылі штук дванаццаць схудзелых шэрых ваўкоў, якія імчаліся пад прамым вуглом да дарогі, наперарэз Аднавухаму. У адзін момант ваўчыца пакінула ўсю сваю гуллівасць і здрадлівасць. 3 ровам кінулася яна на Аднавухага. Той адкінуў яе плячом, пераканаўся, што зваротны шлях адрэзаны, і, усё яшчэ спадзеючыся дабегчы да саней, змяніў кірунак і кінуўся да іх па колу. 3 кожнай хвілінай ваўкоў рабілася ўсё больш і болып. Ваўчыца, не адстаючы, неслася за сабакам, трымаючыся на адлегласці аднаго скачка ад яго.
— Куды ты? — раптам крыкнуў Генры, схапіўшы таварыша за плячо.
Біл скінуў яго руку.
— Досыць! — сказаў ён. — Болып яны ніводнага сабакі не атрымаюць!
Са стрэльбай у руцэ ён кінуўся ў хмызняк, што рос абапал дарогі. Яго намеры былі зусім ясныя. Прыняўшы сані за цэнтр
кола, па якім бег сабака, Біл разлічваў перасячы яго паміж Аднавухім і яго праследавальнікамі. Сярод белага дня, маючы ў руках стрэльбу, адагнаць ваўкоў і выратаваць сабаку было магчыма.
— Асцярожней, Біл! — крыкнуў яму наўздагон Генры. — He рызыкуй дарэмна!
Генры сеў на сані і вырашыў чакаць. Больш яму нічога не аставалася рабіць. Біл ужо знік з вачэй; у кустах і сярод растучых кучкамі хвоек то з’яўляўся, то зноў знікаў Аднавухі. Генры зразумеў, што становішча сабакі безнадзейнае. Ен вельмі добра разумеў небяспеку, але яму прыходзілася бегчы па знешнім коле, тады як зграя ваўкоў імчалася па ўнутраным і больш вузкім. Нельга было і думаць, што Аднавухі здолее настолькі выперадзіць сваіх праследавальнікаў, каб перасячы іх дарогу і дабрацца да саней. Абедзве лініі кожную хвіліну маглі сустрэцца. Іенры ведаў, што дзесьці там, у снягах, заслоненыя ад яго дрэвамі і зараснікам, у адным пункце павінны сыйсціся зграя ваўкоў, Аднавухі і Біл.
Усё адбылося хутка, значна хутчэй, чым ён чакаў. Пачуўся стрэл, потым яшчэ два, адзін за адным, — Генры зразумеў, што зарады ў Біла вышлі. Услед за гэтым даляцелі моцны роў і віск. Генры адрозніў голас сабакі, якая завыла ад болю і жаху, і выццё раненага, як відаць, ваўка.
I ўсё. Выццё сціхла. Віск спыніўся. Над пустыняй зноў навісла цішыня.
Генры доўга сядзеў на санях. Яму не было чаго ісці туды. Усё было ясна, як быццам сустрэча Біла са зграяй адбылася ў яго на вачах. Толькі адзін раз ён ускочыў з месца і таропка выцягнуў з-пад саней сякеру; але затым зноў апусціўся на сані і доўга сядзеў, нахмурыўшыся, а два ўцалелыя сабакі ціснуліся да яго ног і дрыжэлі ад страху.
Нарэшце ён падняўся — так стомлена, нібы мускулы яго страцілі ўсякую пругкасць, і пачаў запрагаць сабак. Адзін пастронак ён надзеў сабе на плечы і разам з імі пацягнуў сані. Але ішоў ён нядоўга, і як толькі пачало цямнець, зрабіў прывал і прыгатаваў як мага больш галля. Потым накарміў сабак, павячэраў і прымасціў сабе пасцель каля агню.
Але Генры не суджана было заснуць. He паспеў ён заплюшчыць вочы, як ваўкі падышлі ледзь не да самага агню. Каб разгледзець іх, ужо не трэба было напружваць зрок. Цесным кальцом акружалі яны агонь, і Генры зусім ясна бачыў, як адны з іх ляжалі, другія сядзелі, трэція падпаўзалі на бруху бліжэй да агню або блукалі вакол яго. Некаторыя нават спалі. Яны скручваліся на снезе клубком, пасабачаму, і спалі моцным сном, які цяпер быў яму недаступны.
Генры расклаў вялікі агонь, таму што ведаў, што толькі агонь з’яўляецца перашкодай паміж яго целам і клыкамі галодных ваўкоў. Абодва сабакі не адыходзілі ад чалавека, цягнуліся да яго, просячы аховы, вылі, вішчэлі і пачыналі шалёна раўці, калі які-небудзь воўк падбіраўся бліжэй астатніх. Пачуўшы роў сабак, усё кола прыходзіла ў рух, ваўкі ўскаквалі са сваіх месц і імкнуліся ўперад, нецярпліва выючы і равучы. Потым зноў клаліся на снезе і адзін за адным пачыналі засынаць.
Кола звужалася ўсё цясней і цясней. Паволі, дзюйм за дзюймам, то адзін, то другі воўк паўзком падкрадваўся ўперад, пакуль усе яны не былі на адлегласці амаль аднаго скачка ад Генры. Тады ён хапаў з агню галавешкі і кідаў імі ў зграю. Гэта выклікала хуткае адступленне, якое суправаджалася раз’юшаным выццём і спалоханым ровам, калі пушчаная трапнай рукой галавешка пападала ў якога-небудзь вельмі смелага ваўка.
Раніца застала Генры асунуўшымся і змучаным, вочы ў яго запалі ад бяссоннай ночы. У цемнаце ён зварыў сабе снеданне, а ў дзевяць гадзін, калі дзённае святло разагнала ваўкоў, узяўся за справу, якую абдумаў за доўгія начныя гадзіны. Ссекшы некалькі маладых хвоек, ён зрабіў з іх памост і прывязаў яго высока да дрэў. Затым, пры дапамозе сабак, падняў на канаце труну і паставіў яе на гэтым памосце.
— Да Біла дабраліся, і да мяне, можа быць, таксама дабяруцца, але вас, малады чалавек, яны не дастануць, — сказаў ён, звяртаючыся да нябожчыка, пахаванага высока на дрэвах.