Скарбы сусветнай літаратуры
Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
— Самы дужы сабака быў ва ўсёй запрэжцы, — закончыў сваю гутарку Біл.
— I кемлівы ж, — дадаў Генры.
Такой была другая эпітафія за гэтыя два дні.
Снеданне прайшло нявесела; чацвёрку сабак, якая засталася, запрэглі ў сані. Дзень гэты прайшоў таксама, як і шмат іншых папярэдніх дзён. ІІадарожныя моўчкі ішлі па абледзянелай прасторы. Цішыня парушалася толькі выццём праследавальнікаў якія гналіся за імі па слядах, не паказваючыся на вочы. 3 надыходам цемнаты, калі праследавальнікі на гэты раз падышлі бліжэй, выццё пачулася амаль побач; сабакі трывожыліся, дрыжэлі ад страху і ў паніцы зноў блыталі пастронкі, прыгнятаючы гэтым і без таго падаўленых людзей.
— Ну, бязмозглыя стварэнні, цяпер ужо нікуды не дзенецеся, — з задаволеным выглядам сказаў Біл.
Генры кінуў гатаваць і падышоў паглядзець. Яго таварыш не толькі прывязаў сабак, але прымацаваў іх па індзейскаму спосабу да палак. На шыю кожнаму сабаку ён надзеў скураную пятлю. Да пятлі, каб сабака не мог дастаць яе зубамі, шчыльна да шыі прывязаў тоўстую палку ў чатыры-пяць футаў даўжынёй. Другі канец быў прымацаваны скураным рэменем да загнанага ў зямлю кала. Сабакі не маглі перагрызці рэмень каля шыі, а палкі перашкаджалі ім дастаць зубамі рэмень ля кала.
Генры ўхвальна кіўнуў галавой.
— Аднавухага толькі такім чынам і можна стрымаць, — сказаў ён. — Ен, як нажом, скуру зубамі рэжа, і амаль з такой жа быстрынёй. А так да раніцы ўсе цэлыя будуць.
— Ну яшчэ б! — сказаў Біл. — Калі хоць адзін прападзе, я заўтра ад кавы адмоўлюся.
— А яны ж ведаюць, што ў нас няма чым іх пастрашыць, — заўважыў Генры, кладучыся спаць і паказваючы на мігатлівае
кола, якое ачапіла стаянку. — Пальнуць бы ў іх разок-другі — хутка б пашану да нас адчулі. 3 кожнай ноччу ўсё бліжэй і бліжэй падбіраюцца. Адвядзі вочы ад агню, угледзься вунь у той бок. Ну? Бачыў вунь таго?
Абодва пачалі з цікавасцю сачыць за няяснымі сілуэтамі, якія рухаліся ззаду агню. Пільна ўглядаючыся ў тое месца, дзе ў цемнаце блішчэла пара вачэй, можна было разгледзець, хоць і не адразу, абрысы жывёл. Часамі ўдавалася нават заўважаць, як жывёлы пераходзяць з месца на месца.
Валтузня сярод сабак прыцягнула ўвагу Біла і Генры. Нецярпліва скавычачы, Аднавухі то ірваўся з прывязі ў цемнату, то адступаў назад, з азвярэннем грызучы палку.
— Глядзі, Біл! — прашаптаў Генры.
У кола, асветленае агнём, ціхенька, шмыгнуў звер, падобны да сабакі. Ен падыходзіў пужліва і ў той жа час нахабна, звярнуўшы ўсю ўвагу на сабак, але не выпускаючы з-пад увагі і людзей.
Аднавухі кінуўся да прышэльца, наколькі дазваляла палка, і нецярпліва заскавытаў.
— Гэты дурань, здаецца, ніколькі не баіцца, — ціха сказаў Біл.
— Ваўчыца, — шапнуў Генры. — Цяпер я разумею, што здарылася з Фэці і з Фрогам. Зграя выпускае яе, як прынаду. Яна прываблівае сабак, а астатнія накідаюцца і пажыраюць іх.
У агні нешта затрашчала. Палена адкацілася ўбок з моцным сіпеннем. Спалоханы звер адным прыжком знік у цемры.
— Ведаеш, што я думаю, Генры? — сказаў Біл.
— Што?
— Гэта — той самы звер, якога я агрэў палкай.
— Тут і думаць няма чаго, — адказаў Генры.
— Я вось што хачу сказаць, — казаў далей Біл, — відаць, што ён прызвычаіўся да агню, і гэта мне здаецца падазроным.
— Ён ведае больш, чым належыць ведаць паважаючаму сябе ваўку, — згадзіўся Генры. — Воўк, які з’яўляецца да харчавання сабак, — бывалы звер.
— У старога Вілэна быў калісьці сабака, які пайшоў разам з ваўкамі, — разважаў уголас Біл. — Добра гэта памятаю. Я яшчэ падстрэліў яго ў зграі ваўкоў на ласінай пашы ля Літл-Стыка. Стары Вілэн плакаў, як дзіця. Гаварыў, што цэлыя тры гады яго не бачыў. Ён усё з ваўкамі бегаў.
— Я думаю, што правільна разважаеш, — гэтаму не адзін раз даводзілася есці рыбу з рук чалавека.
— Калі мне толькі ўдасца, я яго заб’ю, няхай сабе ён будзе воўк ці не воўк! Нам больш нельга сабак губляць.
— Ды ў цябе ж толькі тры патроны, — запярэчыў Генры.
— А я буду цэліцца без промаху, — адказаў Біл.
Раніцай Генры зноў расклаў агонь і заняўся гатаваннем снедання пад храпенне таварыша.
— Ужо вельмі ты добра спаў, — сказаў Генры, падымаючы Біла снедаць. — Будзіць цябе не хацелася.
He прачнуўшыся яшчэ як трэба, Біл пачаў есці. Заўважыўшы, што кубак яго пусты, ён нагнуўся за кафейнікам. Але кафейнік стаяў каля Генры.
— Слухай, Генры, — сказаў ён з мяккім дакорам, — ты нічога не забыў?
Генры ўважліва азірнуўся вакол і паківаў галавой. Біл падаў яму пусты кубак.
— Ты не атрымаеш каву, — абвясціў Генры.
— Няўжо ўся выйшла? — спалохана спытаў той.
-He.
— Баішся, што ў мяне страваванне сапсуецца?
-He.
Твар Біла пачырванеў ад гневу.
— Тады, можа быць, ты патурбуешся растлумачыць мне, у чым справа? — сказаў ён.
— Спэнкер уцёк, — адказаў Генры.
Павольна, з выглядам паўнейшай пакорлівасці Біл павярнуў галаву і, не крануўшыся з месца, пералічыў сабак.
— Як гэта здарылася? — абыякава запытаў ён.
Генры паціснуў плячыма.
— He ведаю. Мабыць, Аднавухі перагрыз яму рэмень. Сам ён, вядома, не мог гэтага зрабіць.
— Праклятае стварэнне! — павольна і сур’ёзна сказаў Біл, нічым не выказваючы кіпеўшага ў ім гневу. — У сябе рэмень перагрызці не мог, дык ён у Спэнкера перагрыз.
— Ну, для Спэнкера цяпер усе трывогі скончыліся. Ён зараз, напэўна, ужо перастрававаўся і імчыцца ў кішках дваццаці ваўкоў, — такую эпітафію прачытаў Генры гэтаму сабаку. — Выпі кавы, Біл.
Але Біл паківаў галавой.
— Ну, выпі, — настойваў Генры, падняўшы кафейнік.
Біл адсунуў свой кубак.
— Няхай я буду пракляты, калі вып’ю! Сказаў, што не буду, калі сабака прападзе, — значыць не буду.
— Вельмі добрая кава! — спакушаў яго Генры.
Але Біл паставіў на сваім і паснедаў усухамятку, запраўляючы яду нечленападзельнымі праклёнамі па адрасу Аднавухага, які выкінуў ім такую брыдкую штуку.
— Сёння ноччу я прывяжу іх усіх па аднаму, — сказаў Біл, калі яны рушылі ў дарогу.
Прайшоўшы не больш за сто ярдаў, Генры, які ішоў уперадзе, нахіліўся і падняў нейкую рэч, якая папала яму пад лыжы. Было цёмна, ён не мог разгледзець, што гэта такое, але пазнаў навобмацак. Генры шпурнуў яе назад, так што рэч гэтая, стукнуўшыся аб сані, адскочыла прама да лыж Біла.
— Можа быць, табе гэта яшчэ спатрэбіцца, — сказаў Генры.
Біл ахнуў. Усё, што засталося ад Спэнкера, — палка, якая была прывязана яму да шыі.
— Начыста з’елі, — сказаў Біл. — I рамянёў на палцы не пакінулі. Добра ж яны прагаладаліся, Генры... Хто ведае, як яшчэ скончыцца наша паездка?..
Генры задзірыста рассмяяўся.
— Хоць ваўкі ніколі за мной не ганяліся, але мне прыходзілася і горш гэтага, а ўсё ж жывы застаўся. Адной жменькі дакучлівых стварэнняў яшчэ мала, каб даканаць твайго пакорлівага слугу, дружа Біл!
— He ведаю, не ведаю, — прамармытаў той.
— Ну вось, калі будзем пад’язджаць да Мак-Гэры, тады даведаешся.
— He вельмі я на гэта спадзяюся, — настойваў на сваім Біл.
— У цябе проста дрэнны настрой, і больш нічога, — безапеляцыйна заявіў Генры. — Табе трэба хіны прыняць. Вось, дай толькі да МакТэры дабрацца, я табе дам порцыю.
Біл прабурчаў нешта, выказаўшы яго нязгоду з такім дыягназам, і змоўк.
Дзень прайшоў, як і ўсе папярэднія.
Рассвітала ў дзевяць гадзін. У дванаццаць гарызонт на поўдні паружавеў ад нябачнага ў гэтую пару года сонца і настаў пахмурны дзень, які праз тры гадзіны павінна была паглынуць ноч.
Якраз у той момант, калі сонца зрабіла слабую спробу выглянуць з-за гарызонту, Біл дастаў з саней стрэльбу і сказаў Генры:
— Ты не спыняйся, Генры. Я пайду глянуць, што там робіцца.
— Трымаўся б ты лепш каля саней, — параіў яму Генры. — У цябе жусяго тры патроны. Хто яго ведае, што можа здарыцца?..
— Ну, хто цяпер каркае? — урачыстым тонам запытаў той.
Іенры змаўчаў і пайшоў далей адзін, увесь час трывожна азіраючыся ў пустынную імглу, у якой знік Біл.
Праз гадзіну Біл дагнаў сані.
— Яны разышліся ва ўсе бакі, і досыць далёка адзін ад аднаго, — сказаў ён, — але ад нас не адстаюць, хоць палююць за здабычай. Яны ўпэўнены, што мы не ўцячом ад іх, толькі ведаюць, што прыйдзецца пацярпець крыху, і тым часам не хочуць выпускаць нічога ядомага.
— Гэта значыць, ім здаецца, што мы не ўцячом ад іх, — падкрэсліў Генры.
Але Біл пакінуў гэтыя словы без увагі.
— Я некаторых бачыў. Вельмі худыя! Напэўна, ім даўно нічога не перападала, калі не лічыць Фэці, Фрога і Спэнкера. А іх так шмат, што яны з’елі і не пачулі. Здорава схудалі. Рэбры — як пральная дошка, і жываты зусім падцягнула. Адным словам, дрэнныя іх справы. Таго і глядзі, ашалеюць, а тады трымай вуха востра!
Праз некалькі хвілін Генры, які ішоў цяпер за санямі, ціха, засцерагаючы, свіснуў.
Біл азірнуўся і спакойна спыніў сабак. За паваротам, які яны толькі што прайшлі, адкрыта па іх свежых слядах бег пушысты звер. Прынюхваючыся да слядоў, ён бег лёгкай, плаўнай рысцой. Калі людзі спыніліся, спыніўся і ён, выцягнуўшы да іх морду і ўцягваючы ўздрыгваўшымі ноздрамі пах людзей, які да яго далятаў.
— Ваўчыца, — сказаў Біл.
Сабакі ляглі на снег. Ён прайшоў міма іх да таварыша, што стаяў каля саней. Абодва пачалі разглядаць дзіўнага звера, які ўжо некалькі дзён праследаваў іх і знішчыў палову сабачай запрэжкі.
Пачакаўшы і азірнуўшыся, звер зрабіў некалькі крокаў уперад. Ён паўтараў гэты манеўр да таго часу, пакуль не падышоў да саней ярдаў на сто. Потым спыніўся каля кучкі хвоек, падняў морду і, павадзіўшы носам, пачаў уважліва сачыць за людзьмі, якія за ім назіралі У гэтым позірку было штосьці сумнае, нагадвала позірк сабакі, але без ценю сабачай адданасці. Гэта быў сум, народжаны голадам, лютым, як воўчыя клыкі, бязлітасным, як сцюжа.
Для ваўка звер быў вялікі, і, нягледзячы на яго худобу, відаць было, што ён належыць да самых буйных прадстаўнікоў сваёй пароды.
— Ростам футы ў два з паловай, — вызначыў Генры. — I ў даўжыню, напэўна, каля пяці будзе.
— He зусім звычайная масць для ваўка, — заўважыў Біл. — Я ніколі рыжых не бачыў. А гэты амаль карычневы.
Вядома, звер быў зусім не карычневай масці. Поўсць у яго была зусім як у ваўка. Пераважаў у яе шэры волас, але лёгкае чырванаватае адценне, якое то знікала, то з’яўлялася зноў, стварала падманлівае ўражанне, — поўсць здавалася то шэрай, то раптам пералівалася рыжаватай фарбай, якая цяжка падыходзіла пад звычайнае азначэнне гэтага колеру.