• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Тым чысам ваўчыца — прычына ўсіх разладаў — села з задаволеным выглядам на снезе і пачала сачыць за бітвай. Ёй гэта нават спадабалася. Надышла яе гадзіна, — а гэта здараецца рэдка, — калі поўсць устае дыбам, клык удараецца аб клык, рве, паласуе падатлівае цела, — і ўсё гэта толькі дзеля таго, каб авалодаць ёю.
    I малады воўк, які ўпершыню ў сваім жыцці сутыкнуўся з каханнем, аддаў з-за яго сваё жыццё. Абодва супернікі стаялі над яго целам. Яны глядзелі на ваўчыцу, якая сядзела на снезе і ўсміхалася ім. Але старэйшы важак быў вельмі мудры — мудры ў справах кахання не менш, чым у бітвах. Малады важак павярнуў галаву, каб залізаць рану на плячы. Загрывак яго быў звернуты прама да суперніка. Сваім адзіным вокам старэйшы ўбачыў, што яму надарыўся зручны выпадак. Кінуўшыся стралой на маладога ваўка, ён разануў яго клыкамі па шыі, пакінуўшы на ёй велізарную глыбокую рану і ўспароўшы вену. Потым ён адскочыў назад.
    Малады важак зароў але яго страшны рык зараз жа перайшоў у таргавы кашаль, зыходзячы крывёй, ён кінуўся на старэйшага важака, але жыццё ўжо пакідала яго, ногі падкошваліся, вочы засцілаў туман, удары і скачкі рабіліся ўсё слабей і слабей.
    А ваўчыца сядзела ўбаку і ўсміхалася. Відовішча бітвы выклікала ў яе нейкае невыразнае пачуццё радасці. ‘
    Калі малады воўк ляжаў на снезе, ужо не рухаючыся, Аднавокі гордым поступам накіраваўся да ваўчыцы. Урачыстасць пераможцы змешвалася ў ім з асцярожнасцю. Ен прастадушна чакаў рэзкага прыёму і таксама прастадушна здзівіўся, калі ваўчыца не ашчэрыла на яго зубоў. Упершыню за ўвесь час яго сустрэлі так ласкава. Яна абнюхалася з ім і нават пачала скакаць і гуляць, зусім як шчанё. I Аднавокі, забыўшы свой стары ўзрост і ўмудранасць вопытам, таксама ператварыўся ў шчаня, бадай, нават яшчэ болып дурнога, чым ваўчыца.
    Забыты былі і пераможаныя супернікі, і аповесць аб каханні, крывёю напісаная на снезе. Толькі аднаго разу напомнілі яны аб сабе, калі Аднавокі спыніўся на хвіліну, каб залізаць раны. I тады губы яго злосна задрыжэлі, поўсць на шыі і на плячах паднялася дыбам, кіпцюры сутаргава ўеліся ў снег, цела выгнулася, прыгатаваўшыся да скачка. Але ў наступную ж хвіліну ўсё было забыта, і ён кінуўся ўслед за ваўчыцай, якая чулліва вабіла яго ў лес.
    А затым яны пабеглі побач, як добрыя сябры, якія прыйшлі, нарэшце, да ўзаемнага пагаднення. Дні ішлі, а яны не разлучаліся адно з адным, — разам гналіся за здабычай, разам забівалі яе, разам з’ядалі. Але праз некаторы час ваўчыцай авалодала трывога. Здавалася, яна штосьці шукае і ніяк не можа знайсці. Яе вабілі да сябе зацішныя месцейкі пад зваліўшыміся дрэвамі, і яна праводзіла цэлыя гадзіны, абнюхваючы зацярушаныя снегам расколіны ў кручах і пячоры пад навіслымі берагамі ракі. Старога ваўка ўсё гэта ніколькі не цікавіла, але ён дабрадушна ішоў за ёй, а калі ў некаторых месцах пошукі ваўчыцы зацягваліся больш звычайнага, Аднавокі клаўся на снег і чакаў яе звароту.
    He затрымліваючыся доўга на адным месцы, яны прабеглі ўсю краіну і, дайшоўшы да ракі Макензі, адправіліся ўздоўж берага, час ад часу зварочваючы ў пошуках здабычы на невялікія прытокі, але нязменна варочаючыся да ракі. Часам ім пападаліся другія ваўкі, якія таксама хадзілі парамі; але ні той, ні другі бок не выказваў ні радасці пры сустрэчы, ні прыязных пачуццяў, ні жадання зноў сабрацца ў зграю. Сустракаліся ім і адзінокія ваўкі. Гэта заўсёды бывалі самцы, якія стараліся як-небудзь далучыцца да Аднавокага і яго сяброўкі. Але Аднавокі не дапускаў гэтага, і варта было толькі ваўчыцы стаць побач з ім, натапырыцца і ашчэрыць зубы, як назойлівыя ваўкі адыходзілі, адступалі і зноў пускаліся ў свой адзінокі шлях.
    Неяк аднаго разу, калі яны беглі месячнай ноччу па заціхлым лесе, Аднавокі раптам спыніўся. Ен узняў угору морду, выпраміў хвост і, раздуўшы ноздры, пачаў нюхаць паветра. Потым падняў пярэднюю лапу, як сабака на стойцы. Ен быў устрывожаны і не спыняў унюхвацца, стараючыся разгадаць вестку, якая неслася ў паветры. Ваўчыцы досыць было толькі раз пацягнуць носам, і яна пабегла далей, падбадзёрваючы свайго спадарожніка. Устрывожаны, ён усё ж пайшоў за ваўчыцай, але ўвесь час спыняўся, каб распазнаць засцярогу, якая неслася ў паветры.
    Асцярожна ступаючы, ваўчыца выйшла з-за дрэў на вялікую паляну. Некалькі хвілін яна стаяла там адна. Потым, увесь наста-
    ражыўшыся, кожным сваім валаском выдзяляючы бязмежны недавер, да яе падпоўз Аднавокі. Яны сталі побач, не спыняючы прыслухоўвацца, узірацца, нюхаць паветра.
    Да іх вушэй данесліся гукі сабачай грызні і бойкі, гартанныя крыкі мужчын, прарэзлівыя галасы жанчын, якія лаяліся, і нават тонкі жаласны плач дзіцяці. За выключэннем вялікіх, абцягнутых скурай палатак, цяжка было разгледзець што-небудзь, апрача полымя агню, якое ўвесь час засланялі чалавечыя фігуры, і дыму, які павольна паднімаўся ў спакойным паветры. Але да ноздраў ваўкоў даносіліся тысячы пахаў індзейскага пасёлка, якія гаварылі аб рэчах, зусім незразумелых Аднавокаму і знаёмых ваўчыцы да падрабязнасцей. Ваўчыцу ахапіў дзіўны непакой, і янаўвесь час прынюхвалася ўсё з большай і болыпай асалодай. Але Аднавокі ўсё яшчэ сумняваўся. Ён пусціўся было бегчы і выдаў гэтым сваю баязлівасць. Ваўчыца павярнулася, ткнула яго мордай у шыю, нібы супакойваючы, потым зноў пачала глядзець на пасёлак. У вачах яе засвяціўся сум, але гэта ўжо не быў сум, народжаны голадам. Яна дрыжэла ад жадання спусціцца туды, падыйсці бліжэй да агню, умяшацца ў сабачую тузаніну, увінацца і адскокваць ад неасцярожных крокаў людзей.
    Аднавокі нецярпліва таптаўся каля яе; ранейшы непакой вярнуўся да ваўчыцы, яна зноў адчула непераможную патрэбу знайсці тое, што так доўга шукала. Яна павярнулася і, на вялікую радасць Аднавокага, які бег крыху наперадзе яе, накіравалася ў лес, пад прыкрыццё дрэў. Бясшумна, як цені, плывучы ў асветленым месяцам лесе, яны натрапілі на след. Абодва ваўкі ўткнуліся насамі ў снег. Сляды былі зусім свежыя. Аднавокі асцярожна рухаўся наперад, а яго таварышка ішла за ім па пятах. Іх шырокія лапы з мяккімі, як аксаміт, падушкамі слізгалі па снезе. Раптам Аднавокі ўбачыў нейкую рэч, якая невыразна бялела на белай снежнай прасторы. Лёгкі слізгаючы поступ Аднавокага і раней здаваўся хуткім, але яго нельга было і параўноўваць з той хуткасцю, з якой ён імчаўся цяпер. Наперадзе яго скакала нейкая няясная белая пляма. Ваўкі беглі па вузкай прагаліне, акружанай па абодвух баках зараснікам маладых хвоек. Праз дрэвы быў відаць канец прагаліны, якая выходзіла на залітую месяцам паляну. Стары воўк наганяў мільгаючую перад ім белую плямку. Кожны яго скачок скарачаў адлегласць паміж імі. Вось яна ўжо зусім блізка. Яшчэ адзін скачок — і зубы ваўка ўчэпяцца ў яе. Але скачок гэты так і не адбыўся. Белая плямка, якая аказалася трусом,
    узнялася высока ў паветры прама над галавой Аднавокага і пачала падскокваць і гойдацца там наверсе, не датыкаючыся зямлі, як быццам танцуючы нейкі фантастычны танец.
    Палахліва фыркнуўшы, Аднавокі адскочыў назад і, прыпаўшы на снег, грозна зарыкаў на гэтую страшную і незразумелую рэч. Але ваўчыца зусім спакойна абышла яе, з хвіліну прымервалася да скачка, а потым падскочыла, каб схапіць танцуючага труса. Яна высока ўзнялася ў паветры, але не даскочыла да дзічыны і толькі ляснула зубамі. Ваўчыца падскочыла другі і трэці раз. Аднавокі, павольна выпрастаўшыся, назіраў за ваўчыцай. Нарэшце, яе промахі раззлавалі ваўка, ён сам зрабіў магутны прыжок і, ухапіўшы труса зубамі, апусціўся на зямлю разам з ім.
    Але ў тую ж хвіліну пачуўся нейкі падазроны трэск, і Аднавокі са здзіўленнем убачыў маладую хвою, якая нахілілася і была гатова вось-вось ударыць яго. Пашчэнкі ваўка разняліся, ён кінуўся ад гэтай незразумелай небяспекі назад, вышчараўшы зубы, у горле яго закляктаў рык, поўсць стала дыбам ад лютасці і страху. А стройнае дрэўца выпрасталася, і трусік зноў заскакаў высока ў паветры. Ваўчыца раззлавалася. У пакаранне, яна ўелася клыкамі ў плячо Аднавокага, а ён, спалоханы гэтым нечаканым нападам, з разлютаванасцю рвануў ваўчыцу за морду. Такі адказ у сваю чаргу з’явіўся для ваўчыцы нечаканасцю, і яна наскочыла на Аднавокага, рыкаючы ад абурэння. Аднавокі ўжо зразумеў сваю памылку і паспрабаваў уласкавіць ваўчыцу, але яна не спыняла кусаць яго; тады, пакінуўшы ўсе свае спробы да прымірэння, воўк пачаў выкручвацца ад яе ўкусаў, хаваючы галаву і падстаўляючы пад яе зубы то адно плячо, то другое.
    Тым часам трус працягваў свой танец у паветры, Ваўчыца ўселася на снег, і Аднавокі стары, баючыся цяпер сваёй таварышкі яшчэ больш, чым таяімнічай хвоі, зноў скокнуў. Схапіўшы труса і апусціўшыся з ім на зямлю, ён не зводзіў свайго адзінага вока з дрэўца. Як і раней, яно сагнулася да самай зямлі. Воўк скурчыўся, чакаючы немінучага ўдару, поўсць на ім стала дыбам, але зубы не выпускалі здабычы. Аднак, удару не было. Дрэўца так і асталося схіленым над ім. Як толькі воўк пачынаў рухацца, хвоя таксама рухалася, і ён бурчэў на яе праз сціснутыя пашчэнкі; калі ён стаяў спакойна, дрэўца таксама не варушылася, і воўк вырашыў, што так больш бяспечна. Аднак, цёплая кроў труса здавалася яму вельмі смачнай. 3 гэтага цяжкага становішча яго вывела ваўчыца. Яна адабрала ў яго труса, і пакуль хвоя пагражаюча гойдалася і калыхалася над ёй, спакойна адгрызла
    яму галаву. Хвоя зараз жа выпрасталася і болып не трывожыла іх, заняўшы належнае ёй вертыкальнае палажэнне, у якім дрэва расце ад прыроды. А ваўчыца з Аднавокім падзялілі паміж сабой здабычу, незразумелым чынам злоўленую для іх хвояй.
    Шмат траплялася ім такіх слядоў і прагалін, дзе трусы гойдаліся высока ў паветры, і воўчая пара абследавала іх усе; ваўчыца заўсёды была першай, а Аднавокі ішоў за ёй следам, назіраючы і вучачыся, як трэба абкрадваць пасткі, і гэтае веданне пазней саслужыла яму добрую службу.
    Раздзел другі
    Логава
    Цэлыя два дні блукалі ваўчыца і Аднавокі каля індзейскага пасёлка. Аднавокі непакоіўся і палохаўся, а ваўчыцу лагер нечым вабіў, і яна ніяк не хацела адыходзіць. Але аднойчы раніцай, калі ў паветры, зусім недалёка ад іх, пачуўся стрэл і куля стукнулася ў дрэва ўсяго за некалькі дзюймаў ад галавы Аднавокага, ваўкі ўжо больш не вагаліся і пусціліся ў дарогу доўгімі роўнымі скокамі, хутка павялічваючы адлегласць паміж сабой і небяспекай.