Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
сцяны, але ён падыходзіў да іншых, і ўсякі раз яго далікатны нос натыкаўся на цвёрдую перашкоду. Гэта прыносіла боль. I пасля некалькіх такіх падарожжаў ён пакінуў сцены ў спакоі. He задумваючыся, ён палічыў гэтыя знікненні бацькі за яго адметныя ўласцівасці, таксама як малако і мясная жвачка былі адметнымі ўласцівасцямі маткі.
Па сутнасці кажучы, шэры ваўчок не ўмеў думаць, прынамсі, як думаюць людзі. Мозг яго працаваў у поцемках. I ўсё ж яго вывады былі такія ж ясныя і выразныя, як вывады людзей. Ен прымаў рэчы такімі, якія яны ёсць, але ў гэтым быў свой метад адбору. Ён ніколі не турбаваў сябе пытаннем, чаму здарылася тая або іншая рэч. Дастаткова было ведаць, як гэта здарылася. I таму, уткнуўшыся некалькі разоў запар носам у заднюю сцяну, ваўчок прымірыўся з тым, што не можа знікаць у ёй. Таксама ён прымірыўся з тым фактам, што бацька можа гэта рабіць. Але жаданне разабрацца ў розніцы паміж бацькам і сабой ніколі і не ўзнікала ў ім. Логіка і фізіка не прымалі ўдзелу ў фарміраванні яго мозга.
Як і большасць жыхароў Лясной Глушы, ён рана зазнаў голад. Надышлі дні, калі не толькі мяса скончылася, але і саскі яго маткі перасталі даваць малако. Спачатку ваўчаняты вішчэлі і скуголілі, але большую частку часу праводзілі ў сне. Потым на іх напала галоднае здранцвенне. He было ўжо тузаніны і боек, ніхто з іх не раз’юшваўся, не спрабаваў рыкаць; і падарожжы да далёкай белай сцяны спыніліся зусім.
Аднавокі быў у роспачы, ён шнарыў усюды, дзе толькі было можна, і мала спаў у логаве, якое было цяпер нудным і бязрадасным. Ваўчыца таксама пакінула свой вывадак і вышла на пошукі ежы. У першыя дні пасля нараджэння ваўчанят Аднавокі некалькі разоў рабіў падарожжы да індзейскага пасёлка і абкрадваў трусіныя пасткі; але як толькі снег растаў і рэкі ўзняліся, індзейцы пайшлі далей, і гэтая крыніца ежы знікла.
Калі шэры ваўчок вярнуўся да жыцця і зноў пачаў цікавіцца далёкай белай сцяной, ён выявіў, што насельніцтва яго свету значна паменшылася. У яго засталася толькі адна сястра. Астатнія зніклі. Калі да яго вярнуліся сілы, ён вымушаны быў гуляць у адзіноцтве, таму што сястра не магла ні падняць галавы, ні крануцца. Яго маленькае цела акруглялася ад мяса, якое ён еў цяпер; але для яе ежа з’явілася надта позна. Яна ўвесь час спала, і іскра жыцця ў яе маленькім, абцягнутым скурай шкілеце мігцела ўсё слабей і слабей і, нарэшце, патухла.
Потым надышоў час, калі шэры ваўчок ужо не бачыў болып, як яго бацька з’яўляецца і знікае ў сцяне або спіць ля ўваходу ў пячору. Гэта здарылася ў канцы другой, менш лютай галадоўкі. Ваўчыца ведала, чаму Аднавокі не прыйшоў назад, але яна не магла расказаць шэраму ваўчку пра тое, што ёй давялося ўбачыць.
Адправіўшыся на пошукі здабычы уверх па леваму рукаву ручая, туды, дзе жыла рысь, яна натрапіла на след Аднавокага, пакінуты ім напярэдадні. I там, дзе сляды канчаліся, яна знайшла яго самога, вярней тое, што ад яго засталося.
Усё навокал гаварыла аб бітве, якую выйграла рысь, і накіравалася да сябе ў логава.
Перш чым адыйсці, ваўчыца адшукала гэтае логава, але, мяркуючы па ўсіх адзнаках, рысь была дома, і ваўчыца не адважылася ўвайсці туды.
Пасля гэтага ваўчыца ўнікала ў паляванне на левым рукаве ручая. Яна ведала, што ў рысі ў логаве ёсць вывадак і што сама рысь славіцца сварлівым характарам, злосцю і адважнасцю ў бойках. Паўтузіну ваўку нічога не значыць загнаць на дрэва фыркаючую, натапыраную рысь; але зусім іншая справа сустрэцца з ёй вока на вока, асабліва, калі ведаеш, што за спіной у рысі цэлы вывадак галодных дзіцянят.
Але Лясная Глуш застаецца Глушшу, і мацярынства застаецца мацярынствам, яно не спыняецца ні перад чым як у Лясной Глушы, так і па-за ёй; і немінуча павінен быў надыйсці дзень, калі дзеля свайго шэрага ваўчка ваўчыца адважыцца пайсці па левым рукаве, да логава ў скалах, насустрач раз’юшанай рысі.
Раздзел чацвёрты Сцяна свету
Ктаму часу, калі маці пачала пакідаць пячору і хадзіць на паляванне, ваўчок ужо зразумеў закон, які забараняў яму набліжацца да выхаду з логава. Закон гэты шмат разоў унушала яму маці, штурхаючы яго то носам, то лапай, ды і ў ім самім пачынаў развівацца інстынкт страху. За ўсё сваё кароткае жыццё ў пячоры ён ні разу не спаткаў нічога такога, што магло спалохаць яго. I ўсё ж ён ведаў, што такое страх. Страх перайшоў да ваўчка ад аддаленых продкаў, праз тысячу жыццяў. Гэта была спадчына, атрыманая ім непасрэдна ад Аднавокага і ваўчыцы; але і да іх у сваю чаргу праз усё пакаленне ваўкоў, якія былі да іх, перайшоў страх — спадчына Лясной Глушы.
Такім чынам, шэры ваўчок ведаў страх, хоць і не разумеў яго сутнасці. Магчыма, што ён прымірыўся з ім, як з адной з перашкод, якія ставяць жыццё, а яму прыйшлося пераканацца, што такія перашкоды існуюць. Ен зазнаў, што такое голад, і, не маючы магчымасці заспакоіць яго, наткнуўся на перашкоду. Цвёрдыя сцены пячоры, рэзкія штуршкі носам, якімі частавала яго маці, знішчальны ўдар яе лапы, незаспакоены голад выпрацавалі ў ім упэўненасць, што не ўсё на свеце дазволена, што для жыцця існуе вялікая колькасць абмежаванняў і забарон. I гэтыя абмежаванні і забароны былі законам. Пакарыцца ім — значыць унікнуць болю і застацца непашкоджаным.
Ваўчок не разважаў аб усім гэтым так, як разважаюць людзі. Ен проста падзяліў навакольны свет на тое, што выклікае боль, і на тое, што болю не выклікае. I, размежаваўшы, унікаў усяго, што выклікае боль, гэта значыць забарон і перашкод, каб карыстацца ўзнагародамі і радасцямі. Вось чаму, пакараючыся закону, які яму ўнушыла маці, пакараючыся невядомаму і безнайменнаму закону страху, ваўчок трымаўся як мага далей ад уваходу ў пячору. Уваход гэты ўсё яшчэ здаваўся яму белай сцяной святла. Калі маткі ў пячоры не было, ён большай часткай спаў, а прачынаючыся, ляжаў зусім ціха і стрымліваў журботнае вішчэнне, якое ляскатала яму горла і рвалася вонкі.
Прачнуўшыся неяк аднаго разу, ён пачуў ля белай сцяны непрывычныя гукі. Ён не ведаў, што гэта была расамаха, якая спынілася ля ўваходу і, дрыжучы ад уласнай смеласці, асцярожна прынюхвалася да пячоры. Ваўчок ведаў толькі адно: гукі былі непрывычныя, дзіўныя, а значыць, невядомыя і страшныя, — бо невядомае было адным з асноўных элементаў, з якіх складваўся страх.
Поўсць на спіне ў ваўчка стала дыбам, але ён маўчаў. Чаму ён здагадаўся, што ў адказ на гэтыя гукі трэба натапырыцца? У яго не было такога вопыту ў мінулым, і ўсё ж так праяўляўся ў ім страх, якому нельга было знайсці тлумачэння ў пражытым ім жыцці. Але страх суправаджаўся яшчэ адным інстынктыўным жаданнем — жаданнем схавацца. Ваўчанё ахапіў жах, але яно ляжала без гуку, без руху, застыўшы, акамянеўшы, ператварыўшыся ў мёртвае цела. Вярнуўшыся дамоў і пачуўшы сляды расамахі, маці яго зарыкала, кінулася ў пячору і з незвычайнай для яе пяшчотнасцю пачала лізаць і лашчыць ваўчка. I ваўчок зразумеў, што яму ўдалося ўнікнуць вялікай бяды.
Але ў ім дзейнічалі і іншыя сілы, галоўнай з якіх быў рост. Інстынкт і закон патрабавалі ад яго пакорлівасці, але рост патра-
баваў непакорлівасці. Маці і страх прымушалі яго трымацца як мага далей ад белай сцяны. Але рост ёсць жыццё, а жыццю суджана вечна імкнуцца да святла. I ніякімі перашкодамі нельга было спыніць хвалю жыцця, якая ўзнімалася ў ім, узнімалася з кожным праглынутым кавалкам мяса, з кожным глытком паветра. I нарэшце, аднойчы страх і паслухмянасць былі адкінуты ўбок напорам жыцця, і ваўчок няпэўнымі, нясмелымі крокамі накіраваўся да выхаду з пячоры.
У процілегласць другім сценам, з якімі яму прыходзілася сутыкацца, гэтая сцяна, здавалася, адступала ўсё далей і далей па меры таго, як ён набліжаўся да яе. Выпрабоўваюча высунуўшы ўперад свой маленькі далікатны нос, ён не наткнуўся ім на цвёрдую паверхню. Сама сцяна, здавалася, была такой жа празрыстай і пранікальнай, як святло. Ваўчок увайшоў у тое, што яму здавалася сцяной, і апусціўся ў яе.
Гэта збівала з панталыку: ён жа поўз праз цвёрдую масу. А святло рабілася ўсё ярчэйшым і ярчэйшым. Страх гнаў ваўчка назад, але мацнеючае жыццё прымушала ісці далей. Раптам ён апынуўся ля выхаду з пячоры. Сцяна, унутры якой, як яму здавалася, ён знаходзіўся, нечакана адышла на невымерна далёкую адлегласць. Ад яркага святла зрабілася балюча вачам. Яно асляпляла ваўчка. Прастора, якая раптам рассунулася, кружыла яму галаву. Вочы самі па сабе прывыкалі да яркага асвятлення і прыстасоўваліся да павялічанай адлегласці паміж прадметамі. Спачатку сцяна адскочыла так далёка, што згубілася з вачэй. Цяпер ён зноў разгледзеў яе, але яна адышла далёка і здавалася ўжо зусім іншай. Сцяна зрабілася стракатай, у яе ўваходзілі дрэвы, якія раслі абапал ручая, і гара, якая ўзвышалася ззаду дрэў, і неба, якое было япічэ вышэй гары.
Ваўчка апанаваў жах. Страшных і невядомых рэчаў зрабілася яшчэ болып. Ён натапырыўся ля ўваходу ў пячору і пачаў глядзець на свет, які адкрыўся перад ім. Ваўчок быў перапалоханы. Усё невядомае здавалася яму варожым. Поўсць у яго на спіне стала дыбам; ён злёгку вышчарыў зубы, спрабуючы люта, застрашальна зарыкаць. Маленькі спалоханы звярок кідаў выклік і пагражаў усяму свету.
Аднак, нічога не здарылася. Ваўчок не спыняў глядзець і ад цікаўнасці нават забыўся зарыкаць. Забыўся нават на свой спалох. На час страх саступіў месца цікаўнасці. Ваўчок пачаў адрозніваць бліжэйшыя прадметы: адкрытую частку ручая, што мігцеў на сонцы, засохшую хвою каля адкосу, сам адкос, які
прама ўзнімаўся да неба ў якіх-небудзь двух футах ад пячоры, ля ўваходу ў якую ён прымасціўся. Да гэтага часу шэры ваўчок жыў на роўнай паверхні. Яму япічэ не даводзілася паспрабаваць сінякоў ад падзенняў. Ды ён і не ведаў, што такое падзенне. Таму ён смела ступіў прама ў паветра. Заднія ногі яго затрымаліся на выступе ля ўваходу ў пячору, так што ён паваліўся галавой уніз. Зямля моцна стукнула ваўчка па носе, і ён завішчэў, і тут жа ўслед за гэтым пакаціўся кулём уніз па адкосу. Яго ахапіў панічны страх. Невядомае. нарэшце, авалодала ім. Яно не выпускала яго з лап і рыхтавалася зрабіць з ім нешта страшнае. Страх апанаваў ваўчка, і ён завішчэў, як перапалоханае шчанё. Невядомае хацела ўчыніць яму нейкі страшны боль, — ён яшчэ не мог зразумець, які, і выў і вішчэў не сціхаючы. Гэта было куды горш, чым ляжаць, заміраючы ад страху, калі невядомае толькі прамільгнула міма яго. Цяпер яно захапіла яго ў сваю ўладу. Маўчанне нічому не дапаможа. Апрача таго, ваўчком апанаваўужо не страх, а жах.