Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Яны беглі нядоўга — усяго два дні. Ваўчыца ўсё больш настойліва штосьці шукала. Яна моцна абцяжэла за гэтыя дні і не магла хутка бегаць. Аднойчы, пагнаўшыся за трусом, якога ў звычайны час яна б вельмі лёгка злавіла, цяпер жа раптам кінула пагоню і прылягла на снег адпачыць. Аднавокі падышоў да яе, але не паспеў ён ціхенька дакрануцца мордай да яе шыі, як ваўчыца з такой лютасцю рванула яго зубамі, што ён паваліўся на спіну і, выкручваючыся ад яе пашчы, меў досыць смешны выгляд. Ваўчыца зрабілася яшчэ больш злоснай, чым раней, але Аднавокі быў цярплівы і клапатлівы, як ніколі.
I вось, нарэшце, ваўчыца знайшла тое, што шукала. Знайшла за некалькі міль уверх па цячэнню невялікага ручая, які летам упадаў у Макензі; цяпер. прамерзнуўшы да камяністага дна, ручай заціх, ператварыўіпыся ад вытокаў да вусця ў адну суцэльную белую масу. Ваўчыца зморанай рыссю бегла ззаду Аднавокага, які адышоў далёка наперад, і раптам заўважыла, што ў адным месцы высокі бераг навісае над ручаём. Яна звярнула ўбок і падбегла туды. Буйныя вясеннія ліўні і талыя снягі размылі вузкую шчыліну ў беразе і ўтварылі там невялікую пячору. Ваўчыца
спынілася ля ўваходу, уважліва агледзела сцяну пячоры. Затым абегла яе з абодвух бакоў, пачынаючы з асновы і да таго месца, дзе круча пераходзіла ў адхонны спад. Вярнуўшыся да пячоры, яна ўвайшла ўнутр праз вузкую адтуліну. Першыя футы тры ёй прышлося прапаўзці, потым сцены раздаліся ўшыр і ўвышыню, і ваўчыца выйшла на невялікую круглую пляцоўку, футаў шасці ў дыяметры. Галавой яна амаль дакраналася столі. Унутры было суха і ўтульна. Ваўчыца пачала ўважліва аглядаць усю пячору, а Аднавокі, які вярнуўся да гэтага часу, стаяў ля ўваходу і цярпліва назіраў за ёй. Апусціўшы галаву і амаль закранаючы носам блізка састаўленыя лапы, ваўчыца перакруцілася некалькі разоў вакол сябе, не то са змораным уздыхам, не то з бурчаннем, падагнула ногі і расцягнулася на зямлі, галавой да ўваходу. Аднавокі, натапырыўшы вушы ад цікавасці, падсмейваўся над ёй, і ваўчыцы было відаць, як кончык яго хваста дабрадушна ходзіць узад і ўперад на фоне светлай плямкі ля ўваходу ў пячору. Мяккім рухам яна на адну секунду прыціснула свае вострыя вушы да галавы, адкрыла пашчу і высунула язык, усім сваім выглядам выказваючы поўнае задавальненне і спакой.
Аднавокі быў галодны. Хоць, лежачы ля ўваходу ў пячору, ён спаў, але сон яго быў трывожны. Ён увесь час прачынаўся і, натапырыўшы вушы, прыслухоўваўся да навакольнага свету, залітым яркім красавіцкім сонцам, якое іграла на снезе. Як толькі Аднавокі пачынаў драмаць да вушэй яго далятаў ледзь улоўны шэпт нябачных ручайкоў, ён ускокваў і напружана ўслухоўваўся. Сонца вярнулася, і абуджаная Поўнач пасылала свой заклік ваўку. Усё навокал ажывала. У паветры адчувалася вясна, пад снегам зараджалася жыццё, дрэвы набрынялі сокам, пупышкі скідалі з сябе ледзяныя аковы.
Аднавокі трывожна пазіраў на сваю сяброўку, але яна не выказвала ніякага жадання падняцца з месца. Ён выглянуў з пячоры і ўбачыў чародку снегіроў, што ўзляцелі недалёка ад яго. Аднавокі прыўзняўся, але, зірнуўшы яшчэ раз на сваю сяброўку, лёг і зноў задрамаў. Да яго вуха данеслася слабае гудзенне. Скрозь дрымоту ён некалькі разоў абмахнуў лапай морду. Потым прачнуўся. Ля кончыка яго носа з гудзеннем віўся камар. Камар быў вялікі; мабыць, ён правёў усю зіму ў сухім пні, а цяпер сонца вывела яго з дранцвення. Воўк не мог працівіцца закліку навакольнага свету. Алрача таго, ён быў галодны.
Аднавокі падпоўз да сваёй сяброўкі і паспрабаваў пераканаць яе падняцца. Але яна толькі грозна зарыкала на яго. Воўк выра-
шыў адправіцца адзін і, выйшаўшы на яркае сонечнае святло, убачыў, што снег пад нагамі правальваецца і падарожжа будзе справай нялёгкай. Ён пабег уверх па замёрзлым ручаі, дзе снег, у ценю дрэў, быў усё яшчэ цвёрды і чысты. Праблукаўшы гадзін восем, Аднавокі вярнуўся, калі ўжо сцямнела, яшчэ болып галодным. Ён не раз бачыў дзічыну, але не мог злавіць яе. Трусы ўсё лёгка скакалі па таламу насту, а ён правальваўся і боўтаўся ў снезе.
Нейкае няяснае падазрэнне прымусіла яго спыніцца ля ўваходу ў пячору. Адтуль даляталі слабыя, чужыя яму гукі. Яны не былі падобныя на голас ваўчыцы, але разам з тым у іх чулася нешта знаёмае. Ён асцярожна папоўз у пячору і яго засцерагаючым рыкам сустрэла ваўчыца. Яе рыканне не збянтэжыла Аднавокага, але прымусіла ўсё ж трымацца воддаль; яго цікавілі другія гукі — слабое, прыглушанае павіскванне і плач. Ваўчыца зноў сярдзіта забурчала на яго; ён скруціўся клубком ля ўваходу ў пячору і заснуў. Калі настала раніца і ў логава пранікла цьмянае святло, воўк зноў пачаў шукаць крыніцу гэтых невыразна знаёмых гукаў. У засцерагаючым рыканні ваўчыцы з’явіліся новыя ноткі. У ім гучэла рэўнасць, і гэта прымушала ваўка трымацца на досыць вялікай адлегласці. I ўсё ж яму ўдалося разгледзець, што паміж нагамі ваўчыцы, прытуліўшыся да яе жывата, варуіяацца пяць маленькіх жывых клубочкаў; слабыя, бездапаможныя, яны ціха вішчэлі і не расплюшчвалі вачэй на святло. Воўк быў здзіўлены. Гэта здаралася не ў першы раз у яго доўгім і шчаслівым жыцці, здаралася часта, і ўсё ж кожны раз ён нанава здзіўляўся. Яго сяброўка глядзела на яго з трывогай. Час ад часу яна ціха бурчала, а калі воўк, як ёй здавалася, падыходзіў надта блізка, то бурчанне яе пераходзіла ў пагрозу. Яе вопыт нічога ёй аб гэтым не гаварыў, але інстынкт, які замяняў усім маткам-ваўчыцам вопыт, невыразна падказваў ёй, што бацькі паядаюць сваё бездапаможнае патомсгва. Гэты інстынкт выражаўся ў страху, які прымушаў яе гнаць Аднавокага ад вытвараных ім ваўчанят.
Між іншым, ніякай небяспекі і не было. Стары воўк у сваю чаргу адчуў загад інстынкта, які перайшоў да яго ад бацькоў. He задумваючыся над ім, не стараючыся даць яму якое-небудзь тлумачэнне, ён адчуваў яго ўсёй сваёй істотай і, паслухаўшы голасу інстынкта, папросту павярнуўся спінай да свайго нованароджанага сямейства і адправіўся на пошукі ежы.
За пяць-шэсць міль ад логава ручай разгаліноўваўся, і абодва яго рукавы пад прамым вуглом паварочвалі да гор. Воўк пайшоў уздоўж левага рукава і натрапіў на след. Абнюхаўшы след і пераканаўшыся, што сляды зусім свежыя, ён прытуліўся да зямлі
і зірнуў у тым кірунку. куды яны вялі. Потым ён асцярожна павярнуўся і пабег уздоўж правага рукава. Сляды былі значна большыя, чым яго ўласныя, і ён ведаў, што там, куды яны прывядуць, надзея на здабычу малая.
Прабегшы з паўмілі ўздоўж правага рукава, ён злавіў сваім чуллівым вухам, як нечыя зубы грызуць дрэвы. Падкраўшыся бліжэй, ён убачыў, што гэта быў дзікабраз, які тачыў зубы аб кару, стаўшы перад дрэвам на заднія лапы. Аднавокі асцярожна падкраўся да яго, не спадзяючыся, між іншым, на ўдачу. Ён ведаў гэтага звера, хоць так далёка на поўначы дзікабразы яму не трапляліся, і за ўсё сваё жыццё ён ні разу не пакаштаваў іх мяса. Але вопыт навучыў ваўка, што бывае ў жыцці шчасце або ўдача, і ён прадаўжаў падбірацца да дзікабраза. Цяжка ўгадаць, чым скончыцца гэтая сустрэча, бо зыход барацьбы ніколі нельга ведаць загадзя.
Дзікабраз скруціўся клубком, яго доўгія вострыя іголкі тырчэлі ва ўсе бакі, і нападзенне было цяпер немагчымым. У маладосці Аднавокі ткнуўся аднойчы ў такі ж самы безжыццёвы са знешняга выгляду клубок іголак і нечакана атрымаў удар хвастом па носе. Адна іголка так і асталася тырчэць у яго ў мордзе, прыносячы пякучы боль, і вышла з раны толькі праз некалькі тыдняў. Таму ён лёг, уладзіўшыся болып зручна на адлегласці цэлага фута ад хваста дзікабраза. Замёршы ў такім стане, ён прыгатаваўся чакаць. Хто ведае? Усё можа здарыцца. Раптам дзікабраз раскруціцца. Раптам выпадзе магчымасць спрытным ударам лапы распароць далікатнае, нічым не ахаванае бруха.
Але праз паўгадзіны воўк падняўся, злосна зарыкаў на нерухомы клубок і пабег далей. Вельмі часта даводзілася яму ў мінулым пільнаваць дзікабразаў без усякага выніку, каб зараз траціць на гэта час. I ён пабег далей па праваму рукаву ручая. Дзень заканчваўся, а яго пошукі ўсё яшчэ не мелі поспеху.
Абуджаны інстынкт бацькоўства кіраваў воўкам. Ежу трэба знайсці ў што б там не было. У поўдзень Аднавокі наткнуўся на белую курапатку. Ен выбег з зарасніку хмызняка і апынуўся нос у нос з дурной птушкай. Яна сядзела на пні, на адлегласці якоганебудзь фута ад яго морды. Яны ўбачылі адзін аднаго адначасова. Птушка спалохана ўзмахнула крыллямі, але воўк ударыў яе лапай, зваліў на зямлю, кінуўся і схапіў курапатку зубамі якраз у той момант, калі яна пачала кідацца па снезе, спрабуючы ўзляцець у паветра. Як толькі зубы ваўка ўеліся ў далікатнае мяса, ламаючы крохкія косці, ён пачаў было есці птушку. Потым раптам успомніў нешта, і пусціўся бегчы да пячоры, несучы курапатку ў зубах.
Прабегшы яшчэ з мілю сваім бясшумным поступам, слізгаючы, нібы цень, уважліва прыглядаючыся да кожнага новага павароту дарогі, ён зноў наткнуўся на адбітак тых вялікіх лап, сляды якіх ён яшчэ ўбачыў досвіткам. Сляды ішлі па яго дарозе, і ён прыгатаваўся ў любую хвіліну сустрэць уладальніка гэтых лап.
Аднавокі асцярожна высунуў галаву з-за скалы ў тым месцы, дзе ручай крута паварочваў убок, і яго пільныя вочы заўважылі нешта такое, што прымусіла яго зараз жа прылегчы на зямлю. Гэта быў той звер, якому належалі вялікія сляды, — вялікая самка рысь. Яна ляжала перад дзікабразам, які скруціўся ў шчыльны клубок, у той жа позе, у якой не так даўно ляжаў перад ім і воўк.
Калі раней ваўка можна было параўнаць з плывучым ценем, то цяпер гэта была здань таго ценю, якая асцярожна агінала маўклівую нерухомую пару з падветранага боку. Ен лёг на снег, паклаўшы курапатку побач з сабой, і праз іглы нізкарослай хвоі пачаў уважліва сачыць за ігрой жыцця, якая разгортвалася ў яго на вачах, — за прытоенай рыссю і прытоеным дзікабразам, — за абодвума звярамі, поўнымі жыцця. I ўся асаблівасць гэтай ігры заключалася для аднаго боку ў тым, каб з’есці другога, а для таго — каб не быць з’едзеным.
I стары воўк, Аднавокі, схаваўшыся за дрэвамі, таксама прымаў удзел у гэтай ігры, спадзеючыся, што выпадак дапаможа і ён атрымае ежу, неабходную яму, каб жыць.
Мінула паўгадзіны, мінула гадзіна; усё заставалася па-ранейшаму. Клубок іголак захоўваў поўную нерухомасць, і яго лёгка можна было палічыць за камень; рысь ператварылася ў статую з мармуру; а Аднавокі — той здаваўся мёртвым. Аднак, усе трое жылі такім напружаным жыццём, напружаным амаль да адчування фізічнага болю, што наўрад ці калі-небудзь даводзілася ім адчуваць у сабе столькі жыцця, як зараз, калі целы іх здаваліся скамянелымі.