Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
ЕІраз некаторы час Белы Клык пачуў набліжэнне нейкіх дзіўных гукаў. Ен хутка здагадаўся, што гукі гэтыя далятаюць ад людзей. Праз некалькі хвілін на сцежку чарадой выйшла астатняя частка племені, якое перавандроўвала на другое месца. Іх
было чалавек сорак — мужчын, жанчын, дзяцей, якія згіналіся пад цяжарам лагернага скарбу. Апрача таго, з імі ішло шмат сабак; і ўсе сабакі, за выключэннем шчанят, таксама былі нагружаны рознай паклажай. Кожны сабака нёс на спіне мяшок з рэчамі, фунтаў у дваццаць — трыццаць вагой.
Белы Клык ніколі яшчэ не бачыў сабак, але адразу адчуў, што яны мала чым адрозніваюцца ад яго ўласнай пароды. Убачыўшы ваўчка і яго матку, сабакі зараз жа даказалі, якая малая гэтая розніца. Адбылася бойка. Увесь натапырыўшыся, Белы Клык рыкаў і агрызаўся на абсіупіўшыя яго з усіх бакоў разяўленыя сабачыя пашчы; сабакі збілі ваўчка з ног, але ён не перастаў кусаць і рваць іх за лапы і за жываты, адчуваючы ў той жа час, як сабачыя зубы ўядаюцца яму ў цела. Падняўся шум. Ваўчок чуў рык Кіч, якая кінулася яму на падмогу, чуў крыкі людзей, удары палак і віск сабак, якім даставаліся гэтыя ўдары.
Усё гэта заняло толькі некалькі секунд, і ваўчок зноў быў на нагах. Ён убачыў, што людзі адганяюць сабак палкамі і каменнямі і хочуць абараніць і выратаваць яго ад бязлітасных клыкоў яго сабратаў, якія ўсё ж чымсьці адрозніваліся ад воўчай пароды. I хоць ваўчок не мог ясна ўразумець такое адцягненае паняцце, як справядлівасць, тым не менш ён па-свойму адчуў справядлівасць чалавека і прызнаў у ім істоту, якая ўстанаўляе закон і сочыць за яго выкананнем. Ацаніў ён таксама і сілу, з якой людзі прымушаюць падпарадкоўвацца сваім законам. Яны не кусаліся і не біліся, як усе звяры, якіх сустракаў да гэтага часу ваўчок, a выкарыстоўвалі сілу нежывых рэчаў. Нежывыя рэчы падпарадкоўваліся іх волі. Так, каменні і палкі, кінутыя гэтымі дзіўнымі істотамі, скакалі ў паветры, як жывыя, і наносілі сабакам моцныя ўдары.
Улада гэтая здавалася ваўчку незвычайнай, незразумелай уладай, яна выходзіла за межы ўсяго звычайнага.
Але вось апошні сабака адбегся ўбок; мііусня сунялася, і Белы Клык пачаў залізваць раны, разважаючы аб першым знаёмстве з бязлітаснасцю зграі і аб сваім першым далучэнні да яе. Да гэтага часу ён думаў, што ўся яго парода складаецца з Аднавокага, маці і яго самога. Яны трое стаялі асобна. I раптам, зусім нечакана, яму прыйшлося выявіць, што ёсць яшчэ шмат іншых істот, якія належаць, мабыць, да яго пароды. I дзесьці ў глыбіні свядомасці ў ваўчка з’явілася пачуццё крыўды на сваіх сабратаў, якія хацелі разарваць яго ў бойцы. Апрача таго, ваўчок быў пакрыўджаны тым, што матку прывязалі да палкі, хоць гэта было зроблена ру-
камі вышэйшай істоты. Тут ужо пахла пасткай, няволяй. Але ні аб пастцы, ні аб няволі ваўчок нічога не ведаў. Патрэбнасць свабодна блукаць, бегаць, ляжаць, калі захочацца, перайшла да яго па спадчыне ад продкаў. Зараз рухі ваўчыцы абмяжоўваліся даўжынёй палкі, і тая ж самая палка абмяжоўвала і рухі ваўчка, таму што ён яшчэ не мог абыйсціся без маткі.
Ваўчку гэта не падабалася. I ён канчаткова застаўся незадаволены такімі парадкамі, калі людзі падняліся і рушылі ў дарогу, таму што нейкі маленечкі чалавек узяў у рукі палку, да якой была прывязана Кіч, і павёў яе за сабой, як палонніцу, а за Кіч пацягнуўся і Белы Клык, вельмі збянтэжаны і занепакоены гэтым новым здарэннем.
Яны адправіліся ўніз па рачной даліне, значна далей тых месц, куды заходзіў у сваіх вандраваннях Белы Клык, і дайшлі да самага канца яе, дзе рэчка ўпадала ў Макензі. На беразе на высокіх жэрдках стаялі пакінутыя раней пірогі, ляжалі рашоткі для сушкі рыбы, і тут індзейцы сталі лагерам. Белы Клык са здзіўленнем азіраўся вакол сябе. Магутнасць людзей расла на яго вачах з кожнай хвілінай. Ён ужо пераканаўся ў іх уладзе над раз’юшанымі сабакамі. Гэтая ўлада гаварыла аб сіле. Але яшчэ болып здзіўляла ваўчка іх улада над нежывымі прадметамі, іх здольнасць змяняць самы твар свету. Гэта здзіўляла ваўчка больш за ўсё. Ен заўважыў, што людзі ўстанаўліваюць жэрдкі для вігвамаў; але тут не было нічога цікавага, — гэта рабілі тыя ж самыя людзі, якія ўмелі кідаць на вялікую аддегласць каменні і палкі. Аднак, калі з жэрдак, абцягнутых скурай і парусінай, атрымаліся вігвамы, Белы Клык здзівіўся.
Больш за ўсё яго здзіўлялі велізарныя памеры вігвамаў. Яны раслі ўсюды, як жывыя істоты, з надзвычайнай хуткасцю. Яны займалі амаль усё поле зроку ваўчка. Ён баяўся іх. Яны злавесна маячылі ў вышыні, і калі вецер прабягаў па стаянцы, надзімаючы на вігвамах парусіну і скуру, ваўчок са страху прыпадаў да зямлі, не зводзячы з іх вачэй і рыхтуючыся кожную хвіліну адскочыць убок, як толькі яны пачнуць валіцца на яго.
Але хутка яго страх перад вігвамамі знік. Ваўчок бачыў, як жанчыны і дзеці ўваходзілі і выходзілі з іх без усякай шкоды для сябе, а сабакі часта спрабавалі прайсці туды, але людзі праганялі іх з лаянкай і шпурлялі ў іх каменнямі. Надвячоркам ваўчок пакінуў Кіч і асцярожна падпоўз да бліжэйшага вігвама. Яго падбухторвала цікаўнасць — патрэбнасць вучыцца жыць, дзейнічаць і набірацца вопыту. Апошнія некалькі дзюймаў, якія аддзялялі яго ад сцяны вігвама, поўз страшэнна доўга і асцярожна. Падзеі
гэтага дня ўжо падрыхтавалі яго да таго, што невядомае мае схільнасць з’яўляцца самым нечаканым, неймаверным чынам. Нарэшце, нос яго дакрануўся парусіны. Ваўчок чакаў... Але нічога не здарылася. Тады ён панюхаў гэтую дзіўную тканіну, насычаную пахам чалавека, потым узяў яе зубамі і злёгку пацягнуў да сябе. Нічога не здарылася, хоць парусінавая сцяна і задрыжэла. Ваўчок пацягнуў мацней. Сцяна захісталася. Ваўчку гэта вельмі спадабалася. Ен цягнуў усё мацней і мацней, пакуль уся сцяна не пачала рухацца. Тады з вігвама данёсся рэзкі вокліч індыянкі, і ваўчок кулем пабег да Кіч. Але з гэтага часу ён перастаў баяцца вігвамаў. Праз хвіліну ваўчок зноў адышоў ад маткі. Яе палка была прывязана да калочка, увагнанага ў зямлю, і ваўчыца не магла пайсці за Белым Клыком. Да ваўчка з ваяўнічым выглядам набліжаўся вялікі шчанюк, старэйшы і большы за яго. Шчанюка называлі ЛіпЛіп, як аб гэтым пазней даведаўся Белы Клык. Ён быў ужо спрактыкаваны ў баях і лічыўся сярод сваіх сабратаў забіякам.
Белы Клык прызнаў у шчанюку істоту сваёй пароды і, не чакаючы ад яго ніякіх варожых дзеянняў, прыгатаваўся прыязна прыняць яго. Але як толькі незнаёмы ашчэрыў зубы і ўвесь падабраўся для скачка, Белы Клык таксама насцярожыўся і таксама вышчарыў зубы. Натапырыўшыся і пагрозна рыкаючы, ваўчок і шчанюк пачалі кружыць адзін за адным, чакаючы далейшых дзеянняў. Гэта цягнулася некалькі хвілін, і Беламу Клыку такая гульня пачынала падабацца. Раптам Ліп-Ліп зрабіў скачок, рвануў ваўчка зубамі і адскочыў убок. Ен укусіў ваўчка якраз у тое плячо, якое пасля бойкі з рыссю ўсё яшчэ балела, глыбока, каля самай касці. Белы Клык завыў ад здзіўлення і болю, але ў наступны ж момант з лютасцю кінуўся на Ліп-Ліпа і пачаў злобна кусаць яго.
Але Ліп-Ліп нездарма пражыў сваё жыццё ў лагеры і нездарма ўдзельнічаў у столькіх бойках са шчанюкамі. Тры, чатыры, шэсць разоў запар укусіў ён навічка сваімі маленькімі вострымі зубамі, і, нарэшце, Белы Клык з віскам ганебна ўцёк пад абарону маткі. Гэта была яго першая бойка з Ліп-Ліпам, і такіх боек уперадзе было шмат, таму што яны з першай жа сустрэчы адчулі варожасць адзін да аднаго, глыбокую варожасць, якая выклікала ў іх вечныя сутычкі.
Кіч ласкава аблізвала Белага Клыка, спрабуючы ўтрымаць яго каля сябе, але цікаўнасць ваўчка была ненасытная. Праз некалькі хвілін ён зноў накіраваўся на разведку і натыкнуўся на чалавека, якога называлі Шэрым Бабром. Прысеўшы на кукішкі, Шэры Бабёр рабіў нешта з высахлым мохам і палкамі, якія былі
раскладзены перад ім на зямлі. Белы Клык падышоў бліжэй і пачаў назіраць за ім. 3 рота Шэрага Бабра вырваліся нейкія гукі, у якіх, як здалося Беламу Клыку, не было нічога варожага, і ён падышоў яшчэ бліжэй.
Жанчыны і дзеці падносілі Шэраму Бабру палкі і галінкі. Як відаць, справа была сур’ёзная. Цікаўнасць Белага Клыка так разгарэлася, што ён падышоў да Шэрага Бабра ўсутыч, забыўшы, што перад ім знаходзіцца страшная чалавечая істота. Раптам ён убачыў, што з-пад рук Шэрага Бабра над палкамі і мохам пачынае падымацца нешта дзіўнае, што нагадвала туман. Потым паміж палкамі, круцячыся і звіваючыся, узнікла штосьці жывое, падобнае па колеру да сонца ў небе. Белы Клык не падазраваў аб існаванні агню. Агонь вабіў яго да сябе, як калісь у пячоры ў дні дзяцінства яго вабіла святло. Ваўчок падпоўз яшчэ бліжэй. Ен пачуў смех Шэрага Бабра і зразумеў, што ў гэтых гуках няма нічога варожага. Затым Белы Клык дакрануўся да полымя носам і высунуў язык.
У первгую секунду ён аслупянеў. Прытаіўшыся сярод палак і моху, невядомае з лютасцю ўчапілася яму ў нос. Белы Клык адскочыў ад агню, страшэнна завішчэўшы. Пачуўшы гэты віск, Кіч з рыкам кінулася ўперад, наколькі дазваляла палка, і пачала кідацца ад раз’юшанасці, адчуваючы сябе бяссільнай дапамагчы ваўчку. Але Шэры Бабёр рагатаў, ляскаючы сябе па сцёгнах, і расказваў усяму лагеру аб тым, што здарылася, і ўсе гучна смяяліся. А Белы Клык, які ўсеўся на заднія лапы, вішчэў, вішчэў несціхаючы і здаваўся такой маленькай, вартай жалю фігуркай, якая была непрыкметнай сярод абступіўшых яго людзей.
Гэта быў самы моцны боль, які яму давялося перанесці. Жывая істота, якая ўзнікла пад рукамі Шэрага Бабра і падобная колерам на сонца, апякла яму і нос, і язык. Белы Клык скуголіў, скуголіў, не сціхаючы, і кожнае яго выццё людзі сустракалі новым выбухам смеху. Ён паспрабаваў лізнуць нос, але дотык апечанага языка да апечанага носа толькі ўзмоцніў боль, і ваўчок завыў з яшчэ болыпай роспаччу і сумам.
А потым яму зрабілася сорамна. Ен разумеў, чаму людзі смяюцца. Нам не дадзена ведаць, якім чынам некаторыя жывёлы разумеюць, што такое смех, і здагадваюцца, што мы смяёмся з іх. Тое ж самае здарылася і з Белым Клыком. Яму зрабілася сорамна, што людзі з яго смяюцца. Ен павярнуўся і ўцёк, але ўцячы яго прымусіў не боль ад апёкаў, а смех, таму што смех пранікаў глыбей і раніў мацней, чым агонь. Белы Клык кінуўся да Кіч,