• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    таму што кожны рух учыняў ёй боль. За тыдзень рысь была з’едзена, і раны ваўчыцы ўжо настолькі загаіліся, што яна магла зноў пачаць паляванне.
    Плячо ў ваўчка ўсё яшчэ балела, і ён хадзіў пакулываючы, пакуль страшная рана не загаілася. Але свет за гэты час неяк змяніўся. Ваўчок трымаўся ў ім з болыпай упэўненасцю, з пачуццём гонару, якога ён не адчуваў да бойкі з рыссю. Яго адносіны да свету былі цяпер больш суровымі: ён удзельнічаў у бойцы; ён усадзіў зубы ў цела ворага і застаўся жывым. Таму ваўчок трымаўся цяпер смела і нават задзёрыста, чаго раней у ім не было. Ён ужо не баяўся дробных звяркоў і амаль перастаў палохацца, хоць невядомае не пераставала прыгнятаць яго.
    Ваўчок пачаў хадзіць разам з ваўчыцай на паляванне, шмат разоў бачыў, як яна забівае дзічыну, і сам прымаў удзел у гэтым. Ваўчок няясна пачаў разумець закон з д а б ы ч ы. У жыцці існуюць дзве пароды — яго ўласная і чужая. Да першай належыць ён з маткай, да другой — усе астатнія істоты, якія маюць здольнасць рухацца. Але і яны ў сваю чаргу падзяляюцца на дзве групы. Першую складаюць тыя, каго забівае і есць яго парода, — не драпежнікі і дробныя драпежнікі. Звяры, якія ўваходзяць у другую групу, забіваюць і ядуць яго пароду або яго парода забівае і есць іх. I з гэтага падраздзялення склаўся закон. Мэта жыцця — здабыча. Сутнасць жыцця — здабыча. Жыццё жывіцца жыццём. Усё жывое ў свеце ваўчка падзяляецца на тых, хто есць, і тых, каго ядуць. I закон гэты гаварыў: еш, або цябе з’ядуць. Ваўчок не мог ясна і выразна сфармуляваць закон і не спрабаваў вывесці з яго ніякай маралі. Ен нават не думаў аб гэтым, а проста жыў згодна з гэтым законам.
    Дзеянне закона ваўчок бачыў усюды. Ён з’еў птушанят курапаткі. Ястраб з’еў іх матку і хацеў з’есці самога ваўчка. Пазней, калі ваўчок падрос, яму захацелася з’есці ястраба. Ён з’еў маленькую рысь. Маці яе з’ела б ваўчка, калі б сама не была забіта і з’едзена. Так яно і ішло. Усё жывое вакол ваўчка жыло згодна з гэтым законам, малюсенькай частачкай якога з’яўляўся і ён сам. Ён быў драпежнікам, ён жывіўся толькі мясам, жывым мясам, якое ўцякала ад яго, узлятала ў паветра, лазіла па дрэвах, хавалася ў зямлю або ішло да яго насустрач і пачынала бойку, а часам і прымушала яго ўцякаць.
    Ваўчок не ўмеў мысліць, як чалавек, і не меў здольнасці да сувязей. Паставіўшы сабе якую-небудзь адну мэту, ён толькі аб ёй і думаў, толькі яе адной і дамагаўся. Апрача закона мяса ў жыцці
    ваўчка было мноства іншых, менш важных законаў, якія ён павінен быў вывучыць і, вывучыўшы, пакарацца ім. Свет меў шмат нечаканасцей. Жыццё, якое трапятала ў ваўчка, гульня яго мускулаў з’яўляліся для яго невычарпальнай крыніцай шчасця. Пагоня за мясам прымушала яго дрыжэць ад асалоды. Лютасць і бойка прыносілі з сабой адну прыемнасць. I нават у жаху і таямніцах невядомага было для яго жыццё.
    Апрача гэтага, у жыцці было шмат іншых прыемных адчуванняў. Насычанасць, лянівая дрымота на сонцы — усё гэта з’яўлялася для ваўчка ўзнагародай за яго стараннасць і працу, а стараннасць і праца самі па сабе прыносілі яму радасць. Такім чынам, ваўчок жыў у згодзе з яго варожым асяроддзем. Ён быў вельмі жыццярадасны, шчаслівы і ганарыўся сабой.
    Частка трэцяя
    Раздзел першы
    Тварцы агню	Siw&W
    аўчок наткнуўся на гэта зусім нечакана. Усё здарылася па Лл яго віне. Ён забыў пра асцярожнасць. Выйшаў з пячоры і пабег да ручая напіцца. Магчыма, што ваўчок нічога не заўважьгў яшчэ таму, што не паспеў канчаткова прачнуцца. (Уся ноч, прайшла на паляванні, і ваўчок толькі што падняўся са сну.) А можа быць, нядбайнасць яго тлумачылася і тым, што дарога да ручая была яму добра знаёмая. Ён часта бегаў па ёй, і да гэтага часу ўсё сходзіла ўдачна.
    Ваўчок апусціўся па сцежцы міма засохлай хвоі, перасек палянку і пабег паміж дрэвамі. I раптам ён адначасова ўбачыў і пачуў нешта незнаёмае. Перад ім моўчкі сядзелі на кортачках пяць жывых істот, якіх яму не даводзілася бачыць да гэтага часу. Гэта была першая сустрэча ваўчка з чалавекам. Але людзі не ўскочылі, не вышчарылі зубы, не зарыкалі пры з’яўленні ваўчка. Яны не краталіся і сядзелі на кукішках, маўклівыя і злавесныя.
    He кратаўся і ваўчок. Пакараючыся інстынкту, ён, не разважаючы, кінуўся б бегчы ад іх, але ўпершыню за ўсё жыццё ў ім раптоўна ўзнік другі, зусім процілеглы інстынкт. Ваўчка ахапіў страх. Усведамленне ўласнай слабасці і нікчэмнасці пазбавіла ваўчка здольнасці рухацца.
    Ваўчок ніколі яшчэ не бачыў чалавека, але інстынктыўна разумеў усю яго сілу. Дзесьці ў глыбіні яго свядомасці жыла ўпэўне-
    насць, што гэтая жывёла адваявала сабе першынство над усімі астатнімі жыхарамі Лясной Глушы. На чалавека зараз глядзела не адна пара вачэй, — на яго ўтаропіліся вочы ўсіх продкаў ваўчка, якія блукалі ў цемнаце вакол безлічных зімніх стаянак, прыглядваліся здалёк, з-за густых зараснікаў, да дзіўнай двуногай жывёліны — да чалавека. Ваўчок апынуўся ва ўладзе сваіх продкаў, ва ўладзе страху і павагі, народжаных векавой барацьбой і вопытам, які накоплены пакаленнямі. Гэтая спадчына прыгняла ваўка, які быў усяго толькі ваўчанём. Калі б ваўчок быў больш старэйшым, ён бы ўцёк. Але зараз ён прыпаў да зямлі, паралізаваны страхам, і амаль быў гатовы выказаць тую пакорлівасць, з якой далёкі продак ішоў да чалавека, каб пагрэцца каля агню.
    Адзін з індзейцаў устаў, падышоў да ваўчка і нахіліўся над ім. Ваўчок яшчэ ніжэй прыпаў да зямлі. Невядомае набыло нарэшце плоць і кроў, схілілася над ваўчком і працягнула да яго руку, збіраючыся схапіць яго. Поўсць ваўчка паднялася дыбам незалежна ад яго волі, губы задрыжэлі, агаліўшы маленькія клыкі. Рука, якая навісла над ім, на хвіліну затрымалася, і чалавек сказаў са смехам:
    — Вабам вабіска іп пітта. (Глядзіце, белыя клыкі!)
    Астатнія гучна рассмяяліся і гіачалі падбухторваць індзейца ўзяць ваўчка ў рукі. Рука апускалася ўсё ніжэй і ніжэй, а ў ваўчка бушавала барацьба двух інстынктаў. Адзін унушаў, што трэба пакарыцца, другі штурхаў на барацьбу. Нарэшце ваўчок пайшоў на згоду з самім з сабою. Ён паслухаўся інстынктаў — пакарыўся да таго часу, пакуль рука не дакранулася да яго, а затым вырашыў змагацца і схапіў яе зубамі. У наступны момант удар па галаве паваліў яго набок. Усякае жаданне змагацца знікла. Ваўчок ператварыўся ў паслухмянага шчанюка. Ён сеў на заднія лапы і заскуголіў. Але чалавек з укушанай рукой раззлаваўся. Ваўчок атрымаў яшчэ адзін удар па галаве і, падняўшыся на ногі, заскуголіў яшчэ галасней, чым першы раз.
    Чатыры індзейцы зарагаталі, і нават чалавек, якога ўкусіў ваўчок, далучыўся да іх рогату. Усё яшчэ рагочачы, яны абступілі ваўчка, які не спыняў выць ад болю і жаху.
    Але вось ён пачуў нешта такое, што пачулі і індзейцы. Ваўчок пазнаў гэтыя гукі і, у апошні раз працягла завыўшы (у гэтым выцці хутчэй гучэла радасць, чым гора), змоўк і прыгатаваўся чакаць з’яўлення маткі — сваёй адважнай, лютай маткі, якая ўмела біцца з праціўнікамі, умела забіваць іх і ніколі нічога не баялася. Яна набліжалася са страшэнным рыкам. Маці пачула крыкі свайго ваўчка і кінулася да яго на дапамогу.
    Яна кінулася да людзей. Устрывожаная, гатовая рынуцца ў бітву, ваўчыца ўяўляла з сябе мала прыемнае відовішча, але ваўчка гэты ратавальны гнеў толькі ўзрадаваў.
    Ен завішчэў ад радасці і кінуўся ёй насустрач, а людзі паспешна адступілі на некалькі крокаў назад. Ваўчыца стала паміж ваўчком і людзьмі, поўсць на ёй паднялася дыбам, у горле клекатаў рык. Лютасць зусім перакрывіла ваўчыцу, скура ў яе на носе сабралася ў дробныя складкі і ўся зморшчвалася ад аглушальнага рыку.
    I раптам адзін індзеец крыкнуў:
    — Кіч!
    У выгуку яго чулася здзіўленне.
    Ваўчок адчуў, што маці натапырылася ад гэтага гуку.
    — Кіч! — зноў крыкнуў чалавек, на гэты раз рэзка і загадна.
    I тады ваўчок убачыў, як ваўчыца, яго бясстрашная маці, з віскам прыпала да зямлі, дакрануўшыся да яе пузам, і закруціла хвастом, просячы міру. Ваўчок нічога не зразумеў. Яго ахапіў жах. Ен зноў задрыжэў перад чалавекам. Інстынкт гаварыў яму праўду. I маці пацвердзіла гэта. Яна таксама выказвала пакорлівасць людзям.
    Чалавек, які сказаў «Кіч», падышоў да ваўчыцы. Ен паклаў ёй руку на галаву, і ваўчыца яшчэ ніжэй прыпала да зямлі. Яна не ўкусіла яго, ды і не збіралася гэтага рабіць. Да ваўчыцы падышлі астатнія людзі і пачалі абмацваць і гладзіць яе, але яна не пратэставала. Усе яны былі вельмі ўзрушаны, з ратоў іх вырываліся громкія гукі. У гэтых гуках не было нічога пагражаючага, ваўчок прытуліўся да маткі і вырашыў пакарыцца, але час ад часу поўсць у яго на спіне ўсё ж уставала дыбарам.
    — Што ж тут дзіўнага! — сказаў адзін індзеец. — Яе бацька быў воўк. Праўда, яе маці была сабака, але хіба брат мой не прывязваў яе вясной на цэлыя тры ночы ў лесе? Значыць, бацька Кіч быў воўк.
    — Ужо год мінуў з таго часу, як яна ўцякла, Шэры Бабёр, — сказаў другі індзеец.
    — Што ж тут дзіўнага, Язык Ласося? — адказаў Шэры Бабёр. — Тады быў голад і сабакам не хапала мяса.
    — Яна жыла з ваўкамі, — сказаў трэці індзеец.
    — Ты праўду кажаш, Тры Арлы, — адказаў Шэры Бобр, паклаўшы руку на ваўчка, — і вось табе доказ.
    Ваўчок паціху зарыкаў, адчуўшы дакрананне рукі, і рука адскочыла назад, рыхтуючыся ўдарыць яго. Тады ён схаваў клыкі і па-
    корліва прыпаў да зямлі, а рука зноў апусцілася і пачала чухаць яго за вуха і гладзіць па спіне.
    — Вось табе доказ, — казаў далей Шэры Бабёр. — Ясна, што Кіч — яго маці. Але бацька яго воўк. Таму ў ім мала сабачага і шмат воўчага. У яго белыя клыкі, і я дам яму мянушку Белы Клык. Я сказаў. Гэта мой сабака. Хіба Кіч не належала майму брату? I хіба брат мой не памёр?
    Ваўчок, які атрымаў такім чынам імя, ляжаў і слухаў.
    Людзі гаварылі яшчэ некаторы час. Затым Шэры Бабёр выняў нож з ножан, якія віселі ў яго на шыі, пайшоў у хмызняк і выразаў палку. Белы Клык назіраў за ім. Шэры Бабёр зрабіў на абодвух канцах палкі па засечцы і прывязаў да іх рамяні з сурамяці. Адзін рэмень ён абвязаў вакол шыі Кіч. Затым падвёў яе да маленькай хвоі і прывязаў другі рэмень да дрэва. Белы Клык пайшоў за маткай і лёг побач з ёй. Язык Ласося працягнуў да ваўчка руку і перакуліў яго на спіну. Кіч спалохана глядзела на іх. Белы Клык адчуў, як страх зноў ахоплівае яго. Ен не здолеў падавіць у сабе рык, але кусацца ўжо не асмельваўся. Рука з растапыранымі кручкаватымі пальцамі пачала чухаць яму жывот і перакочваць з аднаго боку на другі. Ляжаць на спіне з задзёртымі ўверх нагамі было смешна і няёмка. Апрача таго, Белы Клык адчуваў сябе такім бездапаможным, што ўся яго істота абуралася супраць такога становішча. Ен не мог абараніцца. Белы Клык ведаў, што калі гэты чалавек захоча прынесці яму боль, ён не здолее абараніцца. Хіба можна адскочыць убок, калі ўсе чатыры нагі целяпаюцца ў паветры? I ўсё ж пакорлівасць прымусіла ваўчка падавіць пачуццё страху, і ён абмяжоўваўся ціхім бурчаннем. Бурчанне вырывалася міма яго волі, але чалавек не раззлаваўся і не ўдарыў яго па галаве. I як гэта ні дзіўна, але Белы Клык адчуваў нейкую прыемнасць, калі рука гладзіла яго па поўсці ўзад і ўперад. Перавярнуўшыся на бок, ён перастаў бурчаць; a калі пальцы пачалі скрабсці і чухаць у яго за вухам, прыемнае адчуванне толькі ўзмацнілася. I калі, нарэшце, чалавек пагладзіў яго ў апошні раз і адышоў, страх пакінуў Белага Клыка. Яму яшчэ ўперадзе не адзін раз суджана было адчуць страх перад чалавекам, але пачатак прыяцельскіх адносін паміж імі быў пакладзены ў гэтыя хвіліны.