Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Але багі прывыклі, каб ім пакараліся, і разгневаны Шэры Бабёр спусціў на ваду пірогу і паплыў наўздагон за Белым Клыком. Дагнаўшы яго, ён працягнуў руку, выцягнуў ваўчка за шыварат з вады, але не адразу кінуў на дно пірогі. Адной рукой трымаючы Белага Клыка над пірогай, другой ён вельмі балюча яго адлупцаваў. Вось гэта дык была лупцоўка! Рука ў індзейца была цяжкая, удары былі разлічаны правільна і сыпаліся адзін за адным.
Пад градам гэтых удараў то з аднаго, то з друтога боку Белы Клык раскачваўся ўзад і ўперад, як маятнік, які сапсаваўся. Самыя разнастайныя адчуванні хвалявалі яго ў гэты час. Спачатку ён здзівіўся. Затым яго апанаваў страх, і Белы Клык пачаў вішчэць пры кожным удары. Але страх хутка змяніўся злосцю. Свабодалюбівая натура дала сябе адчуць, — Белы Клык вышчарыў зубы і бясстрашна зарыкаў прама ў твар разгневанаму бажаству, а яно разгневалася яшчэ болып.
Удары пасыпаліся яшчэ часцей, зрабіліся болып цяжкімі і балючымі.
Шэры Бабёр не сціхаючы наносіўудары, Белы Клык не сціхаючы рыкаў. Але гэта не магло прадаўжацца вечна. Хто-небудзь павінен быў уступіць, — і ўступіў Белы Клык. Страх зноў апанаваў яго. У першы раз у жыцці ён трапіў у сапраўдную апрацоўку да чалавека. Боль ад выпадковых удараў палкай або каменем зда-
ваўся ласкай у параўнанні з тым, што яму давялося перанесці зараз. Белы Клык здаўся і пачаў вішчэць і выць. Спачатку ён вішчэў пры кожным удары, але хутка страх яго перайшоў у жах, і віскі змяніліся несціхаючым выццём, якое не супадала з рытмам лупцавання. Нарэшце, Шэры Бабёр апусціў руку. Белы Клык не спыняў выць, павіснуўшы ў паветры, як ануча. Гаспадар, як відаць, застаўся гэтым задаволены і кінуў яго на дно пірогі. Тым часам пірогу адносіла ўніз па цячэнні. Шэры Бабёр узяўся за вясло. Белы Клык перашкаджаў яму веславаць. Індзеец са злосцю штурхануў яго нагой. У гэты момант свабодалюбівая воўчая натура зноў дала сябе адчуць у Белым Клыку, і ён уеўся зубамі ў нагу, абутую ў макасін. Папярэдняя лупцоўка была нішто ў параўнанні з той, якую яму давялося перанесці цяпер. Гнеў Шэрага Бабра быў страшны, і Белы Клык спалохаўся да паўсмерці. На гэты раз Шэры Бабёр пусціў у ход цяжкае вясло, і калі Белы Клык апынуўся на дне пірогі, на ўсім яго маленькім целе не было ні аднаго жывога месца. Шэры Бабёр япічэ раз піхнуў яго нагой, на гэты раз ужо знарок. Белы Клык не паўтарыў свайго нападу на макасін. Няволя дала яму яшчэ адзін урок. Ніколі, ні пры якіх акалічнасцях нельга кусаць бога — гаспадара і ўладара; цела бога свяшчэннае, і зубы такіх, як Белы Клык, не смеюць апаганьваць яго. Гэта лічылася, мабыць, самым страшным злачынствам, самай страшнай крыўдай, якой не было ні літасці, ні міласці.
ГІірога прычаліла да берага, але Белы Клык не зварухнуўся і ляжаў, павіскваючы і чакаючы, калі Шэры Бабёр выкажа сваю волю. Шэры Бабёр пажадаў, каб Белы Клык выйшаў з пірогі, і кінуў яго на бераг так, што той з усяго размаху выцяўся бокам аб зямлю. Белы Клык, дрыжучы ўсім целам, падняўся на ногі і завішчэў. Ліп-Ліп, які назіраў з берага за тым, што адбывалася, кінуўся, зваліў Белага Клыка з ног і ўеўся ў яго зубамі. Белы Клык быў вельмі бездапаможным, каб абараняцца ад Ліп-Ліпа, і яму б было не здабраваць, але Шэры Бабёр ударыў шчанюка нагой так, што той узляцеў высока ў паветра, а затым пляснуўся на зямлю футах у дванаццаці ад Белага Клыка. Такая была чалавечая справядлівасць, і Белы Клык, не гледзячы на свой цяжкі стан, не мог не адчуць удзячнасці да чалавека. Ен паслухмяна пацягнуўся за Шэрым Бабром праз увесь пасёлак да яго вігвама. I такім чынам Белы Клык запамятаў, піто права караць багі пакідаюць за сабой, а ніжэйпіых жывёл, падуладных ім, гэтага права пазбаўляюць.
У тую ж ноч, калі ўсё сціхла, Белы Клык успомніў матку і засумаваў. Але сумаваў ён так голасна, што разбудзіў Шэрага
Бабра, і той адлупцаваў яго. Пасля гэтага ў прысутнасці багоў ён гараваў ціхенька. Але часам Белы Клык выходзіў адзін на ўскрай лесу і гучна скуголіў і выў там, выказваючы свой сум.
У гэты перыяд ён мог бы паслухацца голасу мінулага, які клікаў яго назад да пячоры і ручая. Але памяць аб матцы стрымлівала яго на месцы. Можа яна вернецца назад у пасёлак, як варочаюцца людзі насля палявання. I Белы Клык астаўся ў няволі, чакаючы Кіч.
Паднявольнае жыццё не так ужо прыгнятала Белага Клыка. Шмат што ў ім яго цікавіла. Здарэнні навокал адбываліся адно за адным. Дзіўным учынкам, якія рабіліся багамі, не было канца, a Белы Клык заўсёды адрозніваўся цікаўнасцю. Апрача таго, ён навучыўся ладзіць з Шэрым Бабром. Паслухмянасць, строгая, безадмоўная паслухмянасць патрабавалася ад Белага Клыка; тады можна было ўнікнуць лупцоўкі і стварыць сабе зноснае жыццё.
А часам здаралася нават, што Шэры Бабёр сам кідаў Беламу Клыку кавалак мяса і, пакуль той еў, не падпускаў да яго другіх сабак. I такому кавалку не было цаны. Ен цаніўся чамусьці больш, чым дзясятак кавалкаў, атрыманых з рук жанчын. Шэры Бабёр ні разу не пагладзіў і не прылашчыў Белага Клыка. I, можа быць, цяжар яго рукі ці яго справядлівасць і магутнасць, а можа быць, усё гэта разам узятае дзейнічала на Белага Клыка, але паміж ім і яго панурым гаспадаром пачынала зараджацца ўзаемная прыхільнасць.
Нейкія здрадніцкія, ледзь адчувальныя сілы апутвалі Белага Клыка путамі няволі, і дзейнічалі яны таксама беспамылкова, як палка, камень або ўдар кулаком. Тыя ўласцівасці яго пароды, якія з даўніх часоў гналі ваўкоў да кастра чалавека, добра паддаваліся развіццю. Яны развіваліся ў Белым Клыку, і пасёлак, хоць жыццё ў ім і было поўнае горачы, рабіўся яму ўсё даражэйшы і даражэйшы. Але Белы Клык не падазраваў гэтага. Ён адчуваў толькі сум па Кіч, спадзяваўся на тое, што яна вернецца, і прагна імкнуўся да ранейшага. вольнага жыцця.
Раздзел трэці Адшчапенец
Ліп-Ліп да такой ступені атручваў жыццё Беламу Клыку, што той рабіўся больш злым і лютым, чым належала яму быць ад прыроды. Лютасць была ўласціва яго характару, але цяпер яна перайшла ўсякія межы. Ен быў вядомы сваёй злосцю нават лю-
дзям. Кожны раз, калі ў пасёлку чуліся лай, сабачае гырканне і бойка або жанчыны паднімалі крык з-за ўкрадзенага кавалка мяса, ніхто не сумняваўся, што прычынай усяго гэтага з’яўляецца Белы Клык. Людзі не стараліся разабрацца ў прычынах яго паводзін. Яны бачылі толькі вынікі, а ў выніках гэтых не было нічога добрага. Белы Клык быў пранырай, падбухторшчыкам, злодзеем і зачыншчыкам усіх боек; разлютаваныя індыянкі абзывалі Белага Клыка ваўком, гультаём, прадракалі яму дрэнны канец, а ён пільна сачыў за імі і кожную хвіліну гатоў быў ухіліцца ад удару палкай ці каменем.
Белы Клык адчуваў сябе адшчапенцам сярод жыхароў лагера. Усе малыя сабакі бралі прыклад з Ліп-Ліпа. Паміж імі і Белым Клыком была нейкая розніца. Можа быць, сабакі чулі ў ім іншую пароду і адчувалі да яго інстынктыўную варожасць, якая заўсёды ўзнікае паміж хатнім сабакам і ваўком. Як бы там ні было, але яны далучыліся да Ліп-Ліпа. I, абвясціўшы вайну, сабакі мелі дастаткова прычын, каб не спыняць яе. Усе яны пазнаёміліся з зубамі ваўчка, і, трэба аддаць справядлівасць Беламу Клыку, ён адплачваў сваім ворагам у сто разоў. Многіх сабак ён мог бы перамагчы ў бойцы адзін на адзін, але ў гэтым яму было адмоўлена. Пачатак кожнай такой бойкі з’яўляўся сігналам для ўсіх маладых сабак, — яны збягаліся з усяго пасёлка і накідаліся на Белага Клыка.
Варожасць з сабачай зграяй навучыла яго двум важным рэчам: адбівацца адразу ад усёй зграі і, маючы справу з адным праціўнікам, наносіць яму як мага болыпую колькасць ран у найкарацейшы тэрмін. Утрымацца на нагах сярод наступаючых з усіх бакоў ворагаў значыла захаваць сабе жыццё, і Белы Клык уразумеў гэтую навуку дасканальна. Ен умеў трымацца на нагах не горш за копіку. Нават дарослыя сабакі маглі колькі хочаш цясніць яго, — Белы Клык падаваўся ў бок, падскокваў, слізгаў, і ўсё ж ногі не здраджвалі яму і цвёрда стаялі на зямлі.
Перад кожнай бойкай сабакі звычайна захоўваюць пэўны рытуал — рыкаюць, ходзяць адзін перад адным, поўсць у іх устае дыбарам. Але Белы Клык навучыўся абыходзіцца без гэтага. Усякае затрыманне пагражала з’яўленнем усёй сабачай зграі. Сваю справу трэба рабіць хутка, а затым уцякаць. I Белы Клык навучыўся не паказваць сваіх намераў. Ён кідаўся на ворага без усякага папярэджання і пачынаў кусаць і рваць яго, не даючы нават падрыхтавацца да бойкі. Такім чынам ён навучыўся наносіць праціўнікам нечаканыя і цяжкія раны. Апрача таго, Белы Клык зразумеў, як важна застаць ворага знянацку. Трэба напасці
на сабаку нечакана, распароць яму плячо зубамі, парваць на шматкі вуха, перш чым ён паспее апамятацца, — і тады вораг напалову пераможаны.
Болып таго: сабаку, якога засталі знянацку, зусім лёгка было збіць з ног; у гэтую хвіліну самае паражальнае месца ў яго на шыі з’яўляецца адкрытым. Белы Клык ведаў гэтае месца. Веданне дасталося яму па спадчыне ад многіх пакаленняў ваўкоў. I, нападаючы, Белы Клык прытрымліваўся такой тактыкі: па-першае, падсцерагаў сабаку, калі ён адзін; па-другое, налятаў на яго нечакана і збіваў з ног; па-трэцяе, уядаўся яму зубамі ў горла.
Белы Клык быў яшчэ малады, і яго неакрэплыя пашчэнкі не маглі наносіць смяртэльных удараў, але ўсё ж не адзін шчанюк бегаў па пасёлку са слядамі яго зубоў на шыі. I неяк аднаго разу, злавіўшы аднаго са сваіх ворагаў на ўскраі лесу ён ухітрыўся пасля некалькіх няўдалых спроб перакусіць яму горла і выпусціў з яго дух вон. У гэты вечар у лагеры ўзнялася мітусня. Яго ўчынак заўважылі, вестка аб ім дайшла да гаспадара здохлага сабакі, жанчыны прыпомнілі Беламу Клыку ўсе ўкрадзеныя ім кавалкі мяса, і каля Шэрага Бабра сабраўся натоўп народу. Але ён рашуча закрыў уваход у вігвам, куды быў пасаджаны злачынец, і адмовіўся выдаць яго сваім аднапляменнікам.
Белага Клыка зненавідзелі і людзі, і сабакі. У гэты перыяд свайго жыцця ён не ведаў ні хвіліны спакою. Кожны сабака вышчараў на яго зубы, кожны чалавек замахваўся на яго. Суродзічы сустракалі яго рыкам, багі — праклёнамі і каменнямі. Белы Клык жыў напружаным жыццём, — кожную хвіліну гатовы напасці, адбіць напад або ўхіліцца ад нечаканага ўдару. Ен дзейнічаў імкліва і спакойна, — кідаўся на праціўніка, бліснуўшы клыкамі, і зараз жа адскокваў назад з пагражальным рыкам.