Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Белы Клык бег усю ноч, натыкаючыся ў цемнаце на перашкоды і загароды, якія запавольвалі яго бег, але не адбівалі ахвоты
рухацца далей. У сярэдзіне другога дня, пасля трыццаці гадзін безупыннага бегу, яго жалезныя мускулы пачалі слабець. Белага Клыка падтрымлівала толькі напружанне волі. Ён нічога не еў ужо на працягу сарака гадзін і зусім знясілеў ад голаду. Адбіваліся на ім і няспынныя апусканні ў ледзяную ваду. Яго поўсць была ўся ў гразі. Шырокія падушкі на лапах разбіліся ў кроў. Ен пачаў кульгаць, спачатку крыху, потым усё болып і болыш. У дадатак даўсяго, неба нахмурылася, і пайшоў снег, мокры, талы снег, які прыліпаў да лап Белага Клыка, якія раз’язджаліся, засыпаў усё навакольнае і няроўнасці глебы, робячы дарогу яшчэ больш цяжкай і больш пакутнай.
У гэтую ноч Шэры Бабёр вырашыў зрабіць прывал на далёкім беразе ракі Макензі, таму што дарога да месц палявання ішла ў тым кірунку. Але незадоўга да цемнаты Клу-Куч, жонка Шэрага Бабра, заўважыла на бліжэйшым беразе лася, які падышоў да ракі напіцца. I вось, калі б не падышоў лось да берага, калі б не збіўся Міт-Са з правільнай дарогі з-за снегу, Клу-Куч не заўважыла б лася, Шэры Бабёр не забіў бы яго меткім выстралам з ружжа, і ўсе далейшыя падзеі склаліся б зусім інакш. Шэры Бабёр не зрабіў бы прывалу на бліжэйшым беразе Макензі, a Белы Клык, прабегшы міма, або загінуў бы, або трапіў бы да сваіх дзікіх суродзічаў і застаўся б ваўком да канца дзён.
Надышла ноч. Снег паваліў яшчэ болып, і Белы Клык спатыкаўся, кульгаў і вішчаў нахаду, і натрапіў на свежы след. След быў настолькі свежы, піто Белы Клык адразу ж пазнаў яго. Заскуголіўшы ад нецярплівасці, ён павярнуў назад і кінуўся ў лес. Да вушэй яго данесліся знаёмыя гукі чалавечай стаянкі. Ён убачыў полымя агню, Клу-Куч, якая была занята гатаваннем ежы, Шэрага Бабра, які прысеў на кукішкі і жаваў кавалак сырога сала. У людзей было свежае мяса!
Белы Клык чакаў пабояў. Пры думцы аб іх ён увесь натапырыўся, і поўсць у яго на спіне стала дыбарам. Затым ён зноў рушыў уперад. Белы Клык баяўся ненавісных яму пабояў і ведаў, што іх яму не ўнікнуць. Але ён ведаў таксама, што будзе грэцца каля агню, будзе карыстацца апекай багоў, сустрэне знаёмых сабак, хоць варожых яму, але ўсё ж якія здольны задаволіць яго патрэбнасць у блізкасці да жывых істот.
Белы Клык паўзком набліжаўся да агню. Шэры Бабёр убачыў яго і перастаў жаваць сала. Белы Клык папоўз яшчэ павальней, пачуццё прыніжанасці і пакорлівасці прыгнятала яго, прымушаючы поўзаць перад чалавекам. Ён поўз прама да Шэрага Бабра,
з кожным дзюймам усё запавольваючы і запавольваючы рух, як быццам паўзці яму рабілася ўсё цяжэй. Нарэшце, Белы Клык лёг ля ног гаспадара, якому з гэтага часу ён аддаўся добраахвотна і целам і душой. Па ўласным жаданні падышоў ён да агню чалавека і прызнаў над сабой чалавечую ўладу. Белы Клык дрыжэў, чакаючы немінучага пакарання. Рука паднялася над ім. Ён увесь скруціўся, рыхтуючыся прыняць удар. Але ўдару не было. Белы Клык потайкам зірнуў угору. Шэры Бабёр разарваў сала на дзве часткі. Шэры Бабёр працягнуў яму кавалак сала! Вельмі асцярожна і нават з некаторай падазронасцю Белы Клык панюхаў яго, а затым пачаў яго есці. Шэры Бабёр загадаў даць Беламу Клыку мяса і, пакуль ён еў, не дапускаў да яго другіх сабак. Скончыўшы есці, удзячны і задаволены ваўчок лёг ля ног свайго гаспадара, гледзячы ў гарачае полымя агню, жмурачыся і пачынаючы часам драмаць. Ён ведаў, што раніца напаткае яго не ў змрочным лесе, не ў адзіноцтве, а ў пасёлку людзей, сярод багоў, якім ён аддаў усяго сябе і ад волі якіх цяпер залежаў.
Раздзел пяты
Дагавор
¥сярэдзіне снежня Шэры Бабёр адправіўся ўверх па рацэ Макензі. Міт-Са і Клу-Куч паехалі разам з ім. Сані Шэрага Бабра цяпнулі сабакі, якіх ён выменяў або ўзяў у доўг. Другія сані, меншыя, цягнула запрэжка з маладых сабак, і імі кіраваў Міт-Са. I запрэжка і сані былі больш падобныя на цацку, але МітСа быў у захапленні, — ён адчуваў, што выконвае сапраўдную мужчынскую работу. Апрача таго, ён вучыўся кіраваць сабакамі і трэніраваць іх; а шчанюкі тым часам прывыкалі да запрагання. Сані Міт-Са былі карысныя яшчэ і тым, што везлі каля двухсот фунтаўусякай паклажы і правізіі.
Беламу Клыку даводзілася і раней бачыць запрэжаных сабак, таму ён не вельмі пратэставаў, калі яго ў першы раз запрэглі ў сані. На шыю яму надзелі набіты мохам ашыйнік, прымацаваны дзвюма лямкамі да рэменя, які праходзіў на грудзях і на спіне. Да рэменя была прывязана доўгая вяроўка, якая злучала яго з санямі.
Запрэжка складалася з сямі шчанюкоў. Усім ім споўнілася па дзевяць-дзесяць месяцаў, і толькі аднаму Беламу Клыку было восем. Кожны сабака прывязваўся да саней асобнай вяроўкай. Усе вяроў-
кі былі рознай даўжыні, і розніца паміж імі вымяралася даўжынёй корпуса сабакі. Кожная вяроўка была зацягнута праз кольца на перадку саней. Сані, зробленыя з бяросты, былі без палазоў, і пярэдні канец іх быў загнуты, каб не зарывацца ў снег. Дзякуючы такой будове цяжар саміх саней і паклажы размяркоўваўся на болыпую паверхню. 3 той жа мэтай, як мага больш раўнамернага размеркавання цяжару, сабак прывязвалі да перадка саней веерам, каб ні адзін сабака не ішоў па следу другога.
У веерападобнай запрэжцы была яшчэ адна перавага. Розная даўжыня вяровак перашкаджала сабакам, якія беглі ззаду, кідацца на пярэдніх, а распачынаць бойку можна было толькі з тым суседам, які ішоў на больш кароткай вяроўцы. Але ў гэтым выпадку нападаючы станавіўся тварам да твара са сваім ворагам і апрача таго падстаўляў сябе прама пад удары бізуна паганятага. Але самая вялікая перавага гэтай запрэжкі заключалася ў тым, што, стараючыся напасці на пярэдніх сабак, заднія налягалі на пастромкі, а чым хутчэй каціліся сані, тым хутчэй бег і праследуемы сабака. Такім чынам, задні ніколі не мог дагнаць пярэдняга. Чым хутчэй бег адзін, тым хутчэй уцякаў ад яго другі, і тым хутчэй беглі ўсе астатнія сабакі. У выніку ўсяго гэтага хутчэй каціліся і сані. Вось такімі хітрымі падыходамі чалавек умацаваў сваю ўладу над жывёламі.
Міт-Са быў вельмі падобны на бацьку, ад якога ён атрымаў у спадчыну сваю мудрасць. Ен даўно ўжо заўважыў, што Ліп-Ліп даймае Белага Клыка сваімі праследаваннямі; але тады ў Ліп-Ліпа быў свой гаспадар, і Міт-Са асмельваўся пры зручным выпадку толькі кінуць у яго каменем. А цяпер Ліп-Ліп належыў МітСа, і, вырашыўшы адпомсціць яму за мінулае, Міт-Са прывязаў яго на самую доўгую вяроўку. Такім чынам, Ліп-Ліп зрабіўся важаком, што з’яўлялася як быццам вялікім гонарам; але ў сапраўднасці гонару тут было мала, таму што забіяку і верхавода ўсёй зграі, Ліп-Ліпа, ненавідзелі і праследавалі цяпер усе сабакі.
Паколькі Ліп-Ліп быў прывязаны на самую доўгую вяроўку, сабакам здавалася, што ён уцякае ад іх. Яны бачылі толькі яго пушысты хвост і заднія лапы, а гэта далёка не так страшна, як стаўшая дыбарам поўсць і зіхатлівыя клыкі. Апрача таго, відовішча бягучага сабакі выклікае ў другіх сабак упэўненасць, што ён уцякае іменна ад іх і што яго трэба ў што б то ні было дагнаць.
Як толькі сані рушылі, уся запрэжка пагналася за Ліп-Ліпам, і гэтая пагоня працягвалася ўвесь дзень. У першыя часы зняважаны Ліп-Ліп увесь час імкнуўся кінуцца на сваіх праследавальнікаў; але Міт-Са кожны раз сцябаў яго прама па галаве трыццаціфутавай пугай, якая была звіта з вяленых аленіх кішак, прымушаў яго вярнуцца на месца і бегчы далей. Ліп-Ліпа не спалохала б
уся зграя, але перад пугай ён здаваўся, і яму не заставалася нічога іншага, як нацягваць вяроўку і адносіць свае бакі ад зубоў таварышаў.
Але ў галаве індзейца таілася яшчэ адна хітрасць. Каб узмацніць варожасць усёй запрэжкі да Ліп-Ліпа, Міт-Са пачаў выдзяляць яго перад другімі сабакамі, узбуджаючы ў іх рэўнасць і нянавісць да важака. Міт-Са карміў яго мясам у прысутнасці ўсёй зграі і нікому другому мяса не даваў. Сабакі аж шалелі. Яны кідаліся вакол Ліп-Ліпа, пакуль ён еў, але блізка падыйсці не асмельваліся, таму што Міт-Са стаяў каля яго з пугай у руцэ. А калі мяса не было, Міт-Са адганяў запрэжку далей і рабіў выгляд, што корміць Ліп-Ліпа.
Белы Клык узяўся за работу ахвотна. Пакараючыся багам, ён у свой час прарабіў значна даўжэйшы шлях, чым астатнія сабакі, і значна глыбей, чым яны, уразумеў усю дарэмнасць супраціўлення волі багоў. Апрача таго, праследаванне, якое яму прыйшлося перанесці, памяншала ў яго вачах значэнне зграі і павялічвала значэнне чалавека. Ен не прывык адчуваць сябе залежным ад сваіх жа сабратаў. Ён амаль забыўся на Кіч, і вернасць багам, уладу якіх прызнаў над сабой Белы Клык, зрабілася ледзь не адзіным даступным яму пачуццём. Белы Клык старанна працаваў, слухаўся загадаў і падпарадковаўся дысцыпліне. Ен працаваў сумленна і ахвотна. Гэтую ўласцівасць, якую мелі ўсе прыручаныя ваўкі і прыручаныя сабакі, Белы Клык меў у велізарнай ступені.
Белы Клык меў зносіны і з сабакамі, але гэтыя зносіны адбываліся на глебе варожасці і нянавісці. Ен ніколі не гуляў з імі. Ен умеў біцца — і біўся, аддаючы ў сто раз за ўсе ўкусы і прыцясненні, якія яму давялося перацярпець у тыя дні, калі ЛіпЛіп бьгў важаком зграі. Цяпер Ліп-Ліпа лічылі важаком толькі тады, калі ён бег на канцы доўгай вяроўкі наперадзе сваіх таварышаў і падскокваючых па снегу саней. На стаянках Ліп-Ліп трымаўся бліжэй да Міт-Са, Шэрага Бабра і Клу-Куч, не адважваючыся адыйсці ад багоў, таму што цяпер клыкі ўсіх сабак былі накіраваны супраць яго, і ён адчуваў на сабе ўсю горач варожасці, якая прыходзілася раней на долю Белага Клыка.
Пасля падзення Ліп-Ліпа Белы Клык мог бы зрабіцца важаком зграі. Але ён быў вельмі пануры і замкнёны для гэтага. Таварышы па запрэжцы атрымлівалі ад яго або ўкусы, або поўную абыякавасць. Пры сустрэчах з ім яны збочвалі, і ні адзін, нават самы смелы сабака не адважваўся адняць у Белага Клыка яго порцыю мяса. Наадварот, яны стараліся як мага хутчэй праглынуць
сваю долю, баючыся, як бы ён не адабраў яе. Белы Клык добра засвоіў закон: прыгнятай слабага і падпарадкоўвайся дужаму. Ен паспешліва з’ядаў сваю порцыю, і тады — гора таму сабаку, які яшчэ не скончыў есці. Грозны рык, вышчараныя клыкі — і сабаку не заставалася нічога іншага, як выказваць сваё абурэнне раўнадушным позіркам, пакуль Белы Клык дакончваў яго порцыю.