Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Аднак, загрызці Белага Клыка сабакі не маглі. Ён быў надта спрытны для іх, надта грозны і разумны. Ён унікаў тых месц, дзе можна было папасціся ў бяду, і заўсёды ўхіляўся, калі зграя старалася акружыць яго кальцом. Аб тым, каб збіць Белага Клыка з ног, не мог і падумаць ні адзін сабака. Ногі яго з такой жа ўпартасцю чапляліся за зямлю, з якой сам ён чапляўся за жыццё. I таму ў той бясконцай вайне, якую Белы Клык вёў са зграяй, захаваць жыццё і ўтрымацца на нагах — былі для яго паняцці раўназначныя, і ніхто не ведаў гэтага лепш, чым сам Белы Клык.
Такім чынам, ён стаў ворагам сваёй пароды. Такім зрабіла яго жыццё. Ён абвясціў крывавую помсту ўсім сабакам і помсціў так бязлітасна, што нават Шэры Бабёр, у якім было досыць лютасці і дзікасці, не мог надзівіцца злосці Белага Клыка. «Няма другога такога сабакі!» — кляўся Шэры Бабёр, і індзейцы з чужых пасёлкаў згаджаліся з гэтым, успамінаючы, як Белы Клык распраўляўся з іх сабакамі.
Беламу Клыку было каля пяці год, калі Шэры Бабёр зноў узяў яго з сабой у доўгачасовую паездку. У пасёлках ля Скалістых Гор і ўдоўж Макензі і Порк’юпайна, аж да самага Юкона, доўга памяталі расправы Белага Клыка з сабакамі. Ён захапляўся сваёй помстай. Чужыя сабакі не чакалі ад яго нічога дрэннага. Ім не даводзілася сустракацца з праціўнікам, які нападаў бы так імкліва і нечакана. Яны не ведалі, што маюць справу з ворагам, які забівае, нібы маланка, з аднаго ўдару. Сабакі ў чужых пасёлках падыходзілі да Белага Клыка з задзёрыстым выглядам, натапырьгўшыся, а ён, не трацячы часу на цэрымоніі, кідаўся на іх з імклівасцю сталёвай спружыны, якая раскруцілася, хапаў за горла і забіваў ашаломленага праціўніка, не даўшы яму апамятацца.
Белы Клык зрабіўся спрактыкаваным байцом. Ён біўся разважліва. Ніколі не траціў сіл дарэмна, не зацягваў барацьбы. Ён налятаў і, калі здаралася прамахнуцца, зараз жа адскокваў назад. Як і ўсе ваўкі, Белы Клык унікаў таго, каб біцца ўсутыч з праціўнікам. Ён не зносіў дакрананне да свайго цела ў час бойкі. Такая блізкасць з праціўнікам хавала ў сабе небяспеку і прыводзіла яго ў шаленства. Ён хацеў быць вольным, хацеў цвёрда трымацца на нагах. Лясная Глуш не выпускала Белага Клыка са сваіх учэпістых абдымкаў і ўстанаўляла свае правы на яго. Адчужанасць ад кампаніі іншых шчанюкоў з ранняга дзяцінства толькі ўзмацніла ў ім гэтую ўласцівасць. Непасрэдная блізкасць да праціўніка хавала ў сабе нейкую пагрозу. Белы Клык падазраваў тут нешта нядобрае, і страх перад гэтым моцна засеўу яго свядомасці.
У выніку ні адзін чужы сабака не мог цягацца з ім. Белы Клык ухіляўся ад іхніх нападкаў. Ён або распраўляўся з праціўнікам або уцякаў ад яго, заўсёды заставаўся непашкоджаным. Праўда, няма правілаў без выключэння. Здаралася, што на Белага Клыка налятала адразу некалькі ворагаў, і ён не паспяваў уцячы ад іх; a часам яму здорава пападала і ад якога-небудзь аднаго сабакі. Але гэта была проста выпадковасць. Белы Клык зрабіўся такім спрытным байцом, што выходзіў цэлым амаль з усіх боек. Ен меў яшчэ адну вартасць — мог правільна разлічваць час і адаегласць. Белы Клык рабіў гэта зусім несвядома і механічна. Вочы яго працавалі беспамылкова. Увесь арганізм Белага Клыка быў складзены лепш, чым у звычайных сабак, і працаваў больш дакладна. Калі зрокавыя нервы перадавалі мозгу рухомыя прадметы, мозг Белага Клыка без усякага намагання вызначаў адлегласць і час, неабходныя для таго, каб рух быў завершаны. Такім чынам, ён мог выкруціцца, калі сабака рабіў выпад унікнуць ад яго клыкоў, у той жа самы час скарыстоўваючы кожную секунду, каб самому кінуцца на праціўніка. Белы Клык быў больш удасканаленым механізмам — як у фізічных, так і ў разумовых адносінах. Але гэта была не яго заслуга. Прырода адарыла яго болып шчодра, чым іншых, вось і ўсё.
Было лета, калі Белы Клык прыбыў у форт Юкон. У канцы зімы Шэры Бабёр перасек горны хрыбет паміж Макензі і Юконам і ўсю вясну займаўся паляваннем на заходніх адгор’ях Скалістых гор. А калі Парк’юпайн ачысціўся ад лёду, Шэры Бабёр зрабіў пірогу і спусціўся ўніз па рацэ да месца зліцця яе з Юконам, якраз пад самым Палярным Кругам. Тут стаяў форт Кампаніі, Гудзонавага заліва. У форце было шмат індзейцаў, шмат ежы, усюды панавала небывалае ажыўленне. Было лета 1898 ro­fla, і золаташукальнікі тысячамі рухаліся ўверх па Юкону, да Даўсана і Кландайка. Да мэты падарожжа заставалася яшчэ сотні міль, а між тым многія знаходзіліся ў дарозе ўжо год; менш пяці тысяч міль не зрабіў ніхто, а некаторыя прыйшлі сюды з другога канца свету.
У форце Юкон Белы Клык упершыню ўбачыў белых людзей. Побач з індзейцамі яны здаваліся яму істотамі іншай пароды, — багамі, улада якіх абапіралася на яшчэ болыпую магутнасць. Гэтая ўпэўненасць з’явілася ў Белага Клыка сама сабой: яму не трэба было напружваць свае разумовыя здольнасці, каб пераканацца ў магутнасці белых багоў. Ен адчуваў яе з незвычайнай сілай. Вігвамы, пабудаваныя індзейцамі, здаваліся яму ў дзяцінстве
выяўленнем магутнасці яго багоў, а тут Белага Клыка здзіўлялі велізарны форт і дамы, пабудаваныя з масіўных бярвенняў. Усё гэта гаварыла аб магутнасці. Белыя багі мелі моц. Улада іх пашыралася далей улады ранейшых багоў, сярод якіх самай магутнай істотай быў Шэры Бабёр. Але і Шэры Бабёр здаваўся нязначным у параўнанні з беласкурымі багамі.
Зразумела, Белы Клык толькі адчуваў усё гэта і дакладна не мог ясна ўразумець свае адчуванні. Але звяры дзейнічаюць часцей за ўсё на падставе іменна такіх адчуванняў; і кожны ўчынак Белага Клыка тлумачыўся цяпер верай у магутнасць белых багоў. Ен адносіўся да іх з вялікай асцярожнасцю. Хто ведае, якога жаху і якой новай бяды можна чакаць ад іх? Белы Клык з цікаўнасцю назіраў за багамі, але баяўся папасціся ім на вочы. Праз некалькі гадзін ён здавальняўся тым, што сноўдаўся навокал і сачыў за імі на адлегласці. Потым ён убачыў, што белыя багі не прыносяць ніякай шкоды сваім сабакам, і падышоў бліжэй.
У сваю чаргу Белы Клык узбуджаў іх цікавасць. Яго падабенства да ваўка адразу ж кідалася ў вочы, і людзі паказвалі на яго пальцамі. Гэта прымусіла Белага Клыка насцярожыцца, і калі хто-небудзь хацеў падыйсці да яго бліжэй, ён шчэрыў зубы і адбягаў убок. Нікому не ўдавалася дакрануцца да яго рукой, і добра, што не ўдавалася.
У хуткім часе Белы Клык зразумеў, што вельмі нямногія з гэтых багоў — усяго чалавек дванаццаць — пастаянна жывуць у форце. Кожныя два-тры дні да берага прычальваў параход (яшчэ адзін неабвержаны доказ усемагутнасці белых людзей) і стаяў там некалькі гадзін. Белыя багі прыязджалі і зноў ад’язджалі на параходах. Здавалася, што людзям гэтым няма ліку. У першы ж дзень ці два Белы Клык убачыў іх у такой колькасці, у якой не бачыў індзейцаў за ўсё сваё жыццё; і кожны дзень белыя людзі прыязджалі, спыняліся ў форце, зноў адпраўляліся ўверх па рацэ і знікалі з вачэй.
Але калі белыя багі былі ўсемагутныя, то сабакі іх каштавалі нямнога. Белы Клык хутка пераканаўся ў гэтым, сутыкнуўшыся з тымі сабакамі, якія сходзілі на бераг разам з людзьмі. Усе яны не былі падобныя адзін да аднаго. У адных былі кароткія, надта кароткія ногі; у другіх — доўгія, надта доўгія. Замест густой поўсці цела іх пакрывала кароткая, а ў некаторых скура была зусім гладкая. I ні адзін з гэтых сабак не ўмеў біцца.
Адчуваючы нянавісць да ўсёй сваёй пароды, Белы Клык палічыў, што трэба ўступіць у бойку і з гэтымі сабакамі. Пасля не-
калькіх сутычак ён перапоўніўся найвялікшым зневажэннем да іх. Праціўнікі былі слабыя і бездапаможныя, зараз жа пачыналі брахаць, мітусіцца і стараліся адолець Белага Клыка толькі сілай, у той час як ён браў звычкай і хітрасцю. Сабакі кідаліся на яго з віскам. Белы Клык скакаў убок. Яны гублялі яго з вачэй, і ён у тую ж хвіліну налятаў на іх, звальваў плячом з ног і пракусваў зубамі горла.
Часта ўкус гэты быў смяртэльны, і праціўнік біўся ў гразі пад нагамі індзейскіх сабак, якія толькі і чакалі момант, калі можна будзе кінуцца ўсёй зграяй і разарваць чужога сабаку на кавалкі. Белы Клык быў мудры. Ён ужо даўно ведаў што багі гневаюцца. калі хто-небудзь забівае іх сабак. Белыя багі не з’яўляліся выключэннем. Таму, зваліўшы праціўніка з ног і распаласаваўшы яму горла, ён адбягаў убок і дазваляў зграі дакончыць пачатую ім справу. Падбягалі белыя людзі і спаганялі свой гнеў на зграі, a Белы Клык выходзіў сухім з вады. Звычайна ён стаяў збоку і назіраў, як яго таварышаў б’юць каменнямі, палкамі, тапарамі і ўсім, што толькі трапляецца пад руку. Белы Клык быў вельмі мудры.
Але яго таварышы таксама сяму-таму навучыліся, і Белы Клык не адставаў ад іх. Яны зразумелі, што самая пацеха пачынаецца ў тую хвіліну, калі прычальвае параход. Пасля таго як два-тры сабакі, якія збягалі з парахода на бераг, былі разарваны, белыя людзі заганялі астатніх назад і пачыналі бязлітасна распраўляцца. Адзін белы, на вачах якога разарвалі на дробныя кавалкі яго сабаку — сетэра, выхапіў рэвальвер. Ен стрэліў шэсць разоў запар, і шэсць сабак са зграі паваліліся ў непрытомнасці, — яшчэ адна праява магутнасці, якая глыбока запала ў свядомасць Белага Клыка.
Белы Клык захапляўся ўсім гэтым. Ён не любіў сваіх сабратаў і заўсёды ўхітраўся заставацца ў такіх выпадках цэлым. На першых парах бойкі з сабакамі белых людзей былі для яго забавай. Потым ён узяўся за гэта як належыць. Іншай справы ў яго не было. Шэры Бабёр заняўся гандлем, багацеў. I Белы Клык бадзяўся па прыстані, чакаючы разам са зграяй бяспутных індзейскіх сабак прыбыцця параходаў. Як толькі параход прычальваў да берага, пачыналася пацеха. Калі белыя людзі апамятаваліся ад здзіўлення, сабачая зграя разбягалася ў розныя бакі. Пацеха канчалася да наступнага парахода.
Аднак, Белага Клыка нельга было лічыць членам сабачай зграі. Ён не змешваўся з ёй, трымаўся ў баку, ніколі не страчваў сваёй незалежнасці, і сабакі нават баяліся яго. Праўда, ён дзейнічаў з імі заадно. Ён пачынаў сваю сварку з чужымі сабакамі,
а астатнія чакалі воддаль. Але як толькі праціўнік быў звалены з ног, сабакі кідаліся і дакончвалі яго. Аднак, правільна і тое, што Белы Клык зараз жа ўцякаў, прадастаўляючы зграі атрымліваць пакаранне ад разгневаных багоў.
Для таго каб распачаць такую сварку, не трэба было шмат турбавацца. Беламу Клыку варта было толькі з’явіцца на прыстані, калі чужыя сабакі сходзілі на бераг. Гэтага было досыць, — яны кідаліся на яго. Так загадваў ім інстынкт. Сабакі чулі ў Белым Клыку Лясную Глуш, невядомасць, жах, вечную пагрозу, чулі ў ім таго самага звера, які хадзіў крадучыся ў цемры, што акружала кастры. Яны ж, знаходзячыся бліжэй да агню, выхоўвалі ў сабе другія інстынкты і пачалі баяцца Лясной Глушы, якой здрадзілі і якую пакінулі. Ад пакалення да пакалення перадаваўся сабакам гэты страх. На працяту вякоў Лясная Глуш пагражала жахам і пагібеллю. I ўвесь гэты час сабакі карысталіся правам забіваць усякую істоту, якая з’яўлялася з Лясной Глушы, і права гэтае было атрымана імі ад уладароў. Так сабакі абаранялі сябе і багоў якія дазволілі быць ім у іх асяроддзі. I таму паўднёвым сабакам, якія збягалі па трапе на бераг Юкона. досыць было ўбачыць Белага Клыка, каб адчуць непераадольнае жаданне кінуцца і разарваць яго. Сярод прыезджых сабак пападаліся і гарадскія, але інстынктыўны страх перад Лясной Глушшу захаваўся і ў іх. I калі пры яркім дзённым святле яны бачылі звера, падобнага на ваўка, то глядзелі на яго не толькі сваімі вачыма. Яны глядзелі на Белага Клыка вачыма ўсіх продкаў, і памяць, атрыманая ў спадчыну ад усіх папярэдніх пакаленняў падказвала ім, што перад імі стаіць воўк, і да яго пароды яны адчувалі даўнюю варожасць.