Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Шмат разоў Белы Клык спрабаваў збіць Чэрокі з ног, але розніца ў росце была надзвычай вялікая. Чэрокі быў вельмі прысадзісты. I на гэты раз шчасце здрадзіла Беламу Клыку. Ён выгадаў хвіліну, калі праціўнік, які не паспяваў за ім, павярнуў галаву ў процілеглы бок, пакінуўшы плячо неахаваным, і кінуўся на Чэрокі. Але яго плячо прыйшлося значна вышэй пляча праціўніка, ён не здолеў стрымацца і з усяго размаху пераляцеў праз спіну бульдога. Упершыню заўвесь час баявой кар’еры Белага Клыка людзі зрабіліся сведкамі таго, што ён не здолеў утрымацца на нагах. Стараючыся не страціць глебы пад нагамі, Белы Клык скруціўся ў паветры, як кошка, і толькі гэта перашкодзіла яму паваліцца прама на спіну. Ен грукнуўся набок і ў наступны ж момант зноў стаяў на нагах, але зубы Чэрокі ўжо ўеліся яму ў горла.
Хватка была не зусім удалая, яна прыйшлася надта нізка, бліжэй да грудзей, але Чэрокі не разнімаў пашчэнак. Белы Клык ускочыў на ногі і пачаў кідацца з боку ў бок, спрабуючы скінуць
бульдога. Пачуўшы на сабе цяжар цела Чэрокі, ён ашалеў ад лютасці. Чэрокі звязваў яго рухі, пазбаўляў свабоды дзеянняў. Усімі сваімі інстынктамі Белы Клык паўставаў супраць гэтай пасткі. Яна прыводзіла яго ў шаленства. На некалькі хвілін Белы Клык літаральна страціў разважлівасць. Ім авалодала жывёльная прагнасць жыцця. Цела рвалася да яго. Ён дзейнічаў несвядома. Розум згас, уступіўшы месца сляпому імкненню да жыцця, да руху. Рухацца, у што б там ні было рухацца, — бо жыццё выяўляецца толькі ў руху.
He спыняючыся ні на адно імгненне, Белы Клык кружыўся, скакаў, намагаючыся скінуць пяцідзесяціфунтавы груз, які павіс у яго на шыі. Бульдог не разнімаў пашчэнкі. Калі яму ўдавалася на адзін момант дакрануцца нагамі зямлі, ён спрабаваў супраціўляцца Беламу Клыку. Але ў наступную ж хвіліну Чэрокі адрываўся ад зямлі і апісваў кола у паветры, пакараючыся кожнаму руху ашалелага Белага Клыка. Чэрокі рабіў так, як загадваў яму інстынкт. Ен ведаў, што разнімаць пашчэнкі нельга, і гэтае ўсведамленне правільнасці сваіх дзеянняў прымушала яго часамі дрыжэць ад асалоды. У такія хвіліны Чэрокі нават заплюшчыў вочы і, нягледзячы на боль ад удараў, дазваляў Беламу Клыку круціць сябе то ў той, то ў другі бок. Усё гэта не ўлічвалася. Важна было адно: не разнімаць зубоў, і Чэрокі не разнімаў іх.
Белы Клык пакінуў кідацца, толькі канчаткова выбіўшыся з сіл. Ен ужо нічога не мог зрабіць, нічога не мог зразумець. Hi разу за ўсю сваю кар’еру байца яму не даводзілася пераносіць нічога падобнага. Сабакі, з якімі даводзілася біцца раней, біліся зусім інакш. 3 імі трэба было дзейнічаць так: учапіўся, рвануў зубамі, адскочыў, учапіўся, рвануў зубамі, адскочыў. Белы Клык напалову ляжаў на зямлі, цяжка дыхаючы. He разнімаючы зубоў, Чэрокі налягаў на яго ўсім целам, спрабуючы паваліць праціўніка набок. Белы Клык супраціўляўся і адчуваў, як пашчэнкі бульдога, нібы жуючы яго скуру, перасоўваюцца ўсё вышэй і вышэй. 3 кожнай хвілінай яны набліжаліся да горла. Метад бульдога заключаўся ў тым, што, не аслабляючы сваёй хваткі, ён скарыстоўваў кожны выпадак і падбіраўся ўсё бліжэй і бліжэй да мэты. Яму ўдавалася рабіць гэта, калі Белы Клык ляжаў спакойна, але калі той пачынаў рвацца, Чэрокі здавальняўся тым, што сціскаў пашчэнкі і не паслабляў хваткі.
Белы Клык мог дастаць зубамі толькі масіўны загрывак Чэрокі. Ён учапіўся яму ў шыю, каля пляча, але метад, якім карыстаўся Чэрокі, быў незнаёмы Беламу Клыку, ды і пашчэнкі яго не былі прыстасаваны да такой хваткі. На працягу некалькіх хвілін ён су-
таргава кусаў і рваў шыю Чэрокі. Потым увага яго пераключылася на перамену, якая адбылася ў палажэнні іх цел. Чэрокі перакуліў Белага Юіыка на спіну і, усё яшчэ не разнімаючы зубоў, ухітрыўся стаць над ім. Белы Клык сагнуў заднія лапы і, як кошка, пачаў ірваць кіпцюрамі свайго ворага. Чэрокі рызыкаваў застацца з распоратым пузам і выратаваўся толькі тым, што змяніў палажэнне, скокнуўшы ўбок, пад прамым вуглом ад Белага Клыка.
Вызваліцца ад яго хваткі было немагчыма. Яна скоўвала Белага Клыка. Зубы Чэрокі павольна перасоўваліся ўгору, уздоўж піыйнай артэрыі. Белага Клыка выратоўвалі ад смерці толькі шырокія складкі скуры і густая поўсць на шыі. Чэрокі забіў сабе ўсю пашчу скурай, у якой грузлі яго зубы. I ўсё ж ён скарыстоўваў найменшую магчымасць, каб захапіць яе як мага больш. Белы Клык пачаў задыхацца. 3 кожнай хвілінай дыхаць яму рабілася ўсё цяжэй і цяжэй.
Барацьба, відаць, набліжалася к канцу. Тыя, хто ставіў на Чэрокі, былі ў шаленстве ад захаплення і прапанавалі велізарныя заклады. Прыхільнікі ж Белага Клыка засумавалі і адмаўляліся аставіць дзесяць супраць аднаго і дваццаць супраць аднаго, хоць знайшоўся адзін, які не пабаяўся прыняць заклад у пяцьдзясят супраць аднаго. Гэта быў Прыгажун Сміт. Ен увайшоў у круг і, паказаўшы на Белага Клыка пальцам, пачаў пагардліва смяяцца з яго. Гэта зрабіла жаданы эфект. Белы Клык прыйшоў у шаленства ад лютай злосці. Ён сабраў апошнія сілы і ўскочыў на ногі. Але варта было яму пачаць кідацца па колу з пяцідзесяціфунтавым грузам, што павіс у яго на шыі, як ярасць уступіла ў ім месца дзікаму страху. Жывёльная прагнасць жыцця зноў авалодала Белым Клыком, і розум у ім згас, падпарадкоўваючыся жаданням цела. Бегаючы ўзад і ўперад па колу, спатыкаючыся, падаючы і зноў падымаючыся, Белы Клык спрабаваў уставаць на дыбы, падкідаў свайго Bopa­ra ў паветры, і ўсё ж усе яго намаганні вызваліць шыю ад пашчэнак бульдога, якія пагражалі смерцю, былі дарэмныя.
Нарэшце Белы Клык перакуліўся на спіну, выбіўшыся з сіл, а бульдог тым часам хутка перахапіў зубамі і, захопліваючы пашчай усё больш і болып скуры, амаль не даваў праціўніку магчымасці перавесці дух. Гром апладысментаў вітаў пераможцу, з натоўпу крычалі: «Чэрокі! Чэрокі!» Бульдог завіляў абрубкам хваста. Але апладысменты не адцягвалі яго ўвагі. Хвост і масіўныя пашчэнкі дзейнічалі незалежна адно ад аднаго. Хвост хадзіў з аднаго боку ў другі, а пашчэнкі ўсё мацней і мацней сціскалі горла Белага Клыка.
У гэтую хвіліну ўвагу гледачоў прыцягнулі староннія гукі. Пачуліся крыкі паганятых сабак і звон бомаў. За выключэннем
Прыгажуна Сміта, усе прысутныя затрывожыліся, вырашыўшы, што наляцела паліцыя. Неўзабаве на дарозе паказаліся два мужчыны, якія беглі побач з санкамі і сабакамі. Людзі гэтыя накіроўваліся не з горада, а ў горад, вярталіся, як відаць, з якойнебудзь разведачнай экспедыцыі. Убачыўшы натоўп, яны спынілі сабак і падышлі даведацца, у чым справа.
Адзін з іх быў высокі малады чалавек; гладка выбрыты твар яго пачырванеў ад хуткага руху на марозе. Другі, паганяты, быў ніжэй ростам і з вусамі.
Белы Клык зусім спыніў барацьбу. Час ад часу ён пачынаў сутаргава біцца, але ўсякае супраціўленне было дарэмнае. Бязлітасныя пашчэнкі ворага ўсё мацней і мацней сціскалі яму горла, не хапала паветра, і дыханне Белага Клыка рабілася карацейшае з кожнай хвілінай. Вена ў яго на горле была б даўно перагрызена, нават нягледзячы на густую поўсць, якая пакрывала шыю, калі б зубы бульдога з самага пачатку не прайшліся так блізка да грудзей. У Чэрокі пайшло шмат часу на тое, каб дабрацца да горла Белага Клыка, і пры гэтым ён забіў сабе ўсю пашчу тоўстымі складкамі скуры.
Тым часам звер, што прачнуўся ў Прыгажуну Сміту, выцесніўу ім апошнія рэшткі розуму. Убачыўшы, як вочы Белага Клыка ўжо зацягваюцца туманам, ён зразумеў, што бітва прайграна. Нібы сарваўшыся з ланцуга, ён кінуўся да Белага Клыка і пачаў страшэнна біць яго нагамі. Сярод натоўпу пачуліся крыкі і свіст, але гэтым справа і абмежавалася. He звяртаючы ўвагі на пратэст гледачоў, Прыгажун Сміт не спыняў біць Белага Клыка, калі ў натоўпе раптам паднялася нейкая мітусня. Малады чалавек, які толькі што прыбыў, кінуўся ўперад, бесцырымонна расштурхаў усіх направа і налева. Ен увайшоў у кола якраз у тую хвіліну, калі Прыгажун Сміт падымаў нагу для наступнага ўдару. Перанёсшы ўвесь цяжар на другую нагу, ён знаходзіўся ў стане няўстойлівай раўнавагі. У гэты момант малады чалавек з надзвычайнай сілай ударыў яго кулаком у твар. Прыгажун Сміт не ўтрымаўся на адной назе і, падскочыўшы ў паветры, паваліўся дагары на снег.
Малады чалавек павярнуўся да натоўпу.
— Палахліўцы, — закрычаў ён. — Быдла.
Ён не памятаваў сябе ад гневу, таго гневу, які апаноўвае толькі здаровага чалавека. Яго шэрыя вочы палалі сталёвым бляскам. Прыгажун Сміт падняўся на ногі і баязліва падышоў да яго. Незнаёмы не зразумеў яго намераў. He падазраючы, што мае справу са страшным палахліўцам, ён вырашыў, што той хоча
біцца. I, крыкнуўпіы: «Быдла!», — ён у другі раз паваліў яго дагары. Прыгажун Сміт вырашыў, што ляжаць на спіне болып небяспечна, і ўжо не рабіў ніякіх спроб падняцца на ногі.
— Мэт, дапамажыце мне! — крыкнуў незнаёмы паганятаму, які разам з ім выйшаў у кола.
Абодва яны нахіліліся над сабакамі. Мэт узяўся за Белага Клыка, каб адцягнуць яго ўбок, як толькі Чэрокі аслабіць сваю мёртвую хватку. Малады чалавек спрабаваў разняць пашчэнкі бульдога. Але ўсе яго намаганні былі дарэмныя. Сціскаючы яму пашчэнкі з абодвух бакоў, стараючыся рашчапінь іх рукамі, ён не пераставаў час ад часу выкрыкваць: «Быдла».
Натоўп захваляваўся, і некаторыя ўжо пачыналі пратэставаць супраць такога няпрошанага ўмяшання. Але варта было незнаёмаму на адну секунду падняць галаву і паглядзець у бок натоўпу, як пратэстуючыя галасы змаўкалі.
— Праклятае быдла, — крыкнуў ён і зноў узяўся за работу.
— Няма чаго і старацца, містэр Скот. Мы іх так ніколі не расцягнем, — сказаў Мэт.
Яны кінулі свой занятак і агледзелі сашчапіўшыхся сабак.
— Крыві шмат вышла, — сказаў Мэт, — а ўсё ж не паспеў дабрацца да горла.
— Таго і глядзі, дабярэцца, — адказаў Скот. — Вось. Бачылі? Яшчэ вышэй перахапіў.
Хваляванне маладога чалавека і страх за лёс Белага Клыка раслі з кожнай хвілінай. Ен некалькі разоў адзін за адным ударыў Чэрокі па галаве. Але гэта не дапамагло. Чэрокі завіляў абрубкам хваста ў знак таго, што вельмі добра разумее сэнс гэтых удараў, але ён усё ж выканае свой абавязак да канца і не разніме пашчэнак.
— Дапамажыце хто-небудзь! — крыкнуў Скот, звярнуўшыся да натоўпу.
Але ні адзін чалавек не крануўся з месца. Замест гэтага гледачы пачалі смяяцца з яго і засыпалі цэлым градам здзеквальных парад.