Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Прыйшоўшы ў форт, Прыгажун Сміт моцна прывязаў Белага Клыка і лёг спаць. Белы Клык прачакаў гадзіну. Затым ён узяўся
за рэмень і праз некалькі імгненняў апынуўся на волі. Белы Клык не траціў дарэмна часу. Рэмень быў перарэзаны наўскасяк, як нажом. Глянуўшы на форт, натапырыўся і зарыкаў. Потым павярнуўся і пабег да палаткі Шэрага Бабра. Ён не быў абавязаны слухацца чужога і страшнага бога. Ён аддаў усяго сябе Шэраму Бабру і лічыў, што ніхто другі, апрача Шэрага Бабра, не можа валодаць ім.
Усё тое, што было раней, паўтарылася зноў, але з некаторай розніцай. Шэры Бабёр прывязаў яго і раніцай адвёў да Прыгажуна Сміта. 3 гэтага моманту справы набылі некалькі іншы кірунак — Прыгажун Сміт адлупцаваў яго. Беламу Клыку, які на гэты раз быў моцна прывязаны, не заставалася нічога іншага, як кідацца ў бяссільнай лютасці і цярпець пакаранне. Прыгажун Сміт пусціў у ход палку і хлыст, і такіх пабояў Беламу Клыку не даводзілася пераносіць яшчэ ні разу ў жыцці. Нават тая лупцоўка, якую калісьці даўно ён зазнаў ад Шэрага Бабра, была глупствам у параўнанні з тым, што давялося перанесці цяпер.
Прыгажун Сміт захапляўся пабоямі. Ён з прагнасцю глядзеў на сваю ахвяру, і вочы яго запальваліся цьмяным агнём, калі Белы Клык выў ад болю і рыкаў у бяссільнай лютасці пасля кожнага ўдару палкай або хлыстом.
Прыгажун Сміт быў бязлітасным, як бываюць бязлітаснымі толькі палахліўцы. Пакорліва зносячы ад людзей удары і лаянку, ён спаганяў сваю злосць на слабейшых істотах. Усё жывое любіць уладу, і Прыгажун Сміт не з’яўляўся выключэннем. Ён скарыстоўваў бездапаможнасць жывёл. Але Прыгажуна Сміта нельга было вінаваціць у гэтым, ён уступіў у жыццё са знявечаным целам і з розумам звера, з такога матэрыялу ён быў створаны, і свет груба ўціскаў яго ў форму.
Белы Клык ведаў, за што яго б’юць. Калі Шэры Бабёр прывязаў яго на рэмень і перадаў прывязь у рукі Прыгажуна Сміта, Белы Клык зразумеў, што яго бог загадвае яму ісці з гэтым чалавекам. Калі Прыгажун Сміт пасадзіў яго на прывязь у форце, ён зразумеў, што той загадвае яму застацца і што ён заслужыў пакаранне. Яму даводзілася і раней бачыць, іпто сабак, якія ўцяклі ад новага гаспадара, білі, як яго зараз. Белы Клык быў мудры, але ў ім жылі сілы, перад якімі знікала і сама мудрасць. Адной з гэтых сіл была вернасць. Белы Клык не любіў Шэрага Бабра, і ўсё ж вернасць жыла ў ім насуперак волі і гневу бога. Тут ўжо нічога не зробіш. Вернасць была неад’емнай сутнасцю яго натуры. Яна з’яўлялася адметнай рысай яго пароды і адрознівала яе ад усіх іншых жывёл. Вернасць прывяла ваўка і дзікага сабаку да чалавека і дазволіла ім зрабіцца яго таварышамі.
Белага Клыка адвялі назад у форт. Але на гэты раз Прыгажун Сміт прывязаў яго да палкі. Аднак, нялёгка адмаўляцца ад свайго бажаства, не так проста далося гэта і Беламу Клыку. Ён лічыў Шэрага Бабра сваім богам і далей чапляўся за яго. Шэры Бабёр здрадзіў і адверг Белага Клыка, але гэта нічога не значыла. Нездарма ж Белы Клык аддаўся Шэраму Бабру і целам і душой. Пакараючыся бажаству, ён дзейнічаў ад шчырага сэрца, і яго сувязь з гаспадаром было не так лёгка парваць.
Ноччу, калі ўвесь форт спаў, Белы Клык пачаў грызці палку, да якой яго прывязалі. Палка была сухая, цвёрдая і так блізка знаходзілася каля шыі, што ён ледзь дастаў яе. Беламу Клыку ўдалося схапіць прывязь зубамі толькі пакутным напружаннем усіх шыйных мышц; а на тое, каб перагрызці дрэва, яму спатрэбілася некалькі гадзін работы. Наогул, сабакі не здольны на гэта і ніколі не робяць гэтага. Але Белы Клык зрабіў і досвіткам уцёк з форта, а на шыі ў яго матляўся кавалак палкі.
Белы Клык быў мудры. I калі б ён быў толькі мудры, ён не прыйшоў бы да Шэрага Бабра, які ўжо два разы здрадзіў яму. Але вернасць гнала назад, і ён вярнуўся, каб гаспадар здрадзіў яму трэці раз. Зноў Белы Клык дазволіў Шэраму Бабру надзець рэмень на шыю, і зноў за ім прыйшоў Прыгажун Сміт. I на гэты раз Беламу Клыку папала яшчэ больш, чым раней. Шэры Бабёр абыякава глядзеў, як белы чалавек арудуе хлыстом. Ён не спрабаваў абараніць сабаку. Ён ужо больш не належыў яму. Калі гэта скончылася, Белы Клык быў ледзь жывы. Слабы паўднёвы сабака не перанёс бы такіх пабояў, але Белы Клык перанёс. Яго загартавала суровая школа жыцця. Ён быў жывучы і чапляўся за жыццё. Але зараз Белы Клык ледзь дыхаў. Ён не мог нават паварушыцца, і Прыгажуну Сміту прыйшлося пачакаць з паўгадзіны, пакуль Белы Клык здолее крануцца з месца. Потым ён устаў, хістаючыся, нічога не бачачы перад сабой, і пацягнуўся за Прыгажуном Смітам у форт.
На гэты раз яго пасадзілі на ланцуг, які не паддаваўся зубам, Белы Клык стараўся вырваць скабу, убітую ў бервяно, але ўсе яго намаганні былі дарэмныя. Праз некалькі дзён дашчэнту разораны Шэры Бабёр адправіўся ў далёкі шлях па рацэ Парк’юпайн на Макензі. Белы Клык застаўся ў форце Юкон і перайшоў цалкам ва ўласнасць чалавека, які напалову ўжо страціў свой розум і ператварыўся ў звера. Але што ведае сабака аб шаленстве. Для Белага Клыка Прыгажун Сміт стаў богам, страшным, але ўсё ж сапраўдным богам. У лешпым выпадку, гэта быў шалёны бог, але
Белы Клык нічога не ведаў аб гэтым; ён ведаў толькі, што трэба падпарадкоўвацца волі гэтага чалавека і выконваць усе яго жаданні і капрызы.
Раздзел трэці
Царства нянавісці
Пад апякунствам шалёнага бога Белы Клык ператварыўся ў д’ябла. Зрабіўшы ў канцы форта загародку, Прыгажун Сміт прывязаў Белага Клыка на ланцуг і пачаў даводзіць яго да шаленства невялікімі, але пакутлівымі нападкамі. Ен вельмі хутка выявіў, што яго афяра не можа сцярпець смеху, і звычайна заканчваў свае катаванні аглушальным рогатам. Здекваючыся з Белага Клыка, бог паказваў на яго пальцам; у гэтыя хвіліны розум пакідаў сабаку і ў прыпадках ярасці ён здаваўся яшчэ больш шалёным, чым Прыгажун Сміт.
Да гэтага часу Белы Клык адчуваў лютую варожасць толькі да істот сваёй пароды. Цяпер ён зрабіўся ворагам усяго, што бачыў навокал сябе. Здзекаванні Прыгажуна Сміта давялі яго да такога азлаблення, што ён слепа і безразважна ненавідзеў усё навакольнае. Ен зненавідзеў свой ланцуг, людзей, што дзівіліся з яго праз агарожу, сабак, якія прыходзілі разам з людзьмі, на злосны рык якіх ён нічым не мог адказаць. Белы Клык ненавідзеў нават дошкі, з якіх была зроблена загарадка. Але болып за ўсё ён ненавідзеў усё ж Прыгажуна Сміта.
Абыходзячыся дрэнна з Белым Клыком, Прыгажун Сміт ставіу перад сабой пэўную мэту. Аднойчы каля загарадкі сабраліся некалькі чалавек. Прыгажун Сміт увайшоў да Белага Клыка, трымаючы ў руцэ палку, і зняў з яго ланцуг. Як толькі гаспадар пайшоў Белы Клык пачаў кідацца ўнутры загарадкі, стараючыся дабрацца да людзей, што дзівіліся з яго. Белы Клык быў вельмі прыгожы ў сваёй ярасці. Поўных пяць футаў у даўжыню і два з паловай у выіпыню, ён важыў значна больш любога ваўка тых жа памераў. Белы Клык атрымаў у спадчыну ад маці масіўны корпус сабакі і важыў больш за дзевяноста фунтаў, прычым на целе яго не было слядоў тлушчу. Ен складаўся з адных мускулаў, касцей, сухажылляў і ўяўляў сабой вельмі прыгожы арганізм, нібы спецыяльна створаны для бітваў.
Дзверы да яго ў загарадку зноў прыадчыніліся. Белы Клык спыніўся. Адбывалася нешта незразумелае. Дзверы адчыніліся
шырэй. Потым да яго ўштурхнулі вялікага сабаку, і дзверы зачыніліся. Белы Клык ніколі яшчэ не бачыў такой пароды (гэта быў мастыф), але памеры і раз’юшаны выгляд незнаёмца не збянтэжылі яго. Ён бачыў перад сабой не дрэва, не жалеза, a жывую істоту, на якой можна было спагнаць сваю ярасць. Заблішчэўшы клыкамі, ён скокнуў на мастыфа і разадраў яму шыю. Мастыф затрос галавой і з хрыплым рыкам кінуўся на Белага Клыка. Але Белы Клык скакаў з аднаго кутка ў другі, ухіляўся і выслізгаў ад праціўніка, ён не пераставаў увесь час рваць мастыфа клыкамі і зноў адскокваць убок, ухіляючыся ад удараў.
Гледачы крычалі, апладыравалі, а Прыгажун Сміт у захапленні не спускаў прагнага позірку з Белага Клыка, які распраўляўся з праціўнікам. Справа мастыфа была безнадзейная. Ён быў надта грузны і непаваротлівы, і бойка скончылася тым, што Прыгажун Сміт палкай адагнаў Белага Клыка, а мастыфа выцягнулі з загарадкі. Потым прайграўшыя заплацілі заклад, і ў руцэ Прыгажуна Сміта з’явіліся грошы.
3 гэтага дня Белы Клык ужо з нецярплівасцю чакаў хвіліны, калі навокал яго загарадкі зноў збярэцца натоўп. Гэта прадракала бойку; а бойка зрабілася цяпер для яго адзіным спосабам нейкім чынах выявіць жыццёвую энергію, якая накапілася ў ім.
Седзячы ў загарадцы, ашалелы ад нянавісці, Белы Клык знаходзіў выйсце для гэтай нянавісці толькі тады, калі гаспадар упускаў да яго ў загарадку сабаку. Прыгажун Сміт ведаў цану Беламу Клыку, таму што ён заўсёды выходзіў пераможцам з такіх боек. Аднойчы да яго ўпусцілі тры сабакі запар. Другі раз у загарадку ўштурхнулі толькі што злоўленага дарослага ваўка. А ў трэці раз яму давялося біцца з двума сабакамі адразу. 3 усіх боек, у якіх прыходзілася ўдзельнічаць Беламу Клыку, гэта была самая страшная, ён забіў абодвух сабак, але пад канец бойкі сам ледзь дыхаў.
Восенню, калі выпаў першы снег, Прыгажун Сміт узяў месцы для сябе і для Белага Клыка на параход, што адпраўляўся ўверх па Юкону да Даўсана. Слава аб Белым Клыку разнеслася ўжо па ўсёй краіне. Ен быў вядомы пад мянушкай «баявы воўк», і таму каля клеткі, у якую яго пасадзілі на палубе, заўсёды таўкліся разявакі. Белы Клык рыкаў і кідаўся на гледачоў або ляжаў нерухома і з халоднай нянавісцю глядзеў на іх. Хіба ён не павінен быў ненавідзець гэтых людзей? Белы Клык ніколі не думаў пра гэта. Ён ведаў толькі нянавісць і ўвесь аддаўся гэтаму пачуццю. Жыццё стала для яго пеклам. Белы Клык, як і ўсякі дзікі звер, які трапіў у рукі чалавека, не мог сядзець на прывязі. А яму пры-
ходзілася цярпець гэта. Людзі глядзелі на яго, совалі палкі праз рашотку, прымушалі яго рыкаць і смяяліся з яго.
Гэтыя людзі выклікалі ў Белым Клыку такую ярасць, якой не мысліла надзяліць яго і сама Прырода. Аднак, Прырода дала яму здольнасць прыстасоўвацца. Там, дзе іншая жывёліна пакарылася б, Белы Клык прыстасоўваўся і прадаўжаў жыць, не ламаючы сваёй упартасці. Магчыма, што Прыгажуну Сміту і ўдалося б зламаць Белага Клыка, але пакуль шго стараннасць яго не мела поспеху.