• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Позняй вясной Белага Клыка напаткала вялікае гора. Раптам, без усякага папярэджання, гаспадар знік. Уласна кажучы, папярэджанне было, але Белы Клык не меў вопыту ў такіх справах і не ведаў, чаго трэба чакаць ад чалавека, які пакуе свае чамаданы. Пазней ён успомніў, што пакаванне рэчаў было напярэдадні ад’езду гаспадара; але тады ў яго не з’явілася ніякага падазрэння. Увечары ён, як і заўсёды, чакаў яго прыходу. Упоўнач узняўся вецер, і Белы Клык схаваўся ад холаду за домам. Там ён ляжаў, напалову дрэмлючы, напалову пільнуючы, і прыслухоўваючыся чулым вухам, каб злавіць першыя гукі знаёмых крокаў. Але ў дзве гадзіны ночы непакой выгнаў Белага Клыка з-за дома, ён скруціўся клубком на халодным ганку і пачаў чакаць далей.
    Гаспадар не прыходзіў. Раніцай дзверы адчыніліся, і на ганак выйшаў Мэт. Белы Клык тужліва паглядзеў на яго. У Белага Клыка не было іншага спосабу, каб запытаць пра тое, што яму так хацелася ведаць. Дні ішлі за днямі, а гаспадар не з’яўляўся. Белы Клык, які не ведаў да гэтага часу, што такое хвароба, захварэў. Ён так дрэнна сябе адчуваў, што Мэту прыйшлося нарэшце ўзяць яго ў дом. Апрача таго, у сваім пісьме да гаспадара Мэт прыпісаў некалькі радкоў, прысвечаных Беламу Клыку.
    Атрымаўшы пісьмо ў Сёркл-сіці, Уідан Скот прачытаў наступнае:
    «Пракляты воўк адмаўляецца працаваць, нічога не есць, зусім прыціх. Сабакі не даюць яму праходу. Хоча ведаць, куды вы падзеліся, а я не ўмею растлумачыць яму. Думаю, што ён хутка здохне».
    Мэт пісаў праўду. Белы Клык перастаў есці, страціў бадзёрасць і дазваляў сабакам кусаць сябе. У пакоі ён ляжаў на падлозе каля печы, страціўшы ўсякую цікавасць да яды, да Мэта, да ўсяго на свеце. Мэт мог гаварыць з ім ласкава, мог крычаць на яго, — вынік атрымліваўся аднолькавы. Белы Клык узнімаў на яго свой цьмяны позірк, а затым зноў схіляў галаву на пярэднія лапы.
    Але аднойчы ўвечары, калі Мэт, седзячы за сталом, громкім шэптам, варушачы губамі, чытаў нешта, увагу яго прыцягнула ціхае вішчанне Белага Клыка. Сабака ўстаў з месца, натапырыў вупіы, гледзячы на дзверы, і ўважліва прыслухоўваўся. Праз хвіліну Мэт пачуў крокі. Дзверы адчыніліся, і ўвайшоў Уідан Скот. Яны прывіталіся. Затым Скот азірнуўся навокал.
    — А дзе воўк? — запытаў ён.
    Белы Клык стаяў на сваім месцы, каля печы. Ён не кінуўся наперад, як гэта зрабіў бы ўсякі іншы сабака, а стаяў, глядзеў на гаспадара і чакаў.
    — Ды вы толькі паглядзіце на яго! — усклікнуў Мэт. — Ён хвастом віляе!
    Уідан Скот выйшаў на сярэдзіну пакоя, у той жа самы час падзываючы Белага Клыка да сябе. Той не скочыў яму насустрач, але зараз жа падышоў. Рухі яго скоўвала сарамяжлівасць, але ў вачах з’явіўся незвычайны выраз. Глыбокае пачуццё любові засвяцілася ў іх.
    — Ён ні разу на мяне так не глянуў, пакуль вас не было, — сказаў Мэт.
    Але Уідан Скот не чуў. Прысеўшы на кукішкі перад Белым Клыком, ён лашчыў яго — чухаў яму за вушамі, гладзіў шыю і плечы, пяшчотна паляпваў пальцамі па спіне. А Белы Клык ціха бурчаў у адказ, і мяккія ноткі чуліся ў яго бурчанні ясней, чым раней. Але гэта было не ўсё. Радасць дапамагла знайсці выхад глыбокаму пачуццю, якое рвалася вонкі. Белы Клык раптам выцягнуў шыю і сунуў галаву паміж рукой і бокам гаспадара. I, схаваўшы яе так, што былі відаць толькі адны вушы, перастаў бурчаць і прыціскаўся да гаспадара ўсё цясней і цясней.
    Мужчыны пераглянуліся. У Скота блішчэлі вочы.
    — Ах, чорт вазьмі! — усклікнуў здзіўлены Мэт.
    Затым, апамятаўшыся хвілінай пазней ад здзіўлення, дадаў:
    — Я заўсёды казаў што гэта не воўк, а сабака. Паглядзіце на яго!
    Пасля таго, як вярнуўся гаспадар, Белы Клык хутка паправіўся. У пакоі ён прабыў яшчэ дзве ночы і дзень, затым выйшаў на двор. Сабакі ўжо паспелі забыць яго адвагу. Яны памяталі толь-
    кі, што за апошні час Белы Клык быў слабы і хворы, і як толькі ён з’явіўся на ганку, кінуліся на яго з усіх бакоў.
    — Ну і бойка! — з задаволеным выглядам прамармытаў Мэт, назіраючы гэтую сцэну з ганка. — Няма чаго з імі цырымоніцца, воўк. Дай ім як належыць. Ну, яшчэ, яшчэ!
    Белы Клык не меў патрэбы ў заахвочванні. Прыезду гаспадара было зусім дастаткова. Жыццё — цудоўнае, бурлівае жыццё зноў забурліла ў яго жылах. Ён біўся ад радасці, знаходзячы ў бойцы адзіны выхад для сваіх пачуццяў. Канец мог быць толькі адзін. Сабакі разбегліся, пацярпеўшы паражэнні, і вярнуліся зноўтолькі тады, як сцямнела, з прыніжаным выглядам заяўляючы Беламу Клыку аб сваёй пакорлівасці.
    Навучыўшыся прыціскацца да гаспадара галавой, Белы Клык часта скарыстоўваў гэты новы спосаб выказвання сваіх пачуццяў. Гэта была мяжа, далей якой ён не мог ісці. Галаву сваю ён засцерагаў больш за ўсё і не мог цярпець, калі да яе хто-небудзь дакранаўся. Гэтым інстынктыўным страхам перад боем, перад пасткай узнагародзіла яго Лясная Глуш. Інстынкт патрабаваў, каб галава заставалася свабоднай. А цяпер, прыціскаючыся да гаспадара, Белы Клык па ўласнай волі ставіў сябе ў бездапаможнае становішча. Ен выказваў гэтым бязмежную веру і абсалютную пакорлівасць, нібы кажучы гаспадару: «Аддаю сябе ў твае рукі. Рабі са мной, што хочаш».
    Аднойчы ўвечары, неўзабаве пасля свайго звароту, Скот гуляў з Мэтам у крыбэдж, перад тым як легчы спаць.
    — Пятнаццаць і два, пятнаццаць і чатыры, і яшчэ двойка — усяго шэсць, — падлічваў Мэт, як раптам з боку двара пачуліся крыкі і рык.
    Пераглянуўшыся, яны ўскочылі на ногі.
    — Воўк накінуўся на некага, — сказаў Мэт.
    Страшэнны лямант прымусіў іх кінуцца да дзвярэй.
    — Прынясіце лямпу! — крыкнуў Скот, выбягаючы на ганак.
    Мэт пайшоў за ім з лямпай у руках, і пры яе асвятленні яны ўбачылі чалавека, які дагары ляжаў на снезе. Ён закрываў твар і шыю рукамі, спрабуючы абараніцца ад зубоў Белага Клыка, і гэта была не лішняя засцярога. Разлютаваны да апошняга, Белы Клык стараўся ў што б там ні было дабрацца зубамі да яго горла. Ад рукавоў курткі, сіняй фланелевай блузы і сподняй каіпулі засталіся адны шматкі, а рукі чалавека былі страшэнна пакусаныя і залітыя крывёй. Скот і паганяты разгледзелі ўсё гэта ў адну секунду. Затым Скот схапіў Белага Клыка за шыю і адцягнуў назад.
    Белы Клык рваўся з рыкам, але не кусаў гаспадара і пасля рэзкага вокрыку хутка супакоіўся.
    Мэт дапамог чалавеку ўстаць на ногі. Падымаючыся, той адняў рукі ад твара, і Мэт убачыў звярыную фізіяномію Прыгажуна Сміта. Паганяты адскочыў ад яго, нібы ад агню. Прыжмурыўшыся ад святла лямпы, Прыгажун Сміт азірнуўся навокал. Твар яго перакасіла ад жаху, як толькі ён убачыў Белага Клыка.
    У гэтую ж хвіліну паганяты заўважыў два прадметы, якія валяліся на снезе. Ен паднёс лямпу бліжэй і падкінуў наском бота сталёвы ланцуг і тоўстую палку.
    Уідан Скот кіўнуў галавой. Усё было зроблена ў поўным маўчанні. Паганяты ўзяў Прыгажуна Сміта за плячо і павярнуў да сябе спінай. Гэта было зразумела без слоў. Прыгажун Сміт адправіўся дамоў. А гаспадар тым часам гладзіў Белага Клыка і гаварыў:
    — Хацеў забраць цябе, — a? А ты не дазволіў? Так, так, значыць, пралічыўся малы.
    — Ён, нябось, падумаў, што на яго ўсё пекла накінулася, — усміхнуўся Мэт.
    Раз’юшаны Белы Клык усё яшчэ бурчаў і бурчаў, але паступова поўсць у яго на спіне апусцілася, і мяккая нота, якая зусім была патанула ў злосным бурчанні, рабілася ўсё болып чутнай.
    Частка пятая
    Раздзел першы У далёкую дарогу
    Гэта насілася ў паветры. Белы Клык адчуваў бяду яшчэ задоўга да таго, як яна дала ведаць аб сваім набліжэнні. Вестка аб надыходзячай перамене нейкімі невядомымі шляхамі дайшла да яго свядомасці. Прадчуванне ўзнікла ў ім па віне багоў, хоць ён і не мог ясна ўявіць сабе, як і чаму гэта здарылася. Самі таго не падазраваючы, багі выдалі свае намеры сабаку, які ўжо не пакідаў ганку і, нават не ўваходзячы ў пакой, ведаў, што людзі нешта задумваюць.
    — Паслухайце! — сказаў аднаго разу за вячэрай паганяты.
    Уідан Скот прыслухаўся. 3-за дзвярэй даносіўся ціхі трывожны віск, які быў падобны хутчэй на стрымліваючы плач. Затым было чутна, як Белы Клык абнюхвае дзверы, жадаючы пераканацца ў тым, што бог яго ўсё яшчэ тут, а не знік таямнічым чынам, як у мінулы раз.
    — Я думаю, ён адчувае, у чым справа, — сказаў паганяты.
    Уідан Скот амаль упрашальна глянуў на Мэта, але словы яго не адпавядалі выразу вачэй.
    — На якое ліха мне воўк у Каліфорніі? — запытаў ён.
    — Я тое ж самае думаю, — адказаў Мэт. — На якое ліха вам воўк у Каліфорніі?
    Але гэтыя словы не задаволілі Уідана Скота. Яму здалося, што Мэт ухіляецца ад прамога адказу.
    — Нашы сабакі з ім не справяцца, — казаў Скот. — Ен іх усіх перагрызе, і, калі нават я не збяднею канчаткова на адны штрафы, улады ўсё роўна адбяруць яго ў мяне і расправяцца з ім па-свойму.
    — Што і казаць, ён сапраўды бандыт, — згадзіўся паганяты.
    Уідан Скот недаверліва глянуў на яго.
    — He, нічога не выйдзе, — сказаў ён раіпуча.
    — Нічога не выйдзе, — згадзіўся Мэт. — Ды вам прыдзецца спецыяльнага чалавека да яго прыставіць.
    Усе хістанні Скота зніклі. Ен радасна кіўнуў галавой. Затым у цішыні было чуваць, як Белы Клык ціха вішчыць, нібы стрымліваючы плач, і абнюхвае дзверы.
    — А ўсё ж здорава ён да вас прывык, — сказаў Мэт.
    Гаспадар раптам ускіпеў.
    — Ды ну вас к чорту, Мэт! Я сам ведаю, што мне трэба рабіць!
    — Я не спрачаюся, толькі...
    — Што «толькі»? — перапыніў яго Скот.
    — Толькі... — баязліва пачаў паганяты, але раптам адважыўся і загаварыў сярдзітым голасам: — Чаго вы так гарачыцеся? Гледзячы на вас, можна падумаць, што вы самі не ведаеце, што рабіць.
    Уідан Скот некаторы час змагаўся з самім з сабой і затым сказаў ужо значна болып мяккім тонам:
    — Вы праўду кажаце, Мэт. Я сам не ведаю, што мне рабіць. У тым вось і ўся бяда... Ды не, было б проста вар’яцтвам ўзяць сабаку з сабой, — сказаў ён пасля кароткага маўчання.
    — Я з вамі цалкам згодны, — адказаў Мэт, але словы яго і на гэты раз не задаволілі гаспадара.
    — Якім чынам ён здагадваецца, што вы ад’язджаеце, — вось, што мяне з панталыку збівае, — нявінным голасам казаў далей Мэт.
    — Я і сам гэтага зразумець не магу, — адказаў Скот, сумна паківаўшы галавой.
    Затым надышоў дзень, калі праз адчыненыя дзверы Белы Клык убачыў ракавы чамадан, у які гаспадар пакаваў рэчы. Гаспадар і Мэт увесь час адыходзілі і прыходзілі, і мірную атмасферу дома парушалі мітусня і трывога. Усякія сумненні былі дарэмныя. Белы Клык ужо даўно адчуваў бяду. Цяпер ён зразумеў, у чым справа. Яго бог зноў рыхтаваўся да ўцёкаў. Ужо калі ён не ўзяў з сабой Белага Клыка ў першы раз, то, напэўна, не возьме і цяпер.