Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Але самка не мела такога інстынкту. Наадварот, будучы аўчаркай, яна адчувала несвядомы страх перад Лясной Глушшу, і перад ваўком у асаблівасці. Белы Клык быў для яе ваўком, спрадвечным ворагам, што грабіў чародкі яшчэ ў тыя далёкія часы,
калі першая авечка была даручана клопатам яе аддаленага продка. I таму, як толькі Белы Клык спыніўся, адмаўляючыся давесці да канца свой напад, аўчарка сама кінулася на яго. Ен мімаволі зарыкаў, адчуўшы, як вострыя зубы самкі ўядаюцца яму ў плячо, але ўсё ж не ўкусіў яе, а толькі збянтэжана адступіў назад, стараючыся абегчы сабаку збоку. Белы Клык кідаўся з аднаго боку ў другі, круціўся, але ўсё было дарэмна. Аўчарка перагароджвала яму дарогу.
—	Назад, Коллі! — крыкнуў незнаёмы чалавек, што сядзеўу калясцы.
Уідан Скот засмяяўся.
—	Нічога, пан. Гэта добры ўрок для Белага Клыка. Яму да многага прыйдзецца прызвычаіцца, і чым хутчэй, тым лепш.
Каляска аддалялася, а Коллі ўсё яшчэ загароджвала Беламу Клыку дарогу.
Ён паспрабаваў абагнаць яе і, звярнуўшы з дарогі, кінуўся праз лугавіну, але аўчарка бегла па ўнутранаму колу, і Белы Клык усюды натыкаўся на яе вышчараную пашчу. Ён павярнуў назад, спрабуючы перабегчы дарогу, але і тут яна апярэдзіла яго намеры.
А каляска адвозіла гаспадара. Белы Клык бачыў, як яна паступова знікала за дрэвамі. Становішча было безвыходнае. Ён паспрабаваў апісаць яшчэ адно кола. Аўчарка не адставала. Тады Белы Клык на ўсім хаду павярнуў на яе. Ён адважыўся на свой выпрабаваны баявы прыём, ударыў яе ў плячо і зваліў з ног. Аўчарка бегла так хутка, што ўдар гэты не толькі зваліў яе на зямлю, але прымусіў па інерцыі перакуліцца некалькі разоў. Яна завыла ад абурэння і абражанага гонару і, заграбаючы кіпцюрамі пясок, спрабавала ўстаць на ногі.
Белы Клык не чакаў. Дарога была свабодная, а яму толькі гэта і патрабавалася. He спыняючы вішчаць, аўчарка кінулася за ім наўздагон. Ён кінуўся наўпрост, аўменню бегаць аўчарка магла павучыццаў Белага Клыка. Яна імчалася, як шалёная, напружваючы ўсе свае сілы для кожнага скачка, а Белы Клык моўчкі імчаўся ўперад без ніякага напружання, праносячыся па зямлі, як здань.
Абагнуўшы дом, ён убачыў, як гаспадар выходзіць з каляскі, што спынілася ля пад’езда. У тую ж хвіліну Белы Клык адчуў, што на яго рыхтуецца новы напад. Да яго бег хорт1. Белы Клык хацеў яго прыязна сустрэць, але не здолеў спыніцца на поўным бягу, a хорт быў ужо амаль побач. Ён наляцеў на яго збоку. Ад такога нечаканага ўдару Белы Клык з усяго размаху кулём пакаціўся
1 Парода сабак.
па зямлі. А калі ён ускочыў на ногі, выгляд яго быў страшны, вушы, прыціснутыя шчыльна да галавы, сутаргава дрыжэўшыя губы і нос, клыкі, што ляснулі ў якім-небудзь дзюйме ад горла хорта.
Гаспадар кінуўся на дапамогу, але ён быў надта далёка ад іх, і выратавальнікам хорта аказалася Коллі. З’явіўшыся якраз у тую хвіліну, калі Белы Клык рыхтаваўся скочыць, яна не дазволіла яму нанесці смяртэльнага ўдару праціўніку. Коллі наляцела, як шквал. Пачуццё абражанай годнасці і злосць толькі распалілі ў аўчарцы нянавісць да гэтага грабежніка з Лясной Глушы, які ўхітрыўся спрытным манеўрам ашукаць і абагнаць яе і ў дадатак выпацкаў у пяску. Яна кінулася на Белага Клыка пад прамым вуглом у той момант, калі ён скочыў да хорта, і ў другі раз зваліла яго з ног.
У гэты час падышоў гаспадар, ён схапіў Белага Клыка, а яго бацька адклікаў сабак.
— Няма чаго казаць, добра прымаюць тут няшчаснага ваўка, які прыехаў з Палярнага Круга, — гаварыў Скот, супакойваючы Белага Клыка. — За ўсё сваё жыццё яго толькі раз збілі з ног, a тут яго перакулілі двойчы за якія-небудзь паўхвіліны.
Каляска ад’ехала, а з дому вышлі незнаёмыя багі. Некаторыя з іх спыніліся на значнай адлегласці ад гаспадара, але дзве жанчыны падышлі і абнялі яго за шыю. Белы Клык пачынаў патроху прывыкаць да гэтага варожага жэсту. Ён не рабіў ніякай шкоды гаспадару, аў словах, якія багі вымаўлялі пры гэтым, не адчувалася ніякай пагрозы. Незнаёмыя багі спрабавалі было падыйсці і да Белага Клыка, але ён засцерагальна рыкаў, а гаспадар пацвердзіў яго засцярогу словамі. Белы Клык ціснуўся да ног Скота, a той падбадзёрваў яго, ласкава гладзячы па галаве.
Па камандзе «Дзік! На месца!» хорт падняўся па прыступках і ўлёгся на тэрасе, усё яшчэ бурчаў і не зводзіў сярдзітых вачэй з прышэльца. Адна з жанчын абняла Коллі за шыю і пачала лашчыць і гладзіць яе; але Коллі ніяк не магла супакоіцца і, абураная прысутнасцю ваўка, скуголіла ў поўнай упэўненасці, што багі робяць памылку, дапускаючы яго ў сваю кампанію. Багі падняліся на прыступкі. Белы Клык ішоў за гаспадаром услед. Дзік забурчаў з тэрасы; Белы Клык натапырыўся і адказаў яму тым жа.
— Увядзіце Коллі ў дом, а гэтыя двое няхай паб’юцца, — прапанаваў бацька Скота. — Пасля бойкі яны будуць сябрамі.
— Тады Беламу Клыку прыдзецца выступіць у ролі галоўнага плакальшчыка на пахаванні, каб даказаць сваю дружбу, — засмяяўся гаспадар.
Бацька недаверліва паглядзеў спачатку на Белага Клыка, потым на Дзіка і, нарэшце, на сына.
— Тыдумаеш, што?..
Уідан кіўнуў галавой.
— Вось іменна. Ваш Дзік адправіцца на той свет праз хвіліну, самае большае — праз дзве.
Ен павярнуўся да Белага Клыка.
— Пойдзем, воўк. Відаць, табе прыйдзецца ўвайсці ў дом.
Белы Клык нязграбна падняўся па прыступках і прайшоў на тэрасу, задраўшы хвост, не зводзячы насцярожаных вачэй з Дзіка і ў той жа самы час рыхтуючыся да любой нечаканасці, якая можа сустрэць яго ў доме. Але нічога страшнага там не было. Увайшоўшы ў пакой, Белы Клык старанна агледзеў яго, усё яшчэ падазраючы нейкую небяспеку і не знаходзячы яе. Затым ён улёгся з задаволеным бурчаннем ля ног гаспадара, не перастаючы сачыць за ўсім, што адбывалася навокал, і рыхтуючыся кожную хвіліну ўскочыць з месца і ўступіць у бойку з тымі жахамі, якія, як ён думаў, хаваюцца пад дахам гэтага жылля.
Раздзел трэці
Уладанні бога
Пераезды з аднаго месца на другое развівалі ў Белага Клыка ўмеласць прыстасоўвацца да навакольнай абстаноўкі, падараваную яму прыродай, і ўмацавалі ў ім усведамленне неабходнасці такога прыстасавання. Ен хутка звыкся з жыццём у СіераВіста — так называўся маёнтак суддзі Скота. Ніякіх сур’ёзных непаразуменняў з сабакамі болып не было. Тут, на Поўдні, сабакі ведалі звычаі сваіх багоў лепш, чым ён, і ў іх вачах існаванне Белага Клыка ўжо апраўдвалася тым фактам, што багі дазволілі яму ўвайсці ў сваё жыллё. Да гэтага часу ім ніколі ў жыцці не даводзілася сустракацца з ваўком, але раз багі дапусцілі яго да сябе, сабакам не заставалася нічога іншага, як пакарыцца.
На першых парах адносіны Дзіка да Белага Клыка не маглі не быць некалькі нацягнутымі, але неўзабаве ён прымірыўся з ім, як з неад’емнай прыналежнасцю Сіера-Вісты. Калі б усё залежыла ад аднаго Дзіка, яны былі б сябрамі, але Белы Клык не адчуваў неабходнасці ў сяброўстве. Ен патрабаваў ад сабак, каб яны пакінулі яго ў спакоі. Усё жыццё ён трымаўся асобна ад сваіх сабратаў і не меў ніякага жадання парушаць цяпер гэты парадак рэчаў. Дзік дакучаў яму сваімі чапляннямі, і ён, рыкаючы, праганяў яго прэч. Яшчэ на Поўначы Белы Клык зразумеў, што сабак
гаспадара чапаць нельга, і не забываў гэты ўрок і тут. Але ён прадаўжаў настойваць на сваёй адасобленасці і замкнёнасці і да такой ступені ігнараваў Дзіка, што гэтая дабрадушная істота пакінула ўсе свае спробы завязаць сяброўства з Белым Клыком і нарэшце ўдзяляла яму ўвагі не больш, чым канавязі каля стайні.
Але з Коллі справа была некалькі іншая. Прымірыўшыся з тым, што прысутнасць ваўка санкцыянавана багамі, яна ўсё ж не бачыла ніякіх прычын для таго. каб зусім пакінуць яго ў спакоі. У памяці Коллі былі безлічныя злачынствы, зробленыя ім і яго сабратамі супраць яе продкаў. Знішчаныя аўчарні нельга было забыць ні за адзін дзень, ні за цэлае пакаленне. Яны заклікалі да помсты. Коллі не асмельвалася парушыць волю багоў, што дазволілі Беламу Клыку быць сярод іх, але гэта не перашкаджала ёй атручваць яму жыццё. Паміж імі была векавая варожасць, і Коллі паставіла сабе за мэту няспынна напамінаць аб гэтым Беламу Клыку.
Скарыстаўшы перавагі свайго полу, яна ўсяляк надакучвала і праследавала яго. Інстынкт не дазваляў Беламу Клыку нападаць на Коллі, але, з другога боку, ён не мог заставацца абыякавым да яе настойлівых прычэпак. Калі аўчарка кідалася на яго, ён падстаўляў пад яе вострыя зубы сваё плячо, зарослае густой поўсцю, і велічна адыходзіў убок. Калі ж Коллі надта насядала, ён з цярплівым і сумуючым выглядам апісваў кола, падстаўляючы ёй плячо і хаваючы галаву. Між іншым, калі вострыя зубы ўядаліся яму ў заднюю нагу адступаць прыходзілася значна паспешна, ужо не клапоцячыся аб велічы. Але ў большасці выпадкаў Белы Клык ухітраўся захоўваць дастойны і ледзь не пераможны выгляд. Ен не заўважаў Коллі, калі толькі гэта было магчыма, і стараўся не пападацца ёй на вочы. Убачыўшы Коллі ці пачуўійы яе голас паблізу, ён уставаў з месца і адыходзіў.
Белы Клык многа чаму павінен быў навучыцца тут. Жыццё на Поўначы было зусім простае ў параўнанні са складанымі справамі Сіера-Вісты. Перш за ўсё Белы Клык павінен быў пазнаёміцца з сям’ёй гаспадара, але яму прыходзілася рабіць гэта і ў мінулым. Міт-Са і Клу-Куч належылі Шэраму Бабру, елі яго ежу, грэліся каля яго агню і спалі пад яго коўдрамі, таксама ж і ўсё жыхары Сіера-Вісты, як думаў Белы Клык, належылі яго гаспадару.
Але і тут заўважалася розніца, і розніца досыць значная. Сіера-Віста была куды болып вігвама Шэрага Бабра. Беламу Клыку даводзілася сустракацца са шмат якімі людзьмі. У Сіера-Вісце жыў суддзя Скот са сваёй жонкай. Затым там былі дзве сястры гаспадара — Бэт і Мэры. Была жонка гаспадара — Эліс і, нарэшце,
яго дзеці — Уідан і Мод, двое карапузаў, чатырох і шасці гадоў. Ніхто не мог расказаць Беламу Клыку пра ўсіх гэтых людзей, a пра вузы сваяцтва і чалавечыя узаемаадносіны ён не ведаў нічога ды і ніколі б не здолеў даведацца. I ўсё ж ён хутка зразумеў, што ўсе гэтыя людзі належаць яго гаспадару. Затым, не выпускаючы самай малой магчымасці для назірання за іх учынкамі, словамі, нават інтанацыямі голасу, ён паступова разабраўся ў ступені блізкасці кожнага з жыхароў Сіера-Вісты да гаспадара, адчуў прыхільнасць, якой ён адорваў іх. I адпаведна ўсяму гэтаму Белы Клык пачаў адносіцца да новых багоў. Тое, што цаніў гаспадар, цаніў і ён; тое, што было дорага гаспадару, павінен быў усяляк песціць і ахоўваць Белы Клык.