Скарбы сусветнай літаратуры
Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
Аднойчы яму прыйшлося ўбачыць, як Дзік узагнаў на лузе за домам труса. Гаспадар глядзеў, як Дзік гоніцца за ім, але не ўмешваўся. Болып таго, ён падбухторваў Белага Клыка далучыцца да пагоні. Такім чынам, Белы Клык даведаўся, што забарона не пашыраецца на трусоў. Нарэшце ён засвоіў закон цалкам. 3 хатнімі жывёламі трэба жыць у міры. Калі сяброўства з імі не наладжваецца, то ва ўсякім выпадку трэба падтрымліваць нейтралітэт. Але іншыя жывёлы — вавёркі, перапёлкі і трусы, якія не парвалі сувязі з Лясной Глушшу і не пакарыліся чалавеку, былі законнай здабычай кожнага сабакі. Багі абаранялі толькі ручных жывёл і не дазвалялі ім жыць у варожасці паміж сабой. Багі былі ўладарныя ў жыцці і смерці сваіх падданых і старанна ахоўвалі гэтую ўладу.
Жыццё ў Сіера-Вісце было вельмі складанае ў параўнанні з прастатой жыцця на Поўначы. Цывілізацыя патрабавала ад Белага Клыка перш за ўсё кантролю над сабой, вытрыманасці, ураўнаважанасці, неасязальнай, як павуцінка, і ў той жа час цвёрдай, як сталь. Жыццё тут было тысячалікае, і Белы Клык судакранаўся з ім ва ўсёй яго разнастайнасці. Так, яму прыходзілася бегчы ўслед за каляскай па горадзе або сноўдацца па вуліцах, чакаючы гаспадара, жыццё цякло міма яго глыбокім, неабсяжным патокам, няспынна патрабуючы імгненнага прыстасавання да сваіх законаў і амаль заўсёды прымушаючы Белага Клыка заглушаць у сабе ўсе прыродныя парывы.
У горадзе ён бачыў мясныя крамы, у якіх на вачах ва ўсіх вісела мяса. Але чапаць яго не дазвалялася. У дамах, куды заходзіў гаспадар, былі кошкі, якіх таксама трэба было пакідаць у спакоі. А сабакі сустракаліся ўсюды, і біцца з імі было нельга, хоць яны і раўлі на яго. Апрача таго, на тратуарах безлічная колькасць людзей хадзіла ўзад і ўперад, прыцягваў да сябе ўвагу. Людзі спыняліся, глядзелі, паказвалі на яго адзін аднаму пальцамі, разглядалі з усіх бакоў, загаворвалі з ім і, што было горш за ўсё, чапалі Белага Клыка рукамі. Прыходзілася цярпліва зносіць дакрананне чужых рук, але Белы Клык ужо паспеў запасціся цярплівасцю. Ён здолеў нават перамагчы сваю нязграбную сарамлівасць і з пагардлівым выглядам прымаўусе знакі ўвагі, якія аказвалі яму незнаёмыя багі. Яны спагадліва адносіліся да яго, і ён адказваў ім тым жа. I ўсё ж у Белым Клыку было нешта такое, што перашкаджала надта фамільярнаму абыходжанню з ім. Прахожыя гладзілі яго па галаве і адпраўляліся далей, вельмі задаволеныя ўласнай смеласцю.
Але Беламу Клыку не заўсёды ўдавалася адчапіцца так лёгка. Калі каляска праязджала ваколіцамі Сан-Хазэ, хлапчукі, што пападаліся на дарозе, сустракалі яго каменнямі. Белы Клык ведаў, што дагнаць іх і адтрапаць як належыць нельга. Прыходзілася рабіць наперакор інстынкту самазахавання; і Белы Клык, які рабіўся ручным, цывілізаваным сабакам, заглушаў у сабе голас інстынкту.
I ўсё ж такое становішча спраў не зусім задавальняла яго. Праўда, ён не мог мець адцягненага ўяўлення аб бесстараннасці і сумленнасці, але кожная жывая істота да пэўнай ступені мае пачуццё справядлівасці, і Беламу Клыку цяжка было прымірыцца з тым, што ён не можа абараніць сябе ад гэтых хлапчукоў. Ён забыў, што дагавор, заключаны паміж ім і багамі, абавязваў іх клапаціцца аб ім і ахоўваць яго жыццё. Але неяк аднаго разу гаспадар выскачьгў з каляскі з бізуном у руках і як належыць правучыў хлапчукоў. Пасля гэтага яны ўжо не кідаліся каменнямі, і Белы Клык зразумеў, у чым справа, і адчуў поўнае задавальненне.
Неўзабаве яму прыйшлося перанесці другі падобны выпадак. Каля салўна1, міма якога Беламу Клыку прыходзілася прабягаць па дарозе ў горад, заўсёды сланяліся тры сабакі, якія ўзялі сабе за правіла кідацца на Белага Клыка. Ведаючы, чым заканчваюцца ўсе яго бойкі з сабакамі, гаспадар няспынна паўтараў Беламу Клыку закон, які забараняе бойкі. Белы Клык добра засвоіў гэты ўрок і таму, прабягаючы міма салуна, заўсёды пападаў у вельмі непрыемнае становішча. Рык яго зараз жа адганяў усіх трох сабак на значную дыстанцыю, але яны прадаўжалі сваю пагоню, брахалі, абражалі яго. Гэтак было досыць доўгі час. Наведвальнікі салуна нават заахвочвалі сабак і неяк раз зусім адкрыта нацкавалі іх на Белага Клыка. Гаспадар спыніў каляску.
— Вазьмі іх! — сказаў ён Беламу Клыку.
Белы Клык не верыў уласным вушам. Ен паглядзеў на гаспадара, паглядзеў на сабак. Затым яшчэ раз запытальна і з прагнасцю глянуў на гаспадара.
Той кіўнуў галавой.
— Вазьмі іх! Дай ім як належыць!
Белы Клык адкінуў усе хістанні ўбок. Ен павярнуўся і моўчкі скочыў на ворагаў. Тыя сустрэлі яго напад. Пачалася валтузня; сабакі брахалі, вылі, ляскалі зубамі. Пыл, што ўзняўся слупом, засланіў поле бітвы. Але праз некалькі хвілін два сабакі ўжо біліся на дарозе ў перадсмяротных сутаргах, а трэці ўцякаў на ўсю моц. Белы Клык пераскочыў канаву, пралез гіраз плот і ўцёк у поле. Ен імчаўся зусім бясшумна, як сапраўдны воўк, не ўступаючы ваўку і ў хуткасці, і на сярэдзіне поля нагнаў сабаку і прыкончыў яго.
Гэтае патройнае забойства паклала канец яго непрыемнасцям з сабакамі. Чуткі аб здарэнні разнесліся па ўсёй даліне, і людзі пачалі сачыць за тым, каб сабакі іх пакінулі Белага Клыка ў спакоі.
Раздзел чацвёрты
Голас крыві
уЖ Ж есяцы ішлі адзін за адным. Ежы на Поўдні было ўволю, I 111работы ад Белага Клыка не патрабавалі, і ён стаў больш гладкі, добра жыў і быў шчаслівы. Поўдзень зрабіўся для Белага Клыка не толькі геаграфічным пунктам, — Белы Клык жыў на Поўдні жыцця. Чалавечая ласка сагравала, як сонца, і ён распускаўся, як кветка, пасаджаная ў добрую глебу.
1 Салун піцейная ўстанова на захадзе ЗША; амерыканскі бар.
I ўсё ж паміж Белым Клыком і сабакамі адчувалася нейкая розніца. Ен ведаў закон нават лепш за сабак, якім не даводзілася жыць у іншых умовах, і выконваў яго з вялікай дакладнасцю; і ўсё ж лютасць хавалася ў яго істоце, нібы Лясная Глуш усё яшчэ не адпускала ад сябе Белага Клыка, а воўк, што жыў у ім, толькі задрамаў на час.
Белы Клык ніколі не сябраваў з сабакамі. Ён заўсёды жыў у адзіноцтве, паколькі справа датычыла яго сабратаў, і меў намер жыць так і далей. 3 першых год свайго жыцця, засмучаных праследаваннямі Ліп-Ліпа і ўсёй зграі шчанюкоў і за час прыбывання ў Прыгажуна Сміта Белы Клык зненавідзеў сабак. Жыццё яго ўхілілася ад нармальнага цячэння, і ён зблізіўся з чалавекам, аддаліўшыся ад сваіх суродзічаў.
Апрача таго, сабакі на Поўдні адносіліся да Белага Клыка з вялікай падазронасцю. Ен выклікаў у іх інстынктыўны страх перад Лясной Глушшу, і яны сустракалі яго злосным брэхам, бурчаннем і нянавісцю. Ен жа са свайго боку зразумеў, што пускаць у ход зубы зусім неабавязкова. Вышчараныя клыкі і злосна ўздрыгваючыя губы дзейнічалі беспамылкова і амаль заўсёды спынялі брэх сабак.
Але жыццё паслала Беламу Клыку выпрабаванне ў асобе Коллі. Яна не давала яму ні хвіліны спакою. Закон не меў для яе такой жа нязменнай сілы, як для Белага Клыка, і яна працівілася ўсім спробам гаспадара завязаць паміж імі сяброўства. Яе злосны, раздражнёны рык праследаваў Белага Клыка. Коллі не магла дараваць яму гісторыю з курамі і была цвёрда ўпэўнена ў злачынстве ўсіх яго намераў. Яна знаходзіла віну там, дзе яе яшчэ і не было. Яна атручвала Беламу Клыку існаванне, ходзячы за ім па пятах, як паліцэйскі, і варта было яму толькі кінуць цікаўны позірк на голуба або куранё, як Коллі пачынала раз’юшана брахаць. Улюбёны спосаб Белага Клыка адчапіцца ад Коллі заключаўся ў тым, што ён клаўся на зямлю, паклаўшы галаву на пярэднія лапы, і прытвараўся што спіць. Гэта заўсёды прымушала яе замаўчаць.
За выключэннем непрыемнасцей з Коллі, усё астатняе ішло гладка. Белы Клык навучыўся стрымліваць сябе, цвёрда засвоіў законы. У характары яго з’явіліся станоўчасць, спакой, філасофская цярплівасць. Навакольная абстаноўка перастала быць варожай у адносінах да яго. Прадчуванне небяспекі, страх болю і смерці ўжо не трывожылі Белага Клыка. Паступова знік і жах перад невядомасцю, што падпільноўвала раней на кожным кроку.
Жыццё зрабілася спакойным і лёгкш. Яно цякло гладка, не засмучалася ні страхамі, ні варожасцю.
Яму не хапала снегу, але ён не мог ясна ўсвядоміць сабе гэтага. «Як зацягнулася лета!» — падумаў бы ён, напэўна, калі б думка пра снег прышла яму ў галаву; але гэтага не здаралася, і Белы Клык толькі няясна і несвядома адчуваў патрэбу ў снезе. У летнюю спякоту, калі прыходзілася пакутаваць ад сонца, ён адчуваў лёгкія прыступы суму па Поўначы. Але сум гэты выяўляўся толькі ў трывозе, прычыны якой заставаліся няяснымі для яго самога.
Белы Клык ніколі не адрозніваўся экспансіўнасцю. Ен умеў прыціскацца галавой да гаспадара і ласкава бурчаць, і толькі гэтымі спосабамі выказваў сваю любоў. Але неўзабаве ён даведаўся і пра трэці спосаб. Смех багоў заўсёды вельмі моцна дзейнічаў на Белага Клыка. Смех прыводзіў яго ў шаленства, але на гаспадара Белы Клык не ўмеў злаваць, і калі той пачаў дабрадушна жартаваць і смяяцца з яго, ён прыйшоў у замяшанне. Белы Клык адчуваў, як у ім узнімаецца ранейшая злосць, але на гэты раз ёй прыходзілася змагацца з любоўю. Ен не мог злаваць, а ў той жа час так або інакш трэба было адказваць на смех. Спачатку ён стараўся захаваць велічны выгляд, але гаспадар зарагатаў болып гучна. Белы Клык набраўся яшчэ больш велічы, а гаспадар зарагатаў яшчэ больш гучна. Нарэшце Белы Клык здаўся. Пашчэнкі яго злёгку разняліся, верхняя губа ледзь задрыжэла, і ў вачах з’явілася камічнае выражэнне, якое гаварыла не столькі аб смеху, колькі пра любоў. Белы Клык навучыўся смяяцца. Ён навучыўся таксама ўзнімаць валтузню з гаспадаром, дазваляў валіць сябе з ног, перакульваць на спіну, рабіць з сабой усякія жарты. У адказ на гэта ён прытвараўся разгневаным, увесь натапырваўся, раз’юшана бурчаў і ляскаў зубамі, робячы выгляд, што хоча ўчапіцца ў гаспадара. Але Белы Клык ніколі не забываўся. Зубы яго заўсёды ляскалі ў паветры, не закранаючы Скота. I ў канцы такой валтузні, калі ўдары, штуршкі, лясканне зубоў і бурчанне рабіліся ўсё мацней і мацней, чалавек і сабака раптам адскоквалі ў розныя бакі, спыняліся і глядзелі адзін на аднаго. А затым, таксама нечакана, нібы сонца раптам паказвалася над бурным морам, яны пачыналі смяяцца. Гульня заканчвалася тым, што гаспадар абнімаў Белага Клыка за плечы і шыю, а той заводзіў сваю бурчлівапяшчотную песеньку любові.