Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Так было і ў адносінах з дзецьмі. Усё сваё жыццё Белы Клык не цярпеў дзяцей. Ен баяўся і не мог вытрымаць іх дакранання. Ен не забыў дзіцячай бязлітаснасці і дэспатызму, з якімі яму даводзілася сутыкацца ў індзейскіх пасёлках. I калі Уідан і Мод у першы раз падышлі да яго, ён засцерагальна зарыкаў і злосна бліснуў на іх вачыма. Удар кулака і прарэзлівы вокрык гаспадара прымусілі Белага Клыка падпарадкавацца іх ласкам, хоць ён не пераставаў бурчаць, пакуль маленькія рукі гладзілі яго, і ў бурчанні гэтым не чулася ласкавай ноткі. Пазней, заўважыўшы, што хлопчык і дзяўчынка мелі вялікую цэннасць у вачах гаспадара, ён дазваляў ім гладзіць сябе, ужо не чакаючы ўдару і рэзкага вокрыку.
Усё ж Белы Клык не ўмеў выказваць сваіх пачуццяў. Ён падпарадкоўваўся дзецям гаспадара з адкрытай неахвотай і цярпеў іх прычэпліванні, як церпяць пакутлівую аперацыю. Канчаткова страціўшы цярпенне, ён уставаў і з рашучым выглядам адыходзіў прэч. Але неўзабаве дзеці пачалі нават падабацца Беламу Клыку, хоць ён усё яшчэ ніяк не выказваў сваіх адносін да іх. Ен ніколі не падыходзіў да дзяцей сам, але і не ўцякаў ад іх, а чакаў, калі яны падыйдуць. Аяшчэ праз некаторы час дарослыя пачалі заўважаць, што ўбачыўшы дзяцей у вачах Белага Клыка з’яўляецца задаволены выраз, які саступае месца нечаму накшталт лёгкай прыкрасці, як толькі дзеці пакідаюць яго для іншых забаў.
Натура Белага Клыка паступова ўзбагачалася, але ўсё гэта патрабавала часу. Наступнае месца пасля дзяцей Белы Клык адводзіў суддзі Скоту. Тлумачылася гэта дзвюма прычынамі: папершае, гаспадар, відавочна, вельмі цаніў яго, па-другое, суддзя Скот быў чалавекам стрыманым. Белы Клык любіў ляжаць ля яго ног, калі той чытаў газету на прасторнай тэрасе. Позірк ці слова, зрэдку кінутыя ў бок Белага Клыка, казалі яму, што суддзя
Скот заўважае яго прысутнасць і ўмее даць адчуць гэта без дакучання. Але ўсё гэта рабілася, калі гаспадара не было паблізу. Як толькі ён паказваўся, увесь астатні свет пераставаў існаваць для Белага Клыка.
Белы Клык дазваляў усім членам сям’і Скота гладзіць і лашчыць сябе, але ні да кога з іх ён не адносіўся так, як да гаспадара, ніякія ласкі не маглі выклікаць любоўных нотак у яго бурчанні, як ні старалася ўся чэлядзь Скота, а нікому з іх не ўдалося прымусіць Белага Клыка прыціснуцца да сябе галавой. Гэтым выказваннем неабмежаванага даверу, падпарадкавання і адданасці Белы Клык узнагароджваў аднаго Уідана Скота. Астатнія члены сям’і былі для яго уласнасцю гаспадара.
Белы Клык вельмі рана адчуў розніцу паміж ім і слугамі. Апошнія баяліся яго, а ён са свайго боку стрымліваўся ад нападу на слуг толькі таму, што лічыў іх такой жа ўласнасцю гаспадара. Паміж імі і Белым Клыком падтрымліваўся нейтралітэт, і толькі. Яны гатавалі абед для гаспадара, мылі посуд і выконвалі ўсякую інпіую работу, як на Кландайку ўсё гэта рабіў Мэт. Карацей кажучы, слугі ўваходзілі неабходнай безумоўнай часткай у жыццёвы ўклад Сіера-Вісты.
Многа новага прыйшлося даведацца Беламу Клыку і за межамі Сіера-Вісты. Уладанні гаспадара былі вялікія, але ўсё ж мелі свае межы. Каля Сіера-Вісты праходзіла дарога. За ёй пачыналіся агульныя ўладанні ўсіх багоў — дарогі і вуліцы. Асабістыя ўладанні іншых багоў стаялі за агароджамі. Усё гэта кіравалася безлічнай колькасцю законаў, якія дыктавалі Беламу Клыку яго паводзіны, хоць ён і не разумеў мовы багоў і мог знаёміцца з гэтымі законамі толькі на падставе ўласнага вопыту. Ен дзейнічаў адпаведна сваім інстынктам да таго часу, пакуль не сустракаўся з адным з гэтых законаў. Пасля некалькіх такіх сутычак Белы Клык пачынаў разумець закон і ўжо больш не парушаў яго.
Але мацней за ўсё дзейнічалі на Белага Клыка кулак гаспадара і строгія ноткі ў яго голасе. Удар гаспадара, да якога Белы Клык адчуваў велізарную любоў, прыносіў яму такі боль, які не маглі ўчыніць пабоі Шэрага Бабра і Прыгажуна Сміта. Пабоі тых былі адчувальнымі толькі для цела і не ўціхамірвалі прыгожага ў сваёй лютасці Белага Клыка. Удары гаспадара былі занадта слабыя, каб прынесці боль. I ўсё ж яны пранікалі глыбей. Гаспадар выказваў сваю непахвальнасць і гэтым наносіў удар Беламу Клыку ў самае сэрца.
Удары прыходзіліся на яго долю вельмі рэдка. Голасу гаспадара было цалкам дастаткова. Белы Клык меркаваў па ім, добра ён
зрабіў ці не, прыстасоўваў да яго свае паводзіны, суразмяраў учынкі. Голас гэты служыў яму компасам, па якому ён накіроўваў свой шлях, компасам, які дапамагаў яму пазнаёміцца з новай краінай і новым жыццём. ‘
На Поўначы сабака быў адзінай хатняй жывёлай. Усе астатнія жылі ў Лясной Глушы і з’яўляліся законнай здабычай кожнага сабакі, калі толькі ён мог з ёй справіцца. У свой час Белы Клык заўсёды здабываў сабе ежу паляваннем. Ён не падазраваў, што на Поўдні справа абстаіць інакш, але пераканацца ў гэтым давялося ў самым пачатку свайго прабывання ў даліне СантаКлара. Сноўдаючыся неяк на досвітку каля дома, ён выйшаў з-за вугла і натрапіў прама на курыцу, якая ўцякла з птушынага двара. Зусім зразумела, што Беламу Клыку захацелася з’есці яе. Скачок, заблішчэўшыя зубы, спалоханае кудахтанне — і адважная падарожніца апынулася ў яго пашчы. Курыца была добра адкормленая, тлустая і далікатная на смак; Белы Клык аблізнуўся і вырашыў, што яда папалася нядрэнная.
У гэты ж дзень ён натрапіў каля канюшні яшчэ на адну курыцу. На паратунак ёй прыбег конюх. He ведаючы пароды Белага Клыка, ён захапіў з сабой для застрашэння тонкі дубец. Пасля першага ж удару Белы Клык пакінуў курыцу і кінуўся на чалавека. Яго можна было б спыніць палкай, але не дубцом. Белы Клык прыняў другі ўдар, што сустрэў яго на сярэдзіне скачка, моўчкі, не задрыжэўшы ад болю. Конюх ускрыкнуў адхіснуўся назад ад сабакі, які скочыў яму на горла, упусціў дубец і схапіўся за шыю рукамі. У выніку рука яго была распаласавана ад локця ўніз да самай косці.
Конюх страшэнна перапалохаўся. Яго ашаламіла не столькі злосць Белага Клыка, колькі бясшумнасць яго нападу. Усё яшчэ не адымаючы пакусанай акрываўленай рукі ад твара і горла, ён пачаў адступаць да хлява. Калі б не з’явілася на сцэне Коллі, яму было б дрэнна. Коллі выратавала конюху жыццё, таксама як у свой час яна выратавала жыццё Дзіку. He памятаючы сябе ад гневу, яна кінулася на Белага Клыка. Яна мела рацыю. Яна была разумней дапусціўшых памылку багоў. Усе яе падазрэнні апраўдаліся.
Непапраўны драпежнік зноў узяўся за свае старыя ўчынкі.
Конюх уцёк на канюшню, а Белы Клык пачаў адступаць перад бязлітаснымі зубамі Коллі, кружачыся то ў адзін, то ў другі бок і падстаўляючы пад яе ўкусы плячо. Але Коллі не пакідала яго ў спакоі, не абмяжоўваючыся на гэты раз звычайным пакараннем. Яе ўзбуджэнне і злосць распаляліся з кожнай хвілінай, і нарэшце Белы Клык забыў увесь свой гонар і ўцёк ад яе ў поле.
— Ён пакіне курэй у спакоі, — сказаў гаспадар, — але мне трэба застаць яго на месцы злачынства.
Выпадак здарыўся праз два дні, але гаспадар не мог і меркаваць, якіх памераў дасягне злачынства. Белы Клык уважліва сачыў за птушыным дваром і яго жыхарамі.
Увечары, калі куры ўселіся на седала, ён узлез на груду нядаўна прывезеных дошак. Адтуль скочыў на дах куратніка, пералез праз яго і саскочыў на зямлю. Секундай пазней у куратніку пачалася разаніна.
Раніцай, калі гаспадар выйшаў на тэрасу, ён убачыў відовішча — пяцьдзясят белых легорнаў ляжалі ў адзін рад. Скот ціха засвістаў, спачатку ад здзіўлення, потым ад захаплення. Вочы яго ўбачылі таксама і Белага Клыка, які не выказваў ніякіх адзнак замяшання або ўсведамлення ўласнай віны. Ен трымаў сябе вельмі горда, нібы і сапраўды зрабіў учынак, які заслугоўваў усялякіх пахвал і захаплення. Ён зусім не ўсведамляў усяго цяжару сваёй віны. Пры думцы аб гэтай непрыемнай справе гаспадар сціснуў зубы. Затым ён рэзка загаварыў са злачынцам, які нічога не падазраваў і ў голасе яго чуўся гнеў. Мала таго, гаспадар ткнуў Белага Клыка носам у забітых ім курэй і ўдарыў яго кулаком. 3 таго часу Белы Клык ужо не рабіў налёту на куратнік. Птушка ахоўвалася законам, і Белы Клык зразумеў гэта. Неўзабаве гаспадар узяў яго з сабой на птушыны двор. Як толькі жывая птушка заснавала ледзь не перад самым носам у Белага Клыка, ён зараз жа кінуўся на яе. Гэта быў зусім натуральны рух, але голас гаспадара прымусіў Белага Клыка спыніцца. Яны прабылі на птушыным двары з паўгадзіны. I кожны раз, калі Белы Клык паддаваўся інстынкту і кідаўся за птушкай, голас гаспадара спыняў яго. Такім чынам ён зразумеў закон і тут жа, не выходзячы з птушынага fleapa, навучыўся зусім ігнараваць прысутнасць курэй.
— Такі паляўнічы на курэй непапраўны, — сумна ківаючы галавой, сказаў за снеданнем суддзя Скот, выслухаўшы расказ сына аб уроку, які даў яму Белы Клык. — Варта ім толькі пакаштаваць смак крыві... — і ён зноў з сумам паківаў галавой.
Але Уідан Скот не згаджаўся з бацькам.
— Ведаеш, што я зраблю? — сказаў ён нарэшце. — Я замкну Белага Клыка ў куратніку на цэлы дзень.
— Што ж будзе з курамі! — запярэчыў бацька.
— Больш таго, — казаў далей сын. — За кожную задупіаную курыцу я плачу залаты долар.
— Няхай і тата таксама заплоціць які-небудзь штраф, — умяшалася Бэт.
Сястра падтрымала яе, і ўсе, хто сядзелі за сталом, хорам ухвалілі гэтую прапанову.
— Добра! — Уідан Скот на хвіліну задумаўся. — А калі да канца дня Белы Клык не зачэпіць ніводнага кураняці, за кожныя дзесяць хвілін, праведзеныя ім на птушыным двары, ты скажаш яму зусім сур’ёзным і ўрачыстым голасам, як у сябе ў судзе ў час абвяшчэння прыгавору: «Белы Клык, ты разумнейшы, чым я думаў».
Выбраўшы такое месца, дзе Белы Клык не мог іх бачыць, уся сям’я прыгатавалася назіраць за падзеямі. Але ўсе чаканні былі дарэмныя. Як толькі гаспадар пакінуў двор, Белы Клык лёг і заснуў. Адзін раз ён устаў і падышоў да карыта напіцца. На курэй ён не звяртаў ніякай увагі — яны для яго не існавалі. У чатыры гадзіны ён разбегся, скочыў на дах куратніка, саскочыў на зямлю па другі бок і з заклапочаным выглядам пабег дадому. Ён зразумеў закон.
I суддзя Скот на вялікую радасць усёй сям’і, што сабралася на тэрасе, урачыстым голасам сказаў шаснаццаць разоў адзін за адным: «Белы Клык, ты разумнейшы, чым я думаў».
Але разнастайнасць законаў вельмі часта збівала Белага Клыка з панталыку і кідала яго ў няміласць. Трэба было цвёрда ўразумець сабе, што курэй, якія належаць іншым багам, таксама нельга чапаць. Тое ж самае адносілася і да кошак. Пасля першага азнаямлення з гэтым законам у яго стварылася такое ўражанне, што ўсе жывыя істоты — недакранальныя. Перапёлка магла ўзляцець на лузе ў яго з-пад самага носа і адлятала цэлай. Белы Клык дрыжэў усім целам ад нецярпення, але ўсё ж уціхамірваў у сабе інстынктыўнае жаданне схапіць птушку і не кранаўся з месца. Ен пакарыўся волі багоў.