Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Хутка я навучыўся раўці па-мядзведжаму і смактаў сваю лапу, зусім як мядзведзь.
Звяры аднесліся да мяне вельмі даверліва, і я вырашыў выкарыстаць гэта.
Адзін доктар расказваў мне, што рана, нанесеная ў патыліцу, выклікае імгненную смерць. Я падышоў да бліжэйшага мядзведзя і ўсадзіў яму свой нож проста ў патыліцу! Я не сумняваўся, што, калі звер уцалее, ён неадкладна разарве мяне. На шчасце, мая першая спроба ўдалася. Мядзведзь паваліўся мёртвы, не паспеўшы нават ускрыкнуць.
Тады я парашыў гэткім самым спосабам управіцца і з астатнімі мядзведзямі. Гэта мне ўдалося даволі лёгка. Хоць яны бачылі, як падалі іх таварышы, але, прымаючы мяне за мядзведзя, ніяк не маглі здагадацца, што іх забіваю я.
За нейкую гадзіну я паклаў некалькі тысяч мядзведзяў.
Зрабіўшы гэты подзвіг, я вярнуўся на карабель да майго сябра Фіпса і расказаў яму ўсё.
Ен даў мне сотню самых дужых матросаў, і я павёў іх на крыгу. Яны садралі шкуры з забітых мядзведзяў і перацягнулі мядзведжыя кумпякі на карабель.
Кумпякоў было так многа, што карабель не мог рушыць далей. Нам давялося вярнуцца дадому, хоць мы не даехалі да месца свайго прызначэння.
Вось чаму капітан Фіпс так і не адкрыў Паўночны полюс.
Зрэшты, мы не шкадавалі аб гэтым, бо мядзведжае мяса, прывезенае намі, аказалася надзвычай смачным.
Другое падарожжа на месяц
ярнуўшыся ў Англію, я даў сабе слова ніколі больш не рабіць -U ніякіх падарожжаў, але не прайшло і тыдня, як мне прыйшлося зноў рушыць у дарогу.
Справа ў тым, што адзін мой сваяк, чалавек немалады і багаты, убіў сабе чамусьці ў галаву, быццам на свеце існуе краіна, у якой жывуць волаты.
Ен прасіў мяне абавязкова адшукаць для яго гэтую краіну і ва ўзнагароду абяцаў пакінуць мне вялікую спадчыну. Вельмі ўжо ён хацеў пабачыць волатаў!
Я згадзіўся, падрыхтаваў карабель, і мы накіраваліся ў Паўднёвы акіян.
У дарозе мы не сустрэлі нічога цікавага, акрамя некалькіх лятаючых жанчын, што пырхалі ў паветры, як матылькі. Надвор’е было цудоўнае.
Але на васямнаццаты дзень пачалася страшэнная бура.
Вецер быў такі моцны, што падняў наш карабель над вадой і панёс яго, як пушынку, у паветры. Усё вышэй, і вышэй, і вышэй! Шэсць тыдняў насіліся мы над самымі высокімі хмарамі. Нарэшце, убачылі круглы бліскучы востраў. Гэта, вядома, быў месяц.
Мы знайшлі зручную гавань і выйшлі на месячны бераг. Унізе, далёка-далёка, мы ўбачылі другую планету — з гарадамі, лясамі, гарамі, морамі і рэкамі. Мы здагадаліся, што гэта — пакінутая намі зямля.
На месяцы нас акружылі нейкія велізарныя страшыдлы, што сядзелі верхам на трохгаловых арлах. Гэтыя птушкі замяняюць жыхарам месяца коней.
Якраз у той час месячны цар вёў вайну з імператарам сонца. Ен адразу ж прапанаваў мне стаць на чале яго арміі і павесці яе ў бой, але я, вядома, наадрэз адмовіўся.
На месяцы ўсё значна большае, чым у нас на зямлі.
Мухі там велічынёю з авечку, кожны яблык не менш за кавун.
Замест зброі жыхары месяца ўжываюць рэдзьку. Яна замяняе ім коп’і, а калі няма рэдзькі, яны б’юцца галубінымі яйкамі. Замест шчытоў яны ўжываюць грыбы мухаморы.
Бачыў я там некалькі жыхароў адной далёкай зоркі. Яны прыязджалі на месяц гандляваць. Іх твары былі падобныя да сабачых морд, а вочы знаходзіліся ці на кончыку носа, ці ўнізе пад ноздрамі. У іх не было ні павек, ні веек, і, кладучыся спаць, яны закрывалі вочы языком.
Траціць час на яду месячным жыхарам ніколі не даводзіцца. У левым баку жывата ёсць у іх спецыяльныя дзверцы: яны адчыняюць іх і кладуць туды страву. Потым зачыняюць дзверцы да другога абеду, які ў іх бывае раз у месяц. Яны абедаюць усяго дванаццаць разоў на год! Гэта вельмі зручна, але наўрад ці зямныя абжоры і ласуны згадзіліся б абедаць так рэдка.
Месячныя жыхары вырастаюць проста на дрэвах. Гэтыя дрэвы вельмі прыгожыя, у іх ярка-пунсовыя галіны. На галінах растуць вялізныя арэхі з надзвычай моцнай шкарлупінай.
Калі арэхі паспеюць, іх асцярожна здымаюць з дрэў і кладуць на захоўванне ў склеп.
Як толькі цару месяца спатрэбяцца новыя людзі, ён загадвае кінуць гэтыя арэхі ў вар.
Праз гадзіну арэхі лопаюцца, і з іх выскакваюць зусім гатовыя месячныя людзі. Гэтым людзям не трэба вучыцца. Яны адразу нараджаюцца дарослымі і ўжо ведаюць сваё рамяство. 3 аднаго арэха выскаквае камінар1, з другога — катрыншчык, з трэцяга — марожаншчык, з чацвёртага — салдат, з пятага — кухар, з шостага — кравец.
I кожны неадкладна бярэцца за сваю справу. Камінар узлазіць на дах, катрыншчык пачынае граць, марожаншчык крычыць: «Гарачае марожанае!» (бо на месяцы лёд гарачэйшы за агонь), кухар бяжыць на кухню, а салдат страляе ў ворага. Пастарэўшы, месячныя людзі не паміраюць, але растаюць у паветры, як дым ці пара.
На кожнай руцэ ў іх толькі па аднаму пальцу, але працуюць яны ім так спрытна, як мы пяцярнёй.
Галаву сваю яны носяць пад пахай і, збіраючыся ў падарожжа, пакідаюць яе дома, каб яна не сапсавалася ў дарозе.
Яны могуць раіцца са сваёй галавой, нават калі знаходзяцца далёка ад яе! Гэта вельмі зручна.
Калі цар пажадае даведацца, што думае аб ім яго народ, ён застаецца дома і ляжыць на канапе, а яго галава непрыкметна прабіраецца ў чужыя дамы і падслухвае размовы.
Вінаград на месяцы нічым не адрозніваецца ад нашага граду.
Я зусім не сумняваюся, што град, які падае часам на зямлю, гэта і ёсць той самы месячны вінаград, сарваны ветрам на месячных палях.
1 Камінар— чысцільшчык комінаў, трубачыст.
Калі вы хочаце паспрабаваць месячнага віна, збярыце некалькі градзін і дайце ім добра растаць.
Месячным жыхарам жывот служыць замест чамадана. Яны могуць зачыняць і адчыняць яго, калі ім уздумаецца, і класці ў яго ўсё, што захочуць. У іх няма ні страўніка, ні печані, ні сэрца; яны ўсярэдзіне зусім пустыя.
Вочы свае яны могуць вымаць і ўстаўляць. Трымаючы вока, яны бачаць ім так добра, як быццам яно ў іх у галаве. Калі вока сапсуецца ці згубіцца, яны ідуць на рынак і купляюць сабе новае. Таму на месяцы вельмі шмат людзей, якія гандлююць вачыма. Там на кожным кроку чытаеш на шыльдах: «Танна прадаюцца вочы. Вялікі выбар аранжавых, чырвоных, ліловых і сініх».
Кожны год у месячных жыхароў новая мода на колер вачэй.
У той год, калі я быў на месяцы, моднымі лічыліся зялёныя і жоўтыя вочы.
Але чаму вы смеяцеся? Няўжо вы думаеце, што я вам хлушу? He, кожнае маё слова — гэта самая чыстая праўда, а калі вы не верыце мне, адпраўляйцеся самі на месяц. Там вы ўбачыце, што я нічога не выдумляю і расказваю вам толькі праўду.
Сырны востраў
He я вінаваты, калі са мною здараюцца такія дзіўныя дзівы, якія яшчэ не здараліся ні з кім.
Гэта таму, што я люблю падарожнічаць і заўсёды шукаю прыгод, а вы сядзіце дома і нічога не бачыце, акрамя чатырох сцен свайго пакоя.
Аднойчы, напрыклад, я накіраваўся ў далёкае плаванне на вялікім галандскім караблі. Раптам у адкрытым акіяне на нас наляцеў ураган, які ў адзін момант сарваў у нас усе парусы і паламаў усе мачты.
Адна мачта павалілася на компас і разбіла яго ўшчэнт.
Усім вядома, як цяжка кіраваць караблём без компаса. Мы збіліся з дарогі і не ведалі, куды мы плывём.
Тры месяцы нас кідала па хвалях акіяна з боку ў бок, а потым занесла невядома куды, і вось аднойчы раніцай мы заўважылі незвычайную перамену ва ўсім. Мора з зялёнага зрабілася белым. Ветрык даносіў нейкі пяшчотны, лагодны пах. Нам зрабілася вельмі прыемна і весела.
Хутка мы ўбачылі прыстань і праз гадзіну ўвайшлі ў прасторную глыбокую гавань. Замест вады ў ёй было малако! Мы паспяшаліся высадзіцца на бераг і пачалі прагна піць з малочнага мора.
Між нас быў адзін матрос, які не вытрымліваў паху сыру. Калі яму паказвалі сыр, яго пачынала нудзіць. I вось толькі мы высадзіліся на бераг, як яму зрабілася дрэнна.
— Забярыце ў мяне з-пад ног гэты сыр! — крычаў ён. — Я не хачу, я не магу хадзіць па сыры!
Я нахіліўся да зямлі і ўсё зразумеў.
Востраў, да якога прыстаў наш карабель, быў зроблены з выдатнага галандскага сыру!
Так, так, не смейцеся, я расказваю вам чыстую праўду: замест гліны ў нас пад нагамі быў сыр.
Няма нічога дзіўнага, што жыхары гэтага вострава харчаваліся выключна сырам! Але сыру гэтага не рабілася меней, бо за ноч яго вырастала роўна столькі, колькі было з’едзена на працягу дня.
Увесь востраў быў пакрыты вінаграднікамі, але вінаград там быў асаблівы: сціснеш яго ў кулаку — з яго замест соку цячэ малако.
Жыхары вострава высокія, прыгожыя людзі. У кожнага з іх па тры нагі. Дзякуючы тром нагам яны свабодна могуць трымацца на паверхні малочнага мора.
Хлеб тут расце печаны, проста ў гатовым выглядзе, таму жыхарам не даводзіцца ні сеяць, ні араць. Я бачыў шмат дрэў, увешаных салодкімі мядовымі пернікамі.
У час нашых пагулянак па Сырным востраве мы адкрылі сем рэк, што плывуць малаком, і дзве ракі, што плывуць густым і смачным півам.
Прызнаюся, гэтыя піўныя рэкі спадабаліся мне больш за малочныя.
Наогул, гуляючы па востраве, мы бачылі шмат цудаў. Асабліва ўразілі нас птушыныя гнёзды.
Яны былі неймаверна велізарныя. Адно арлінае гняздо, напрыклад, было вышэй за самы вялікі дом. Яно было ўсё сплецена з гіганцкіх дубовых ствалоў. У ім мы знайшлі пяць соцень яек, кожнае яйка велічынёю з добрую бочку.
Мы разбілі адно яйка, і з яго вылезла птушаня, разоў у дваццаць большае за дарослага арла.
Птушаня запішчала. Да яго на дапамогу прыляцела арліца. Яна схапіла нашага капітана, падняла яго да бліжэйшага воблака і адтуль шпурнула ў мора.
На шчасце, ён выдатны плывец, і праз некалькі гадзін дабраўся да Сырнага вострава.
У адным лесе я быў сведкам пакарання смерцю.
Астраўляне павесілі на дрэве трох чалавек дагары нагамі. Няшчасныя стагналі і плакалі. Я спытаўся, за што іх так жорстка караюць.
Мне адказалі, што яны — падарожнікі, якія толькі што вярнуліся з далёкага вандравання і бессаромна лгуць пра свае прыгоды.
Я пахваліў астраўлян за такую разумную расправу з хлусамі, бо не выношу ніякай хлусні і заўсёды расказваю адну толькі чыстую праўду.
Зрэшты, вы, мабыць, і самі заўважылі, што ва ўсіх маіх расказах няма аніводнага слова хлусні. Хлусня мне агідна, і я шчаслівы, што ўсе мае блізкія заўсёды лічылі мяне самым праўдзівым на зямлі чалавекам.
Вярнуўшыся на карабель, мы адразу ж паднялі якар і адплылі ад цудоўнага вострава.