• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Але нядоўга цягнулася наша радасць. Мы выявілі, што ў нашым караблі вялікая прабоіна. Вада адразу палілася ў трум.
    Карабель пачаў тануць.
    Усе разгубіліся, закрычалі, заплакалі, але я хутка прыдумаў, што рабіць. Нават не скідаючы штаноў, я сеў проста ў дзірку і заткнуў яе сваёю задняй часткаю.
    Цеча спынілася.
    Карабель быў выратаваны.
    У страўніку ў рыбы
    Праз тыдзень мы прыехалі ў Італію.
    Быў сонечны, ясны дзень, і я пайшоў на бераг Міжземнага мора купацца. Вада была цёплая. Я выдатны плывец і заплыў далёка ад берага.
    Раптам бачу — проста на мяне плыве вялізная рыба з шырока разяўленай пашчай! Што было рабіць? Уцячы ад яе немагчыма, таму я сціснуўся ў камяк і кінуўся ў яе разяўленую пашчу, каб хутчэй праслізнуць міма вострых зубоў і адразу апынуцца ў страўніку.
    He кожнаму прыйшла б у галаву такая дасціпная хітрасць, але я чалавек дасціпны і, як вы ведаеце, вельмі кемлівы.
    У страўніку ў рыбы было цёмна, але затое цёпла і ўтульна.
    Я пачаў хадзіць па гэтай цемры, прагульвацца ўзад і ўперад і хутка заўважыў, што гэта вельмі не падабаецца рыбе. Тады я пачаў наўмысна тупаць нагамі, скакаць і танцаваць як вар’ят, каб добра памучыць яе.
    Рыба залемантавала ад болю і высунула з вады сваю вялізную морду.
    Хутка яе заўважылі з італьянскага карабля, што праходзіў міма.
    Вось гэтага я і хацеў! Маракі забілі яе гарпуном, а потым усцягнулі да сябе на палубу і пачалі раіцца, як лепш ім рассекчы незвычайную рыбіну.
    Я сядзеў усярэдзіне і, прызнацца, дрыжаў ад страху: я баяўся, каб гэтыя людзі не рассеклі і мяне разам з рыбай.
    Гэта было б жахліва!
    Але, на шчасце, іх сякеры не закранулі мяне. Ледзь толькі бліснула першае святло, я пачаў крычаць гучным голасам на чысцюткай італьянскай мове (о, я ведаю італьянскую мову выдатна!), што я рады бачыць гэтых добрых людзей, якія вызвалілі мяне з маёй душнай турмы.
    Пачуўшы чалавечы голас з рыбінага бруха, матросы застылі
    ад жаху.
    Іх здзіўленне стала яшчэ большым, калі з рыбінай пашчы
    выскачыў я і прывітаў іх ветлівым паклонам.
    Mae цудоуныя слугі
    Карабель, што выратаваў мяне, накіраваўся ў сталіцу Турцыі.
    Італьянцы, сярод якіх я цяпер апынуўся, адразу ўбачылі, што я чалавек надзвычайны, і прапанавалі мне застацца на караблі разам з імі. Я згадзіўся, і праз тыдзень мы прычалілі да турэцкага берага.
    Турэцкі султан, даведаўшыся аб маім прыездзе, вядома, запрасіў мяне абедаць. Ён сустрэў мяне на парозе свайго палаца і сказаў:
    — Я шчаслівы, што магу вітаць вас у сваёй старажытнай сталіцы. Спадзяюся, што вы ў добрым здароўі? Я ведаю ўсе вашы вялікія подзвігі, і мне хацелася б даручыць вам адну цяжкую справу, якую не выканае ніхто, акрамя вас, бо вы самы разумны і кемлівы чалавек на зямлі. Ці не маглі б вы неадкладна паехаць у Егіпет?
    — 3 радасцю! — адказаў я. — Я так люблю падарожнічаць, што гатовы хоць зараз на край свету!
    Султану мой адказ вельмі спадабаўся, і ён даў мне даручэнне, якое на векі вечныя павінна застацца тайнай для ўсіх, і таму я не магу расказаць, у чым яно заключалася. Так, так, султан даверыў мне вялікую тайну, бо ён ведаў, што я самы надзейны чалавек ва ўсім свеце. Я пакланіўся і неадкладна рушыў у дарогу.
    Толькі я ад’ехаў ад турэцкай сталіцы, як мне трапіўся насустрач маленькі чалавек, які бег з незвычайнай хуткасцю. Да кожнай яго нагі была прывязана цяжкая гіра, і ўсё ж ён ляцеў, як страла.
    — Куды ты? — спытаў я ў яго. — I навошта ты прывязаў да ног гэтыя гіры? Яны ж перашкаджаюць бегчы!
    — Тры хвіліны назад я быў у Вене, — адказаў на бягу чалавечак, — а цяпер іду ў Канстанцінопаль пашукаць сабе якой-небудзь работы. Гіры ж павесіў да ног, каб не бегчы занадта хутка, бо спяшацца мне няма куды.
    Вельмі спадабаўся мне гэты незвычайны скараход, і я ўзяў яго да сябе на службу. Ён ахвотна пайшоў следам за мной.
    На другі дзень пры самай дарозе заўважылі мы чалавека, які ляжаў ніцма, прыклаўшы вуха да зямлі.
    — Што ты тут робіш? — спытаў я ў яго.
    — Слухаю, як у полі расце трава! — адказаў ён.
    — I чуеш?
    — Вельмі добра чую. Для мяне гэта проста дробязь!
    — У такім выпадку ідзі, калі ласка, да мяне на службу. Твае чуйныя вушы могуць спатрэбіцца мне ў дарозе.
    Ен згадзіўся, і мы рушылі далей.
    Хутка я ўбачыў паляўнічага, у якога ў руках была стрэльба.
    — Паслухай, — звярнуўся я да яго. — У каго гэта ты страляеш? Нідзе не відаць ні звера, ні птушкі.
    — На даху званіцы ў Берліне сядзеў верабей, і я трапіў яму проста ў вока.
    Вы ведаеце, як я люблю паляванне. Я абняў трапнага стралка і запрасіў яго да сябе на службу. Ен з радасцю пайшоў за мной.
    Праехаўшы шмат краін і гарадоў, мы наблізіліся да вялікага лесу. Глядзім — пры дарозе стаіць чалавек велізарнейшага росту і трымае ў руках вяроўку, якую ён накінуў пятлёю вакол усяго лесу.
    — Што гэта ты цягнеш? — спытаў я ў яго.
    — Дык вось спатрэбілася дроў насекчы, а сякера ў мяне дома засталася, — адказаў ён. — Я і хачу злаўчыцца, каб абысціся без сякеры.
    Ен шмаргануў за вяроўку, і вялізныя дубы, як тонкія былінкі, узляцелі ў паветра і ўпалі на зямлю.
    Я, вядома, не папікадаваў грошай і адразу ж запрасіў гэтага асілка да сябе на службу.
    Калі мы прыехалі ў Егіпет, узнялася такая страшэнная бура, што ўсе нашы карэты і коні кулём паляцелі па дарозе.
    Удалечыні мы ўбачылі сем ветракоў, крыллі якіх круціліся як шалёныя. А на пагорку ляжаў чалавек і заціскаў сваю левую ноздру пальцам. Убачыўшы нас, ён пачціва мяне прывітаў, і бура ў той жа момант сунялася.
    — Што ты тут робіш? — запытаў я.
    — Я кручу ветракі свайго гаспадара, — адказаў ён. — А каб яны не паламаліся, я дзьму не надта моцна: толькі з аднае ноздры.
    «Гэты чалавек мне спатрэбіцца», — падумаў я і прапанаваў яму ехаць са мною.
    Кітайскае віно
    ЖЛЕгіпце я хутка выканаў усе даручэнні султана. Мая кемліW васць дапамагла мне і тут. Праз тыдзень я разам са сваімі незвычайнымі слугамі вярнуўся ў сталіцу Турцыі.
    Султан быў рады, што я вярнуўся, і вельмі хваліў мяне за мае ўдалыя дзеянні ў Егіпце.
    — Вы разумнейшы за ўсіх маіх міністраў, любы Мюнхаўзен! — сказаў ён, моцна паціснуўшы мне руку. — Прыходзьце да мяне сёння абедаць!
    Абед быў вельмі смачны, але — вось бяда! — на стале не стаяла віна, бо туркам па закону забаронена піць віно. Я быў вельмі засмучоны, і султан, каб усцешыць мяне, павёў пасля абеду ў свой кабінет, адчыніў патайную шафу і дастаў адтуль бутэлечку.
    — Такога цудоўнага віна вы не спрабавалі за ўсё сваё жыццё, мой любы Мюнхаўзен! — сказаў ён, наліваючы мне поўную шклянку.
    Віно сапраўды было добрае. Але пасля першага ж глытка я заявіў, што ў Кітаі ў кітайскага багдыхана Фу Чана віно яшчэ лепшае за гэтае.
    — Мой любы Мюнхаўзен! — усклікнуў султан. — Я прывык верыць кожнаму вашаму слову, бо вы самы праўдзівы чалавек на зямлі, але клянуся, што зараз вы гаворыце няпраўду: лепшага за гэтае віно не бывае!
    — А я вам дакажу, што бывае!
    — Мюнхаўзен, вы хлусіце!
    — He, я кажу чыстую праўду і бяруся роўна праз гадзіну прынесці вам бутэльку такога віна, у параўнанні з якім ваша — нікчэмная кісляціна.
    — Мюнхаўзен, вы забываецеся! Я заўсёды лічыў вас адным з самых праўдзівых людзей на зямлі, а цяпер бачу, што вы бессаромны хлус.
    — У такім разе я патрабую, каб вы ўпэўніліся неадкладна, ці праўду я кажу!
    — Згодзен! — адказаў султан. — Калі да чатырох гадзін вы не даставіце мне з Кітая бутэльку лепшага ў свеце віна, я загадаю вам адсячы галаву.
    — Цудоўна! — усклікнуў я. — Я згодзен на вашы ўмовы. Але калі да чатырох гадзін гэтае віно будзе ў вас на стале, вы аддасцё мне столькі золата з вашай кладоўкі, колькі за адзін раз можа панесці адзін чалавек.
    Султан згадзіўся. Я напісаў кітайскаму багдыхану пісьмо і папрасіў яго падарыць мне бутэльку таго самага віна, якім ён частаваў мяне тры гады назад.
    «Калі вы адмовіце мне ў маёй просьбе, — пісаў я, — ваш сябра Мюнхаўзен загіне ад рукі ката».
    Калі я скончыў пісаць, было ўжо пяць хвілін на чацвёртую.
    Я паклікаў свайго скарахода і паслаў яго ў кітайскую сталіцу. Ен адвязаў гіры, што віселі ў яго на нагах, узяў пісьмо і ў адзін момант знік з вачэй.
    Я вярнуўся ў кабінет султана. У чаканні скарахода мы асушылі да дна пачатую намі бутэльку.
    Прабіла чвэртку на чацвёртую, потым палову на чацвёртую, потым тры чвэрткі на чацвёртую, а мой скараход не паказваўся.
    Мне зрабілася неяк нядобра, асабліва калі я заўважыў, што султан трымае ў руках званочак, каб пазваніць і паклікаць ката.
    — Дазвольце мне выйсці ў сад падыхаць свежым паветрам! — сказаў я султану.
    — Калі ласка! — адказаў султан з самай прыязнай усмешкай.
    Але, выходзячы ў сад, я ўбачыў, што за мною следам ідуць нейкія людзі, не адступаючы ад мяне ні на крок.
    Гэта былі султанавы каты, гатовыя кожную хвіліну накінуцца на мяне і адсячы маю бедную галаву.
    У роспачы я зірнуў на гадзіннік. Без пяці чатыры! Няўжо мне засталося жыць усяго толькі пяць хвілін? О, гэта занадта жахліва! Я паклікаў свайго слугу — таго самага, што чуе, як расце ў полі трава, — і спытаў яго, ці не чуе ён тупату майго скарахода. Ен прыклаў вуха да зямлі і паведаміў мне, на маё вялікае гора, што скараход заснуў!
    — Заснуў?!
    — Так, заснуў. Я чую, як ён храпе далёка-далёка.
    У мяне ногі падкасіліся ад жаху. Яшчэ хвіліна — і я загіну бясслаўнай смерцю.
    Я паклікаў другога слугу — таго самага, які цэліўся ў вераб’я, — і ён адразу ж узлез на самую высокую вежу і, прыўзняўшыся на дыбачкі, пачаў узірацца ўдаль.
    — Ну, што, ці бачыш ты нягодніка? — запытаў я, задыхаючыся ад злосці.
    — Бачу, бачу! Ён разлёгся на лужку пад дубам, недалёка ад Пекіна і храпе. А побач з ім бутэлька... Але пачакай, я цябе пабуджу.
    Ён стрэліў у вершаліну таго дуба, пад якім спаў скараход.
    Жалуды, лісце і галінкі пасыпаліся на скарахода і пабудзілі яго.
    Скараход усхапіўся, працёр вочы і кінуўся бегчы як апантаны.
    Да чатырох гадзін заставалася ўсяго толькі паўхвіліны, калі ён уляцеў у палац з бутэлькай кітайскага віна.
    Можаце сабе ўявіць, якая вялікая была мая радасць! Паспытаўшы віна, султан прыйшоў у захапленне і ўсклікнуў:
    — Любы Мюнхаўзен! Дазвольце мне схаваць гэтую бутэлечку як мага далей ад вас. Я хачу распіць яе адзін. Я і не думаў, што на свеце бывае такое салодкае і смачнае віно.
    Ен замкнуў бутэльку ў шафе, а ключы ад шафы паклаў сабе ў кішэню і загадаў неадкладна паклікаць скарбніка.