• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Надзеі на выратаванне не было.
    Я лёг на дно саней і ад жаху заплюшчыў вочы.
    Конь мой ляцеў як шалёны. Воўк ляскаў зубамі ў мяне над самым вухам.
    Але, на шчасце, воўк не звярнуў на мяне ніякай увагі.
    Ен пераскочыў цераз сані — проста ў мяне над галавой — і накінуўся на майго беднага каня.
    У адну хвіліну задняя частка майго каня знікла ў яго пражэрлівай пашчы.
    Пярэдняя частка ад жаху і болю скакала далей наперад.
    Воўк уядаўся ў майго каня ўсё глыбей і глыбей.
    Калі я апамятаўся, схапіў пугу і, не трацячы ні хвіліны, пачаў лупцаваць ненажэрнага звера.
    Ен завыў і рвануўся наперад.
    Пярэдняя частка каня, яшчэ не з’едзеная ваўком, выпала з вупражы ў снег, і воўк апынуўся на яе месцы — у аглоблях і конскай збруі.
    Вырвацца з гэтай збруі ён не мог: ён быў запрэжаны, як конь.
    Я лупцаваў і лупцаваў яго з усяе сілы. Ён імчаўся наперад і наперад, цягнучы за сабой мае сані.
    Мы ляцелі так шпарка, што праз дзве-тры гадзіны ўжо ўехалі галопам у Пецярбург.
    Здзіўленыя пецярбургскія жыхары натоўпам выбягалі глядзець на героя, які замест каня запрог у свае сані лютага ваўка.
    Іскры з вачэй
    УПецярбургу мне жылося вельмі добра.
    Я часта хадзіў на паляванне, і зараз з прыемнасцю ўспамінаю той вясёлы час, калі са мною ледзь не кожны дзень здаралася столькі цудоўных гісторый.
    Адна гісторыя была забаўная.
    Справа ў тым, што з акна маёй спальні была відаць шырокая сажалка, дзе вялося шмат усякай дзічыны.
    Аднойчы раніцай, падышоўшы да акна, я заўважыў на сажалцы дзікіх качак.
    У момант схапіў я стрэльбу і стрымгалоў выбег з дому.
    Але ў спешцы, збягаючы з лесвіцы, я ўдарыўся галавой аб дзверы, ды так моцна, што з вачэй у мяне пасыпаліся іскры.
    Гэта не спыніла мяне. Я пабег далей. Вось, нарэшце, і сажалка. Нацэльваюся ў самую тлустую качку, хачу стрэліць — і, як на тую бяду, заўважаю, што ў стрэльбе няма крэменю. А без крэменю немагчыма страляць.
    Бегчы дадому па крэмень?
    Але ж качкі могуць паляцець.
    Я засмучана апусціў стрэльбу, клянучы свой лёс, і раптам мне прыйшла ў галаву бліскучая думка.
    3 усяе сілы я выцяў сябе кулаком па правым воку. 3 вока, вядома, так і пасыпаліся іскры, і порах у той самы момант успыхнуў.
    Так! Порах успыхнуў, прагучаў стрэл, і я забіў адным стрэлам дзесяць найвыдатнейшых качак.
    Раю вам кожны раз, калі вы надумаеце раскласці вогнішча, здабываць з правага вока гэткія ж іскры.
    Цудоунае паляванне
    Зрэшты, са мною здараліся і болып цікавыя выпадкі.
    Неяк аднойчы я прабыў на паляванні ўвесь дзень і пад вечар натрапіў у глухім лесе на нейкае шырокае возера, якое так і кішэла дзікімі качкамі. У жыцці сваім не бачыў такога мноства качак!
    На жаль, у мяне не засталося ніводнай кулі.
    А я якраз у гэты вечар чакаў да сябе вялікую кампанію сяброў, і мне хацелася пачаставаць іх дзічынай. Я наогул чалавек гасцінны і шчодры. Mae абеды і вячэры славіліся на ўвесь Пецярбург. Як я вярнуся дадому без качак?
    Доўга я стаяў у разгубленасці і раптам успомніў што ў маёй паляўнічай сумцы застаўся кавалачак сала.
    Ура! Гэтае сала будзе выдатнай прынадай!
    Дастаўшы яго з сумкі, я хутка прывязаў яго да доўгай і тонкай вяровачкі і кінуў у ваду.
    Качкі, убачыўшы спажыву, адразу ж падплылі да сала.
    Адна з іх прагна праглынула яго.
    Але сала было слізкае і, хутка прайшоўшы скрозь качку, выскачыла ў яе ззаду!
    Такім чынам качка апынулася ў мяне на вяровачцы.
    Тады да сала падплыла другая качка, і з ёй адбылося тое ж самае.
    Качка за качкай глыталі сала і ўздзяваліся на маю вяровачку, як на нітку. He прайшло і дзесяці хвілін, як усе качкі былі нанізаны на яе, быццам пацеркі.
    Можаце сабе ўявіць, як весела было мне глядзець на такую багатую здабычу! Мне засталося толькі выцягнуць злоўленых качак і занесці да майго кухара на кухню.
    Вось дык банкет будзе для маіх сяброў!
    Але цягнуць такое мноства качак аказалася не так лёгка.
    Я зрабіў некалькі крокаў і страшэнна стаміўся. Раптам — можаце ўявіць сабе маё здзіўленне! — качкі ўзляцелі ў паветра і паднялі мяне да воблакаў.
    Іншы на маім месцы разгубіўся б, але я чалавек смелы і кемлівы.
    Я зрабіў руль з майго сурдута і, кіруючы качкамі, шпарка паляцеў дадому.
    Але як апусціцца ўніз?
    Вельмі проста! Мая кемлівасць дапамагла мне і тут. Я скруціў некалькім качкам галовы, і мы пачалі павольна апускацца на зямлю.
    Я трапіў якраз у комін маёй уласнай кухні! Каб вы толькі бачылі, як быў здзіўлены мой кухар, калі я з’явіўся перад ім у ачагу!
    На шчасце, кухар яшчэ не паспеў раскласці агонь.
    Курапаткг на шомпале
    0, кемлівасць — вялікая справа! Неяк мне давялося адным стрэлам падстрэліць сем курапатак. Пасля гэтага нават ворагі мае не маглі не прызнаць, што я — першы стралок ва ўсім свеце, што такога стралка, як Мюнхаўзен, яшчэ ніколі не было!
    Вось як гэта здарылася.
    Я вяртаўся з палявання, патраціўшы ўсе свае кулі. Раптам у мяне з-пад ног выпырхнула сем курапатак. Вядома, я не мог дапусціць, каб ад мяне ўцякла такая выдатная дзічына.
    Я зарадзіў маю стрэльбу — чым бы вы думалі? — шомпалам! Так, звычайным шомпалам, той самай жалезнай круглай палачкай, якой прачышчаюць стрэльбу!
    Потым я падбег да курапатак, успудзіў іх і стрэліў.
    Курапаткі ўзляцелі адна за другой, і мой шомпал праткнуў адразу семярых. Усе сем курапатак зваліліся да маіх ног!
    Я падняў іх і са здзіўленнем убачыў, што яны — смажаныя! Так, яны былі смажаныя!
    Зрэшты, інакш быць і не магло, бо мой шомпал моцна нагрэўся ад стрэлу і курапаткі, трапіўшы на яго, не маглі не засмажыцца.
    Я сеў на траву і тут жа паабедаў з вялікім апетытам.
    Ліс на іголцы
    Так, кемлівасць — самае галоўнае ў жыцці, і не было на свеце чалавека больш кемлівага, чым барон Мюнхаўзен.
    Аднойчы ў рускім дрымучым лесе мне трапіўся чорна-буры ліс.
    Шкура гэтага ліса была такая прыгожая, што мне шкада было псаваць яе куляй або шротам.
    He марудзячы ні хвіліны, я выцягнуў кулю са стрэльбы і, зарадзіўшы яе доўгай шавецкай іголкай, стрэліў у гэтага ліса. Ліс стаяў якраз пад дрэвам, таму іголка моцна прыбіла яго хвост да самага ствала.
    Я, не спяшаючыся, падышоў да ліса і пачаў яго хвастаць бізуном.
    Ён так ашалеў ад болю, што — ці дасцё веры? — вылузаўся са сваёй пікуры і пабег ад мяне галышом. А шкура дасталася мне цэлая, не папсаваная ні куляй, ні шротам.
    Сляпая свіння
    Так, шмат здаралася са мною ўсякіх дзівосных выпадкаў!
    Прабіраюся я неяк праз гушчар дрымучага лесу і бачу: бяжыць дзікае парася зусім яшчэ маленькае, а за парасём — вялікая свіння.
    Я стрэліў, але — на жаль — прамахнуўся.
    Куля мая праляцела якраз паміж парасём і свіннёй.
    Парася завішчала і шмыгнула ў лес, а свіння засталася на
    месцы як укопаная.
    Я здзівіўся: чаму і яна не бяжыць ад мяне? Але, падышоўшы бліжэй, я зразумеў, у чым справа. Свіння была сляпая і не разбірала
    дарогі. Яна магла хадзіць па лясах толькі трымаючыся за хвосцік свайго парасяці.
    Мая куля разарвала гэты хвосцік. Парася пабегла, а свіння, застаўшыся без яго, не ведала, куды ёй падацца. Бездапаможна
    стаяла яна, трымаючы ў зубах абрывак яго хвосціка. Тут мне прыйшла ў галаву бліскучая думка. Я схапіў гэты хвосцік і павёў свінню да сябе на кухню. Бедная сляпая паслухмяна плялася следам за мною, думаючы, што яе па-ранейшаму вядзе парася!
    Так, я павінен паўтарыць яшчэ раз, што кемлівасць — вялікая справа!
    Якя злавіў дзіка
    Другі раз мне трапіўся ў лесе дзік.
    Адолець яго было значна цяжэй. У мяне нават стрэльбы з сабой не было.
    Я кінуўся наўцёкі, але ён памчаўся за мною як шалёны, і абавязкова пранізаў бы мяне сваімі ікламі, калі б я не схаваўся за першым дубам, які трапіўся на маёй дарозе.
    Дзік з разгону наляцеў на дуб, і яго іклы так глыбока ўсадзіліся ў ствол дрэва, што ён не мог выцягнуць іх адтуль.
    — Ага, папаўся, галубок! — сказаў я, выходзячы з-за дуба. — Пачакай! Зараз ты ад мяне не ўцячэш!
    I, узяўшы камень, я пачаў яшчэ глыбей забіваць у дрэва вострыя іклы, каб дзік не мог вызваліцца, а потым звязаў яго моцнай вяроўкай і, узваліўшы на калёсы, урачыста павёз да сябе дамоў.
    Вось дык дзіву даваліся ўсе паляўнічыя! Яны і ўявіць сабе не маглі, што такога лютага звера можна злавіць жыўцом, не патраціўшы ніводнага зарада.
    Незвычайны алень
    Зрэшты, са мной здараліся яшчэ і не гэткія цуды.
    Іду я неяк лесам і частуюся салодкімі, сакавітымі вішнямі, купленымі па дарозе.
    I раптам проста перада мною — алень! Стройны, прыгожы, з вялізнымі галінастымі рагамі!
    Аў мяне, як на тое ліха, аніводнае кулі'
    Алень стаіць і зусім спакойна пазірае на мяне, быццам ведае, што ў мяне стрэльба не зараджаная.
    На шчасце, у мяне засталося яшчэ некалькі вішань, і я зарадзіў стрэльбу замест кулі вішнёвай костачкай.
    Так, так, не трэба смяяцца, звычайнай костачкай.
    Грымнуў стрэл, але алень толькі галавой паматаў. Костачка трапіла яму ў лоб і не зрабіла ніякай шкоды. У адно імгненне ён схаваўся ў лясным гушчары.
    Я вельмі шкадаваў што даў уцячы такому цудоўнаму зверу.
    Мінуў год, і я зноў паляваў у гэтым самым лесе. Вядома, да таго часу я зусім забыў пра гісторыю з вішнёвай костачкай.
    Я аж дзіву даўся, калі з ляснога гушчару проста на мяне выскачыў незвычайны алень, у якога паміж рагамі расло высокае, разгалістае, вішнёвае дрэва! Ах, паверце, гэта было вельмі прыгожа: стройны алень, а на галаве ў яго стройнае дрэва! Я адразу здагадаўся, што гэтае дрэва вырасла з тае маленькае костачкі, якая ў мінулым годзе паслужыла мне куляй. На гэты раз у мяне не было недахопу ў зарадах. Я нацэліўся, стрэліў, і алень мёртвы грымнуўся на зямлю. Такім чынам, з аднаго стрэлу я адразу атрымаў і смажаніну і вішнёвы кампот, бо дрэва было пакрыта буйнымі спелымі вішнямі.
    Павінен прызнацца, што больш смачных вішань я не каштаваў за ўсё сваё жыццё.
    Воук навыварат
    He ведаю чаму, але са мною часта здаралася, што самых лютых і небяспечных звяроў я сустракаў у такую хвіліну, калі быў не ўзброены і бездапаможны.
    Іду неяк лесам, а насустрач мне — ваўчына. Разявіў пашчу — і проста на мяне.
    Што рабіць? Бегчы? Але воўк ужо накінуўся на мяне, паваліў і зараз перагрызе мне горла. Іншы б на маім месцы разгубіўся, але вы ведаеце барона Мюнхаўзена! Я рашучы, кемлівы, смелы. Hi хвіліны не марудзячы, я засунуў кулак воўку ў пашчу і, каб ён не адкусіў мне руку, засоўваў яе ўсё глыбей і глыбей. Воўк люта глядзеў на мяне. Вочы яго блішчалі ад злосці. Але я ведаў, што калі я выхаплю руку, ён адразу разарве мяне на кавалкі, і таму адважна засоўваў яе далей і далей. I раптам мне прыйшла ў галаву цудоўная думка: я схапіў яго за вантробы, моцна рвануў і вывернуў яго, як рукавіцу!