Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
О, як жа хутка мы памчаліся, каб выратаваць нашы няшчасныя жыцці! Мы гналі і гналі коней, спачатку па мосце, потым угору па дарозе, да замка Тэнджыла, а ўслед нам неслася шыпенне Катлы.
Наш шлях пралягаў петлямі сярод Старажытных гор, і нават у сне цяжка было сабе ўявіць што-небудзь болып жахлівае, чым нашу мітусню ад скалы да скалы, ад выступу да выступу, калі за намі імчала Катла, а яе полымя амаль лізала ногі коней. Яе агонь даставаў жахліва блізка да Джанатана, мне падалося, што брат вось-вось загарыцца, і я закрычаў:
— He спыняйся! He спыняйся!
Бедныя Грым і Ф’ялар, Катла так іх напалохала, што яны спрабавалі ўзляцець, каб выратавацца ад яе, яны пакрыліся пенай і імчалі ўсё хутчэй і хутчэй, спрабуючы зрабіць немагчымае, а Катла не адставала і гыркала ад злосці. Яна была ўжо на сваёй зямлі, і ніхто не мог прагнаць яе адсюль. Яе скачкі ўсё павялічваліся, і я ведаў, што яна са сваёй тупой жорсткасцю ў рэшце рэшт пераможа.
Мы гналі і гналі коней, і я ўжо страціў надзею на выратаванне.
Мы ўжо звярнулі далёка ў горы, але пакуль яшчэ былі ўперадзе Катлы. А яна гналася за намі. I вось мы пад вадаспадам Карма. На нейкае імгненне Катла спынілася, таму што гэта была менавіта яе строма, менавіта тут яна звычайна стаяла, углядаючыся ўніз. Яна спынілася і ўгледзелася на вадаспад, дым і агонь усё яшчэ вырываліся з яе храпы. Але вось яна ўспомніла пра нас, паглядзела на нас нерухомым паглядам.
«Ты, жорсткае стварэнне, — падумаў я, — чаму б табе не застацца тут, на сваёй скале?»
Але я ведаў, што яна пойдзе далей.
Мы дайшлі да той скалы, адкуль убачылі яе страшэнную галаву, калі першы раз трапілі ў Карманьяку. Раптам нашы коні спыніліся. Жахліва, калі конь падае пад табой, але менавіта гэта і адбылося. Грым і Ф’ялар проста паваліліся на дарогу, а мы ж так спадзяваліся на дзіва, што яны выратуюць нас. I вось не заставалася нічога іншага, як адмовіцца ад гэтай надзеі.
Мы прапалі, і мы гэта ведалі. Катла ведала гэта таксама, і агонь д’ябальскай радасці паявіўся ў яе вачах. Яна нерухома стала на сваёй строме і жэрла нас сваімі вачыма. Я быў упэўнены, што яна смяялася з нас. Цяпер ёй не трэба было спяшацца. Здавалася, нібыта яна думае: «Я прыйду ў патрэбны час, вы мяне дачакаецеся, не турбуйцеся!»
Джанатан паглядзеў на мяне так, як мог паглядзець толькі ён.
— Даруй мне, Сухарык, за тое, што я згубіў рог, але я невінаваты.
Я хацеў сказаць Джанатану, што ў мяне ніколі-ніколі не было таго, за што б яму трэба было дараваць, я проста анямеў ад страху.
Катла стаяла ўнізе, агонь і дым працягвалі струменіць з яе храпы, ногі рыхтаваліся да скачка. А мы стаялі, схаваўшыся за вялізным каменем так, што яе полымя не магло дастаць нас. Я моцна ўчапіўся ў Джанатана, а ён глядзеў на мяне, і з вачэй яго ліліся слёзы.
Але хутка гнеў ахапіў яго, і ён, нахіліўшыся наперад, крыкнуў Катле:
— He надумай чапаць Сухарыка, чуеш ты, страшыдла! Ты не можаш яго чапаць!
Ён ашчаперыў гэтую глыбу, як быццам быў волатам і як быццам хацеў напалохаць яе. Ен не быў волатам і не мог напалохаць Катлу, але глыба на краі стромы была рухомая. «Ні стрэлы, ні коп’і, ні мячы не могуць забіць Катлу, — успомніліся мне словы Орвара. — Яе не зможа забіць нават самая вялізная глыба».
Сапраўды, Катлу не забіла глыба, якую Джанатан штурхнуў на яе, але калі глыба пацэліла ў Катлу, тая з рычаннем, якое магло б разбурыць горы, звалілася ўніз у вадаспад Карма.
Глава 16
Так, Джанатан не забіў Катлу. Яе забіў Карм. А Катла ў сваю чаргу забіла Карма. Прама перад нашымі вачыма. Мы ўсё гэта бачылі. Ніхто, акрамя нас, не бачыў, як два страшыдлы са старадаўніх часоў нішчылі адно аднаго. Мы бачылі, як яны змагаліся ў вадаспадзе.
Калі Катла зараўла і знікла, мы спачатку не паверылі сваім вачам, — цяжка было паверыць, што яе ўжо няма. Дзе яна ўтапілася, мы не бачылі, бачылі толькі, як пена ў рацэ стала дыбам. Нічога болып. Катлы не было.
Але затым мы ўбачылі змея. Ен высунуў сваю зялёную галаву з пены, яго хвост біў па вадзе. О, ён быў жахлівы, гэты гіганцкі змей, даўжынёй ва ўсю шырыню ракі — такі, якім яго апісвала Эльфрыда.
Змей, пра якога яна чула ў сагах, калі была маленькай, быў не толькі сагай, як і Катла. Ён існаваў, і гэта было такое ж страшыдла, як і Катла, яго галава хісталася ва ўсе бакі ў пошуках... I раптам ён убачыў Катлу. Яна вынырнула з вады і апынулася ў віры, і змей кінуўся наперад і абвіў яе. Яна дыхнула на яго сваім смертаносным агнём, але ён схапіў яе так моцна, што выціснуў агонь з яе грудзей. Яны кусалі і ламалі адно аднаго, імкнучыся забіць. Мяркую, што яны чакалі гэтай сустрэчы яшчэ са старадаўніх часоў, цяпер біліся, як дзве звар’яцелыя істоты, кідаючыся і сплятаючыся ў пенным патоку ў адзін жахлівы клубок. Катла ўвесь час раўла, а Карм змагаўся бязгучна, чорная кроў чорнай крыважэрнай драконіхі і крыважэрнага змея афарбавала белую пену, якая стала чорнай і брыдкай.
Як доўгаўсё гэта працягвалася? Мне здавалася, што я стаяў на гэтай сцяжыне тысячу год і не бачыў нічога, акрамя гэтых страшыдлаўу іх апошняй бітве.
Гэта была доўгая і жахлівая бітва. Нарэшце яна закончылася. Катла выдала свой апошні немы роў, перадсмяротны, і сціхла. У Карма не было ўжо галавы, і яны ўтапіліся разам, абвіўшы адно аднаго. I вось, ні Карма, ні Катлы ўжо не было, яны зніклі, як быццам ніколі не існавалі. Пена зноў стала белай, мярзотная кроў страшыдлаў была аднесена магутнай плынню вадаспада. Усё стала як і раней, як і было ў старажытныя часы.
Мы стаялі на сцяжынцы і глядзелі, хаця ўсё ўжо мінулася. Мы доўга не маглі сказаць ні слова. Нарэшце Джанатан спахапіўся:
— Мы павінны з’ехаць адсюль хутчэй, хутка стане цёмна, а я не хачу, каб ноччу мы заставаліся ў Карманьяцы.
Бедныя Грым і Ф’ялар! He ведаю, як мы змаглі падняць іх і як паехалі. Яны былі такія стомленыя, што ледзьве цягнулі ногі.
Але мы паехалі з Карманьякі і апошні раз перасеклі мост. Коні больш ісці не маглі. Як толькі мы даехалі да канца моста, яны паваліліся і засталіся ляжаць, нібы думаючы, што яны зрабілі ўсё, што маглі, — дапамаглі нам дабрацца да Наджыялы, і гэтага было дастаткова.
— Мы на старым месцы распалім касцёр, — сказаў Джанатан, маючы на ўвазе строму, дзе мы правялі тую навальнічную ноч, калі я ўпершыню ўбачыў Катлу. Я схамянуўся, калі прыгадаў гэта, таму што мне не хацелася б спыняцца ў іншым месцы. Але далей мы нікуды не маглі пайсці.
Перад тым як уладкавацца нанач, трэба было напаіць коней. Мы далі ім крыху вады, але яны не хацелі піць. Яны ператаміліся, і я непакоіўся за іх.
— Джанатан, яны нейкія дзіўныя, — усё болып трывожыўся я. — Як думаеш, ім будзе лепш пасля сну?
— Так, усё будзе добра, калі яны паспяць, — супакоіў мяне Джанатан.
Я пагладзіў Ф’ялара, які ляжаў з заплюшчанымі вачыма.
— Які ў цябе быў цяжкі дзень, — сказаў я. — Але заўтра ўсё будзе добра...
Мы распалілі касцёр якраз на тым месцы, дзе і раней. Гэта строма была самым лепшым месцам для прывалу, калі не думаць пры гэтым, што побач Карманьяка. За намі сцяной стаялі горы, яны былі цёплыя ад сонца і прыкрывалі нас ад ветру. Перад намі цясніна абрывалася да вадаспада Карма, а ад моста да зялёнага лужка таксама быў круты схіл, і лужок адсюль выглядаў маленькім зялёным лапікам далёка-далёка ўнізе.
Мы сядзелі ля кастра і глядзелі, як цемра ахутвае горы і раку.
Я быў вельмі стомлены і думаў пра тое, што ніколі ў маім жыцці я не перажываў такіх цяжкіх дзён. Ад світання да вечара я нічога не бачыў, акрамя крыві, страху і смерці. «Ёсць прыгоды, якіх лепш бы і не было», — казаў неяк Джанатан. А сёння ў нас было якраз дастаткова такіх прыгод. Дзень бітвы, ён быў доўгі і цяжкі, але цяпер ён, нарэшце, закончыўся.
Але нашаму ropy не было канца. Я прыгадаў Маціяса і вельмі смуткаваў ля кастра. Таму запытаў у Джанатана:
— Як ты думаеш, дзе цяпер Маціяс?
— Ён у Наджыліме, — упэўнена адказаў Джанатан.
— У Наджыліме? Я ніколі не чуў пра яе, — паціснуў плячамі я.
— He, ты чуў, — сказаў Джанатан. — Ці ж ты не памятаеш тую раніцу, калі я пакідаў Вішнёвую Даліну, а ты так баяўся? Ці ж ты не памятаеш, што я сказаў тады? «Калі я не вярнуся, мы сустрэнемся ў Наджыліме». Вось там цяпер Маціяс.
Потым ён расказаў мне пра Наджыліму. Ён не расказваў мне гісторый вельмі даўно, у нас не было часу. Але цяпер, калі мы сядзелі каля кастра і размаўлялі пра Наджыліму, усё было дакладна так, як бы мы сядзелі на ўскрайку майго ложка дома ў горадзе.
— У Наджыліме... У Наджыліме... — сказаў Джанатан такім голасам, якім ён звычайна расказваў казкі. — У ёй яшчэ жывуць казкі, і легенды, і кастры.
— Бедны Маціяс, і там, значыцца, таксама ёсць прыгоды, якіх лепш бы і не было.
Але Джанатан адказаў, што там няма дрэнных казак, а якраз наадварот, там вельмі добра.
«Людзі там шчаслівыя, так, яны працуюць, вядома, дапамагаюць адзін аднаму ва ўсім, але яны і спяваюць, гуляюць, расказваюць казкі, — гаварыў ён. — Зрэдку яны палохаюць дзяцей жахлівымі, жорсткімі сагамі пра страшыдлаў, такіх як Карм і Катла, і пра такіх жорсткіх людзей, як Тэнджыл. Але потым яны смяюцца над усім гэтым».
— Вам было страшна? — пытаюцца яны ў дзяцей. — Дык гэта ж толькі сагі. Гэта тое, што ніколі не існавала, ва ўсякім разе тут, у нашых далінах.
— Маціяс шчаслівы ў Наджыліме, — сказаў Джанатан. — Там у яго старая ферма ў Яблыневай Даліне, самая прыгожая ферма ў самай прыгожай і самай зялёнай даліне Наджылімы.
— Неўзабаве трэба будзе збіраць яблыкі ў яго садзе, — сказаў Джанатан. — I мы будзем там, каб дапамагчы яму. Ён жа зусім старэнькі, каб узлазіць на лесвіцу.
— Я вельмі хачу трапіць туды, — сказаў я. I падумаў, што ў Наджыліме павінна быць вельмі добра, і акрамя таго, я вельмі хацеў пабачыць Маціяса зноў.
— Ты сапраўды гэтага хочаш? — спытаў Джанатан. — Мы маглі б жыць разам з Маціясам. На ферме Маціяса ў Яблыневай Даліне ў Наджыліме...
— А як гэта ўсё будзе?
— О, гэта будзе цудоўна, — адказаў Джанатан. — Мы зможам ездзіць на конях па лясах, распальваць кастры — калі б ты толькі
ведаў, якія лясы ў Наджыліме! А ў глыбіні лясоў ёсць маленькія чыстыя азёры. Мы маглі б распальваць кастры кожны вечар каля якога-небудзь возера і праводзіць там некалькі дзён і начэй. А потым вяртацца да Маціяса.