• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Зразумела, што пасля такой аперацыі ён мёртвы паваліўся да маіх ног.
    Я пашыў з яго шкуры выдатную цёплую куртку. I, калі вы не
    верыце мне, ахвотна пакажу яе вам.
    Шалёнае футра
    Зрэшты, у маім жыцці здараліся падзеі і больш страшныя за сустрэчу з ваўкамі.
    Неяк аднойчы за мной пагнаўся шалёны сабака.
    Я кінуўся ад яго з усіх ног.
    Але на плячах у мяне было цяжкае футра, якое перашкаджала мне бегчы.
    He спыняючыся, я скінуў яго, убег у дом і зачыніў за сабой дзверы. Футра так і засталося на вуліцы. Шалёны сабака накінуўся на футра і пачаў раз’юшана кусаць яго. Мой слуга выбег з дому, падняў футра і павесіў яго ў тую шафу, дзе вісела маё адзенне.
    На другі дзень раніцай ён прыбег у маю спальню і крычыць
    спалоханым голасам:
    — Уставайце! Уставайце! Ваша футра ашалела!
    Я ўсхапіўся з ложка, адчыніў шафу і што ж бачу?! Усё маё адзенне парвана на шматкі!
    Слуга казаў праўду: маё беднае футра звар’яцела, бо ўчора яго пакусаў шалёны сабака.
    Футра раз’юшана накінулася на мой новы мундзір, і ад яго толькі шматкі паляцелі.
    Я схапіў пісталет і стрэліў.
    Шалёнае футра імгненна заціхла. Тады я загадаў маім людзям звязаць яго і павесіць у асобнай шафе.
    3 таго часу яно ўжо нікога не кусала, і я апранаў яго, не ба-
    ючыся.
    Васьміногі заяц
    Так, нямала цудоўных гісторый здарылася са мною ў Расіі. Аднаго разу я гнаў незвычайнага зайца.
    Заяц быў на дзіва хутканогі. Скача ўсё наперад і наперад — хоць бы прысеў адпачыць.
    Два дні я гнаўся за ім, не злазячы з сядла, і ніяк не мог дагнаць
    яго.
    Мой верны сабака Дзіянка не адставаў ад яго ні на крок, але я ніяк не мог наблізіцца да яго на адлегласць стрэлу.
    На трэці дзень мне ўсё ж такі ўдалося падстрэліць гэтага праклятага зайца.
    Ледзь толькі ён упаў на траву, я саскочыў з каня і кінуўся разглядаць яго.
    Уявіце сабе маё здзіўленне, калі я ўбачыў, што ў гэтага зайца акрамя яго звычайных ног былі яшчэ запасныя. У яго было чатыры нагі на жываце і чатыры на спіне!
    Так, на спіне ў яго былі выдатныя, дужыя ногі! Калі ніжнія ногі ў яго стамляліся, ён пераварочваўся на спіну, брухам уверх, і бег далей на запасных нагах.
    He дзіва, што я як апантаны трое сутак ганяўся за ім!
    Цудоўная куртка
    На жаль, даганяючы васьміногага зайца, мой верны сабака так стаміўся ад трохдзённай пагоні, што зваліўся на зямлю і праз гадзіну памёр.
    Я ледзь не заплакаў ад гора і, каб захаваць успамін аб сваім памерлым любімцу, загадаў пашыць сабе з яго шкуры паляўнічую куртку.
    3 таго часу мне ўжо не трэба было ні стрэльбы, ні сабакі.
    Кожны раз, калі я бываю ў лесе, мая куртка, так і цягне мяне туды, дзе хаваецца воўк ці заяц.
    Калі я набліжаюся да дзічыны на адлегласць стрэлу, ад курткі адрываецца гузік і, як куля, ляціць проста ў звера!
    Звер падае на месцы, забіты дзіўным гузікам!
    Гэтая куртка і зараз на мне.
    Вы, здаецца, не верыце мне, вы ўсміхаецеся? Але паглядзіце сюды і вы пераканаецеся, што я расказваю вам чысцюткую праўду: ці ж вы не бачыце сваімі вачыма, што цяпер на маёй куртцы засталося толькі два гузікі? Калі я зноў пайду на паляванне, я прышыю да яе не менш трох тузінаў1 гузікаў.
    Вось будуць зайздросціць мне ўсе паляўнічыя!
    Конь на стале
    , здаецца, яшчэ нічога не расказваў вам пра сваіх коней?
    Між тым у мяне і з імі здарылася нямала цудоўных гісторый.
    Было гэта ў Літве. Я гасцяваў у аднаго сябра, які вельмі любіў коней.
    1 Тузін — мера паштучнага ліку аднародных прадметаў, раўняецца 12.
    I вось, калі ён паказваў гасцям лепшага свайго каня, якім асабліва ганарыўся, конь сарваўся з аброці, паваліў чатырох конюхаў і памчаўся па двары як ашалелы.
    Усе ў жаху разбегліся.
    He знайшлося ніводнага смельчака, які б рызыкнуў наблізіцца да раз’юшанай жывёліны.
    Толькі я адзін не разгубіўся, бо, валодаючы надзвычайнай смеласцю, я з дзяцінства ўмею ўтаймоўваць самых дзікіх коней.
    Я ўскочыў каню на хрыбет і мігам уціхамірыў яго. Ен адразу адчуў маю дужую руку і скарыўся мне, нібы маленькае дзіцятка. Урачыста аб’ехаў я ўвесь двор, і раптам мне захацелася паказаць сваё майстэрства дамам, што сядзелі за чайным сталом.
    Як жа гэта зрабіць?
    Вельмі проста! Я накіраваў каня да акна і як віхор уляцеў у сталовую.
    Дамы спачатку вельмі спалохаліся. Але я прымусіў жарабка ўскочыць на чайны стол і так лоўка прагарцаваў сярод кілішкаў і кубкаў, што не пабіў ніводнага кілішка, ніводнага самага маленькага сподка.
    Гэта вельмі спадабалася дамам, яны пачалі смяяцца і пляскацьу далоні, а мой сябра, зачараваны маёй надзвычайнай спрытнасцю, прасіў мяне прыняць гэтага цудоўнага каня ў падарунак. Я быў вельмі рады яго падарунку, бо збіраўся на вайну і даўно шукаў сабе скакуна.
    Праз гадзіну я ўжо імчаўся на новым кані ў напрамку да Турцыі, дзе ў той час ішлі жорсткія баі.
    Паўканя
    ¥баях я, вядома, вылучаўся адчайнаю смеласцю і наперадзе ўсіх налятаў на ворага.
    лднойчы пасля гарачай бітвы з туркамі мы захапілі варожую крэпасць. Я першы ўварваўся ў яе і, прагнаўшы з крэпасці ўсіх туркаў, падскакаў да калодзежа — напаіць разгарачанага каня. Конь піў і ніяк не мог наталіць смагі. Прайшло некалькі гадзін, а ён усё не адрываўся ад калодзежа. Што такое? Я дзіву даўся. Але раптам ззаду мяне пачуўся нейкі плёскат.
    Я паглядзеў назад і ад здзіўлення ледзь не зваліўся з сядла.
    Аказалася, што ўся задняя частка майго каня была адсечана начыста, і вада, якую ён піў, адразу ж вылівалася ззаду, не затрымліваючыся ў яго жываце! Ад гэтага за маёй спіной утварылася шырокае возера. Я быў ашаломлены.
    Што за дзіва?
    Але вось прымчаўся да мяне адзін з маіх салдат, і загадка адразу стала зразумелай.
    Калі я гнаўся за ворагамі і ўварваўся ў вароты непрыяцельскай крэпасці, туркі якраз у тую хвіліну зачынілі вароты і адрэзалі заднюю палову майго каня. Нібы рассеклі яго напалам! Гэтая задняя палова некаторы час заставалася непадалёку ад варот, брыкаючыся і разганяючы туркаў ударамі капытоў, а потым паскакала на суседні луг.
    — Яна там пасецца і зараз! — паведаміў мне салдат.
    — Пасецца? He можа быць!
    — Паглядзіце самі.
    Я памчаўся на пярэдняй палове каня на луг. Там я сапраўды знайшоў заднюю палову каня. Яна мірна пасвілася на зялёнай паляне.
    Я адразу ж паслаў па ваеннага ўрача, і ён, доўга не думаючы, сшыў абедзве паловы майго каня тонкімі лаўровымі пруточкамі, бо нітак у яго пад рукой не было.
    Абедзве паловы добра зрасліся, а лаўровае вецце пусціла карэнні ў целе майго каня, і праз месяц у мяне над сядлом вырасла альтанка з лаўровага вецця.
    Седзячы ў гэтай утульнай альтанцы, я зрабіў нямала незвычайных подзвігаў.
    Верхам на ядры
    Зрэшты, у час вайны мне давялося ездзіць не толькі на конях, але і на гарматных ядрах.
    Здарылася гэта вось як.
    Мы аблажылі нейкі турэцкі горад, і спатрэбілася нашаму камандзіру даведацца, ці многа ў тым горадзе гармат.
    Але ва ўсёй нашай арміі не знайшлося смельчака, які б згадзіўся непрыкметна прабрацца ў варожы лагер.
    Самым смелым аказаўся я.
    Я стаў побач з велізарнейшай гарматай, якая біла па турэцкім горадзе, і калі з гарматы вылецела ядро, я ўскочыў на яго і хвацка памчаўся наперад. Усе ў адзін голас усклікнулі:
    — Брава, брава, барон Мюнхаўзен!
    Спачатку ляцець было прыемна, але калі воддаль паказаўся варожы горад, мяне ахапілі трывожныя думкі:
    «Гм! — сказаў я сабе. — Заляцець ты, бадай, заляціш, але ці ўдасца табе адзуль выбрацца? Ворагі не будуць цацкацца з табою, яны схопяць цябе, як шпіёна, і павесяць на бліжэйшай шыбеніцы. He, даражэнькі Мюнхаўзен, трэба вяртацца, пакуль не позна!»
    У гэтую хвіліну міма мяне пралятала сустрэчнае ядро, пушчанае туркамі ў наш лагер.
    Доўга не думаючы я перасеў на яго і, як нічога і не было, памчаўся назад.
    Вядома, у час палёту я старанна пералічыў усе турэцкія гарматы і прывёз свайму камандзіру самыя дакладныя звесткі аб артылерыі ворага.
    За валасы
    Наогул за час гэтай вайны са мною было шмат прыгод.
    Аднойчы, ратуючыся ад туркаў, паспрабаваў я пераскочыць балота верхам на кані. Але конь не дасягнуў берага, і мы з разгону пляснуліся ў вадкую гразь.
    Пляснуліся — і пачалі тапіцца. Ратунку не было.
    Балота з жахлівай хуткасцю засмоктвала нас глыбей і глыбей. Вось ужо ўсё тулава майго каня схавалася ў смярдзючай гразі, вось ужо і мая галава пачала апускацца ў балота, і адтуль тырчыць толькі пасма ад майго парыка.
    Што было рабіць? Мы абавязкова загінулі б, калі б не надзвычайная дужасць маіх рук. Я страшэнны асілак. Схапіўшы сябе за гэтую пасму, я з усяе сілы тузануў уверх і без вялікай цяжкасці выцягнуў з балота і сябе, і свайго каня, якога моцна сціснуў абедзвюма нагамі, як абцугамі.
    Так, я прыўзняў у паветра і сябе, і свайго каня, і калі вы думаеце, што гэта лёгка, паспрабуйце зрабіць гэта самі.
    Пчаліны пастух і мядзведзі
    Але ні сіла, ні смеласць не выратавалі мяне ад страшэннай бяды.
    Аднаго разу ў час бою туркі акружылі мяне. Хаця я біўся, як тыгр, я ўсё ж трапіў да іх у палон.
    Яны звязалі мяне і прадалі ў няволю.
    Для мяне пачаліся чорныя дні. Праўда, работу мне давалі не цяжкую, але даволі сумную і надакучлівую: мяне прызначылі пчаліным пастухом. Кожную раніцу я павінен быў выганяць султанавых пчол на лужок, пасвіць іх увесь дзень, а ўвечары заганяць у вуллі.
    Спачатку ўсё ішло добра, але вось неяк аднойчы, пералічыўшы ўсіх пчол, я заўважыў што аднае не хапае.
    Я пайшоў шукаць яе і хутка ўбачыў, што на яе накінуліся два вялізныя мядзведзі, якія, відаць, хацелі разарваць яе напалам і паласавацца яе салодкім мёдам.
    У мяне не было з сабой аніякай зброі — толькі маленькая сярэбраная сякерка.
    Я размахнуўся і запусціў гэтай сякеркай у прагных звяроў, каб напалохаць іх і вызваліць бедную пчолку. Мядзведзі кінуліся наўцёкі, і пчолка была выратавана. Але, на жаль, я не разлічыў размаху сваёй магутнай рукі і шпурнуў сякерку з такой сілай, што яна заляцела на месяц. Так, на месяц. Вы ківаеце галавой і смеяцеся, а мне ў той час было не да смеху.
    Я задумаўся.
    Што было рабіць? Дзе знайсці такія доўгія драбіны, каб узлезці на самы месяц?
    Першае падарожжа на месяц
    На шчасце, я ўспомніў, што ў Турцыі ёсць такая агародная расліна, якая расце вельмі хутка і часам дасягае да самага неба.
    Гэта — фасоля. Hi хвіліны не марудзячы, я пасадзіў у зямлю адну з такіх фасолін, і яна адразу ж пачала расці.