• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    — Я дазваляю майму сябру Мюнхаўзену ўзяць з маіх кладовак столькі золата, колькі яго можа панесці за адзін раз адзін чалавек, — сказаў султан.
    Скарбнік нізка схіліўся перад султанам і павёў мяне ў падзямеллі палаца, даверху набітыя скарбамі.
    Я паклікаў свайго асілка. Ен узваліў сабе на плечы ўсё золата, што было ў кладоўках султана, і мы пабеглі да мора. Там я наняў велізарны карабель і даверху нагрузіў яго золатам.
    Падняўшы парусы, мы паспяшаліся выйсці ў адкрытае мора, пакуль султан не апамятаўся і не адабраў у мяне сваіх скарбаў.
    Пагоня
    Але здарылася тое, чаго я так баяўся.
    Ледзь толькі мы ад’ехалі ад берага, скарбнік пабег да свайго ўладара і сказаў яму, што я дарэшты абрабаваў кладоўкі. Султан раз’юшыўся і паслаў мне наўздагон увесь свой ваенны флот.
    Убачьгўшы мноства баявых караблёў, я, прызнацца, не на жарты спалохаўся.
    «Ну, Мюнхаўзен, — сказаў я сабе, — настала твая апошняя хвіліна. Цяпер ужо табе не будзе ратунку. Уся твая хітрасць не дапаможа табе».
    Я адчуў, што мая галава, якая толькі што ўмацавалася ў мяне на плячах, зноў нібыта аддзяляецца ад тулава.
    Раптам да мяне падышоў мой слуга, той, які меў магутныя
    ноздры.
    — He бойцеся, яны нас не дагоняць! — сказаў ён, смеючыся, пабег на карму і, накіраваўшы адну ноздру супроць турэцкага флоту, а другую супроць нашых парусоў, падняў такі страшэнны вецер, што ўвесь турэцкі флот у адну хвіліну адляцеў ад нас назад у гавань.
    А наш карабель, падганяемы маім магутным слугой, шпарка памчаўся наперад і праз дзень дабраўся да Італіі.
    Трапны стрэл
    ^Літаліі я зажыў, як багацей, але спакойнае, мірнае жыццё W мне не падабалася.
    Я прагнуў новых прыгод і подзвігаў.
    Таму я вельмі ўзрадаваўся, калі пачуў, што недалёка ад Італіі распачалася новая вайна: англічане ваявалі з іспанцамі.
    Hi хвіліны не марудзячы, ускочыў я на каня і памчаўся на поле бітвы.
    Іспанцы аблажылі тады англійскую крэпасць Гібралтар, таму я адразу ж прабраўся да акружаных.
    Генерал, які камандаваў крэпасцю, быў мой добры прыяцель. Ен радасна сустрэў мяне і пачаў паказваць мне ўзведзеныя ім умацаванні, бо ён ведаў, што я магу даць яму слушную і карысную параду.
    Стоячы на сцяне Гібралтара, я ўбачыў праз падзорную трубу, што іспанцы накіроўваюць дула сваёй гарматы якраз у тое месца, дзе стаялі мы абодва.
    Hi хвіліны не марудзячы, я загадаў, каб на гэтае самае месца была пастаўлена вялізная гармата.
    — Навошта? — запытаў генерал.
    — Вось убачыш! — адказаў я.
    Ледзь толькі гармату падкацілі да мяне, я накіраваў яе дула дакладна ў дула варожай гарматы, і, калі іспанскі пушкар паднёс да сваёй гарматы кнот, я гучна скамандаваў:
    -Плі!
    Абедзве гарматы грымнулі ў адзін і той жа момант.
    Здарылася тое, чаго я чакаў: у вызначаным мною пункце два ядры — наша і варожае — стукнуліся са страшэннай сілай, і варожае ядро паляцела назад.
    Вы разумееце: яно паляцела назад да іспанцаў.
    Яно адарвала галаву іспанскаму пушкару і шаснаццаці іспанскім салдатам.
    Яно збіла мачты ў трох караблёў, што стаялі ў іспанскай гавані, і паляцела проста ў Афрыку.
    Праляцеўшы яшчэ дзвесце чатырнаццаць міль, яно ўпала на страху ўбогай сялянскай хаціны, дзе жыла нейкая старая. Старая ляжала на спіне і спала, а рот у яе быў адкрыты. Ядро прадзіравіла страху, трапіла старой проста ў рот, выбіла ў яе апошнія зубы і засела ў горле — ні туды ні сюды!
    У хаціну ўбег яе муж, чалавек гарачы і кемлівы.
    Ён засунуў руку ёй у горла і паспрабаваў выцягнуць адтуль ядро, але яно не зрушылася з месца.
    Тады, ні хвіліны не марудзячы, ён паднёс да яе носа добрую панюшку табакі: яна чыхнула, ды так моцна, што ядро вылецела праз акно на вуліцу!
    Вось колькі бяды нарабіла іспанцам іх уласнае ядро, якое я паслаў да іх назад.
    Наша ядро таксама не прынесла ім нічога прыемнага: яно трапіла ў іх ваенны карабель і пусціла яго на дно, а на караблі было дзвесце матросаў!
    Дык вось, англічане выйгралі гэтую вайну галоўным чынам дзякуючы маёй кемлівасці.
    —	Дзякуй табе, дарагі Мюнхаўзен, — сказаў мой сябра генерал, моцна паціскаючы мне рукі. — Калі б не ты, мы загінулі б. Нашай бліскучай перамогай мы абавязаны толькі табе.
    —	Дробязь, — сказаў я. — Я заўжды гатовы служыць сваім сябрам.
    У падзяку за маю паслугу англійскі генерал хацеў надаць мне чын палкоўніка, але я, як чалавек надзвычай сціплы, адмовіўся
    ад такога высокага гонару.
    Адзін супроць тысячы
    Ятак і заявіў генералу:
    — He трэба мне ні ордэнаў, ні чыноў! Я дапамагаю вам па
    дружбе, бескарысліва. Проста таму, што я вельмі люблю англічан.
    —	Дзякуй табе, дружа Мюнхаўзен! — сказаў генерал, яшчэ раз паціскаючы мне рукі. — Дапамагай нам, калі ласка, і далей.
    —	3 вялікай прыемнасцю, — адказаў я і папляскаў старога па плячы. — Я рады служыць брытанскаму народу.
    Хутка мне выдаўся выпадак зноў дапамагчы маім сябрам англічанам.
    Я пераапрануўся іспанскім свяшчэннікам і, калі надышла ноч, пракраўся ў варожы лагер.
    Іспанцы спалі непрабудным сном, і ніхто не ўбачыў мяне. Я ціхенька ўзяўся за работу: пайшоў туды, дзе стаялі іх страшныя гарматы, і хутка-хутка пачаў кідаць гэтыя гарматы ў мора — адну за адной — як мага далей ад берага.
    Гэта было не надта лёгка, бо ўсіх гармат было болып за
    трыста.
    Скончыўшы з гарматамі, я выцягнуў на сярэдзіну лагера ўсе драўляныя тачкі, дрожкі, калёсы, вазы, якія толькі былі ў гэтым лагеры, зваліў іх у адну кучу і падпаліў.
    Яны ўспыхнулі, як порах. Пачаўся страшэнны пажар.
    Іспанцы прачнуліся і ў роспачы пачалі бегаць па лагеры.
    Ім здалося з перапуду, што ноччу ў іх лагеры пабывала сем або восем англійскіх палкоў.
    Яны не маглі нават і падумаць, каб гэты разгром мог зрабіць адзін чалавек!
    Іспанскі галоўнакамандуючы ў жаху кінуўся наўцёкі і не спыняючыся бег два тыдні, пакуль не прыбег у Мадрыд.
    Усё яго войска пусцілася за ім, баючыся нават азірнуцца
    назад.
    Такім чынам, дзякуючы маёй смеласці англічане канчаткова разбілі ворага.
    — Што б рабілі мы без Мюнхаўзена? — казалі яны і, паціска-
    ючы мне рукі, называлі мяне выратавальнікам англійскай арміі.
    Англічане былі так удзячны мне за аказаную дапамогу, што запрасілі мяне ў Лондан пагасцяваць.
    Я з прыемнасцю пасяліўся ў Англіі, не прадбачачы, якія пры-
    годы чакаюць мяне ў гэтай краіне.
    Чалавек-ядро
    апрыгоды былі жахлівыя.
    Гуляючы неяк па ваколіцах Лондана, я вельмі стаміўся, і мне захацелася прылегчы адпачыць.
    Дзень быў летні, сонца пякло бязлітасна; я марыў аб цяньку дзе-небудзь пад разгалістым дрэвам. Але дрэва паблізу не было, і вось у пошуках прахалоды я забраўся ў жарало старой гарматы і адразу заснуў моцным сном.
    А трэба вам сказаць, што якраз у гэты дзень англічане святкавалі маю перамогу над іспанскай арміяй і ад радасці стралялі з усіх гармат.
    Да гарматы, у якой я спаў, падышоў пушкар і стрэліў.
    Я вылецеў з гарматы, як добрае ядро, і, пераляцеўшы на другі бераг ракі, трапіў у двор нейкага селяніна. На маё шчасце, там было складзена мяккае сена. Я ўваткнуўся ў яго галавой — у самую сярэдзіну вялікага стога. Гэта выратавала мне жыццё, але, вядома, я страціў прытомнасць.
    Так у непрытомнасці праляжаў я тры месяцы.
    Восенню сена падаражала, і гаспадар захацеў прадаць яго. Парабкі акружылі мой стог і ўзяліся варушыць яго віламі. Ад іх гучных галасоў я прачнуўся. Сяк-так узлезшы на верхавіну стога, я спрасонку пакаціўся ўніз, і упаўшы гаспадару проста на галаву, незнарок зламаў яму шыю, ад чаго ён адразу сканаў.
    Аднак ніхто асабліва не плакаў па ім. Ен быў бессаромны скнара і не плаціў сваім работнікам грошай. Да таго ж ён быў прагны гандляр: прадаваў сена толькі тады, калі цана на яго ўзнімалася высока.
    Сярод белых мядзведзяу
    Д М ае сябры былі вельмі рады, што я застаўся жывы.
    1 11 ж Наогул у мяне было шмат сяброў, і ўсе яны пяшчотна любілі мяне. Можаце сабе ўявіць, як яны ўзрадаваліся, калі даведаліся, што я не забіты. Яны даўно лічылі мяне нябожчыкам.
    Асабліва ўзрадаваўся вядомы падарожнік Фіпс, які якраз у гэты час збіраўся зрабіць экспедыцыю да Паўночнага полюса.
    --Дарагі Мюнхаўзен, я ў захапленні, што магу вас абняць! — усклікнуў Фіпс, як толькі я паказаўся на парозе яго кабінета.
    — Вы павінны неадкладна ехаць са мною ў якасці майго самага блізкага сябра! Я ведаю, што без вашых мудрых парад у мяне не будзе поспеху!
    Я, вядома, адразу згадзіўся, і праз месяц мы ўжо былі недалёка ад полюса.
    Аднаго разу, стоячы на палубе, я заўважыў удалечыні высокую ледзяную гару, на якой валтузіліся два белыя мядзведзі.
    Я схапіў стрэльбу і скокнуў з карабля проста на плывучую крыгу.
    Цяжка было мне караскацца па гладкіх, як люстэрка, ледзяных кручах і скалах, штохвіліны скочваючыся ўніз і рызыкуючы праваліцца ў бездань, але, нягледзячы на перашкоды, я дабраўся да вяршыні гары і падышоў амаль да самых мядзведзяў.
    I раптам мяне напаткала няшчасце: збіраючыся стрэліць, я паслізнуўся на лёдзе і ўпаў, прычым бразнуўся галавой аб лёд і ў той жа момант страціў прытомнасць.
    Калі праз паўгадзіны я ачуняў, то ледзь не закрычаў ад жаху: вялізны белы мядзведзь падмяў мяне пад сябе і, разявіўшы пашчу, збіраўся павячэраць мною.
    Стрэльба мая ляжала далёка ў снезе.
    Зрэшты, стрэльба была тут бескарыснай, бо мядзведзь усім сваім цяжарам наваліўся мне на спіну і не даваў паварушыцца.
    3 вялікай цяжкасцю я выцягнуў з кішэні мой маленькі сцізорык і нядоўга думаючы адсек мядзведзю тры пальцы на задняй назе.
    Ен зароў ад болю і на хвіліну выпусціў мяне са сваіх жудасных абдымкаў.
    Выкарыстаўшы гэта, я са сваёй звычайнай смеласцю падбег да стрэльбы і пальнуў у лютага звера. Звер так і асунуўся ў снег.
    Але гэтым не скончыліся мае няшчасці: стрэл пабудзіў некалькі тысяч мядзведзяў, што спалі на лёдзе недалёка ад мяне.
    Вы толькі ўявіце сабе: некалькі тысяч мядзведзяў! Яны ўсёй зграяй рушылі проста да мяне. Што мне было рабіць? Яшчэ хвіліна — і я буду разарваны бязлітаснымі драпежнікамі. I раптам мне прыйшла бліскучая думка. Я схапіў нож, падбег да забітага мядзведзя, садраў з яго шкуру і напяў яе на сябе. Так, я напяў на сябе шкуру мядзведзя! Мядзведзі абступілі мяне. Я быў упэўнены, што яны выцягнуць мяне з маёй шкуры і раздзяруць на шматкі. Але яны абнюхвалі мяне і, прыняўшы за мядзведзя, мірна адыходзілі адзін за адным.