Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Яна расла ўсё вышэй і вышэй і хутка дацягнулася да месяца!
— Ура! — усклікнуў я і палез па сцябле ўгору.
Праз гадзіну я апынуўся на месяцы.
Нялёгка мне было знайсці на месяцы сярэбраную сваю сякерку. Месяц сярэбраны, і сякера сярэбраная — серабра на серабры не відаць. Але, нарэшце, я ўсё ж знайшоў сваю сякерку на кучы гнілой саломы.
Я з радасцю засунуў яе за пояс і хацеў быў спусціцца ўніз на зямлю.
Ды дзе там: сонца высушыла маю фасолевую сцябліну, і яна рассыпалася на дробныя кавалачкі!
Убачыўшы гэта, я ледзь не заплакаўу роспачы.
Што рабіць? Што рабіць? Няўжо мне ніколі не вярнуцца на зямлю? Няўжо я так і застануся на ўсё жыццё на гэтым абрыдлым месяцы? О не! Нізавошта! Я падбег да саломы і пачаў віць з яе вяроўку. Вяроўка выйшла нядоўгая, але толькі тае бяды! Я пачаў спускацца па ёй. Адной рукой я ссоўваўся ўніз па вяроўцы, а ў другой трымаў сякерку.
Але хутка вяроўка скончылася, і я павіс у паветры, паміж небам і зямлёй. Гэта было жахліва, але я не разгубіўся. Нядоўга думаючы я схапіў сякеру і, моцна ўхапіўшыся за ніжні канец вяроўкі, адсек яе верхні канец і прывязаў яго да ніжняга. Гэта дало мне магчымасць спусціцца ніжэй да зямлі.
Але ўсё ж да зямлі было далёка. Шмат разоў даводзілася мне адсякаць верхнюю палову вяроўкі і прывязваць яе да ніжняй. Нарэшце, я спусціўся так нізка, што мог разгледзець гарадскія дамы і палацы. Да зямлі заставалася ўсяго тры ці чатыры мілі.
I раптам — о жах! — вяроўка парвалася. Я грымнуўся вобземлю так моцна, што прабіў яміну глыбінёй з паўмілі.
Ачуняўшы, я доўга не ведаў, як мне выбрацца з гэтай глыбокай яміны. Цэлы дзень я не еў, не піў, а ўсё думаў і думаў. I нарэшце прыдумаў: выкапаў пазногцямі прыступкі і па гэтай лесвіцы вылез на паверхню зямлі.
О, Мюнхаўзен нідзе не загіне!
Пакараная прагнасць
опыт, набыты такой цяжкай працай, робіць чалавека разумJL1 нейшым.
Пасля падарожжа на месяц я вынайшаў больш зручны спосаб ратаваць сваіх пчол ад мядзведзяў.
Увечары я вымазаў мёдам аглоблю калёс і схаваўся непадалёку ад іх.
Як толькі сцямнела, да калёс падкраўся вялізны мядзведзь і пачаў прагна вылізваць мёд, якім была пакрыта аглобля. Абжора так захапіўся гэтум ласункам, што і не заўважыў, як аглобля ўвайшла яму ў горла, а потым у страўнік і, нарэшце, вылезла ў яго ззаду.
Гэтага я толькі і чакаў.
Я падбег да калёс і забіў у аглоблю ззаду мядзведзя тоўсты і доўгі цвік! Мядзведзь аказаўся ўздзетым на аглоблю. Цяпер яму ўжо не саслізнуць ні туды ні сюды. У такім стане я пакінуў яго да раніцы.
Раніцай пачуў пра гэтую штуку сам турэцкі султан і прыйшоў зірнуць на мядзведзя, злоўленага з такой незвычайнай хітрасцю. Ён доўга глядзеў на яго і рагатаў да ўпаду.
Коні пад пахамі, карэта на плячах
Неўзабаве туркі адпусцілі мяне на волю і разам з іншымі палоннымі накіравалі назад у Пецярбург.
Але я вырашыў паехаць з Расіі, сеў у карэту і пакаціў на радзіму. Зіма ў тым годзе была вельмі халодная. Нават сонца схапіла прастуду, адмарозіла шчокі і ў яго з’явіўся насмарк. А калі сонца прастуджана, ад яго замест цяпла ідзе холад. Можаце сабе ўявіць, як моцна я празяб.
Дарога была вузкая. Абапал яе стаялі парканы. Я загадаў майму фурману пратрубіць у ражок, каб сустрэчныя экіпажы пачакалі, пакуль мы праедзем, бо на такой вузкай дарозе мы не маглі б размінуцца.
Фурман выканаў мой загад. Ен узяў ражок і пачаў дзьмуць. Дзьмуў, дзьмуў, дзьмуў, але з ражка не вылятала аніводнага гуку! А між тым насустрач нам ехаў вялікі экіпаж.
Нічога не зробіш. я вылажу з карэты і выпрагаю маіх коней. Потым узвальваю карэту на плечы — а карэта цяжка нагружаная! — і адным скачком пераскакваю цераз паркан. Яшчэ адзін скачок — і я перанопіу карэту зноў на дарогу, але ўжо ззаду экіпажа.
Гэта было нялёгка нават мне, а вы ведаеце, які я асілак.
Крыху адпачыўшы, я вяртаюся да маіх коней, бяру іх пад пахі і такімі ж двума скачкамі пераношу да карэты. У час гэтых скачкоў адзін з маіх коней пачаў моцна брыкацца. Я засунуў яго заднія ногі ў кішэню майго сурдута, хаця гэта было нязручна, і яму нехаця прыйшлося супакоіцца.
Потым я запрог коней у карэту і спакойна даехаў да бліжэйшай гасцініцы.
Прыемна было сагрэцца пасля такога лютага марозу і адпачыць пасля такой цяжкай працы!
Адталыя гукі
ДМ ой фурман павесіў ражок недалёка ад печы, а сам падыі 111 шоў да мяне. Мы пачалі спакойна гутарыць.
I раптам ражок зайграў:
«Тру-туту! Тра-тата! Ра-рара!»
Мы вельмі здзівіліся, але ў тую ж хвіліну я зразумеў, чаму на марозе гэты ражок зусім не трубіў, а ў цяпле зайграў сам па сабе.
На марозе гукі замёрзлі ў ражку, а зараз, адагрэўшыся ля печы, адтаялі і пачалі самі вылятаць з ражка.
Мы з фурманам на працягу ўсяго вечара з асалодай слухалі гэтую чароўную музыку.
Частка другая	gggS
Бура
ле не падумайце, калі ласка, што я падарожнічаў толькі па лясах і палях. He, мне выпадала неаднойчы пераплываць моры і акіяны, і там здараліся са мною прыгоды, якія не здараліся ні з кім.
Ішлі мы неяк у Індыю на вялікім караблі. Надвор’е было выдатнае. Але, калі мы стаялі на якары каля нейкага вострава, узняўся страшэнны ўраган. Бура наляцела з такой сілай, што вырвала на востраве некалькі тысяч (так, так, некалькі тысяч!) дрэў і панесла іх проста да воблакаў.
Вялізныя дрэвы, што важылі сотні пудоў, ляцелі так высока над зямлёй, што знізу здаваліся нейкімі пёркамі.
А ледзь толькі бура скончылася, кожнае дрэва ўпала на сваё ранейшае месца і адразу пусціла карэнні. Такім чынам, на востраве не засталося ніякіх слядоў урагану. Дзіўныя дрэвы, ці не праўда?
Аднак адно дрэва так і не вярнулася на месца.
Справа ў тым, што, калі яно ўзляцела ў паветра, на яго галінах знаходзіўся адзін бедны селянін з жонкай. Навошта яны ўзлезлі туды? Вельмі проста: каб нарваць агуркоў бо ў той мясцовасці агуркі растуць на дрэвах. Жыхары вострава любяць агуркі болып за ўсё на свеце і нічога іншага не ядуць. Гэта іх адзіная ежа.
Бедным сялянам, падхопленым бурай, мімаволі давялося зрабіць паветранае падарожжа пад воблакамі.
Калі бура сунялася, дрэва пачало апускацца на зямлю. Селянін і сялянка былі, як знарок, вельмі тоўстыя, яны нахілілі яго сваім цяжарам, і дрэва ўпала не туды, дзе расло раней, а ўбаку, прычым наляцела на тамашняга караля і, на шчасце, расплюшчыла яго, як кузурку.
— На шчасце? — спытаеце вы. — Чаму ж на шчасце?
Таму што гэты кароль быў жорсткі і бязлітасна мучыў усіх жыхароў вострава.
Жыхары былі вельмі рады, што іх мучыцель загінуў, і прапанавалі карону мне:
— Калі ласка, добры Мюнхаўзен, будзь нашым каралём. Зрабі нам паслугу, царуй над намі. Ты такі мудры і смелы.
Але я наадрэз адмовіўся, бо я не люблю агуркоў.
Памгж кракадзілам і львом

Калі бура скончылася, мы паднялі якар і тыдні праз два шчасліва прыбылі на востраў Цэйлон.
Старэйшы сын цэйлонскага губернатара прапанаваў мне пайсці разам з ім на паляванне.
Я згадзіўся з вялікай прыемнасцю. Мы накіраваліся ў бліжэйшы лясок. Спёка стаяла страшэнная, і я павінен прызнацца, што без прывычкі вельмі хутка стаміўся.
А сын губернатара, дужа малады чалавек, адчуваў сябе на гэтай спёцы цудоўна. Ён жыў на Цэйлоне з дзяцінства.
Цэйлонскае сонца было яму хоць бы што, і ён бадзёра крочыў па гарачых пясках.
Я адстаў ад яго і хутка заблудзіўся ў гушчары незнаёмага лесу. Іду і чую шорах. Азіраюся: перада мною велізарнейшы леў, які разявіў пашчу і хоча мяне разарваць. Што тут рабіць? Стрэльба мая была зараджана дробным шротам, якім не заб’еш нават курапатку. Я стрэліў, але шрот толькі раз’юшыў лютага звера, і ён накінуўся на мяне з падвоенай злосцю.
У жаху я кінуўся бегчы, ведаючы, што гэта дарэмна, што страшыдла адным скачком дагоніць мяне і разарве. Але куды я бягу? Спераду перада мной разявіў пашчу велізарны кракадзіл, гатовы праглынуць мяне ў тую ж хвіліну.
Што рабіць? Што рабіць?
Ззаду — леў, наперадзе — кракадзіл, злева — возера, справа — балота, якое кішыць ядавітымі змеямі.
У смяротным страху я ўпаў на траву і, заплюшчыўшы вочы, чакаў немінучай пагібелі. I раптам у мяне над галавой нешта пракацілася і чмякнула. Я расплюшчыў вочы і ўбачыў цудоўнае відовішча, якое прынесла мне вялікую радасць: аказваецца, леў, кінуўшыся на мяне ў той самы момант, калі я падаў на зямлю, пераляцеў цераз мяне і трапіў проста ў пашчу кракадзіла!
Галава аднаго страшыдлы знаходзілася ў глотцы другога, і абодва з усіх сіл намагаліся вызваліцца адзін ад аднаго.
Я ўсхапіўся на ногі, выхапіў паляўнічы нож і адным ударам адсек галаву льву. Да маіх ног звалілася мёртвае цела.
Потым, не трацячы часу, я схапіў стрэльбу і прыкладам пачаў заганяць галаву льва яшчэ глыбей у пашчу кракадзіла, так што,
нарэшце, ён задыхнуўся.
Сын губернатара, які вярнуўся ў гэты час, павіншаваў мяне з перамогай над двума ляснымі волатамі.
Сустрэча з кітом
ы можаце зразумець, што пасля гэтага на Цэйлоне мне не JU надта спадабалася.
Я сеў на ваенны карабель і накіраваўся ў Амерыку, дзе няма ні кракадзілаў, ні львоў.
Мы плылі дзесяць дзён без прыгод, але раптам недалёка ад Амерыкі нас напаткала бяда: мы наляцелі на падводную скалу.
Удар быў такі моцны, што матроса, які сядзеў на мачце, адкінула ў мора на тры мілі.
На шчасце, падаючы ў ваду, ён паспеў ухапіцца за дзюбу чырвонай чаплі, што пралятала міма, і чапля дапамагла яму пратрымацца на паверхні мора, пакуль мы не падабралі яго.
Мы наляцелі на скалу так нечакана, што я не ўтрымаўся на нагах: мяне падкінула ўверх і я бразнуўся галавой аб столь сваёй каюты.
Ад гэтага мая галава правалілася да мяне ў страўнік, і толькі ажно за некалькі месяцаў мне ўдалося пакрысе выцягнуць яе адтуль за валасы.
Скала, на якую мы наляцелі, аказалася зусім не скалой.
Гэта быў кіт велізарных памераў, які мірна драмаў на вадзе.
Наляцеўшы на кіта, мы разбудзілі яго, і ён так раззлаваўся, што схапіў наш карабель зубамі за якар і цэлы дзень, ад рання да ночы, цягаў нас па ўсім акіяне.
На шчасце, якарны ланцуг, нарэшце, парваўся, і мы вызваліліся ад кіта.
На зваротным шляху з Амерыкі мы зноў сустрэліся з гэтым кітом. Ен быў мёртвы і ляжаў на вадзе, займаючы сваёй тушай паўмілі. He было чаго і думаць, каб выцягнуць гэту аграмадзіну на карабель. Таму мы адрэзалі ад кіта толькі галаву. Як жа мы ўзрадаваліся, калі, усцягнуўшы яе на палубу, знайшлі ў пашчы страшыдлы і наш якар, і сорак метраў карабельнага ланцуга, які ўвесь змяшчаўся ў адной дзірцы гнілога зуба!