Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— I дапамагаць яму збіраць яблыкі? — падказаў я. — Але тады Сафіі і Орвару давядзецца клапаціцца аб Вішнёвай Даліне і Даліне Дзікай Ружы без тваёй дапамогі, Джанатан?
— Ну і што ж, — адказаў Джанатан. — Я не патрэбен больш Сафіі і Орвару. Яны самі цудоўна справяцца ў сваіх далінах.
Але потым ён замоўк і болып нічога не расказваў. Мы абодва маўчалі, бо я быў вельмі стомлены і не вельмі шчаслівы. He такое ўжо гэта суцяшэнне — слухаць пра Наджыліму, калі яна ад нас так далёка.
Цемра станавілася ўсё гусцей і гусцей, а горы цямней і цямней. Вялізныя птушкі лёталі над намі і крычалі так сумна, што ўсё здавалася надта змрочным. Вадаспад Карма грымеў удалечыні, і мне ўжо надакучыла слухаць яго. Шум вадаспада нагадваў мне пра тое, пра што хацелася б забыць. Усё было такое сумнае, што падумалася — я ніколі не буду шчаслівы.
Я падсунуўся бліжэй да Джанатана, ён спакойна сядзеў, прытуліўшыся да выступу скалы, твар яго быў бледны. Ен выглядаў, як казачны прынц, але збляднелы і змучаны прынц. «Бедны Джанатан, ты ж таксама нешчаслівы, — падумаў я. — Каб жа я мог зрабіць цябе крыху шчаслівейшым...»
I вось, калі мы сядзелі туту цішыні, Джанатан загаварыў:
— Сухарык, я павінен штосьці сказаць табе.
Спачатку я спалохаўся, таму што калі ён так гаварьгў, то гэта заўсёды было штосьці журботнае.
— Што ты павінен мне сказаць? — запытаўся я.
Ен пагладзіў мяне па шчацэ.
— He палохайся, Сухарык... Але памятаеш, што гаварыў Орвар? «Нават маленькі язычок полымя Катлы мог забіць або паралізаваць любога», — ты памятаеш, як ён гаварыў гэта?
— Так, але чаму ты ўспомніў пра гэта?
— Таму што... — адказаў Джанатан, — таму што маленькі язычок полымя Катлы ўсё-такі датыкнуўся да мяне, калі мы ўцякалі ад яе.
Цэлы дзень балела маё сэрца ад гора і страху, але я не плакаў. А цяпер слёзы пакаціліся градам.
— Ты што, збіраешся памерці зноў, Джанатан? — закрычаў я.
Але Джанатан сказаў:
— He, але я б хацеў, таму што я ніколі не змагу рухацца.
Ен растлумачыў, якім жорсткім было полымя Катлы. Калі яно не забівала, то прыносіла яшчэ горшае зло, яно разбурала штосьці ўсярэдзіне, і чалавек станавіўся паралізаваным. Спачатку ты гэтага не заўважаеш, але потым яно павольна і няўмольна падпаўзае да цябе.
— Цяпер я магу яшчэ рухаць рукамі, — сказаў ён. — Але неўзабаве я не змагу рабіць і гэтага.
— А ці ж гэта не пройдзе? — я яшчэ на нешта спадзяваўся.
— He, Сухарык, гэта пройдзе, калі толькі я траплю ў Наджыліму.
«Толькі калі ён трапіць у Наджыліму...» — нарэшце я зразумеў! Ен збіраецца зноў мяне пакінуць, я ведаў гэта. Усё-такі калі-небудзь ён пойдзе ў Наджыліму без мяне...
— He ідзі, — заплакаў я. — He пакідай мяне, ты не павінен сыходзіць у Наджыліму без мяне.
— Ты хочаш туды са мной? — запытаў ён.
— Так, а як жа інакш! — усклікнуў я. — Ці ж я табе не казаў, што дзе будзеш ты, там буду і я.
— Так, ты гаварыў, і гэта мяне суцяшае, — сказаў Джанатан. — Але туды цяжка трапіць.
Нейкі час ён маўчаў, а потым кажа:
— Ці памятаеш той выпадак, калі мы выскачылі з акна? Той жахлівы час, пажар, а мы скочылі ўніз у двор? I тады я трапіў у Наджыялу, ты помніш?
— Вядома, помню, — сказаў я, плачучы яшчэ больш. — Як ты можаш пытацца пра гэта? Ці ж ты можаш падумаць, што я хоць пра што-небудзь забыўся?
— Так, я ведаю, — сказаў Джанатан, пагладзіўшы мяне зноў па шчацэ.
Потым ён сказаў:
— Дык, можа быць, мы скочым яшчэ раз. Уніз, у цясніну, вунь на той лужок.
— Але тады мы памром, — сказаў я. — А мы трапім у Наджыліму?
— Так, ты можаш быць у гэтым упэўнены, — адказаў Джанатан. — Як толькі мы прызямлімся, мы ўбачым святло Наджылімы. Мы ўбачым ранішняе святло над далінамі Наджылімы. Так, таму што там зараз раніца.
— Ха, ха, мы можам скочыць адразу ў Наджыліму, — засмяяўся я. Упершыню за доўгі час засмяяўся.
— Так, адразу ў Наджыліму, — сказаў Джанатан. — Як толькі мы прызямлімся, мы ўбачым сцяжынку ў Яблыневую Даліну якраз перад намі. Грым і Ф’ялар будуць чакаць нас там. Нам застанецца толькі сесці на іх і ехаць.
— I ты не будзеш паралізаваны? — усё не верыў я.
— He, я буду свабодны ад варажбіцтва і шчаслівы, як ніхто на свеце. I ты, Сухарык, ты таксама будзеш шчаслівы. Сцяжынка ў Яблыневую Даліну вядзе праз лес. Уяўляеш, як будзе здорава ехаць праз лес у ііромнях ранішняга сонца?
— Добра, — я зноў засмяяўся.
— I мы не будзем спяшацца, — працягваў Джанатан. — Мы зможам пакупацца ў якім-небудзь маленькім возеры, калі захочам. Але ўсё-такі мы трапім да Маціяса к таму часу, як ён згатуе суп.
— Як рады ён будзе, што мы з’явімся, — сказаў я. Але раптам мне як ударыла ў галаву. Грым і Ф’ялар — як мог падумаць Джанатан, што мы зможам узяць іх з сабой у Наджыліму!
— Чаму ты гаворыш, што яны нас чакаюць? Яны ж спяць тут?
— Яны не спяць, Сухарык. Яны мёртвыя. Ад агню Катлы. А тое, што ты бачыш тут, гэта толькі іх абалонкі. Павер мне, Грым і Ф’ялар ужо ўнізе на сцяжынцы ў Наджыліме і чакаюць нас.
— Тады давай спяшацца, — сказаў я. — Каб яны не чакалі так доўга...
Але Джанатан паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.
— Я зусім не магу спяшацца, — сказаў ён. — Я ж не магу зрушыцца з месца.
I тады я зразумеў, што я павінен зрабіць.
— Джанатан, — сказаў я. — Я пасаджу цябе на спіну. Калісьці ты гэта рабіў для мяне, цяпер я гэта зраблю для цябе. Гэта будзе справядліва!
— Так, гэта справядліва, — згадзіўся Джанатан. — Але ці хопіць у цябе смеласці, Сухарык Львінае Сэрца?
Я падышоў да краю стромы і паглядзеў уніз. Было ўжо вельмі цёмна, і я ледзь-ледзь разгледзеў лужок. Ён быў так далёка, што ў мяне перахапіла дыханне. Калі мы скочым туды, то мы дакладна трапім у Наджыліму — абодва. Нікому не трэба будзе заставацца тут, каб тужыць, плакаць і баяццаўсяго.
Але гэта не нам трэба было скакаць. Скакаць трэба было мне. Джанатан гаварыў, што ў Наджыліму цяжка трапіць. Як я адважуся, як я пераадолею свой страх?
«Калі я не асмелюся зараз, — падумаў я, — я проста маленькая дрэнь, і я заўсёды не буду нічым, акрамя як маленькая дрэнь, убоства».
— Я гатовы, — сказаў я Джанатану.
— Смялей, маленькі Сухарык, — падбадзёрыў мяне ён. — Што ж, давай паспрабуем.
— Давай, толькі яшчэ крыху пасядзім тут з табой, — прапанаваў я яму.
— Толькі нядоўга, — згадзіўся Джанатан.
— Пакуль не стане зусім цёмна, каб я нічога не бачыў, — сказаў я.
I так я сядзеў побач з ім, трымаючы яго руку, і адчуваў, які ён дужы і добры і што нічога страшнага не будзе, пакуль ён побач са мной.
Потым ноч і непраглядная цемра апусціліся на Наджыялу, на горы, схавалі раку і зямлю, а я стаяў на краю цясніны з Джанатанам, які моцна абняў мяне за шыю, і адчуваў, як ён дыхае мне ў вуха. Ён дыхаў зусім спакойна, ён не быў падобны на мяне... Джанатан, мой брат, чаму я не такі смелы, як ты?
Унізе ўжо нічога не было відно, але я ведаў, што там; мне неабходна было зрабіць адзін толькі крок у цемру, і ўсё скончыцца. Усё скончыцца вельмі хутка.
— Сухарык Львінае Сэрца, — загаварыў Джанатан. — Ты баішся?
— He... Так, я баюся. Але я гэта зраблю, Джанатан. Я скочу зараз... зараз... Я ніколі не буду баяцца. Ніколі не буду ба...
О, Наджыліма! Так, Джанатан, так, я бачу святло! Я бачу святло!
Перакладчыкі: С. Лузгіна, Т. Лукша
ЭРЫХ РАСПЭ
ПРЫГОДЫ БАРОНА МЮНХАЎЗЕНА1
Самы праўдзівы чалавек на зямлі
м
аленькі дзядок з вялікім носам сядзіць ля каміна і расказвае пра свае прыгоды. Усе, хто слухае яго, смяюцца яму
простаў вочы:
— Вось дык Мюнхаўзен! Вось дык барон!
Але ён нават не глядзіць на іх.
Дзядок спакойна працягвае расказваць, як ён лятаў на месяц, як жыў сярод трохногіх людзей, як яго праглынула вялізная рыба, як у яго адарвалася галава.
Аднойчы нейкі праезджы слухаў, слухаў яго і раптам закрычаў:
— Усё гэта выдумкі' Нічога гэтага не было, пра што ты расказваеш.
Стары насупіўся і важна адказваў:
— Тыя графы, бароны, князі і султаны, якіх я меў гонар называць лепшымі сваімі сябрамі, заўсёды казалі, што я самы праўдзівы чалавек на зямлі.
Наўкол зарагаталі яшчэ мацней.
— Мюнхаўзен — праўдзівы чалавек! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха!
А Мюнхаўзен, нібы нічога і не было, расказваў далей аб тым, якое на галаве ў аленя вырасла цудоўнае дрэва.
— Дрэва?.. На галаве ў аленя?!
— Але. Вішнёвае. I на дрэве вішні. Такія сакавітыя, салодкія...
Усе гэтыя апавяданні надрукаваны тут, у гэтай кнізе. Прачытайце іх і мяркуйце самі, ці быў на зямлі чалавек праўдзівейшы за барона Мюнхаўзена.
1 Тэкст чытае Андрэй Ясюкевіч.
Частка першая Конь на даху
Явыехаў у Расію верхам на кані. Было гэта зімою. Ішоў снег.
Конь змарыўся і пачаў спатыкацца. Мне вельмі хацелася спаць. Я ледзь не падаў з сядла ад стомы. Але дарэмна шукаў я начлегу: па дарозе не трапілася мне ніводнай вёскі.
Што было рабіць?
Давялося начаваць у адкрытым полі.
Наўкол ні куста, ні дрэва. Толькі маленькі слупок тырчаў з-пад снегу.
Да гэтага слупка я сяк-так прывязаў свайго азяблага каня, а сам улёгся тут жа на снезе і заснуў.
Спаў я доўга, а калі прачнуўся, то ўбачыў, што ляжу не ў полі, а ў вёсцы, або, праўдзівей, у невялікім гарадку: з усіх бакоў мяне акружаюць дамы.
Што такое? Куды я трапіў? Як маглі гэтыя дамы вырасці тут за адну ноч?
I куды знік мой конь?
Доўга я не разумеў што здарылася. Раптам чую знаёмае ржанне. Гэта ржэ мой конь.
Але дзе ж ён?
Іржанне даносіцца аднекуль зверху.
Я ўзнімаю галаву — і што ж?
Мой конь вісіць на даху званіцы! Ен прывязаны да самага крыжа.
Я не ведаў, што гэта крыж, мне здалося, што гэта маленькі слупок, і я прывязаў да яго свайго каня! А ноччу, пакуль я спаў, пачалася моцная адліга, снег растаяў, і я непрыкметна апусціўся на зямлю.
Але бедны мой конь так і застаўся там, уверсе, на даху. Прывязаны да крыжа званіцы, ён не мог апусціцца на зямлю.
Што было рабіць?
Доўта не думаючы, я схапіў пісталет, метка нацэліўся і трапіў проста ў вуздэчку, бо я заўсёды быў выдатным стралком.
Вуздэчка разарвалася напалам.
Конь хутка апусціўся да мяне.
Я ўскочыў на яго і, як вецер, памчаўся наперад.
Воўк, запрэжаны ў сані
А»
ле хутка я пераканаўся, што зімою ехаць на кані нявыгадна, — значна лепш падарожнічаць у санях. Я купіў сабе вельмі добрыя сані і шпарка памчаўся па мяккім снезе.
Надвячоркам заехаў я ў лес. Я пачаў ужо драмаць, як раптам пачуў трывожнае ржанне каня. Я азірнуўся і пры святле месяца ўбачыў страшэннага ваўка, які, ашчэрыўшы зубастую пашчу, бег за маімі санямі.