• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Але гэта не мог быць Джосі — ці я з’ехаў з глузду і трызню? Сафія не магла прыехаць сюды з Джосі, што ж здарылася? Можа, Сафія таксама з’ехала з глузду ці мне пачулася, што Джосі здраднік? He, мне гэта не здалося, ён быў здраднікам. Я не трызніў — вось ён перада мной, дык што ж цяпер будзе?
    Ён пад’ехаў да ракі, напалову асветлены, і закрычаў:
    — Каго мы бачым, маленькі Карл Львінае Сэрца! Вось мы і зноў сустрэліся.
    Усе трое спусціліся ўніз. Я стаяў, чакаючы іх, і толькі адна думка была ў маёй галаве. Божа мой, што зараз будзе!
    Яны саскочылі з коней, і Сафія падбегла да мяне, абняла, вочы яе ззялі ад радасці.
    — Ты зноў палюеш на ваўкоў? — спытаў, смеючыся, Губерт. Але я стаяў, нічога не кажучы, проста ўглядаючыся ў іх.
    — Што вы тут робіце? — нарэшце я выціснуў з сябе.
    — Джосі збіраецца паказаць нам, дзе мы можам лаўчэй пераскочыць сцяну, — сказала Сафія. — Нам трэба гэта ведаць на той выпадак, калі пачнецца бітва.
    — Так, мы павінны мець план, перш чым атакаваць, — сказаў Джосі.
    Усярэдзіне ў мяне ўсё кіпела. «Няма ніякага сумнення, што твой план ужо гатовы», — падумаў я. Я ведаў, чаго ён тут. Ен збіраўся заманіць Сафію і Губерта ў пастку, калі ніхто не спыніць яго. Затым я зразумеў — божа мой, я адзіны, хто павінен гэта зрабіць, чакаць больш было нельга. Гэта павінна было здарыцца цяпер. Як бы ўсё гэта мне не падабалася, гэта павінна было адбыцца зараз. Але як жа пачаць?
    — Як Б’янка, Сафія? — запытаўся, нарэшце, я ў яе.
    Сафія стала сумнай.
    — Б’янка не вярнулася з Даліны Дзікай Ружы, — адказала яна. — А ты што-небудзь ведаеш пра Джанатана?
    Яна не хацела гаварыць пра Б’янку, але я пачуў тое, што і хацеў даведацца: Б’янка была мёртвая. Вось чаму Сафія прыйшла сюды разам з Джосі. Яна не атрымала нашага пісьма.
    Джосі таксама вельмі цікавіла, ці ведаю я што-небудзь пра Джанатана.
    — Яго, канечне ж, не злавілі? — запытаў ён.
    — He, — адказаў я і паглядзеў у вочы Джосі. — Ен толькі што вызваліў Орвара з пячоры Катлы.
    Чырвоны твар Джосі пабялеў, і ён змоўк. Але Сафія і Губерт былі так рады, так рады, што Сафія зноў абняла мяне, а Губерт сказаў:
    — Гэта — самая лепшая навіна, якую ты мог прынесці нам.
    Ім хацелася даведацца, як усё адбылося. Акрамя Джосі: ён раптам заспяшаўся.
    — Мы зможам даведацца пра гэта пазней, — сказаў ён. — Мы павінны дабрацца туды, куды накіроўваемся, да цемнаты.
    «Так, таму што салдаты Тэнджыла, несумненна, дзесьці чакаюць», — падумаў я.
    — Паедзем, Карл, — прапанавала Сафія. — Мы можам ехаць разам на маім кані.
    — He, — сказаў я. — Вы нікуды не павінны ехаць з гэтым здраднікам.
    Я паказаў на Джосі і падумаў, што зараз ён мяне заб’е. Ен схапіў мяне за шыю сваімі вялізнымі рукамі і зароў:
    — Што ты сказаў? Яшчэ адно слова, і я цябе прыкончу!
    Сафія прымусіла яго адпусціць мяне, але яна была мной вельмі незадаволена.
    — Карл, проста жахліва назваць чалавека здраднікам, калі гэта не так. Ты вельмі малады, каб адказваць за свае словы.
    Губерт ціха засмяяўся.
    — Я думаў, іпто здраднік — гэта я. Хто надта многа ведае і каму падабаюцца белыя коні і штосьці ў гэтым родзе, пра што ты пісаў на кухоннай сцяне дома.
    — Так, Карл, ты раскідваеш свае абвінавачванні паўсюдна, — сказала строга Сафія. — Ты павінен падумаць пра гэта.
    — Прабач, Губерт, — сказаў я.
    — А як наконт Джосі? — запытала Сафія.
    — Я не гавару, што праіпу прабачэння, назваўшы здрадніка здраднікам.
    Але я не мог прымусіць іх паверыць мне. Стала жахліва, калі я зразумеў гэта. Яны збіраліся ісці з Джосі. яны самі ішлі насустрач сваёй смерці, як ні імкнуўся я іх пераканаць.
    — Ен вядзе вас у пастку, — гаварыў я. — Я ведаю гэта, ведаю... Спытайце яго пра Ведэра і Кадэра, якіх ён сустракаў у гарах, і спытайцеся ў яго, як ён здрадзіў Орвару.
    Здавалася, Джосі зноў збіраецца кінуцца на мяне, але ён неяк стрымаў сябе.
    — Ці ж мы не можам пайсці, як дамовіліся? — настойваў ён. — Ці мы рызыкуем з-за выдумак гэтага хлапчука?
    Ён паглядзеў на мяне з нянавісцю.
    — А я любіў цябе калісьці, — паківаў ён галавой.
    — Я таксама любіў вас, — адказаў я.
    Я бачыў, які ён быў разгублены, хаваючы гэта пад гневам. Ён сапраўды спяшаўся цяпер, таму што яму трэба было, каб Сафію схапілі, перш чым яна зразумее праўду, інакш яго ўласнае жыццё апынецца ў небяспецы.
    Якой палёгкай было для яго тое, што Сафія не хацела ведаць праўду. Яна верыла Джосі, яна заўсёды верыла яму, а мне, які спачатку абвінаваціў аднаго чалавека, потым другога, — як яна магла мне паверыць?
    —	Паедзем, Карл, я высветлю ўсё пазней.
    —	He будзе ніякага «пазней», калі паедзеш зараз з Джосі.
    Я заплакаў. Наджыяла не перажыве страты Сафіі. А я не мог выратаваць яе, таму што яна не хацела сама ратавацца.
    —	Паехалі, Карл, — паўтарыла яна ўпарта.
    Але потым я нешта ўспомніў.
    —	Джосі, — сказаў я. — Расшпілі кашулю і пакажы, што ў цябе на грудзях.
    Джосі смяротна пабялеў, так, што нават Сафія і Губерт заўважылі гэта. Ён прьггуліў руку да грудзей. нібы прыкрываючы там штосьці.
    Настала кароткае маўчанне. Потым Губерт сказаў даволі настойліва:
    —	Джосі, зрабі тое, што просіць хлопчык.
    —	Мы павінны спяшацца, — адказаў ён, падсоўваючыся да свайго каня.
    Сафія насцярожылася.
    —	He так ужо і спяшаемся, — сказала яна. — Я тут галоўная, Джосі. Пакажы мне свае грудзі.
    Было жахліва бачыць, як Джосі стаіць, задыхаючыся, напалоханы і паралізаваны, не ведаючы, уцякаць ці заставацца. Сафія гіадышла да яго, але ён адштурхнуў яе локцем, чаго не павінен быў рабіць.
    Яна схапіла яго і рэзка расшпіліла кашулю.
    А там, на грудзях, было кляймо Катлы: галава дракона, якая іскрылася, нібы кроў.
    Сафія пабялела яшчэ горш, чым Джосі.
    —	Здраднік, — сказала яна. — Пракляцце на тваю галаву за ўсё, што ты зрабіў для далін Наджыялы.
    Нарэшце Джосі апамятаўся. Ён вылаяўся і кінуўся да свайго каня, але каля яго ўжо быў Губерт. Тады ён азірнуўся, стараючыся знайсці магчымасць знікнуць, і ўбачыў лодку. Адным скачком ён апынуўся ў ёй, і, перш чым Сафія і Губерт падбеглі да берага, цячэнне аднесла яго.
    Ен засмяяўся. I гэта быў жахлівы смех.
    —	Я пакараю цябе, Сафія, — закрычаў ён. — Калі прыйду галоўным правіцелем у Вішнёвую Даліну. Я пакараю цябе!
    «Ты, дурань, ты ніколі не вернешся ў Вішнёвую Даліну, ты трапіш у вадаспад Карма і нікуды болып», — прамільгнула ў мяне ў галаве.
    Ён стараўся грэбці, але моцная плынь падхапіла лодку і закруціла яе, імкнучыся разбіць, вырываючы вёслы з яго рук. Потым вялізная хваля накрыла яго. Я ўскрыкнуў, хацеў дапамагчы яму,
    хоць ён быў здраднік, але я разумеў, што ніякай магчымасці выратаваць Джосі няма. Было вусцішна і сумна стаяць у цемры, нічога не бачыць, але ведаць, што подлы Джосі там зусім адзін і безабаронны ў вірлівай вадзе. Мы заўважылі яго на грэбені хвалі, потым ён зноў апусціўся, і больш мы яго не бачылі.
    Было амаль цёмна, калі рака праглынула Джосі і панесла яго да вадаспада Карма.
    Глава 15
    Нарэшце надышоў дзень, якога чакалі ўсе, — дзень бітвы.
    Над Далінай Дзікай Ружы пранеслася бура, усе дрэвы паваліла, а многія з іх нават паламала. Але не такую буру меў на ўвазе Орвар, калі гаварыў:
    — Прыйдзе бура вызвалення, яна знішчыць заваёўнікаў, падобна віхуры, якая валіць і ламае дрэвы. Яна прамчыць паўсюдна з гулам і ровам, знішчаючы рабства і зноў вызваляючы нас!
    Так гаварыў ён на кухні ў Маціяса, дзе ўпотай сабраліся людзі, каб убачыць і паслухаць яго, — так, яны прыйшлі ўбачыць яго і Джанатана.
    — Вы абодва — наша надзея і суцяшэнне, вы — усё, што ў нас ёсць, — гаварылі тыя, хто ўпотай прыйшоў у дом Маціяса, добра ведаючы, чым гэта ім пагражае.
    — Яны жадаюць пачуць пра буру вызвалення, як дзеці жадаюць пачуць казку, — зазначыў Маціяс.
    Дзень бітвы — вось пра што яны марылі, чаго яны так чакалі. He дзіўна, што пасля ўцёкаў Орвара Тэнджыл стаў яшчэ больш жорсткім, ён шукаў новыя спосабы, каб мучыць і катаваць Даліну Дзікай Ружы, таму людзі ўзненавідзелі яго яшчэ больш, таму ў Даліне кавалася зброя.
    Усё больш і больш добраахвотнікаў прыбывала з Вішнёвай Даліны.
    У глыбіні лесу, непадалёку ад сядзібы Эльфрыды, Сафія і Губерт арганізавалі ваенны лагер. Зрэдку Сафія карысталася падземным ходам і прыходзіла да Маціяса, каб разам з Орварам і Джанатанам абмеркаваць план бітвы.
    Я ляжаў на кухні, таму што патаемны пакойчык займаў Орвар, якому неабходна было хавацца.
    Калі прыходзіла Сафія, кожны раз яна бянтэжыла мяне.
    — Вось мой выратавальнік! — гаварыла яна, убачыўшы мяне. — Як гэта я забылася падзякаваць табе, Карл?
    Потым пачынаў гаварыць Орвар, што я герой Даліны Дзікай Ружы, а я ўвесь час думаў пра Джосі, якога паглынула бурная рака, і мне станавілася сумна.
    Сафія дапамагла жыхарам Даліны хлебам. Яго перапраўлялі з Вішнёвай Даліны горамі, а потым перацягвалі падземным ходам. Маціяс хадзіў па Даліне з торбай і ўпотай раздаваў людзям хлеб. Да гэтага я ніколі не бачыў, каб людзі так радаваліся хлебу. Ходзячы з Маціясам, я зразумеў, як пакутавалі людзі Даліны Дзікай Ружы, з якой надзеяй яны чакалі бітву за вызваленне.
    Сам я баяўся гэтага дня, але ў рэшце рэшт пачаў ім жыць — гэтак, як і астатнія, таму што чакаць было ўжо невыносна, ды і небяспечна, як лічыў Орвар.
    —	Доўга трымаць усё ў сакрэце вельмі цяжка, — гаварыў Орвар. — Наша мара аб вызваленні можа быць лёгка разбурана.
    Пэўна ж, ён меў рацыю. Дастаткова было якому-небудзь салдату Тэнджыла выявіць патаемны ход або распачаць новыя вобыскі ў дамах, і могуць быць выяўлены Орвар і Джанатан. Пры думцы пра гэта я ажно халадзеў.
    Аднак салдаты Тэнджыла былі нібы сляпыя і глухія, інакш яны што-небудзь ды заўважылі б. Калі б яны хоць крыху прыслухаліся, то пачулі б раскаты грому вызвалення, навальніцы, якая ачысціць усю Даліну Дзікай Ружы. Але яны нічога не чулі.
    Ноччу напярэдадні бітвы я не мог заснуць, па-першае, з-за навальніцы ў небе, а па-другое, вельмі хваляваўся. Было вырашана, што паўстанне пачнецца на досвітку. Орвар, Маціяс і Джанатан сядзелі і гаварылі пра гэта, а я ляжаў і слухаў. Орвар гаварыў больш заўсіх; ён увесь час гаварыў, і вочы яго зіхацелі.
    Наколькі я зразумеў з іх размовы, план быў такі. У першую чаргу будзе знішчана ахова ля галоўных варот і ля рачных варот, з тым каб яны былі адчынены для войска Сафіі і Губерта. Сафія ўвойдзе са сваім войскам праз галоўныя вароты, а Губерт — праз рачныя.