Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
Мы стаялі на тым самым мосце, які пабудавалі па загадзе Тэнджыла над глыбокай цяснінай, што раздзяляе дзве краіны: Карманьяку і Наджыялу, размешчаныя па абодва бакі Старажытнай Ракі. Рака, глыбокая пад мостам, несла сябе далей да вадаспада і з гулкім ровам кідалася з яго.
— Як можна было пабудаваць мост над такой страшнай цяснінай? — запытаў я ў Джанатана.
— Мне таксама хацелася б даведацца пра гэта, — адказаў ён. — Колькі жыццяў загінула, пакуль ён будаваўся? Колькі людзей
зрывалася ўніз і знікала з крыкам у вадаспадзе Карма? Як бы мне хацелася ведаць пра ўсё гэта.
Мяне скаланула, нібы пачуў я развітальны крык людзей, які ўсё яшчэ аддаецца рэхам у гарах.
Цяпер мы знаходзіліся вельмі блізка ад замка Тэнджыла. Па другі бок моста бачылася дарога, якая вядзе ў горы, у Старажытныя Горы Карманьякі.
— Калі ісці па гэтай дарозе, то прыйдзеш да сцен замка Тэнджыла, — сказаў Джанатан.
Мы распалілі вогнішча на выступе скалы, высока над вадаспадам. Я сеў да вадаспада спіной, каб не бачыць мост, які вядзе да замка Тэнджыла. Я бачыў толькі вогнішча, якое мігцела на фоне гор, і добры прыгожы твар Джанатана ў водблісках агню, а таксама коней, якія адпачывалі воддаль.
— Гэта вогнішча самае лепшае за ўсе, каля якіх даводзілася сядзець, — прызнаўся я. — Бо тут я побач з табой, Джанатан.
Дзе б я ні быў, я адчуваў сябе ўпэўнена да таго часу, пакуль Джанатан быў са мной. I цяпер я быў шчаслівы, таму што я сядзеў каля вогнішча побач з ім, а гэта якраз тое, пра што мы так часта гаварылі, калі яшчэ жылі на зямлі.
— Дні вогнішчаў і легенд — памятаеш, як ты расказваў мне пра гэта?
— Так, памятаю, — адказаў Джанатан. — Але тады я не ведаў, што тут, у Наджыяле, такія жорсткія легенды.
— А ці гэта павінна быць так? — запытаўся я.
Нейкі час ён, гледзячы на агонь, сядзеў моўчкі, потым загаварыў:
— He, калі апошняя бітва закончыцца, Наджыяла зноў, магчыма, будзе краінай, дзе ўсе казкі стануць добрымі, а жыццё будзе лёгкім, як раней.
Успыхнула полымя, і ў яго водблісках я ўбачыў, які сумны і стомлены быў Джанатан.
— Апошняя бітва, Сухарык, будзе страшнай казкай пра смерць і толькі пра смерць. Таму Орвар павінен узначаліць бітву. Я не магу забіваць...
«Я гэта ведаю», — падумалася мне, і я запытаўся ў яго:
— Навошта ты выратаваў жыццё таму чалавеку, Парку? Ці ж гэта добра?
— Я не ведаю, ці правільна зрабіў, — адказаў Джанатан. — Але ёсць рэчы, якія трэба рабіць не разважаючы, інакш ты не чалавек, а дрэнь, — я казаў табе пра гэта раней.
— А вось, скажам, яны здагадаліся б, хто ты, — працягваў я, — і схапілі б цябе...
— Ну што ж, яны схапілі б Львінае Сэрца, а не кавалак дрэні, — адказаў Джанатан.
Наша вогнішча паступова затухала, і цемра апускалася на горы. Спачатку толькі мяккае сутонне ахінула наваколле, а потым найшоў чорны змрок, які засланіў сабою ўсё, і можна было чуць толькі гул вадаспада Карма.
Я яшчэ бліжэй прытуліўся да Джанатана, мы сядзелі, прыпёршыся спінамі да скалы, і ў цемры размаўлялі адзін з адным. Я зусім не баяўся, але мне было неяк не па сабе. Я павінен быў заснуць, як сказаў мне Джанатан, але я ведаў, што не змагу. Я і размаўляць не мог з-за таго пачуцця неспакою, якое ў мяне з’явілася не ад цемры, а па нейкай іншай прычыне, не ведаю чаму. I ўсё ж побач са мной быў Джанатан.
Успыхнула маланка, і прагрымеў гром. Аглушальны грукат пранёсся па гарах, а потым абрынуўся на нас. Гэта была навальніца, якую цяжка ўявіць: раскаты грому несліся па гарах так аглушальна, што перакрывалі гул вадаспада Кармы, а ўспышкі маланак спяшаліся адна за адной. Маланка то асляпляла нас, то зноў наставала непраглядная цемра.
Потым яшчэ раз успыхнула маланка, болыл жахлівая, чым усе папярэднія, на імгненне асвятліўшы ўсё навокал.
I ў гэтае імгненне, у гэтым святле я ўбачыў Катлу. Я ўбачыў Катлу.
Глава 13
Так, я ўбачыў' Катлу, але што адбылося потым, не памятаю.
Я проста праваліўся ў нейкую цемру і не прачынаўся да таго часу, пакуль не прайшла навальніца і пакуль світанак не ўзяўся над вершалінамі гор. Галава мая ляжала на каленях у Джанатана, і як толькі я згадваў, што далёка, на тым беразе ракі, на строме над вадаспадам паявілася Катла, мяне ахопліваў жах. Я пачынаў ускрыкваць, калі згадваў пра гэта, і Джанатан спрабаваў супакоіць мяне:
— Яе ўжо тут няма, яна пайшла.
А я ўсё енчыў і енчыў:
— Як жа такое стварэнне, як Катла, можа існаваць? Гэт страшыдла, праўда?
— Так, гэта страшыдла, — адказваў Джанатан. — Гэта драконіха, якая захавалася са старадаўніх часоў, і яна такая ж жорсткая, як Тэнджыл.
— Дзе ж ён яе ўзяў? — не сунімаўся я.
— Яна паявілася з пячоры Катлы, так думаюць людзі, — адказаў Джанатан. — Яна заснула калісьці ў старажытныя часы і праспала тысячы год, і ніхто не ведаў, што яна існуе. Але аднойчы раніцой яна прачнулася, і той страшнай раніцой яна папаўзла да замка Тэнджыла, выпускаючы смертаносны агонь на кожнага, хто ёй трапляўся. I ўсе на яе шляху паміралі.
— Чаму ж яна не забіла Тэнджыла? — запытаў я.
— Тэнджыл схаваўся ў пакоях свайго замка. Калі яна наблізілася да яго, ён схапіў вялізны рог, якім склікаюць салдат, і затрубіў у яго.
— I што з таго? — здзівіўся я.
— Катла падпаўзла да яго, як сабака, і з таго часу яна падпарадкоўваецца Тэнджылу і толькі Тэнджылу, яна баіцца гуку гэтага рога. Калі ён дзьме ў яго, яна падпарадкоўваецца яму без пярэчання.
Станавілася ўсё святлей і святлей. Вяршыні гор у Карманьяцы паблісквалі, як агонь Катлы, а мы якраз збіраліся ў Карманьяку! Як я баяўся, о, як страшэнна я баяўся! Хто ведае, дзе падпільноўвае Катла? Дзе яна сядзіць, дзе яна жыве? Ці мо і жыве ў пячоры Катлы? А як Орвар трапіў туды? Я і запытаў у Джанатана пра гэта.
Ен пачаў расказваць, што Катла не жыве ў пячоры Катлы пасля таго, як прачнулася. Яна ніколі не вярталася туды. Тэнджыл трымае яе на прывязі каля вадаспада Карма ў пячоры. Яна нібы сядзіць на залатым ланцугу і будзе датуль там заставацца, пакуль Тэнджыл не возьме яе з сабой, каб навесці жах на людзей, якіх ён катуе.
— Аднаго разу мне давялося бачыць яе ў Даліне Дзікай Ружы, — сказаў Джанатан.
— I ты не спалохаўся?
— Спалохаўся, — прызнаўся ён.
Жах ахапіў мяне.
— Я так баюся, Джанатан. Катла заб’е нас.
Ен паспрабаваў зноў супакоіць мяне:
— Але ж яна на ланцугу. Яна можа рухацца толькі на даўжыню ланцуга. He далей, як да стромы, на якой ты яе бачыў. Яна амаль увесь час стаіць на гэтай строме і глядзіць на вадаспад Карма.
— Навошта яна робіць гэта? — дзіўлюся я.
— He ведаю, — кажа Джанатан. — Магчыма, яна шукае Карму.
— А хто такі Карм? — дапытваюся я.
— О, гэта балбатня Эльфрыды, — кажа Джанатан. — Ніхто ніколі не бачыў Карма. Яго наогул няма. Але Эльфрыда сцвярджае, што калісьці, даўным-даўно, ён жыў у вадаспадзе Карма і што Катла ненавідзела яго. I ніяк не можа пра гэта забыць. Таму яна і стаіць тут і ўглядаецца.
— Але хто ж ён такі? Як ён мог жыць у вадаспадзе?
— Гэта таксама страшыдла, — адказаў Джанатан. — Марскі змей даўжынёй, як гэта рака ўшыркі. Але, магчыма, гэта адна са старадаўніх легенд.
— А можа, ён такая ж выдумка, як Катла? — прыйшла мне ў галаву нечаканая думка.
Джанатан як не пачуў майго пытання і загаварыў пра іншае:
— Ведаеш, што мне сказала Эльфрыда, калі ты збіраў у лесе суніцы? Яна сказала, што калі яна была маленькай, то дзяцей часта палохалі Кармам і Катлай. Сагі пра дракона ў пячоры Катлы і пра марскога змея ў вадаспадзе Карма ў дзяцінстве яна чула шмат разоў. Дык, можа, гэта сапраўды адна са старадаўніх car, якой людзі палохаюць дзяцей...
— А ці не магло стацца так, што Катла жыве ў сваёй пячоры і адначасова існуе як сага?
— Так, гэта якраз тое, пра што гаварыла Эльфрыда, — згадзіўся Джанатан.
3 заміраннем сэрца я думаў, што ў Карманьяцы поўна страшыдлаў. Мне не хацелася туды ісці, але трэба было. Мы падмацаваліся з торбы ядой, пакінуўіпы сёе-тое і для Орвара — Джанатан папярэдзіў, што ў пячоры Катлы страшэнны голад.
Грым і Ф’ялар пілі дажджавую ваду, якая сабралася ў трэшчынах. Тут, у гарах, ім не было дзе пасвіцца, толькі каля моста сямтам прабілася трава, так што і яны падсілкаваліся перад дарогай.
I вось мы праязджаем па мосце ў Карманьяку, у краіну Тэнджыла, у краіну страшыдлаў. Я быў такі напалоханы, што ўвесь калаціўся. Хоць і не надта верыў, што змей існуе, тым не менш думалася: а раптам ён выскачыць з глыбіні, схопіць і пацягне нас з Джанатанам у вадаспад Карма? А яшчэ ж Катла... Я баяўся яе больш за ўсё на свеце. Можа, яна чакае нас там, на Тэнджылавым беразе, са сваёй зубастай пашчай і агнём з яе, які нясе смерць? О, як я быў напалоханы!..
Але мы пераехалі мост, і я не ўбачыў ніякай Катлы — на строме, прынамсі, яе не было.
— He, яе тут няма, — сказаў я Джанатану.
Але яна была. He на строме — яе пачварная галава высоўвалася з-за агромністай глыбы каменя па дарозе да замка Тэнджыла.
Мы ўбачылі яе там. I яна заўважыла нас, і пачуўся рык, ад якога, здавалася, могуць абрушыцца горы. 3 яе храпы, калі яна, задыхаючыся ад злосці, ірвалася з ланцуга, вывяргаліся струмені агню і дыму. Грым і Ф’ялар шалелі ад перапуду, і мы ледзь стрымлівалі іх, ды і сам я быў напалоханы да смерці. Я ўгаворваў Джанатана вярнуцца дадому ў Наджыялу, але ён не згаджаўся.
— Мы не можам пакінуць Орвара, — гаварыў ён. — He бойся. Катла не дастане нас, як бы яна ні рвалася з ланцуга. Але нам трэба спяшацца — Катлу могуць пачуць у замку Тэнджыла, успрыняць гэта як сігнал небяспекі, і тады на нас нападзе зграя Тэнджылавых салдат. Трэба ўцякаць і схавацца дзе-небудзь у гарах.
Мы доўга ехалі па неймаверна вузкіх, крутых горных сцежках, з-пад капытоў нашых коней ляцелі іскры. Каб заблытаць сляды, мы кружылі петлямі вакол скал. Кожную хвіліну я чакаў, што вось-вось пачуюцца тупат коней і крыкі салдат Тэнджыла, якія пачнуць страляць па нас з лукаў, пагражаць коп'ямі і мячамі. Але нічога такога не чулася. Відаць, няпроста было высачыць каго-небудзь у нетрах гор Карманьякі, а ўцекачам лёгка пазбегнуць сваіх ворагаў.
— Куды мы едзем? — запытаўся я ў Джанатана, калі мы заглыбіліся ў горы.
— У пячору Катлы, канечне, — адказаў ён. — Мы ўжо амаль на месцы. Вось перад намі гара Катлы...
Ага, дык вось, значыцца, якая яна... Перад намі шырокае плато з крутымі схіламі, якія рэзка абрываюцца ўніз. 3 нашага боку схілы не такія крутыя, па іх, калі трэба, лёгка падняцца наверх, што мы ўрэшце і зрабілі, таму што нам проста неабходна прайсці праз гэтую гару, — так вырашыў Джанатан.