• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Скарбы сусветнай літаратуры

    Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 447с.
    Мінск 2024
    113.98 МБ
    Усе дрэвы, што раслі на беразе, быццам па нейкаму знаку, двойчы пакланіліся нам у пояс і зноў выпрасталіся, як нічога і не было.
    Расчулены іх надзвычайнай прыязнасцю, я зняў капялюш і памахаў ім на развітанне.
    Надзіва ветлівыя дрэвы, ці не праўда?
    Караблі, праглынутыя рыбай
    YHac не было компаса, і таму мы доўга блукалі па незнаёмых морах.
    Наш карабель раз-пораз акружалі жудасныя акулы, кіты і іншыя марскія страшыдлы.
    Нарэшце мы напаткалі рыбу, якая была такая вялікая, што, стоячы каля яе галавы, мы не маглі ўбачыць яе хваста.
    Калі рыба захацела піць, яна разявіла пашчу, і вада ракой палілася ў яе глотку, цягнучы за сабой наш карабель. Можаце сабе ўявіць, як мы ўстрывожыліся! Нават я, нашто ўжо смелы, і то задрыжаў ад страху.
    Але ў жываце рыбы аказалася ціха, як у гавані. Увесь жывот рыбіны быў набіты караблямі, ужо даўно праглынутымі прагным страшыдлам. О, каб вы ведалі, як там цёмна! Мы ж не бачылі ні сонца, ні зорак, ні месяца.
    Рыба піла ваду двойчы на дзень, і кожны раз, калі вада ўлівалася ў яе глотку, наш карабель узнімаўся на высокіх хвалях.
    У астатні час у жываце было суха.
    Дачакаўшыся, пакуль вада апала, мы з капітанам сышлі з карабля пагуляць. Тут мы сустрэлі маракоў з усяго свету: шведаў, англічан, партугальцаў... У рыбіным жываце іх было дзесяць тысяч. Многія з іх жылі там ужо некалькі год. Я прапанаваў сабрацца разам і абмеркаваць план вызвалення з гэтай душнай турмы.
    Мяне абралі старшынёй, але якраз у тую хвіліну, калі я адкрыў сход, праклятая рыба пачала зноў піць, і мы ўсе разбегліся па сваіх караблях.
    На другі дзень мы зноў сабраліся, і я зрабіў такую прапанову: звязаць дзве самыя высокія мачты і адразу, як толькі рыба адкрые рот, паставіць іх тырчма, каб яна не магла сціснуць сківіцы. Тады яна так і застанецца з разяўленай пашчай, і мы свабодна выплывем на волю.
    Мая прапанова была прынята аднагалосна.
    Дзвесце самых дужых матросаў паставілі ў роце ў страшыдла дзве найвышэйшыя мачты, і яно не здолела закрыць рот. Аказалася, што ў бруху гэтай аграмадзіны было семдзесят пяць караблёў. Можаце сабе ўявіць, якой велічыні было тулава!
    Мачты мы, вядома, так і пакінулі ў разяўленай пашчы рыбы, каб яна больш нікога не магла праглынуць.
    Вызваліўшыся з палону, мы, зразумела, захацелі даведацца, дзе мы знаходзімся. Аказалася — у Каспійскім моры. Гэта вельмі здзівіла нас усіх, бо Каспійскае мора закрытае: яно не злучаецца ні з якімі іншымі морамі.
    Але трохногі вучоны, якога я захапіў на Сырным востраве, растлумачыў мне, што рыба трапіла ў Каспійскае мора праз якінебудзь падземны канал.
    Мы накіраваліся да берага, і я паспяшаўся на сушу, заявіўшы сваім спадарожнікам, што больш ніколі і нікуды не паеду што з мяне хопіць і таго, што я перажыў за гэтыя гады, а цяпер я хачу адпачыць.
    Mae прыгоды даволі-такі стамілі мяне, і я вырашыў зажыць спакойным жыццём.
    Сутычка з мядзведзем
    ле як толькі я вылез з лодкі, на мяне накінуўся вялізны мядзведзь. v/V Гэта быў страшэнны звер незвычайных памераў.
    Ён разарваў бы мяне ў адно імгненне, але я схапіў яго за пярэднія лапы і так моцна сціснуў іх, што мядзведзь зароў ад болю.
    Я ведаў, што, калі я адпушчу яго, ён адразу ж разарве мяне, і таму трымаў яго лапы тры дні і тры ночы, пакуль ён не памёр ад голаду. Так, ён памёр ад голаду, бо мядзведзі наталяюць свой голад толькі тым, што смокчуць свае лапы. А гэты мядзведзь ніяк не мог пасмактаць сваіх лап і таму загінуў галоднай смерцю.
    3 таго часу ніводзін мядзведзь не асмельваецца напасці на мяне.
    Перакладчык В. Вольскі
    
    ДЗІНТРА ШУЛЦЭ
    РОБЕРЦІК1
    Фаіс была проста дзівосная планета. Яе аранжавыя даліны, змрочныя цясніны і беласнежныя вяршыні гор то цямнелі, то святлелі, таму што планета была зусім невялічкая і час на ёй імчаў вельмі хутка. Нязвыклыя зямлянам суткі на Фаіс здаваліся вельмі кароткімі.
    На Фаіс не было ні палёў ні садоў, і калі на ёй высадзіліся людзі з Зямлі, яны прывезлі з сабою ўсё патрэбнае для жыцця. На аранжавых раўнінах пабудавалі касмадромы, на высокіх гарах паставілі антэны, а цяністыя цясніны пакрылі люстэркавым рэчывам, каб выкарыстаць адлюстраваную энергію белага сонца Фаіс.
    Чым больш людзі абжывалі Фаіс, тым часцей іх караблі выкарыстоўвалі яе як прамежкавую станцыю ў космасе, тым болып планета беззваротна траціла сваю яркую прыгажосць.
    Аранжавыя даліны зніклі пад пластыкам, з цяснін павылазілі і распаўзліся ў розныя бакі тоўстыя і тонкія кабелі, а горныя вяршыні больш нельга было ўбачыць за густымі кратамі лакацыйных антэн.
    Шасцёра астранаўтаў якія жылі на Фаіс, пакрысе асвойталіся на планеце, ранкам з асалодай любаваліся ўзыходам сонца, а ў тыя ночы, калі не ўдавалася заснуць, садзіліся ў свой старэнькі ўсюдыход і кіраваліся на другое паўшар’е — пазагараць у адной з яшчэ не цывілізаваных далін.
    Акрамя людзей на Фаіс жыў робат. Называлі яго Роберцік. Ён не толькі забаўляў людзей — ён правяраў яшчэ лініі напружання, што цягнуліся ад назапашвальнікаў энергіі. Роберцік рабіў гэта дзіўным чынам: ішоў уздоўж лініі, не выпускаючы правадоў з жалезных пальцаў, і пасвістваў; і чым вышэйшае было напружанне на лініі, тым весялей гучала яго песенька.
    Ва ўсім астатнім Роберцік быў проста маленькі дураслівец, які пацяшаў астранаўтаў сваёй балбатнёй, часам нечым памагаў,
    1 Тэкст чытае Андрэй Ясюкевіч.
    але часцей замінаў. Начамі, калі людзі засыналі, Роберцік, якому не патрэбны быў адпачынак, блукаў па маленькай планеце, забаўляючыся тым, што прымушаў правады іскрыцца, перасоўваў з месца на месца ракеты, ездзіў на старым усюдыходзе, а з набліжэннем раніцы старанна гатаваў сняданак.
    Будзіць людзей і гатаваць ім раніцаю каву прыносіла Роберціку велізарнае задавальненне. Ён, усміхаючыся, сядзеў у канцы стала і ўважліва сачыў за людзьмі.
    Роберт адрозніваўся ад тых серыйных робатаў, якія калісьці выкарыстоўваліся экспедыцыямі пры асваенні планет. Ён насіў кароткія штонікі. Праўда, спачатку ён патрабаваў надзець яму такі самы касцюм, які насілі ўсе астранаўты. Аднак такі касцюм закрыў бы мноства індыкатараў і кнопак кіравання ў розных месцах яго корпуса, якія павінны былі заўсёды быць на вачах. Так што давялося яму згадзіцца на спецыяльна яму пашытыя кароткія штонікі.
    3 усіх астранаўтаў, якія працавалі на Фаіс, Роберцік больш за ўсё пасябраваў з Увальдам, якога тады называлі проста Увіс. Ён быў самы малады ў экіпажы, і маленькая планета стала першым месцам работы ў яго жыцці.
    Увіс добраахвотна ўзяў на сябе ўвесь клопат пра Роберціка. Чысціў, змазваў, правяраў рэжымы і ніколі не пакідаў па-за ўвагай ніводнай Роберцікавай скаргі на кантакты, што пачыналі іскрыцца, на суставы, якія парыпвалі, ці на зменлівае напружанне. Псаваўся Роберцік рэдка, у яго былі трывалая канструкцыя, мозг сярэдняга аб’ёму і павялічаны блок запісу інфармацыі. Увісу часам здавалася, што Роберцік запамінае мноства ўсялякай лухты замест таго, каб запаўняць блокі памяці якімі-небудзь карыснымі звесткамі.
    У кароткія і бясконца цудоўныя на Фаіс світальныя часіны Увіс з Роберцікам нярэдка любаваліся ўзыходам сонца з-за найбліжэйшага пагорка. Аднак Роберцік і тады болып глядзеў не на сонца, а на Увіса, таму што відовішча ўсходу, аднойчы зафіксаванае ў памяці робата, больш не цікавіла яго. А Увіс кожны раз адметна выказваў сваю радасць і захапленне.
    Калі яны вярталіся ў лагер, Увіс звычайна задаваў Роберціку пытанні; яму было цікава, як робат уяўляе сабе розныя жыццёвыя з’явы.
    — Роберцік, што такое кветкі?
    — Рэдкі ў Сусвеце працэс, калі неарганічныя злучэнні ператвараюцца ў арганічныя.
    — А дождж?
    — Кругазварот вадароду і кіслароду, — адразу ж адказваў Роберцік.
    Тут Увіс пачынаў расказваць пра Зямлю. Роберцік слухаў яго ўважліва: у такія хвіліны ён уяўляў сябе амаль чалавекам і адчуваў, што ў яго жалезным целе адбываюцца нейкія незапраграмаваныя працэсы і змены; яму хацелася кудысьці ляцець, чамусьці спяшацца, яго хваляваў ветрык, што дзьмуў на Фаіс і звычайна адзначаўся толькі барометрам-індыкатарам. Роберціку здавалася, што ён улоўлівае водар кветак, які далятае з сенажацяў Зямлі, што высока ў небе павольна лунаюць птушкі (а птушак на Фаіс ніколі не было) і што голыя схілы гор акрываюцца зялёным дываном.
    Дзень мінаў за днём, і вось надышоў час чарговага палёту на Зямлю, каб папоўніць запасы харчавання, вады і тэхнічных матэрыялаў. Палёт лічыўся нескладаным, і звычайна яго выконваў адзін чалавек. Зразумела, кожнаму астранаўту карцела пабываць дома, таму ляталі ўсе па чарзе.
    На гэты раз павінен быў ляцець Увіс. Ен папрасіў дазволу ўзяць з сабою Роберціка. Яму дазволілі, бо пэўны час можна было абысціся і без робата.
    Так Роберцік убачыў Зямлю, сапраўдную жывую планету. Дагэтуль ён ведаў толькі Фаіс. Але што такое Фаіс у параўнанні з Зямлёй! Яркая паверхня Фаіс нагадвала ўбранне, пашытае з мноства лапікаў аднаго колеру, Зямля ж была шматфарбная, гарманічная і, галоўнае, жывая.
    Вярнуліся яны ў дакладны час. Увіс, поўны новых уражанняў, з падвойнай сілай узяўся за работу, не перастаючы паўтараць, як добра і спакойна дома.
    Гледзячы на яго, астранаўты прыгадвалі свае першыя палёты і першыя вяртанні і толькі ўсміхаліся. Аднак даволі хутка іх увага пераключылася з Увіса на Роберціка. Бо з робатам відавочна рабілася нешта незразумелае.
    Пачалося гэта адразу пасля палёту.
    Калі карабель толькі сеў на Фаіс, Роберцік адмовіўся пакінуць яго. Дарэчы, пра гэта ведаў тады толькі Увіс. Замест таго каб выйсці, Роберцік спыніўся каля адчыненага люка, і Увісу нават здалося, што ў звычайна абыякавым робатавым позірку на гэты раз прамільгнуў страх.
    — Што здарылася, Роберцік? — папытаўся Увіс.
    — Нічога, — адказаў робат. — Проста я не хачу на Фаіс.
    Увіс устрывожыўся. Робат не павінен гаварыць «не хачу». Роберцік мог бы сказаць «не магу», «не ўмею», «не маю права» альбо «не ведаю».
    — Чаму? — запытаўся Увіс, зусім як у чалавека.
    Роберцік не адказаў. У тое імгненне ён быў падобны на маленькага капрызнага хлапчука ў кароткіх штоніках. Так што Увіс проста ўзяў яго за руку і вывеў з карабля.
    Але з таго выпадку ўсё і пачалося.
    Вясёлы і жыццярадасны Роберцік зрабіўся маўклівы і сумны. Ен часта доўга сядзеў адзін на пагорку, нешта ціхенька спяваючы, і адзінае, што ён яшчэ рабіў з задавальненнем, быў кантроль электрычных ліній.