Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Я толькі ўчора дачуўся аб вашым няшчасці, — прамовіў я, — і з’явіўся неадкладна, каб вам чым-небудзь дапамагчы, бо апроч смутку і болю пасля такой страты вы, я ведаю, цяпер і самі ў немагчымым становішчы.
— He, не, — запярэчыў ён. — Зусім не... Можна прывыкнуць... Праз акно мне відны прахожыя, праязджаюць аўтамабілі... I по-
тым, скажу вам шчыра, жывучы так, я нарэшце адчуваю сябе ў бяспецы. Раней, ідучы снедаць, я проста мучыўся... Мала што магло здарыцца за маю адсутнасць... Хоць я ведаў, што там мая жонка, мой бедны друг, але ж яна не любіла брацца за рэвальвер, асабліва, калі пачало здаваць сэрца. Цяпер я адчыняю дзверы, і чамадан у мяне заўсёды на воку... Перада мной тое, што мне даражэй за ўсё... I пакуты мае акупаюцца... Вось толькі адна бяда — мой бедны Фердзінанд.
Пудзель, пачуўшы сваё імя, падняўся, падбег і сеў у нагах гаспадара, пільна на яго паглядаючы.
— Нічога не зробіш, я не магу цяпер сам вадзіць яго на прагулку, але дамовіўся з пасыльным, па-іхняму «бел-бой», і што за мова, называлі б, як людзі, — «пасыльны», a то ламай язык. Ах, гэта ангельская мова — чысты смех! Я знайшоў маладога хлопца, і за невялічкую плату ён абслугоўвае Фердзінанда, гуляе з ім, ну і ўсё іншае... Так што болей ніякіх сур’ёзных праблем у мяне няма... Вы мелі ласку, дарагі мой пане, прапанаваць мне вашу падтрымку, але ж яно ідзе на лад, усё ідзе на лад, магу вас запэўніць.
— А вы больш не збіраецеся перасяляцца ў Паўднёвую Амерыку?
— He, дарагі мой пане, не... Што я там буду рабіць? Вашынгтон болып не ставіць пытання аб абмене грошай, і ў мае гады...
Ён сапраўды вельмі пастарэў: умовы, у якіх ён сябе прымусіў жыць, падрывалі здароўе. Ружовыя шчокі выцвілі, завастрыліся, кожнае слова вымаўлялася з натугай.
«Наўрад ці ён доўга працягне», — падумаў я.
Пераканаўшыся, што нічым яму не дапамагу, я развітаўся. Быў у мяне намер зрэдку заходзіць да яго, але праз некалькі дзён, разгарнуўшы «Ныо-Ерк Таймс», заўважыў загаловак: «Смерць французскага эмігранта. Поўны чамадан даляраў». Я прачытаў рэпартаж. Паведамлялі пра старога Бурдака. Яго знайшлі мёртвым раніцай. Ен ляжаў на сваім чорным чамадане, закруціўшыся ў коўдру. Смерць была натуральная, скарб некрануты. Я прыйшоў у гатэль «Дэльмоніка», каб даведацца, калі і дзе адбудзецца пахаванне. Таксама спытаў адміністратара, што з Фердзінандам:
— А дзе ж сабака нябожчыка пана?
— Прэтэнзій не паступала, аддалі гіцлям на жывадзёрню.
— А грошы?
— Калі не знойдуцца наследнікі, дык іх забярэ амерыканская казна.
— Канец вясёленькі, — сказаў я.
А сам падумаў: «Вясёленькі канец доўгай і нуднай гісторыі».
Перакладчык Ю. Гаўрук
СТЭФАН (ШТЭФАН) ЦВЭЙГ
НЯБАЧНАЯ КАЛЕКЦЫЯ’
Эпізод з часу інфляцыіў Германіі
На другім прыпынку пасля Дрэздэна ў наша купэ ўвайшоў пажылы пан, ветліва прывітаўся, потым, уважліва паглядзеўшы на мяне, яшчэ раз асобна кіўнуў мне, як добраму знаёмаму. У першы момант я не пазнаў яго, але ледзь толькі ён з лёгенькаю ўсмешкаю назваў сваё прозвішча, я адразу ж успомніў: гэта быў адзін з самых знакамітых берлінскіх антыквараў, да якога я да вайны нярэдка заходзіў, каб паглядзець або купіць старыя кніжкі і аўтографы. Мы крыху пагаварылі аб рознай драбязе. Раптам зусім нечакана ён усклікнуў:
— Я абавязкова павінен расказаць вам, адкуль я еду. За ўсе трыццаць сем гадоў працы я, стары антыквар, ніколі не сустракаў нічога падобнага. Вы, мусіць, ведаеце самі, што цяпер робіцца ў антыкварным гандлі, з таго часу, як вартасць грошай пачала выпарацца, быццам лёгкі газ: новыя багацеі раптам загарэліся жаданнем набываць гатычных мадонаў і першадрукі, карціны і гравюры старажытных майстроў; задаволіць іх попыт немагчыма, так і глядзі, каб не абабралі цябе да ніткі. Дай ім волю — яны выцягнуць запінкі з манжэтаў і забяруць лямпу з пісьмовага стала. Вось чаму расстарацца новага тавару ўсё цяжэй і цяжэй. Прабачце, што я тут назваў таварам свяшчэнныя для нас з вамі мастацкія скарбы, — але гэтае злое племя да таго давяло нас, што цудоўныя гравюры старых венецыянскіх майстроў пачынаеш разглядаць як эквівалент пэўнай колькасці даляраў, а малюнак Гверчына як увасабленне некалькіх сотняў франкаў. Ад гэтых ахопленых маніяй набыцця людзей няма ніякага ратунку. I вось аднаго разу я бачу, што мая лаўка зноў спустошана; і мне, мабыць, лепш будзе зачыніць на вокнах аканіцы — так мне
1	Тэкст чытае Наталля Кухарава.
было сорамна бачыць у старой лаўцы — яе яшчэ мой тата атрымаў у спадчыну ад дзеда — адны ўбогія крыхі хламу, які раней нават старызнік з паўночнай часткі Берліна не паклаў бы на сваю каляску.
У такім нялёгкім становішчы мне неяк прыйшла ў галаву думка прагледзець старыя канторскія кнігі. Я разлічваў знайсці ў іх каго-небудзь з былых пакупнікоў, у якіх, можа, удалося б выманіць пару дублікатаў. Але спісы старых кліентаў звычайна, а асабліваў наш час, нагадваюць нешта накшталт могілак, і я даведаўся з іх мала чаго: большасць былых пакупнікоў памерла або даўно вымушана была прадаць сваю маёмасць з малатка, а ад тых нямногіх, хто ўцалеў, нельга было разлічваць што-небудзь атрымаць. Раптам я натыкнуўся на цэлы пачак лістоў нашага, бадай што, самага старога кліента — я толькі таму зусім забыўся пра яго, што з 1914 года, з самага пачатку сусветнай вайны, ён ні разу не звярнуўся да нас з заказам або з запытаннем. Перапіска яго з намі пачалася — я не пераболыпу — гадоў шэсцьдзесят таму назад; ён купляў яшчэ ў таты і дзеда, але за трыццаць сем гадоў маёй самастойнай працы, наколысі мне помніцца, ніколі не наведваў нашай лаўкі. Усё сведчыла пра тое, што гэта быў вельмі незвычайны, старамодны дзівак, адзін з тых намаляваных пэндзлем Менцаля і Шпіцвега тыпаў, рэдкія экземпляры якіх і цяпер яшчэ можна дзе-нідзе сустрэць у невялічкіх правінцыяльных нямецкіх гарадах. Яго вельмі акуратныя лісты былі напісаны каліграфічным почыркам, сумы падкрэслены па лінейцы чырвоным чарнілам, і, каб пазбегнуць памылкі, лічбы паўтараліся двойчы; да таго ж ён заўсёды скарыстоўваў вывернутыя навыварат канверты і чыстыя аркушы паперы, якія заставаліся ад чужых лістоў. Усё гэта сведчыла аб выключнай дробязнасці і фанатычнай скупасці безнадзейнага правінцыяла. Падпісаны гэтыя своеасаблівыя дакументы былі заўсёды акрамя яго імя яшчэ і поўным тытулам: «Саветнік ляснога і эканамічнага ведамства ў адстаўцы, лейтэнант у адстаўцы, кавалер ордэна Жалезнага крыжа першай ступені». Адсюль можна было зрабіць вывад, што калі ён яшчэ жывы, то яму, як ветэрану вайны 1870 года, цяпер сама меней восемдзесят гадоў. Але гэты смешны дзівак-скнара праяўляў незвычайны розум, выдатнае веданне матэрыі і самы далікатны густ, калі справа тычылася калекцыяніравання старых гравюр. Калі я адзін за адным падлічыў усе яго набыткі амаль за шэсцьдзесят гадоў — а за першыя з іх ён плаціў яшчэ зільбергрошамі, — то ўбачыў, што гэты маленькі правінцыял
за час, калі за талер можна было купіць цэлы стос гравюр выдатнейшых нямецкіх майстроў, памалу сабраў сабе калекцыю эстампаў, якая смела заняла б самае пачэснае месца сярод іпумных калекцый нашых новых багацеяў. Бо нават тое, што ён паспеў за паўстагоддзя набыць за маркі і пфенігі толькі ў нас, каштавала цяпер вялізныя грошы, але ж можна было чакаць, што ён не прапускаў выпадку набыць сёе-тое і на аўкцыёнах, і ў другіх антыквараў. Праўда, з 1914 года мы не атрымалі ад яго ніводнага заказу, але я вельмі добра знаёмы з тым, што робіцца ў гандлі мастацкімі творамі, каб міма мяне маглі прайсці продаж на аўкцыёне ці поўны распродаж вось такой калекцыі. Значыцца, або гэты дзівак чалавек яшчэ жывы, або калекцыя ў руках яго спадчыннікаў.
Справа гэтая зацікавіла мяне, і адразу ж на другі дзень, гэта значыць учора ўвечары, я, нядоўга думаючы, выбраўся ў адзін з самых нязносных правінцыяльных саксонскіх гарадкоў. Калі я паволі ішоў з маленькай чыгуначнай станцыі па галоўнай вуліцы, мне здавалася проста неверагодным, каб дзесьці тут, сярод гэтых пошла аднолькавых дамкоў з іх мяшчанскім хламам, у адным з гэтых пакойчыкаў мог жыць чалавек, які валодаў бездакорна поўнаю калекцыяй цудоўнейшых афортаў Рэмбранта, гравюр Дзюрэра і Мантэньі. На маё здзіўленне, на пошце, дзе я спытаўся, ці жыве тут саветнік ляснога і эканамічнага ведамства такі-та, мне адказалі, што стары жыве, і яшчэ раніцаю я, крыху хвалюючыся, калі гаварыць шчыра, падаўся да яго.
Я без цяжкасці знайшоў яго кватэру. Яна была на другім паверсе аднаго з тых немудрашчых правінцыяльных дамоў, якія ў шасцідзясятых гадах наспех ляпілі архітэктары-спекулянты. На першым паверсе жыў кравец, на другім злева блішчала металічная шыльдачка з прозвішчам паштмайстра, а справа — фарфоравая таблічка з прозвішчам саветніка ляснога і эканамічнага ведамства. На мой нясмелы званок адразу ж адчыніла старэнькая сівенькая жанчына ў чыстым чорным каптуры. Я падаў ёй сваю візітоўку і спытаўся, ці можна пабачыцца з панам саветнікам. Здзіўлена, з відавочным недаверам паглядзела яна спачатку на мяне, потым на картку: у гэтым глухім кутку, у гэтым старамодным доме з’яўленне чужога чалавека было, відаць, вялізнаю падзеяю. Тым не менш яна ветліва папрасіла мяне пачакаць і пайшла з карткаю ў пакоі; спачатку я пачуў адтуль яе шэпт, і раптам загучаў магутны грукатлівы мужчынскі голас: «А-а! Пан Р. з Берліна!.. 3 вялікай антыкварнай фірмы... Вельмі рады... Хай
праходзіць». I адразу ж старэнькая зноў дробненька патупала да дзвярэй і запрасіла мяне зайсці.
Я зняў паліто і пайшоў. Пасярэдзіне сціпла абстаўленага пакоя стаяў на ўвесь рост стары, але даволі моцнага складу мужчына з густымі вусамі, у паўваеннага крою хатняй куртцы са шнурамі і радасна працягваў мне абедзве рукі. Але гэтаму шырокаму жэсту самай іпчырай гасціннасці супярэчыла нейкая дзіўная здранцвеласць ягонае паставы. Ён не зрабіў ні кроку мне насустрач, і, каб паціснуць яго працягнутую руку, я, крыху збянтэжаны такім прыёмам, вымушаны быў падысці да яго ўсутыч. I вось калі я ўжо збіраўся дакрануцца да яго рукі, я раптам заўважыў, што яна нерухома застыла ў паветры і не іпукае мае рукі, а толькі чакае. I тут жа мне ўсё стала ясна: гэты чалавек быў сляпы.
Я з дзяцінства ўвесь час адчуваў сябе няёмка, калі аказваўся адзін на адзін са сляпым; ніколі я не мог пазбавіцца пачуцця сораму і збянтэжанасці пры думцы, што вось перада мною стаіць жывы чалавек, які, аднак, успрымае мяне не так, як я яго. Гэтак і цяпер, калі я глядзеў на скіраваныя ў пустату нежывыя вочы пад сівымі натапыранымі густымі брывамі, я вымушаны быў зрабіць пэўнае намаганне, каб справіцца з раптоўным страхам. Аднак сляпы не даў мне часу доўга аддавацца дзіўнаму пачуццю; ледзь толькі мая рука дакранулася да ягонай, ён моцна патрос яе і аднавіўсвае гучныя бурныя прывітанні.