Скарбы сусветнай літаратуры  Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ

Скарбы сусветнай літаратуры

Астрыд Ліндгрэн, Фрыдрых Шылер, Штэфан Цвэйг, Андрэ Маруа, Эрых Распэ, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Рэдзьярд Кіплінг, Эрнэст Хемінгуэй, Джэк Лондан, Уільям Фолкнер, Дзінтра Шулцэ
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 447с.
Мінск 2024
113.98 МБ
— Ніхто не мае вышэйшай мары за палкоўніка Сатпэна.
— Ты маеш рацыю, але ж ён заклапочаны толькі сабой. He тое, што Джон, які марыць усю нашу краіну зрабіць квітнеючай і шчаслівай: каб не толькі яго сваякі ці аднапалчане, а ўсе людзі — белыя і чорныя, жанчыны і дзеці ў горных хацінах, у каго нават няма чаго надзець на ногі... Разумееш?
— Аднак жа якая карысць ад усіх яго задум тым, хто... Ен жа...
— Забіў некалысі з іх? Ты, відаць, маеш на ўвазе і двух «сакваяжнікаў», якіх ён забіў падчас першых выбараў?
— Яны былі людзі. Жывыя людзі. Чалавечыя істоты.
— Яны былі з Поўначы, чужынцы, якім тут не месца. Яны былі рабаўнікамі.
Мы прагульваліся, яна амаль няўлоўна абапіралася на маю руку, яе галава ледзьве даходзіла мне да пляча. Я заўсёды быў вышэйшы за яе, нават у тую ноч у Хоксерсце, калі мы слухалі, як негры ідуць па дарозе, а з таго часу яна амаль не змянілася — тое самае тугое і зграбнае цела (не па-жаночаму, а па-хлапечаму), і галава гэтаксама коратка абстрыжаная, гэтаксама рашуча і ўпарта ўзнятая ўгору,
1 Тут гаворка ідзе пра адзінага сына Сатпэна — Генры Сатпэна (1839-1909), які забіў свайго зводнага брата Чарлза Бона (1829-1865), у жылах якога цякла негрыцянская кроў і які хацеў ажаніцца з сястрой Генры Сатпэна. Уся гэтая гісторыя апісана ў рамане У. Фолкнера «Авесалом! Авесалом!».
як тады, сярод звар’яцелага натоўпу неграў, у якім наша павозка спускалася да ракі.
— Мара — рэч небяспечная, Баярд, і ў мяне некалі была свая мара. Яна — як зараджаны рэвальвер на баявым узводзе: рана ці позна абавязкова выстраліць і ў каго-небудзь патрапіць. Але сапраўдная мара вартая такой рызыкі. У свеце мала сапраўдных мараў, а народу зашмат. Адным тузінам меней...
— Якая розніца?
— Так, якая розніца? Чуеш? Гэта Юпітэр. Ну, хто хутчэй дабяжыць?
Яна пабегла, шпарка перабіраючы нагамі, нібы хлапчук, спадніцы, якіх яна так не любіла надзяваць, падняліся амаль да каленяў, дый у сядло яна садзілася гэтаксама па-мужчынску.
У той час мне было дваццаць. А гэтым летам мне ўжо дваццаць чатыры: тры гады правучыўся ў каледжы, праз два тыдні зноў паеду ў Оксфард, і пачнецца мой апошні вучэбны год. Толькі што закончыліся выбары ў заканадаўчы сход штата, на якіх бацька перамог Рэдманда. Чыгунка пабудавана, большасць людзей забыла б, што бацька з Рэдмандам былі некалі партнёрамі ў будаўніцтве чыгункі, калі б не працягвалася паміж імі гэтая варожасць. Быў яшчэ адзін, трэці, партнёр, якога цяпер забылі ўжо і які быў знішчаны полымем сваркі, што ўспыхнула паміж бацькам і Рэдмандам, калі толькі пачалася ўкладка рэек. Рэдманд не быў баязліўцам (іначай, паводле слоў Уайэта, бацька ніколі б не меў справы з Рэдмандам, калі задумаў пабудаваць чыгунку), ён упарта выносіў дыктатарскія замашкі і нястрыманасць бацькі — цярпеў, цярпеў, пакуль нешта (не воля, не мужнасць) у ім не зламалася. У вайну Рэдманд не быў на фронце, ён закупляў для ўрада бавоўну і мог бы нажыцца, але не запэцкаў рук; гэта ведалі ўсе, і бацька ведаў, і, тым не менш, дазваляў сабе ўпікаць Рэдманда тым, што той, маўляў, пораху не нюхаў. Што так рабіць нельга, бацька зразумеў, калі ўжо было позна, — вось як п’яніца дойдзе да кропкі, дзе яму ўжо немагчыма спыніцца, хай сабе нават зарок дасць кінуць, — але ўжо занадта позна. Нарэшце, бацька ўсвядоміў, што адзін з іх павінен пайсці. Яны сустрэліся і з дапамогай суддзі Бенбаў (яны паміж сабой ужо не размаўлялі) прыйшлі да згоды наконт грошай, якія атрымае той, хто выйдзе з кампаніі. Сума была да смешнага малая, у параўнанні з тымі грашамі, што яны ўжо выдаткавалі на рабочых, на рэйкі (абодва залажылі ўсё, што маглі, і па вушы пазалазілі ў даўгі, ліхаманкава іпукаючы сродкі на пабудову чыгункі). Але кожны з партнёраў
лічыў, што другому і гэтага не сабраць; зрэшты, бацька сцвярджаў, што Рэдманд рабіў на гэта стаўку, калі даваў згоду. А бацька сабраў неабходную суму, з чаго ўсё ліха і ўзялося. Праўда, як казаў дзядзька Бак Маккаслін, калі б у бацькі была не тое што чыгунка, а парася, якім бы ён валодаў разам з іншым, — усё роўна яны не паладзяць і пасварацца абавязкова і разыдуцца заклятымі ворагамі. Такім чынам, бацька закончыў будаўніцтва чыгункі ўжо без Рэдманда. Янкі з Поўначы прадалі яму ў крэдыт паравоз, калі пераканаліся, што чыгунка будзе пабудавана; бацька назваў гэты паравоз у гонар цёткі Джэнні і загадаў выгравіраваць яе імя на сярэбранай маслёнцы, якая захоўвалася на паравозе. Мінулым летам у Джэферсан прыбыў першы цягнік: паравоз быў аздоблены кветкамі, бацька стаяў побач з машыністам і, калі яны праязджалі паўз дом Рэдманда, даваў свісток за свістком; на станцыі гаварылі шмат прамоў, былі кветкі, дзяўчаты ў белых сукенках з чырвонымі паясамі, грымеў аркестр, лунаў флаг Канфедэрацыі, а бацька з паравоза сказаў прамову, у якой, зусім не да месца, у празрыстым намёку ўпікнуў Рэдманда. У гэтым уся бяда, што ён не хацеў пакінуць Рэдманда ў спакоі. Адразу ж пасля гэтага да мяне завітаў Джордж Уайэт.
— Усе нашы хлопцы трымаюць бок Джона, мае ён рацыю ці не, — сказаў ён. — Дый наогул, уся акруга за яго. Але хай сабе Рэдманд і зрабіў памылку, нельга ж яго ўсё жыццё папікаць гэтым і абражаць. Уся бяда ў тым, што палкоўнік забіў надта многа людзей, а гэта псуе характар чалавека. Мы ведаем, што ён смелы, як леў, але і Рэдманд не баязлівец. Джон павінен пакінуць Рэдманда ў спакоі. Ты б пагаварыў з бацькам.
— Паспрабую, — адказаў я. — Але не ведаю, якія будуць вынікі маёй размовы.
Але нічога з гэтага не атрымалася. Вядома, я мог бы пагаварыць з ім, і ён бы мяне выслухаў, але не пачуў бы мяне, бо адразу з паравоза ён кінуўся з галавой у перадвыбарчую кампанію ў заканадаўчы орган штата. Відаць, ён зразумеў, што Рэдманду дзеля выратавання сваёй рэпутацыі давядзецца выставіць сваю кандыдатуру супраць яго, нават усведамляючы, што пасля таго трыумфальнага ўезду ў Джэферсан перамога будзе за бацькам; а магчыма, Рэдманд першым вылучыў сваю кандыдатуру, і гэта прымусіла бацьку ўключыцца ў выбарчую кампанію — я ўжо дакладна не памятаю. Так ці інакш, яны ўступілі ў бязлітаснае змаганне, і бацька паліваў Рэдманда брудам, хоць асаблівай неабходнасці ў гэтым не было, бо абодва ведалі, што бацька лёгка пераможа на гэтых
выбарах. I сапраўды, бацька выйграў, і цяпер яму можна было б супакоіцца, так спадзяваліся, прынамсі, усе мы. Магчыма, бацька і сам так лічыў, як думае п’яніца, што не дакранецца да чаркі. У той дзень, калі яго выбралі ў заканадаўчы сход штата, мы з Друзілай гулялі прыцемкам у садзе, і я нагадаў выпадкова пра тое, пра што прасіў мяне Джордж Уайэт. Яна выпусціла маю руку, павярнула мяне тварам да сябе і сказала:
— I гэта ты гаворыш? Ты? Няўжо ты забыўся на Грамбі?
— He, — адказаў я. — Я яго ніколі не забуду.
— He забудзеш. Я не дазволю табе забыць. Баярд, існуюць на свеце рэчы горшыя за забойства. Ці за смерць ад кулі ворага. Я часам думаю: няма лепшай долі для мужчын, як захапіцца чымнебудзь або кім-небудзь; лепш за ўсё пакахаць жанчыну, моцна і самааддана, і памерці маладым, ахвяраваць жыццё за тое, у што верыш, у што не мог не верыць, бо такі ўжо ты ёсць, а іншым быць не мог і не жадаў. — Яна ўтаропілася ў мяне нейкім незвычайным поглядам. Я тады не зразумеў гэтага погляду, не разумеў да сённяшняга дня, бо ў той час ні я, ні яна не ведалі, што праз месяцы два бацьку заб’юць. Я толькі адчуў тады, што ніколі paHeft яна на мяне так не глядзела і што пах вербены ад яе валасоў нібыта ўзмацніўся ў сто разоў, запоўніў гэтыя прыцемкі, дзе зараз адбудзецца нешта такое, што мне нават ніколі і не снілася.
— Пацалуй мяне, Баярд, — сказала яна.
— He. Ты бацькава жонка.
— I на восем гадоў старэйшая за цябе. I твая стрыечная цётка. I брунетка. Пацалуй мяне, Баярд.
-He.
— Пацалуй, Баярд.
I я схіліўся да яе твару. Але, злёгку адкінуўшыся назад, яна не зварухнулася з месца і паглядзела на мяне, сказаўшы:
-He.
Я абняў яе. I яна прытулілася да мяне, па-жаночаму абмяклая, абхапіла мае плечы сваімі моцнымі рукамі, якія так лёгка спраўляюцца з коньмі, прыціснула далоні да майго твару і прыцягнула да свайго... Трыццацігадовая жанчына, — мільганула ў мяне ў галаве, — старажытны і адвечны сімвал змяі-спакусніцы, столькі разоў апісаны; і ў тое імгненне я адчуў, якая бяздонная прорва паміж жыццём і словам, зразумеў, што моцны чалавек — жыве, а той, хто нясцерпна пакутуе ад свайго бяссілля, — бярэцца за пяро. Потым я зноў пабачыў яе, убачыў усё той жа самы цёмны, непранікальны погляд, але цяпер крыху спадылба, таму што, схіліўшы галаву, яна зноў узняла рукі, нібыта збіраючыся мяне
абняць, паўтараючы рытуальны жэст абяцанку, які я ўжо ніколі не змагу забыць. Вось яна, высгавіўшы локці, падносіць рукі да галінкі вербены ў валасах, каб уставіць яе мне ў пятліцу, а я стаю пакорліва і ціха, не варушуся, гляджу на злёгку схіленую галаву, на коратка і няроўна пастрыжаныя валасы, на дзіўна, рыіуальна заламаныя аголеныя рукі, якія слаба мігацяць у апошнім святле дня, і думаю, што вайне, якая аднолькава паламала лёсы ўсіх жанчын Поўдня яе пакалення і саслоўя (ёй і цётцы Джэнні выпала на долю амаль адно і тое ж самае, толькі цётка Джэнні пабыла з мужам некалькі дзён і начэй да таго, як на павозцы для снарадаў ёй прывезлі яго забітым, а Друзіла з Гэвінам Брэкбрыджам і пажаніцца нават не паспелі), — вайне так і не ўдалося знішчыць індывідуальнасці жанчын: у іхніх вачах мінулае гора, але там, у самай патаемнай глыбіні, — невыкараняльнае непадабенства; а колькі на свеце мужчын, у чыіх спустошаных вайной душах жыве толькі тое, агульнае для іхусіх, перажытае, якое яны не здольныя забыць, дый не адважваюцца — іначай наогул ператворацца ў мерцвякоў; і нельга было б адрозніць іх адзін ад аднаго, калі б не застарэлая звычка ў кожным з іх адклікацца толькі на сваё імя.
— Я павінен сказаць бацьку.
— Так. Ты павінен сказаць бацьку. Пацалуй мяне. I зноў паўтарылася ўсё тое, што было паміж намі.
He. He двойчы, хоць бы тысячу разоў здарылася яно — усё роўна кожныя новыя абдымкі былі непаўторныя, неспадзяваныя, бясконца не падобныя да папярэдніх, якія выціскаюць з памяці папярэднія і захоўваюць іх у юнацкай душы — гэты адвечны сімвал — трыццаць гадоў: заўсёды цнатлівы спрыт, які не ведае стомы, хітрамудрыя мышцы, адораныя той самай сілай, упэўнена накіроўваюць вусны да вуснаў, сілаю, што тоіцца ў локцях і кісцях і ўтаймоўвае коней. Калі яна ўжо адарвалася ад мяне і хуткімі крокамі адыходзіла ў начную цемрадзь, не гледзячы на мяне, яна толькі кінула цераз плячо: